Назвы зямлі беларускай
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
У Мінску ёсць нямала вуліц, у якіх адлюстраваны тыя ці іншыя віды прафесійнай дзейнасці людзей, а вось адна з, бадай, найбольш прэстыжных — праца ў акадэмічных інстытутах — з-за нашай неразважлівасці цяпер ужо адсутнічае ва урбананіміі. I ўсё гэта таму, што мы пры якой-небудзь надзвычай вострай патрэбе палепшыць яе вельмі баімся закрануць вуліцу, якая носіць імя звычайнага дзяржаўнага, партыйнага дзеяча былога СССР ці рэспублікі. У даным выпадку я маю на ўвазе вуліцу Сурганава, які апошнімі гадамі працаваў Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Для ўвекавечання яго памяці гарадскія ўлады беспадстаўна пайшлі на вялікую ахвяру: перайменавалі вуліцу Друкарскую, з якой так многа звязана ў жыцці мінчан Гэта, як ужо прыгадвалася раней, і зараджэнне друкарскай справы ў горадзе, і выданне падпольшчыкамі газеты «Звязда» ў перыяд фашысцкай акупацыі і, нарэшце, павага да такой нялёгкай, але так патрэбнай нам прафесіі людзей. У цяперашняй сітуацыі, што склалася па віне надзеленых уладай асоб, разумней усё ж было б вуліцы Ф. Скарыны вярнуць назву Акадэ-
мічная, частку ж вуліцы Сурганава ад праспекта Ф. Скарыны ў бок, дзе месцяцца будынкі друкарскага профілю, назваць Друкарскай, а другой яе частцы, што ідзе ў процілеглым напрамку, пакінуць імя Сурганава.
Будуць мінаць дзесяцігоддзі і стагоддзі, і такіх нябожчыкаў, як В. I. Казлоў, П. М. Машэраў, С. В. Прытыцкі, Ф. А. Сурганаў, Ц. Я. Кісялёў, нам давядзецца ўвекавечыць немалую колькасць. Ізноў «паляцяць» з п’едэстала звыклыя для гараджан і часта вельмі патрэбныя для гісторыі і культуры Беларусі назвы вуліц, калі толькі мы не адмовімся даваць ім імёны былых дзяржаўных дзеячаў. У такім выпадку вуліцы нашых гарадоў будуць нагадваць памінальны спіс. Таму і тут трэба знаходзіць нейкі новы сродак ушанавання памяці былых кіраўнікоў улады (узвядзенне стэлы ў людных месцах з пералікам прозвішчаў такіх асоб і г. д.), каб не ламаць існуючую структуру урбананіміі гарадоў, адвесці ў ёй больш месца для сапраўды гістарычных, адметных падзей у жыцці беларускага народа, зрабіць яе люстэркам кожнай канкрэтнай мясцовасці. Ці мала па гарачых слядах, у спешцы мы адразу ж пасля смерці таго або іншага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча прысвойвалі яго імя вуліцы, а затым са з’яўленнем на свет аб’ектыўных фактаў аб яго сапраўдным партрэце адмаўляліся ад такога паспешлівага і неабгрунтаванага ўшанавання? He вытрымалі праверкі часам, як сведчыць сённяшняя практыка, вельмі многія з такіх назваў вуліц і плошчаў, якія дзесяткі гадоў пісаліся на гарадскіх шыльдах.
Сказанае пра дзяржаўных і партыйных дзеячаў, вядома, патрэбна распаўсюдзіць і на прадстаўнікоў навукі і культуры. Трэба ведаць, што памяць аб чалавеку не захавае ніводная назва вуліцы, калі ён сваёй працай не ўнёс нічога вартага для эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і духоўнага развіцця роднай Бацькаўшчыны, у адказны час гісторыі смела і рашуча не стаў на абарону яе нацыянальных інтарэсаў.
