Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
44.53 МБ
лішчаў на Беларусі, калі па якіхсьці неверагодных прычынах назву яго не ўдалося б вярнуць.
У чэрвені 1990 г. па просьбе жыхароў і са згоды мясцовай улады праводзілі рэферэндум сярод сяльчан, 205 з якіх выказаліся за Магільнае і 102 — за Нёман. Да ліку апошніх адносіліся пераважна работнікі калгаснай канторы, сельскага Савета і дарослыя члены іх сем’яў. Вынікі рэферэндуму неадкладна зацвердзіла сесія сельскага Савета, у чым вялікая заслуга яго новага старшыні Я. IМайсюк, якая да гэтага паўтара дзесятка гадоў працавала настаўніцай мясцовай сярэдняй школы. He будучы ўраджэнкай Магільнага, яна пры ўсіх нагодах ніколі не выступала супраць данай назвы, хаця раённаму савецкаму і партыйнаму начальству ў час барацьбы магілян за яе адраджэнне ўдалося схіліць на свой бок многіх педагогаў.
Але жаданае і на гэты раз не прыйшло ў дом жыха роў вёскі Магільнае. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР выявіў толькі вядомыя яму адступленні ад правілаў правядзення рэферэндуму і пагадзіўся на арганізацыю другога, мо ў надзеі атрымаць процілеглыя вынікі Аднак такога не здарылася. Праведзены 20 студзеня 1991 г. падворны абход паказаў, што за старую назву прагаласавалі 232 чалавекі, за новую — 99. 6 сакавіка Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прыняў указ аб вяртанні гістарычнай назвы Магільнае, але пра гэта нічога не паведамлялася ў рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі так, як было зроблена ў студзені 1991 г. пасля аднаўлення назвы вёскі Божына Бярэзінскага раёна, якая ў 1964 г. была перайменавана ў Прырэчча.
Адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры будзе аднабаковым, няпоўным, калі ў комплексе звяза ных з ім мерапрыемстваў не прадугледзім вяртання на пачэсны пасад народных назваў. У першую чаргу трэба аднаўляць тыя, што маюць багатую гісторыю, упамінаюцца ў старажытных летапісах, навуковай і мастацкай літаратуры розных часоў. Гэта, да прыкладу, Блудзень (цяпер Першамайск.ае Бярозаўскага раёна) Гарадзец (Дзіўнае Шаркоўшчынскага раёна), Дрыса (Верхнясізвтск), Ігумен (Чэрвень), Маргі (Асінавец Бешанковіцкага раёна), Перадзелкі (Бараўшчына Га радокскага раёна), Прапошаск, альбо Прапойск (Слаўгарад), Фальварак (Садовая Сенненскага раёна), Шацілкі (Светлагорск) і г. д.
У той час, як у іншых былых саюзных рэспубліках адноўлены ў сваіх правах многія найбольш каштоўныя тапонімы, Беларусь ніяк не адважыцца на такі крок, хоць страты ў яе тут непараўнальна больш вялікія. Аднойчы ў перыядычным друку прамільгнула памылковая інфармацыя нібыта ўдалося адрадзіць гістарычную назву горада Шацілкі (у 1961 г. перайменаваны ў Светлагорск.) Гомельскай вобласці. Хтосьці паспяшаўся, выдаўшы жадаемае за сапраўднае. Праўда, у гэтай жа вобласці ўсё ж адбылася адна цікавая тапанімічная падзея: пасля нястомных намаганняў мясцовага краязнаўца настаўніка Уладзіміра Уладзіміравіча Баярына вернута спрадвечная назва Ленін (заснаваны ў 1582 г.) замест наймення Леніна, якое памылкова звязвалі з правадыром Кастрычніцкай рэвалюцыі У. I. Леніным.
Са школьных гадоў кожны з нас добра ведае, калі ў сачыненні па беларускай мове трапляецца рускае, польскае ці ўкраінскае слова, настаўнік лічыць гэта за памылку, выпраўляе яе і адпаведна зніжае бал. Такіх памылак з прычыны няправільнага падыходу да палітыкі двухмоўя мы нарабілі вельмі шмат за апошнія дзесяцігоддзі на нашай геаграфічнай карце. I выйсце тут адно — рабіць тое, што настаўнік беларускай мовы робіць пры праверцы сачынення. Цяпер, калі мы надалі беларускай мове статус дзяржаўнай, да яе патрэбна максімальна дапасаваць нашу тапанімію. Ад таго, што ў ёй замест назваў Звездное, Лучезарная, Октябрьск, Первое Мая, Победное, Роднйкй і г. д. будуць Зоркавая, Прамяністае, Кастрычнік., Першае Мая, Пераможная, Крыніцы ні на ёту не зменшыцца любоў беларускага народа да Расіі, не парушыцца дружба з рускім народам, не аслабеюць кантакты з яго культурай і мовай, бо ўсё гэта будзе рабіцца толькі ў імя адной мэты: ліквідаваць непісьменнасць у беларускай тапаніміі.
