Назвы зямлі беларускай
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
1 Копысск.йй 3. Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн (XVI —XVII вв.). Мн., 1966. С. 50.
5) калі пры пашырэнні тэрыторыі гарадоў у іх межы ўключаюцца вёскі, назвы апошні.х надаваць самым леп-
шым вуліцам гэтай часткі гарадскіх кварталаў, а імя самай буйной вёскі прысвойваць новаму мікрараёну’ Такое правіла трэба максімальна распаўсюдзіць і ў тых
месцах, дзе ўжо даўно адбылося ўключэнне сельскіх населеных пунктаў у межы гарадской тэрыторыі, што дапаможа аднавіць велізарную колькасць страчаных у выніку урбанізацыі тапонімаў; 6) улічваючы блізкароднасць беларускай і рускай моў, неабходна абмяжоўвацца выкарыстаннем толькі першай з іх у перадачы на пісьме назваў унутрыгарадскіх аб’ектаў Выступаць супраць такой практыкі, як гэта, да прыкладу, зрабіла брэсцкая абласная газета (Заря. 1990. 28 нюля), няма аніякіх падстаў. У вырашэнні данага пытання больш правільнай будзе пазіцыя, выкладзеная ў Законе «Аб мовах у Беларускай ССР»: «У Беларускай
ССР тапонімы (назвы населеных цыйна-тэрытарыяльных адзінак, і да т. п.) даюцца на беларускай
пунктаў, адміністравуліц, плошчаў, рэк мове» (арт. 34), чым
пазней прынятай Дзяржаўнай праграмы развіцця Беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР (верасень 1990 г.), дзе гаворыцца, што для гэтай мэты пры неабходнасці можа ўжывацца і руская мова. Вядома, межы такой неабходнасці можна пашы-
раць да бяскрайнасці, што толькі прывядзе да неабгрунтаванага павелічэння выдаткаванняў матэрыяльных і фінансавых сродкаў.
У час, калі мы так заклапочаны, як вярнуць людзям памяць аб мінулым, асаблівую актуальнасць набывае гістарычны аспект урбананіміі. У многіх, нават буйных гарадах, у гэтай галіне ўтварыўся поўны вакуум. У Мінску, да прыкладу, на сёння не засталося і двух дзесяткаў дарэвалюцыйных назваў вуліц. I гэта ў горадзе, пісаная гісторыя якога напярэдадні Кастрычніка 1917 г. налічвала восем з паловай стагоддзяў! 1 гэта ў горадзе, якому так мала засталося, каб выйсці па колькасці жыхароў на двухмільённы рубеж!? Наўрад ці хто-небудзь апраўдаў бы такія непаважлівыя адносіны да назваў, якія некалі стваралі урбананімію старажытнага
1 3 прычыны парушэння гэтага правіла гарадскія ўлады Стоўбцаў яават не палічылі патрэбяым захаваць назву роднай вёскі Якуба Коласа Акінчыцы пасля ўключэння яе ў мяжу горада, папоўніўшы спіс яго вуліц ва ўсіх адносінах зусім радавым найменнем Лясная
Мінска. 3-за павагі да гісторыі пералічым тыя, што цудам уцалелі: Бабруйская, Вакзальная, Грушаўская, Добрамысленскі завулак, часткі Даўгабродскай, Нямігі, Замкавай, Чырвонай, Лагойскага траяту, Маскоўская, Стара-Віленская, Стара-Віленск.1 тракт, Суражская, Гандлёвая, Старажоўская (у абход усялякага разумнага сэнсу перанесена на іншую гарадскую вуліцу) і Юбілейная плошча. Можа хоць гэты пералік папярэдзіць замах якога-небудзь апаратчыка на ўказаныя гістарычныя назвы, бо, чаго добрага, мы зусім пазбавімся такой каштоўнай катэгорыі тапаніміі.
Апошнім часам усё часцей і часцей можна прачытаць ці пачуць, што пара ўладам выкарыстаць у афармленні нашых гарадоў імёны першых князёў Беларусі, якія пакінулі адметны след у яе гісторыі. I ў гэтым ёсць рацыя. Усе народы імкнуцца не забываць іх. Чаму ж беларусы не адважваюцца на такі крок?
