Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
44.53 МБ
Радавыя, але з высокім узроўнем грамадзянскай актыўнасці і нацыянальнай самасвядомасці людзі стала звярталіся ў кампетэнтныя партыйныя і савецкія органы рэспублікі, рэдакцыі газет і часопісаў з просьбай вярнуць хоць штосьці найбольш каштоўнае з беларус-
Беларусь. 1980. № 3. С. 15.
кай тапаніміі, заклікалі адмовіцца ад заганнай практыкі перайменавання назваў населеных пунктаў. Пашырэнню такога руху грамадскасці на Беларусі садзейнічалі тыя першыя крокі, што рабіліся ў іншых саюзных рэспубліках па вяртанні беспадстаўна выкрасленых з гістарычнай памяці народаў тапонімаў.
Першай, як і належыць быць, у нас усур’ёз адклікнулася на гэтую балючую праблему рэспубліканская беларускамоўная газета «Звязда», адвёўшы ёй 15 студзеня 1984 г. цэлую паласу пад агульнай назвай «Славесная кладоўка зямлі». Публікацыя адкрывалася ўзятым супрацоўніцай газеты А. Ціхановіч інтэрв’ю ў старшыні Тэрміналагічнай камісіі АН БССР М. В. Бірылы, створанай у пачатку 80-х гадоў з мэтай упарадкавання беларускай навуковай і навукова-тэхнічнай тэрміналогіі, уніфікацыі геаграфічных назваў і ўласных беларускіх імёнаў. У інтэрв’ю ў асноўным асуджалася практыка савецкіх органаў рэспублікі па масавым перайменаванні назваў населеных пунктаў, бо многія з іх «дазваляюць глыбей усведамляць факты гісторыі», з’яўляюцца неацэнным фактычным матэрыялам для географаў, мовазнаўцаў, гісторыкаў. А вось з выказанай у ім думкай, што найбольш удалымі новымі найменнямі трэба прызнаць тапонімы Леніна, Гагарына, Кастрычнік, Светлагорск., пагадзіцца нельга, паколькі іх з’яўленне на геаграфічнай карце Беларусі праз замену народных назваў не было абумоўлена сур’ёзнымі прычынамі. Выклікаць павагу ў чытача да імя роднага кута маглі, несумненна, змешчаныя ў гэтым нумары газеты «Звязда» цёплыя, хвалюючыя словы пра назвы сваіх вёсак, якія выказалі лётчык-касманаўт Пётр Клімук, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР Міхаіл Дрынеўскі, пісьменнік Вячаслаў Адамчык.
Адкрыта і смела верхнія эшалоны навуковай і мастацкай інтэлігенцыі выступілі ў абарону нацыянальнай тапаніміі Беларусі толькі пасля таго, як краіна стала на шлях перабудовы. He раз пра жахлівы стан у гэтай галіне духоўнага жыцця беларускай нацыі пісаў паэт Ніл Гілевіч. Вось толькі адно з найбольш слушных яго выказванняў: «Сярод наробленага глупства, якое трэба рашуча выправіць, абавязкова „адрабіць назад“,— перайменаванне гарадоў, вёсак, плошчаў і вуліц, якія мелі ад нараджэння свайго добрыя, цікавыя, гістарычна або геаграфічна матываваныя назвы. У пераважнай боль-
3 л. М. Лыч
65
шасці выпадкаў перайменаванне такое было ніяк і нічым не апраўдана. Тлумачылася яно проста недахопам элементарнай культуры ў партыйна-савецкіх работнікаў, іх неразуменнем таго, што сціраць гістарычную памяць народа амаральна, што гэта — дзікунства і варварства, і што, дарэчы, нідзе ў цівілізаваным свеце такое не робіцца»1
Сверб масавага дэмантажу тапаніміі не мог пакінуць у раўнадушшы і паэта Пімена Панчанку, які з пачатка.м перабудовы нашага грамадскага жыцця напісаў шмат вершаў, дзе праўдзіва паказана трагедыя сучаснай беларускай нацыянальнай культуры, састаўной часткай якой нязменна з’яўляюцца і назвы зямлі. Адзін са сваіх вершаў паэт так і азагаловіў «Назвы» Там ёсць такія радкі:
Залессе, Плёсы, Крэва, Ваўчу і Ваўкавыск Змяніць, закрэсліць трэба!— Здаўна я чую віск.
1 трубяць зноўку боўдзілы «Што Мсціж і Арахі, I Бортнікі, і Бондары Здаваць пара ў архіў.