Да мілімуму, а лепш за ўсё проста да адзінкавага выпадку патрэбна звесці штучна напрыдумляныя рэфарматарамі назвы Альховая, Вішнёўка, Грушаўка, Малінавая, Ягадная і падобныя да іх, якія не нясуць ніякай сэнсавай нагрузкі. Лепш пакінуць на ўсю Беларусь толькі адну Вішнёўку, але толькі там, дзе сапраўды ўся вёска ў вішнях і не ў абы-якіх, а ў гатунковых. Зусім неапраўдана шырокае выкарыстанне ў тапаніміі ўзнёслых, юбілейных назваў, немясцовых персаналій, да прыкладу,— імя Будзённага, Дружная, Зорка, Май-
ская, Мірнае, Новае Жыццё, Раздольная, Ураджайная, Усход, імя Чапаева і г. д., бо гэта толькі ўводзіць у зман аб нашым сапраўдным жыцці ў XX ст. А было ж яно, як і ў папярэднія часы, не з лёгкіх, таму і называў некалі народ свае паселішчы адпаведнымі словамі: Бяднішк.і, Гібайлавічы, Дзікае, Заграззе, Ліхасельцы і г. д., зусім не адыходзячы ад рэалій тагачаснага сапраўднага жыцця.
Хтосьці можа запярэчыць: навошта аднаўляць назву, калі яна адлюстроўвае наш учарашні дзень, супярэчыць сучаснасці? Такія сумненні — зусім беспадстаўныя. Можна не вяртацца да народнай назвы толькі ў тым выпадку, калі справа датычыць паселішча, якое пры ўсім нашым старанні не мае аніякіх рэальных умоў для свайго далейшага існавання з прычыны неспрыяльнай дэмаграфічнай сітуацыі, беззваротнага ўходу з жыцця яго цяперашніх насельнікаў, на змену якім не прыходзяць маладыя пакаленні. На вялікі жаль, нашы вёскі без пары і без усялякай патрэбы працягваюць паміраць. Іх зусім не выратоўвае той факт, што мы адмовіліся ўжываць паняцце «бесперспектыўныя вёскі». Тут справа не ў словах, а ў канкрэтных практычных мерапрыемствах па карэнным паляпшэнні сацыяльнаэканамічных і культурных умоў жыцця ў сельскай мясцовасці. 3 адраджэннем крайне важных для гісторыі і культуры беларускага народа тапонімаў можна пачакаць, калі яны ўваходзяць у лік населеных пунктаў, што трапілі ў трыццацікіламетровую Чарнобыльскую зону ці падлягаюць да тэрміновага адсялення. Для іх патрэбны іншыя метады захавання былых назваў. Ва ўсіх жа астатніх выпадках, калі вяртанне гістарычнай, народнай назвы датычыць вёскі, над якой не вісіць пагроза пагібелі, неабходна смела ісці на такі крок, не баючыся, што былы тапонім састарыўся, не стасуецца да цяперашніх умоў.
He трэба палохацца неадпаведнасці паміж старой назвай і характарам сучаснага жыцця. Пры ўмелым падыходзе ўжо сама гэтая неадпаведнасць можа даць у наша распараджэнне невычэрпны, багаты матэрыял для пазнавальных, выхаваўчых мэтаў, садзейнічаць фарміраванню ў маладзейшых пакаленняў павагі да бацькоў і дзядоў, рукамі якіх іх родны кут у мінулым неспрыяльны для нармальных умоў жыцця пераўтварыўся ў прыгожую малую радзіму. He знойдзецца аніводнага падлетка з вёсак Маёнтак, Манастыры, Маргі
і іншых падобных да іх па назвах, які б не пацікавіўся паходжаннем такіх нязвыклых для сённяшняга чалавека слоў. Але ж ні дзеці, ні дарослыя не задумаюцца над назвамі тыпу Клянок, Арэхава, Садовая, Грушаўка, Калінавая... якімі асобы без належнага ведання роднай гісторыі і культуры, творчай фантазіі замянялі, на іх погляд, штосьці немілагучнае, устарэлае ў нацыянальнай тапаніміі.
