Назвы зямлі беларускай
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
нуць тапанімію, атрыманую ад продкаў, перад памяццю якіх мы знаходзімся ў нясплачаным даўгу.
Наш сённяшні час — гэта ўсяго толькі адно імгненне ў многавекавой гісторыі беларускага народа. Шмат розных з’яў было ў яго жыцці, а яшчэ больш мае быць наперадзе. 3 цягам часу ён інакш гляне, дасць непадобную на сённяшнюю адзнаку перажытаму, але ўсё ж можна спадзявацца, што пакіне некранутымі тыя адмысловыя найменні нацыянальнай тапаніміі, якія прыйшлі з сівой мінуўшчыны ці зараз прыдумваюцца намі.
Зусім не пагаджаюся з выказанай наконт гэтага пазіцыяй у адным з раней прынятых агульнасаюзных нарматыўных актаў: «Са зменай гістарычных умоў адбываюцца змены і ў сістэме геаграфічных назваў»1. Такое на Беларусі і ў колішнім СССР у цэлым ужо было і доўжылася больш за сем дзесяткаў гадоў. Да якіх негатыўных вынікаў яно прывяло, вядома. Цяпер даводзіцца вяртацца, і зусім лагічна, да спрадвечных народных назваў гарадоў і вёсак, што павінна разглядацца як самае сур’ёзнае папярэджанне для ўсіх тых, хто неабдумана заносіў ці збіраецца яшчэ занесці руку над нацыянальнай тапаніміяй беларускага народа.
Час руйнавання тапаніміі мінуў беззваротна, на змену яму прыйшло Адраджэнне. У баку ад яго не можа заставацца ніводзін сумленны беларус. Усім і кожнаму павінна быць зразумела, што рэальнасць нашага сучаснага нацыянальна-культурнага Адраджэння ў першую чаргу залежыць ад таго, якое месца зойме беларуская мова ў дзяржаўным, грамадска-палітычным і духоўным жыцці рэспублікі. А сапраўды нацыянальная тапанімія — гэта найважнейшы пласт нашай мовы. Таму пераўтварыць сваю дашчэнту зруйнаваную, неадпаведную гісторыі і культуры роднага краю тапанімію ў нацыянальную — свяшчэнны абавязак сённяшніх пакаленняў беларускага народа.
I пахвальна, што сёння на гэтай дзялянцы нацыянальна-культурнага Адраджэння ўжо ёсць пэўныя пазітыўныя зрухі. Значыцца, людзі зразумелі, што нельга далей жыць і развівацца ў палоне надуманай, штучнай тапаніміі. У гэтым напрамку плённую працу вядуць і ўлюбёныя ў свой край тапанімісты Віцебшчыны, задумаўшы ў бліжэйшы час стварыць даведнік назваў насе-
1 Практнческое руководство по нанменованяю я переяменованню географнческнх обгектов СССР. С. 3.
леных пунктаў вобласці. 3 гэтай мэтай старанна вывучаюцца назвы вёсак, хутароў, засценкаў, фальваркаў, якія былі ліквідаваны, знішчаны, сселены альбо перайменаваны за перыяд ад 1917 г. і да сённяшняга дня. Абласной таманімічнай камісіяй разам са шматлікімі актывістамі падрыхтаваны спіс больш чым сямі тысяч скасаваных ці страчаных па розных прычынах тапонімаў, на 1200 назваў складзены карткі, удакладнены спіс населеных пунктаў, якія знаходзяцца на дзяржаўным уліку. У іх назвах абавязкова вызначаюцца націск, род, даецца ўтварэнпе прыметніка, прыводзяцца розныя варыянты мясцовага вымаўлення.
Пакуль рыхтавалася да выдання кніга, мясцовыя ўлады па просьбе жыхароў паспелі вярнуць на законны пасад шэраг дарагіх для іх памяці назваў, аб чым, як правіла, заўсёды паведамляецца ў сродках масавай інфармацыі, каб гэты факт не заставаўся па-за ўвагай людзей Зусім апраўданым лічу прынятае ў сакавіку сёлетняга года выканкамам Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў рашэнне аб вяртанні вёсцы Дзіўнае Лужкоўскага сельскага Савета Шаркаўшчынскага раёна яе спрадвечнай назвы Гарадзец, якая зафіксавана ў многіх архіўных крыніцах, афіцыйных дакументах і гістарычнай літаратуры. Такое пытанне яшчэ ў 70-я гады ўздымалася мясцовым насельніцтвам, але ўладу маючыя асобы заставаліся глухімі да яго законных патрабаванняў. На шчасце, часы змяніліся да лепшага, і людзі неўзабаве атрымаюць сваю гістарычную спадчыну.