Бо назвы ў вас жабрачыя I па-сялянску нудныя:
1 Жабінка, і Жабчыцы, А ёсць яшчэ і горш. Даём вам назвы новыя Пасёлкаў: Ізумрудны, Жамчужны, Лучазарны, I горад Салігорск, I горад Светлагорск». А ў нас паміж лясоў, балот Ніколі гор тых не былог
Голас грамадскасці ў абарону геаграфічных назваў не быў пачуты ў кампетэнтных органах. Вынікі барацьбы за вяртанне знішчанай тапаніміі аказаліся зусім не суразмернымі з прыкладзенымі намаганнямі. Толькі ў пачатку 1988 г. пасля шматгадовага змагання саміх жа жыхароў удалося вярнуць былую назву іх роднай вёскі Юркаўшчына (з 1939 г. насіла імя Ч'апаева) Радуе толькі, што, нягледзячы на амаль поўную безвыніковасць, рух за адраджэнне народных назваў пашыраецца, уключаючы ў свае шэрагі ўсё новыя групы грамадзян, у чым залог немінучай перамогі розуму над бескультурнасцю, гістарычным беспамяцтвам, нацыянальным нігілізмам.
Пятнаццаць гадоў таму назад стаць на нялёгкі, цярністы шлях барацьбы з разбуральнікамі нацыянальнай тапаніміі адважыўся і аўтар гэтай кнігі, хаця быў зусім некампетэнтным у данай галіне навукі і, пры-
1 Звязда 1989 4 сак
2 Літ. і мастацтва, 1987 20 ліст
знаюся, баяўся не столькі афіцыйных улад за ўмяшанне ў недатыкальную сферу іх дзейнасці, колькі крытыкі з боку масцітых вучоных — філолагаў, гісторыкаў, якія па-ранейшаму заставаліся на дзіва глухімі, абыякавымі да таго, што рабілася з нашым неацэнным скарбам — народнымі назвамі геаграфічных аб’ектаў.
?Лоцна ўразіў прыняты ў жніўні 1979 г. указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб перайменаванні маёй роднай вёскі Магільнае Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў Нёман. Было зразумела, функцыянеры раённага, абласнога і рэспубліканскага звёнаў, праз рукі якіх ішоў да сваёй апошняй інстанцыі сфабрыкаваны ў сельскім Савеце дакумент, зусім не ведаюць, што назва Магільнае мае велізарнае гістарычнае, агульнанацыянальнае значэнне, бо ўпамінаецца ў старажытных летапісах, дарэвалюцыйнай і савецкай навуковай літаратуры з нагоды меўшай тут месца ў XIII ст. бітвы беларуска-літоўскіх войскаў з татара-мангольскімі заваёўнікамі. Чужынцы былі разбіты, і выратаваліся толькі нямногія з іх. У пісьмовых крыніцах не засведчана, каб стэпавыя качэўнікі яшчэ хоць раз асмеліліся ўчыніць набег на землі Верхняга Панямоння. У цывілізаваных краінах назва такога населенага пункта, дзе сем стагоддзяў таму назад адбылася бітва, абавязкова была б занесена ў Чырвоную кнігу, і ўсялякая спроба перайменавання яго сурова асуджалася б. У нас жа да гэтай ганебнай справы падышлі з зайздросным алімпійскім спакоем, спадзеючыся, што перад будучымі пакаленнямі не давядзецца трымаць адказ.
У сваіх здагадках, што ў карчаванні гістарычнай назвы Магільнае ўдзельнічалі асобы з мізэрнымі ведамі пра мінулае роднай зямлі, я не памыліўся: у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР мне заявілі, што факт такой бітвы ім не вядомы. Прызналі перайменаванне сур’ёзнай памылкай і прапанавалі мне даць грунтоўную гістарычную даведку пра вёску Магільнае, што я ахвотна згадзіўся зрабіць, бо валодаў патрэбнымі матэрыяламі. На развітанне мяне супакоілі, што вяртанне да былой назвы зусім простая рэч, бо яно не абумоўлена ніякімі фінансавымі ці іншага роду цяжкасцямі, I нават пажартавалі: «Гэта ж не перанос вёскі Магільнае з усімі яе хатамі з левага берага Нёмана на правы».
