Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
44.53 МБ
Пры адраджэнні гістарычнай, нацыянальнай тапаніміі трэба вяртаць і назвы рэлігійнага характару, якія таксама адлюстроўваюць рэальныя старонкі нашай мінуўшчыны, сведчаць аб існаванні на беларускай зямлі язычніцтва, розных хрысціянскіх плыняў, іудзейства, ісламу. У мэтах найхутчэйшага пераадолення веры ў Бога мы скасоўвалі зусім бяскрыўдныя — асабліва з пазіцый сёняяшняга дня — тапонімы тыпу Аўгустава, Аўраамаўская, Ганнаспаская, Гапоны, Дзякі, Іконы, Манастыры, Папоўка, Святое, Старцы, Хрэсты, Царковішча і інш., насаджаючы замест іх у большасці выпадкаў недарэчныя назвы.
3 вышэй выкладзенага вынікае, якая велізарная чакае нас праца па адраджэнні народных назваў. Сёння ад нас патрабуецца максімум смеласці ў прызнанні дапушчаных памылак і столькі ж энергіі, жадання іх выправіць незалежна ад тэрміну даўнасці. У далейшым службовыя асобы і радавыя людзі павінны быць гранічна разважнымі ў дачыненні да спадчыны папярэдніх
пакаленняў і шчыраваць, праяўляць багатую філалагічную фантазію толькі тады, калі размова ідзе пра населеныя пункты, якія на беларускай зямлі яшчэ толькі ўзнікаюць ці ўзнікнуць. Але і пры ўвядзенні ў тапанімію новых слоў таксама патрэбна шчыраваць з розумам. Ці ж не адступіліся мы ад яго, назваўшы створаны ў 80-я гады ў Баранавіцкім раёне пасёлак жывёлаводаў словам кітайскага паходжання — Жамчужны. Вядома, сэнс яго багаты, вымаўляецца лёгка і нават трохі мілагучна. Але якое дачыненне яно мае да беларускай нацыянальнай тапаніміі? На нашай зямлі не было і, трэба думаць, не будзе свайго ўласнага жэмчугу.
Настойваць на немэтазгоднасці вяртання страчанага ў нацыянальнай тапаніміі нашага народа могуць толькі малакультурныя ці пазбаўленыя ўсялякай адказнасці за яго лёс людзі. У тых жа, хто захаваў нацыянальную самасвядомасць, дбае пра адраджэнне гістарычнай спадчыны, духоўных каштоўнасцей, такога пытання ўжо цяпер не існуе.
Як перайначваць назвы, нам не пазычаць вопыту. Згодзен, што ініцыятыва павінна зыходзіць ад жыхароў вёсак і гарадоў, якая затым узгадняцца з навуковымі ўстановамі, каб у пагоні за прыгожым, мілагучным словам часам не страціць дарагі для гісторыі і культуры тапонім. А вось калі справа датычыць вяртання былой назвы, страчанай у адпаведнасці з добра заплямленай формулай «па просьбе працоўных», тут ужо ініцыятыва цалкам за кампетэнтнымі ўстановамі навукі і культуры, якія кіруюцца не якімі-небудзь лакальнымі фактарамі, воляй 50—100—200 жыхароў той ці іншай вёскі, а агульнанацыянальнымі інтарэсамі. Гэта павінна быць даведзена навукоўцамі, прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі пры самай актыўнай падтрымцы мясцовых улад, найбольш перадавой і актыўнай часткі сельскай інтэлігенцыі да ведама людзей, якім вяртаецца іх былая назва. Было б крайне неразумным адраджэнне назвы, надзвычай важнай у гістарычных і культурных адносінах для ўсяго беларускага народа, ставіць у поўную залежнасць ад пажаданняў жыхароў таго ці іншага населенага пункта і асабліва, калі ў ім налічваецца ўсяго толькі некалькі соцень, a то і дзесяткаў людзей. Калі ў назве горада, мястэчка ці вёскі ўвасоблена нейкая важная гістарычная падзея, што засведчана ў адпаведных дакументах, літаратуры, значыць, гэты тапонім мае агульнанацыянальнае значэнне і пры ад-
раджэнні яго трэба кіравацца інтарэсамі ўсяго народа, а не толькі нязначнай часткі людзей.
Наводзячы парадак у геаграфічных назвах, трэба вельмі сур’ёзна паклапаціцца пра іх унармаванне пры пісьмовай перадачы. Mae рацыю В. А. Жучкевіч, які пісаў, што «сапраўднай афіцыйнай формай тапоніма трэба... лічыць вусную сучасную беларускую форму тапоніма, тую, якая існуе ў карыстанні народа»'.