Для маштабнай, планамернай работы ўсіх афіцыйных і неафіцыйных структур, ініцыятыўных груп па ўпарадкаванні назваў населеных пунктаў крайне важна мець павукова абгрунтаваную Канцэпцыю адраджэння нацыянальнай тапаніміі. Справа гэта не з разраду лёгкіх і можа быць выканана толькі намаганнямі вучоных — прафесіяналаў у гэтай галіне ведаў. Пры ўсіх эканамічных цяжкасцях дзяржава павінна выдзеліць неабходныя грашовыя сродкі для аплаты працы складальнікаў Канцэпцыі. Такія выдаткі з лішкам акупяцца, бо пры наяўнасці апошняй удасца пазбегнуць вельмі верагодных памылак, калі вяртанне скасаваных тапонімаў будзе ажыццяўляцца навобмацак, стыхійна.
У непазбежнасці такога вяртання цвёрда перакананы ўсе члены Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, што пацвер-
джана ў час яе чарговага пасяджэння ў снежні мінулага года. У прыватнасці адзначалася, што амаль ва ўсіх абласцях рэспублікі вяртанне беспадстаўна скасаваных назваў населеных пунктаў адстае ад росту нацыянальнай самасвядомасці людзей, не паспявае за ходам пашырэння рамак ужывання беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай у розных сферах грамадскага жыцця і асабліва ў сувязі з набліжэннем часу ўвядзення новых пашпартоў. На жаль, да канца не зжыта заганная практыка мінулых гадоў, калі мясцовыя органы ўлады імкнуліся любымі спосабамі і сродкамі заглушыць ініцыятыву людзей па аднаўленні страчаных не па сваёй волі нацыянальных назваў. I сёння, заглушаючы такую ініцыятыву, мясцовым адміністратарам у большасці выпадкаў вельмі паспяхова ўдаецца перацягнуць на свой бок асноўныя масы жыхароў таго ці іншага населенага пункта і пасля гэтага смела і адкрыта заявіць, што ў іх адсутнічаюць сур’ёзныя падставы для аднаўлення першапачатковага тапоніма.
Паступова абрастае барадой праблема адраджэння даволі старажытнай і гістарычнай назвы вёскі Гавязна Стаўбцоўскага раёна, якая ўжо не першы дзесятак гадоў носіць зусім не рэдкае, трафарэтнае ў рэспубліцы імя Вішнявец. Але як і ў многіх падобных выпадках, назва Вілйнявец мае не дужа моцныя традыцыі ў жыхароў, асабліва карэнных, у якіх тут прайшло дзяцінства, юнацкія гады, а цяпер даводзіцца дажываць апошнія гады. Новая назва найболып замацавалася ў прыезджых. А іх тут нямала, што ва ўсіх выпадках якраз і дапамагае мясцовым уладам, паважаныя папярэднікі якіх прычыніліся да скасавання старога імя вёскі, набраць патрэбную ім колькасць галасоў, каб не дапусціць адраджэння духоўнай спадчыны. Але так працягвацца доўга не можа, бо з паглыбленнем гістарычных ведаў, ростам нацыянальнай самасвядомасці гэтай вёскі, асабліва моладзі, абавязкова змяняюцца погляды на былую назву. Ці не таму створаны пры мясцовай школе ансамбль носіць імя «Гавязняначка»? He дасць выкрасліць з людской памяці гэтую назву яшчэ і тутэйшая рэчка Гавязянка (левы прыток Нёмана). Словам, не трэба быць вялікім прарокам, каб бачыць усялякую бесперспектыўнасць спробы захаваць навязаную народу назву Вішнявец. Рана ці позна ён вернецца да сваіх вытокаў, толькі шкада, што не ўсе тыя, хто захоўвае павагу да нацыянальнай спадчыны, дажыве да гэтага шчаслівага дня.
Цяганіна з вёскай Вішнявец характэрна і для шэрагу іншых населеных пунктаў, што засталіся без сваіх спрадвечных назваў. Усё гэта ёсць неабвержаны доказ таму, што дзеля павагі да людзей, недапушчэння розных здзекаў з боку мясцовай адміністрацыі, неабходна самі абласныя тапанімічныя камісіі надзяліць правам выступаць, мінаючы сельскі, раённы і абласны Саветы народных дэпутатаў, з ініцыятывай па вяртанні беспадстаўна скасаваных тапонімаў.