Хоць я і са спакойнай душой пакідаў апартаменты Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР пасля размовы з яго аўтарытэтнымі работнікамі, аднак вельмі рупіла
высветліць прычыны гістарычнага бяспамяцтва вяскоўцаў, даведацца, чаму яны з такой абыякавасцю пайшлі на скасаванне гістарычнай назвы, якую на працягу сямі стагоддзяў пісанай гісторыі шанавалі іх продкі. Аднак абыякавасці, як высветлілася, з боку магілян не было. У мініяцюры, на прыкладзе звычайнай беларускай вёскі, дасканала спрацаваў нізавы, на ўзроўні тутэйшага калгаса «Нёман» і Магільнянскага сельскага Савета, апарат сталінска-брэжнеўскай камандна-бюракратычнай сістэмы. Вось яго асноўныя правапарушэнні: папярэдне не была вывешана аб’ява аб перайменаванні; пытанне разглядалася не на сходзе жыхароў вёскі Магільнае, а на калгасным сходзе, дзе прысутнічала не больш як 20 магілян з іх агульнай колькасці каля 400 чалавек; на парадак для самога сходу пытанне аб перайменаванні не ставілася і з мэтай утойвання ад прысутных было наўмысна ўключана ў катэгорыю «рознае»; прапанову аб замене назвы ўнёс не мясцовы жыхар, а кіруючы работнік Уздзенскага райвыканкама, які ніколі не жыў у вёсцы Магільнае.
У прававой дзяржаве, калі высветліцца, што той ці іншы юрыдычны акт складзены на падставе фальсіфікацыі, ён адразу скасоўваецца. Лёгка зразумець, з якой упэўненасцю нёс я ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР гістарычную даведку пра вёску Магільнае, маючы ў дадатак да таго яшчэ інфармацыю пра злосныя злоўжыванні кіраўніцтва мясцовага калгаса, сельскага і раённага Саветаў народных дэпутатаў. 3 даведкай пазнаёміліся, інфармацыю выслухалі, але адказ быў зусім несуцяшальным: «Зрабіць нічога не можам, бо ў замене назвы замешана адна з высокіх асоб Беларусі». Між іншым, і былы старшыня калгаса «Нёман» М. А. Пармон, якога магіляне лічаць самым галоўным віноўнікам у перайменаванні назвы іх вёскі, на адным са сходаў сяльчан, каб зняць з сябе гэтую віну, заявіў, што званок аб змене назвы ён і сапраўды атрымаў ад высокай асобы з Мінска. Канкрэтна ад каго паходзіла ініцыятыва, сказана не было.
Маю настойлівую просьбу назваць гэту асобу, каб паведаміць ёй, якая незаслужаная кара прычынена гістарычнай назве, прадстаўнікі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР не палічылі патрэбным задаволіць Заставалася толькі гадаць, што гэтай асобай у 1979 г маглі быць першы сакратар ЦК КПБ П М. Ма-’ шэраў (тут у мяне было найбольш сумненняў), старшы-
ня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Б'ССР I. ЯПалякоў, старшыня Савета Міністраў БССР A. Н. Аксёнаў. На развітанне парэкамендавалі лепш нідзе не ўздымаць гэтага пытання.
He паслухаў, бо вельмі ж багаты ў назве Магільнае гістарычны патэнцыял, бо вельмі ж антыдэмакратычна, з найгрубейшымі парушэннямі законаў адбылося перайменаванне. Спрабаваў дамагчыся прыёму ў I. ЯПалякова. Аднак далей прыёмнай не пусцілі, Уся надзея была на друк. Газеты дырэктыўных органаў адмовілі выступіць з такой праблемай. Як-ніяк пляма ж кладзецца і на органы вярхоўнай улады рэспублікі. Згадзілася на той час найбольш смелая і дэмакратычная газета «Літаратура і мастацтва». 17 ліпеня 1980 г. пад загалоўкам «Асцярожна, гісторыя!» яна змясціла мой артыкул, праўда, значна ўрэзаўшы аб’ём рукапісу і згладзіўшы вострыя вуглы. Але і ў такім выглядзе публікацыя прыцягнула да сябе ўвагу нацыянальна свядомых людзей, дала штуршок для роздуму.
Аднак які ж настрой быў у тых, каго пазбавілі карыстацца назвай, што прыйшла да іх з сівой мінуўшчыны? Паколькі пра ўсе нячыстыя падзеі, што адбываліся на калгасным сходзе, ведала толькі нязначная колькасць жыхароў вёскі Магільнае, асаблівай рэакцыі ў людзей на першым часе меўшае месца перайменаванне не выклікала. Па-ранейшаму ж віселі шыльды на будынках мясцовых сельскага Савета, агульнаадукацыйнай школы, бальніцы, аддзялення сувязі і іншых устаноў і прадпрыемстваў са словам магільнянскае.