Ледзь не задачай нумар адзін у нашых планах па стварэнні нацыянальнай урбананіміі трэба прызнаць увасабленне ў назвах вуліц і плошчаў, паркаў і сквераў гарадоў найменняў тых населеных пунктаў, якія апынуліся ў сувязі з Чарнобыльскай катастрофай у зоне небяспечнага пражывання. А колькі сярод іх і арыгінальных, і мілагучных, шчыра беларускіх: Асінаўка,
Вязок, Гута, Дуброўка, Дурган, Ляскі, Падкаменне, Сівінка, Струмень, Сябровічы, Шапятовіцкія Паплавы!.. Што датычыць нараджэння вуліц з назвамі Брагінская, Нараўлянская, Хойніцкая, дык дапускаю, што нават і ў сталіцы Беларусі неабходна пайсці на перайменаванне пад іх самых прэстыжных па мерках застойнага часу урбананонімаў, таму што пералічаныя вышэй вуліцы не павінны знаходзіцца дзесьці на малалюдным ускрайку горада. I пажадана, каб былі яны побач адна з адной, што аблегчыць правядзенне рознага роду жалобных мітынгаў і іншых мерапрыемстваў у сувязі з векавечнай бядой, што ўчыніў нашай нацыі мірны атам. Вуліцы з назвамі Брагінская, Нараўлянская, Хойніцкая для эвакуіраваных жыхароў гэтых раёнаў, калі яны па тых ці іншых патрэбах наведаюць Мінск, будуць успрымацца як другая радзіма.
Трэба зрабіць нашым непарушным правілам, што як толькі высяляюцца жыхары вёскі з небяспечных для жыцця прылеглых да Чарнобыльскай зоны тэрыторый, іменем гэтага паселішча тут жа замяняюць у мясцовым раённым цэнтры любую вуліцу, назва якой не мае непасрэднага дачынення да нашай нацыянальнай тапаніміі ці можа дзесяткі разоў сустракацца дзесьці ў іншых населеных пунктах рэспублікі. Толькі такім чынам нам у максімальнай ступені ўдасца выратаваць народную тапанімію, над якой, як і над жыхарамі, навісла чорная хмара Чарнобыльскай трагедыі. У вершы паэта Уладзіміра Бабкова ёсць такія радкі:
Сівая планета, схіліся — ні разу такога відовішча не было між людзей: ад вёсак Крутрудка, Ясменцы, Пецькаўшчына, Стары Сцяпанаў, Новы Сцяпанаў, Перасяленец, Чэрнеў, пасёлак Рыфалаўскі — адны толькі назвы, горкія назвы, ды крык з грудзей...1
Калі ўсе назвы гэтых вёсак Брагінскага раёна пададзены паэтам яшчэ ў іх першародным стане, дык праз пэўны час, толькі не паклапаціся, яны знікнуць, адыдуць у нябыт хутчэй, чым спарахнеюць будынкі саміх населеных пунктаў.
Да сённяшняга дня мы з заражаных радыяцыяй раёнаў высяляем толькі паасобныя вёскі. У далейшым
Літ і мастацтва. 1990. 11 мая.
эвакуацыю належыць праводзіць больш маштабна ў тэрытарыяльным плане. Лічу, калі высяленню падлягае ўвесь раён разам з яго цэнтрам, дык абавязкі па захаванні народнай тапаніміі данай мясцовасці ўжо бяруць на сябе яе абласны цэнтр і іншыя гарады гэтай вобласці. У сваіх клопатах па выратаванні нацыянальнай тапаніміі наша рука не павінна задрыжаць нават і тады, калі давядзецца скасоўваць у гарадах такія назвы ў былым агульнасаюзнага характару, «патрыятычнага» значэння, як Савецкая, Iнтэрнацыянальная, Кастрычніцкая, Рэвалюцыйная і г. д., ці тыя, яіуія носяць імёны вядомых у краіне дзяржаўных і партыйных дзеячаў, прадстаўнікоў навукі і культуры, бо некаторыя з іх у нашай урбананіміі паўтараюцца дзесяткі, a то і сотні разоў. Давайце ў сваёй чарнобыльскай бядзе урбананімію беларускіх гарадоў невялікіх памераў у максімальнай ступені вызвалім ад такой функцыі і зробім усе захады для таго, каб у ёй увасаблялася непасрэдна тое, што датычыць гісторыі і культуры роднага краю.
Перанёсшы назвы беларускіх вёсак самага трагічнага ў жыцці чалавецтва лёсу на шыльды гарадскіх вуліц, мы не толькі выкажам павагу да сваіх родных пакутнікаў, але і навекі захаваем для духоўнай спадчыны беларускай нацыі вялікую колькасць каштоўных тапонімаў. Толькі ні ў якім выпадку не трэба «цягнуць» у горад прыдуманыя ўзамен народным назвам мясцовай адміністрацыяй тапонімы-новаўтворы тыпу Ураджайная, Першамайская, Вішнёвая, Сонечная, Вясёлая і г. д., бо, як бачым, непрафесійнае, безадказнае стаўленне людзей да мірнай атамнай энергетыкі не дазволіла на значнай тэрыторыі Беларусі стварыць жыццё такім, якім яно павінна было б быць у адпаведнасці з вышэй пералічанымі назвамі. Спрадвечныя беларускія назвы вёсак Гомельшчыны, Магілёўшчыны, якія ніколі не выклікалі абурэння ў іх жыхароў, куды больш дастасоўваюцца да народжанага Чарнобыльскай бядой трагічнага лёсу, чым усё тое, што напрыдумляна рэфарматарамі беларускай тапаніміі.