Шмат гадоў пазней, зыходзячы з рэальнага стану нашай тапаніміі, беларускі вучоны-філолаг В. П. Лемцюгова падкрэслівала, што «нельга лічыць нармальным адрозненні ў пісьмовай і вуснай формах тапоніма». А ў нас жа, дарэчы, такія адрозненні бываюць куды часцей, чым гармонія на пісьме і ў вуснай перадачы назвы. Такога роду недарэчнасці здараюцца галоўным чынам ад таго, што ў сваю нацыянальную тапанімію мы ўключылі шмат рускіх слоў, якія не заўсёды ўдаецца правільна перадаць па-беларуску. Перашкаджае і тое, што часта карэнная беларуская назва перакручваецца на рускі лад. Вытокі такіх памылак і парушэнняў правільна вызначыў прафесар У. Анічэнка. «У свой час,— пісаў ён,— многія беларускамоўныя формы назваў населеных пунктаў былі заменены рускамоўнымі або рускамоўныя назвы сталі пісаць беларускамоўнай транскрыпцыяй, што і прывяло да элементарнай непісьменнасці»2. Таму ва ўсіх выпадках эталонам павінна быць існуючае ў кожнай канкрэтнай мясцовасці вымаўленне самім насельніцтвам тапоніма, пад якое трэба дапасоўваць і яго напісанне на беларускай мове.
I няхай нас не палохае, што той ці іншы захаваны ў народзе тапонім можа падацца не такім, як таго патрабуе літаратурная норма сучаснай беларускай мовы, бо народжаны ж ён не сёння, а, магчыма, у вельмі далёкія часы, калі мова тутэйшых жыхароў была не зусім падобная на тую, якой цяпер яны карыстаюцца. У гэтым якраз і ўся каштоўнасць тапоніма, што калі мова пад уздзеяннем рознага роду фактараў развіваецца і змяняецца, ён жа, калі толькі не ўмяшаюцца якіянебудзь сілы, працягвае стагоддзямі захоўваць сваё першапачатковае аблічча.
1 Пытанні беларускай тапанімікі: Матэрыялы Першай беларускай тапанімічнай канферэнцыі (1—3 снежня 1967 г.). Мн., 1970. С. 8.
2 Літ. і мастацтва. 1989. 17 ліст.
Р а з д з е л V
ДАРАП НАБЫТАК ПСТОРЫІ I МУЛЫУРЫ
Адраджаючы гісторыка-культурную пераемнасць у тапаніміі, мы вяртаем тым самым кулыурныя каштоўнасці нашых народаў, працягваем звязуючыя ніці ад сучаснага да мінулага і ад мінулага цераз сучас нае да будучага
Акадэмік Д С Ліхачоў
Велізарным 'патэнцыялам для вывучэння розных бакоў жыцця народа валодае мікратапанімія: назвы навакольных да населеных пунктаў лясоў, урочышчаў, палёў, лугоў і іншых прыродна-геаграфічных аб’ектаў звычайна невялікай па памеры плошчы, і урбананімія: найменні вуліц, плошчаў, бульвараў, паркаў, сквераў і г. д.1 Лёс гэтых дзвюх катэгорый тапаніміі зусім неаднолькавы: першая перадаецца ад пакалення да пакалення людзей амаль бяззменна, чым захоўвае сваю велізарную каштоўнасць, а другая можа нават на працягу жыцця аднаго пакалення па некалькі разоў мяняць імя, чым толькі зніжаецца яе значэнне як помніка гісторыі і культуры народа.
Па беларускай мікратапаніміі прыродна-геаграфічнага характару ў нас параўнальна нямала навуковых і навукова-папулярных публікацый. Праўда, прысвечаны яны ў асноўным адносна буйным паводле сваіх памераў аб’ектаў, а вось што датычыць дробных, дык тут, без усялякага перабольшвання, непачаты загон працы, прычым вельмі патрэбнай для адраджэння нашай духоўнай спадчыны, вывучэння гісторыі. Спадзявацца, што ўсё гэта ўжо ў бліжэйшы час будзе вывучана і пастаўлена на службу народу спецыялістамі, няма аніякіх падстаў. Патрэбен час па збору і аналізу аграмаднай колькасці мікратапоні.маў. Таму неабходна самае шырокае далучэнне да збіральніцтва актывістаў мясцовых пярвічных арганізацый таварыстваў краязнаўства і беларускай мовы, вучняў старшых класаў агульнаадукацыйных школ, навучэнцаў сельскіх прафесійна-тэхнічных вучылішчаў. Нельга прызнаць здавальняючай працу аніводнага сельскага мясцовага ці
1 У працах шэрагу даследчыкаў назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў не вылучаюцца з мікратапаніміі.