Есць пэўная заканамернасць у тым, што спробы ўжываць пры перайменаванні населеных пунктаў пераважна толькі назвы ўзнёслага, палітызаванага характару даволі часта падштурхоўвалі на такі памылковы крок і каго-небудзь з мясцовага насельніцтва. Такая ўжо, відаць, псіхалогія ў радавых людзей: павінавацца, браць прыклад з улад. Камандна-бюракратычная сістэма многіх пераўтварыла ў паслухмяныя фігуркі. Бачачы, якімі прыгожымі новымі імёнамі ўквечаны некаторыя вёскі, і сім-тым суседнім населеным пунктам, асабліва з несучаснымі назвамі, не хацелася адставаць ад іх у гэтым. Да прыкладу, з дасланых у 1986 г. з вёсак Мінскага раёна ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР матэрыялаў на перайменаванне прапаноўвалася даць іх паселішчам наступныя новыя назвы: Бароўка, Груійаўка, Вясёлкі, Светлы Шлях, Ясная, Сонечная, Квеціна, Сады, з чым у асноўным пагадзіўся гэты кампетэнтны рэспубліканскі орган. Як бачым, тапанімічнай культурай не вызначаліся ні нізы, ні вярхі.
Рэабілітацыя нацыянальнай тапаніміі запатрабуе ад нас стараннага перагляду ўсяго таго, што было зроблена і ўладамі буржуазна-памешчыцкай Польшчы па перайменаванні населеных пунктаў на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі. Датычыць, да прыкладу, гэта і назвы даволі вядомай у нас чыгуначнай станцыі на ўчастку Маладзечна — Полацк Крулеўшчына. Раней яна называлася Сяславіна. Але калі санацыйныя ўлады пажадалі ўславіць паход польскага караля Стэфана Баторыя (1533—1586 гг.) на Полацк у час Лівонскай вайны, дык нічога не знайшлі лепшага, як перайменаваць Сяславіну ў Круляўшчызну (у цяперашнім беларускім напісанні Крулеўшчына).
Перайменаванне вёсак у Заходняй Беларусі адбывалася, не ў прыклад БССР, ва ўмовах самай рэзкай рэакцыі з боку насельніцтва на гэтыя акты вандалізму Настрой людзей вельмі добра перадае нататка «Трымайся родных назоваў» з беларускай газеты «Шлях 82
моладзі» (1930, № 3), што выходзіла ў Вільні (перадаю з захаваннем прынятых ў ёй правілаў граматыкі): «У сваім імкненьні здэнацыяналізаваць беларускі народ ворагі нашыя не перабіраюць у сродках і ўпорыста ідуць да сваіх мэтаў. Так, у апошні час, ды й раней, вядзецца ўпартае і сыстэматычнае заціраньне ўсяго, што сведчыць аб беларускасьці нашага краю. Апрача дзіўнага загаду бяленьня нашых хатаў, ад чаго яны прынялі прыгожы колер мазгоў ініцыятараў, спатыкаем на кожным кроку перакручваньне нямілых польскапанскаму вуху назоваў беларускіх мясцовасьцяў. За прыкладамі няма чаго далёка залазіць— спатыкае іх кожны ў сваёй галіне аж зашмат. Дзеля гэтага і я не буду іх прыводзіць, звярнуся толькі да ўсяго нашага грамадзянства і моладзі перад усім: трымайцеся, браткі, родных назоваў і толькі іх ужывайце ўва ўсялякіх нагодках! Няхай чужацкія новатворы сьведчаць толькі аб вялікай ганьбе нашых ворагаў!».
Нягледзячы на такія патрыятычныя заклікі працэс апалячвання беларускай тапаніміі спыніць не ўдалося. Страты ёй былі прычынены велізарныя, таму абавязак сённяшніх пакаленняў беларусаў усё тут паставіць з галавы на ногі. Пара, нарэшце, усталяваць афіцыйнае напісанне па-беларуску: Гародня, Наваградак, Радашкавічы замест іх польскай перадачы Гродна, Навагрудак, Радашковічы.