Кожны, хто знаёміцца са зместам гэтай кнігі, напэўна, добра разумее, што яе аўтар з’яўляецца вялікім прыхільнікам нацыянальнага ва урбананіміі. Толькі пры такіх умовах яна будзе мець духоўную і культурную каштоўнасць, дапамагаць у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, вывучэнні мінулага і сучаснага пэўнай тэрытарыяльнай адзінкі. Але ж зусім не
хацелася б, каб маё мэтанакіраванае імкненне да максімальнага, самага вычарпальнага ўключэння ў нашу урбананімію ўсяго таго, што мае непасрэднае дачыненне да жыцця Беларусі, было ўспрынята кімсьці як спроба супрацьпаставіць мясцовае былому агульнасаюзнаму, нацыянальнае інтэрнацыянальнаму. Я зыходжу з таго, што калі на вуліцах і плошчах, у парках і скверах нашых гарадоў не будзе шыльдаў з прозвішчамі — Чайкоўскі, Рэпін, Сувораў, Чэхаў і г. д., дык яны, напэўна, будуць у месцах нараджэння гэтых славутых сыноў рускага народа. А вось калі мы не знойдзем месца ў сваёй урбананіміі такім слынным прадстаўнікам нашага народа, як Адам Бабарэка, Уладзіслаў Галубок, Гаўрыла і Максім Гарэцкія, Ігнат Дварчанін, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Валеры Маракоў, Уладзімір Хадыка і многіх іншых вязняў сталінскіх засценкаў, дык наўрад ці зробяць гэта за нас іншыя народы. 3 якіх бы мы высокіх мерак не падыходзілі да інтэрнацыянальнага, усё-такі трэба пагадзіцца, што ў даным прыватным выпадку на першае месца трэба ставіць нацыянальнае, г. зн. абавязкова ўлічыць інтарэсы беларускага народа.
Што датычыць ахвяр сталінскіх рэпрэсій з ліку вядомых людзей беларускай зямлі, дык усе яны — і не па аднаму разу — павінны ўвайсці ва урбананімію. Месца ім хопіць, калі ўлічыць, колькі ў назвах нашых вуліц і плошчаў, паркаў і сквераў імён людзей, якія не маюць прамога дачынення да беларускай зямлі, колькі выкарыстана ў гэтых мэтах слоў, якія зусім не дастасоўваюцца да рэалій нашага мясцовага жыцця. У гэтым вы можаце добра пераканацца, блукаючы па вуліцах Паўночнага пасёлка г. Мінска. Згадзіцеся, што ўжо сама назва пасёлка не да месца, нібы раней тут не было ніводнай вартай сваім найменнем вёсачкі, каб перадаць яго гарадскому масіву. У многіх гарадах краіны ўжо даўно адмовіліся ад практыкі даваць назвы гарызонтаў свету гарадскім масівам. У Мінску з гэтым упарта не лічацца. Удумайцеся, калі ласка, як недарэчна гучаць назвы вуліц Паўночнага пасёлка: Алтайская, Ангарская, Ахоцкая, Дзяжнёва, Енісейская, Іркуцкая, Хабараўская, завулкі Табольскі і Зімні. Такі букет халодных назваў наўрад ці можна адшукаць у якім-небудзь паўночным альбо далёкаўсходнім горадзе былога Савецкага Саюза. А ў Мінску ён ёсць. Разумныя ж людзі падказвалі, раілі — і даволі даўно — органам улады Мін106
ска быць больш патрабавальнымі да «вынаходніцтва» назваў яго вуліц. Вось што пісаў яшчэ ў 1951 г Пімен Панчанка ў вершы «Скарга Палярнай вуліцы», якая тады з’явілася ў беларускай сталіцы:
Ці ён замёрз, ці то настрой меў хмарны ён, Ці зусім знядужыўся ад спраў ..