школьнага музея, калі ў ім не сабраны і не вытлумачаны па падставе існуючых у народзе легенд усе найменні прыродна-геаграфічнага характару. Занатоўваць апошнія патрэбна па-беларуску ў паасобны сшытак, строга прытрымліваючыся мясцовага вымаўлення таго ці іншага мікратапоніма, бо як толькі мы яго перакруцім на сучасны лад, ды яшчэ дастасуем да рускай ці польскай лексікі, ён перастане быць сапраўдным словам — помнікам нашай нацыянальнай гісторыі і культуры, можа ўвесці далёка ўбок ад ісціны.
Пачынаць працу па збору мікратапонімаў трэба ў першую чаргу з тых сельскіх населеных пунктаў, якім горкі лёс наканаваў у зусім недалёкім будучым адысці ў нябыт. На вялікі жаль, ужо і на сёння нейкая частка іх стала мёртвай; беззваротна знікла немалая колькасць і вельмі каштоўных мікратапонімаў з моўнай палітры беларускай зямлі. Калі мы прамарудзім ў гэтай справе, нашы страты будуць яшчэ больш адчувальныя, што немінуча абмяжуе магчымасці даследчыкаў у вывучэнні ўсіх багаццяў мовы і гісторыі роднага краю. Шмат карысці было б, каб да вырашэння гэтай праблемы актыўна падключыліся рэдакцыі раённых газет, дзе працуе многа філолагаў-прафесіяналаў.
Эфектыўным сродкам захавання гістарычнай і духоўнай спадчыны, услаўлення памяці выдатных людзей могуць служыць, і шмат дзе ў сапраўднасці служаць, назвы гарадскіх і сельскіх вуліц, плошчаў, паркаў, сквераў. Гэты сродак не патрабуе амаль ніякіх сур’ёзных матэрыяльных і фінансавых выдаткаванняў. Галоўнае — знайсці правільнае найменне. Вопыт сведчыць, што калі да гэтай справы прыцягваюцца народныя масы, грамадскія актывісты, у такіх назвах тады амаль цалкам адсутнічае элемент стыхійнасці. Народ умее вельмі трапна даць назву таму, з чым звязана яго жыццё. Ен ніколі не назаве вуліцу сваёй вёскі Стэпавая, калі яна размешчана сярод лясоў і балот, не назаве вуліцу Горнай, калі яна мае раўнінны рэльеф.
Чалавецтва толькі праз шмат стагоддзяў практычнага вопыту прыйшло да сучаснай формы наймення вуліц і плошчаў гарадоў. Паводле звестак Г. М. Мезенкі1, яшчэ ў XVI ст. у Гродне прыкладна 40 працэнтаў
1 Мезенка Г. М. Праблема структурна-граматычнага станаўлення славянскай урбаніміі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1990. № 1. С. 104.
гарадскіх вуліц уяўлялі сабой невыразна апісальныя абазначэнні: Вуліца з Рынку на Падол, Вуліца пад ровам Гарадніцы, Вуліца з Нямецкага рынку да ракі Гарадніцы, Вуліца міма дома пана Халецкага да Нёману і г. д. Яшчэ большы працэнт (57) апісальных назваў вуліц ад агульнай колькасці урбанонімаў быў у XVII ст. у Нясвіжы. Вось некаторыя з іх: Вуліца над Ставам, Вуліца ад Касцёла, Вуліца ад Зарэчча, Вуліца ад Сейлавіч.
Адчуваючы пэўную нязручнасць назваў гарадскіх вуліц з прыназоўнікава-імяннымі канструкцыямі, людзі імкнуліся ўтвараць іх назвы яшчэ і з дапамогай адносных прыметнікаў, якія ў абавязковым парадку былі «прывязаны» да нейкага канкрэтнага факта ці з’явы, што мела надзвычай важнае гістарычнае значэнне, бо дапамагала лепш пазнаць мінулае нашага народа. На вялікі жаль, спрадвеку ў нас не заўсёды лічыліся з такім фактарам. Вельмі шмат цікавых назваў гарадскіх вуліц скасавала руская адміністрацыя пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель, каб вырваць з памяці іх людзей старонкі роднай гісторыі.