Тапанімічная камісія пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, рашуча і паслядоўна выступаючы за адраджэнне народнай тапаніміі, не раз тлумачыла сваім арганізацыям на месцах, што зусім непрымальнай з’яўляецца ідэя стопрацэнтнага вяртання былых назваў населеных пунктаў, вуліц, плошчаў, сквераў, паркаў і г. д., бо па розных прычынах і некаторыя з іх не адлюстроўваюць нашу гісторыю і культуру, нацыянальныя традыцыі, прыродна-геаграфічны ландшафт. Беларускім краем працяглы час распараджаліся прышлыя людзі, якія дзвесце і трыста гадоў таму назад вельмі ахвотна ўмешваліся ў мясцовую тапанімію, мэтанакіравана пакідаючы ў ёй чужыя сляды.
Якасці працы па вяртанні нацыянальнай тапаніміі маглі б паспрыяць рэдакцыі раённых і абласных газет. 3 дапамогай сваіх штатных і няштатных карэспандэнтаў яны ў стане даведацца ў мясцовых жыхароў, як некалі адбываліся перайменаванні назваў іх населеных пунктаў, ці бытуюць яшчэ ў людзей былыя імёны іх вёсак. Вялікую пазнавальную каштоўнасць — і не толькі для мясцовых насельнікаў — мелі б надрукаванне і захаванне ў дакументах скасаваных тапонімаў, бо з цягам часу паасобныя з іх могуць цалкам знікнуць з людской памяці і не паддавацца «прывязцы» да той ці іншай мясцовасці, што будзе вельмі абцяжарваць вывучэнне яе мінулага. Усе страчаныя назвы, незалежна па чыёй гэта волі зроблена, павінны ў абавязковым парадку захоўвацца ў музеях усіх катэгорый, пачынаючы ад вясковага і канчаючы абласным. У адрозненне ад захавання іншых музейных экспанатаў, у даным выпадку практычна не патрабуюцца аніякія фінансавыя выдаткі: дастаткова невялічкай каталожнай скрыначкі з карткамі былых тапонімаў, і справа на вякі вырашана.
Сёння, як ніколі раней, у людзей не толькі вялікае жаданне да аднаўлення народных назваў сваіх вёсак і гарадоў. He ў меншай ступені цікавіць нас паходжан-
не гэтых назваў, іх правільнае напісанне і вымаўленне 3 такімі пытаннямі людзі звяртаюцца ў рэдакцыі газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанне і часцей за ўсё атрымліваюць ад іх правільныя і вычарпальныя адказы. Каб найлепш задаволіць попыт службовых і прыватных асоб на даведкі па розных пытаннях тапаніміі, трэба, нягледзячы на вялікія фінансавыя цяжкасці, ісці на выданне спецыяльных інфармацыйна-даведачных матэрыялаў. Асабліва вострая патрэба ў нас існуе ў складанні і выданні абласных нарматыўных слоўнікаўдаведнікаў геаграфічных назваў. Стварэннем такіх слоўнікаў, як справядліва мяркуе В. Лемцюгова, закладваюцца неабходныя навукова-метадычныя асновы нармалізацыі геаграфічных назваў. Канчатковым вынікам гэтага віду работ з’явіцца поўны рэестр беларускіх назваў населеных пунктаў, які мог бы служыць адзіным нарматыўным дакументам для навуковых і практычных мэт.
Такое праўдзівае разуменне тэарэтычнай і практычнай значнасці абласных нарматыўных слоўнікаў-даведнікаў геаграфічных назваў ужо даўно схіліла групу вучоных-тапанімістаў на чале з В. Лемцюговай узяцца за складанне падобнага слоўніка па Мінскай вобласці. На сёння ўжо праведзена — і на высокім прафесійным узроўні — вельмі вялікая работа па складанні нарматыўнага даведніка назваў населеных пунктаў сталічнай вобласці. I шкада, што з-за адсутнасці неабходных грашовых сродкаў так затрымліваецца яго выхад у свет. Прыкладна год таму назад па просьбе аўтараў даведніка Тапанімічная камісія пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь звярнулася ў Мінскі абласны Савет народных дэпутатаў з просьбай фінансава дапамагчы ў выкананні гэтай крайне важнай працы, але атрымала зусім несуцяшальны адказ: «У сувязі з надзвычайна напружаным выкананнем бюджэту, значным яго дэфіцытам і недахопам сродкаў для фінансавання неадкладных выдаткаў і мерапрыемстваў выдзеліць сродкі дадаткова з абласнога бюджэту ў даны час не ўяўляецца магчымым». Трошкі пазней прыкладна такога зместу прыйшоў адказ і з Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.