Вядомы на Беларусі гісторык Л. Д. Побаль ужо прапаноўваў устанавіць на сцяне станцыі метро «Няміга» дошку ў гонар двух нашых вялікіх гістарычных дзеячаў — полацкага князя Усяслава Брачыславіча і яго сына — першага мінскага князя Глеба Усяславіча. Але ці тая гэта форма ўвекавечання іх памяці? 3 гістарычных крыніц вядома, што першы з памянутых князёў абараняў у 1067 Менеск, пазней, у 1084 г., з’яўляўся заснавальнікам нашага другога Менеска (першы Менеск, што знаходзіўся на рацэ Менцы, быў дашчэнту зруйнаваны ў 1067 г. сынамі Яраслава Ізяславам, Святаславам і Усеваладам), другі— яго абаронцам у 1104 г. ад нападу з боку паўднёварускіх князёў. Менеск захаваў сваю незалежнасць, працягваў існаваць як горад. Адзначыць заслугі людзей у заснаванні і захаванні незалежнасці горада толькі мемарыяльнай дошкай зусім не той сродак увекавечання іх памяці. Яны заслугоўваюць велічнага манументальнага помніка1, які павінен не толькі данесці да памяці нашчадкаў адну з гераічных старонак іх гісторыі, але і ўпрыгожыць самае старажытнае месца беларускай сталіцы. Варта і вуліцы Мінска назваць імёнамі князёў, з якімі звязаны такія важныя падзеі ў яго гісторыі. А вось другая прапанова Л. Д. Побаля — перайменаваць Цэнтральны
1 Яшчэ на пачатку XX ст. на беразе Нямігі стаяу памятны знак у гонар заснавалвнікаў Менеска Усяслава і Глеба, а таксама падзей 1067 г.
раён Мінска ў Няміжскі — вельмі слушная, бо гэтым мы хоць трошкі сплацім свае даўгі за ўсё тое, што прычынілі за апошнія дзесяцігоддзі вуліцы Нямізе.
Аналізуючы практыку найменняў вуліц, заўважаеш, што амаль у кожным горадзе ў іх імкнуліся ўвасобіць усё самае адметнае ў гісторыі СССР у цэлым, а не толькі данай канкрэтнай мясцовасці. А ці ж рэальная і пасільная такая задача? Вядома, не. Паколькі перавагу аддавалі тапонімам агульнасаюзнага значэння (заўважым, што і «пасяляюць» іх у самых цэнтральных і найбольш прыгожых месцах гарадоў), дык для ўласна нацыянальных назваў ужо і вуліц не заставалася. Таму і атрымліваецца, што ў любым горадзе Беларусі адразу ж апынаешся ў палоне такіх дзяжурных назваў, як Рэвалюцыйная, Сацыялістычная, Кастрычніцкая, імя Калініна, імя Чкалава, імя Пушкіна і г. д. А ці недастаткова было б на ўсе гарады Беларусі мець толькі па адной такой назве з тым, каб лепш адлюстраваць ва урбананіміі іх мясцовае жыццё? Заганная практыка ў фарміраванні урбананіміі прычынілася да таго, што ў сталіцы Беларусі ёсць вуліцы, якія носяць прозвішчы Айвазоўскага, Бялінскага, Вавілава, Васняцова, Верашчагіна, Вільямса, Герцэна, Дзежнева, Дальцова, Кулібіна, Рэпіна' і г. д. (у іх знакамітасці няма аніякіх сумненняў, як няма сумненняў і ў тым, што ўсе яны належным чынам адзначаны сваімі супляменнікамі), затое не палічылі мэтазгодным увекавечыць памяць такіх слынных людзей нашага краю, як Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Казімір Лышчынскі, Васіль Вашчыла, Сымон Будны, Сімяон Полацкі, Пётр Мсціславец, Васіль Цяпінскі, Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Яўхім Карскі, Уладзімір Пічэта, Вітольд Бялыніцкі-Біруля і шмат іншых
Сёння справядліва ўсё часцей уздымаецца пытанне аб немэтазгоднасці захавання ў назвах гарадскіх вуліц імёнаў палітычных дзеячаў, якія былі супраць ці вельмі мала чаго карыснага зрабілі для нацыянальна-дзяржаўнага развіцця беларускага краю. Гэта — Мяснікоў, Кнорын, Ландар, Валадарскі, Свярдлоў, Урыцкі і інш. Нельга не пагадзіцца і з думкамі пра адсутнасць усялякай лоі ікі ў празмерным выкарыстанні імя У. I. Леніна ва урбананіміі населеных пунктаў, што, вядома, і раней не садзейнічала росту яго прэстыжнасці ў народзе.
У цэлым па Беларусі яго імя носяць 13 гарадскіх вуліц
У Мінску зусім дастаткова было б мець вуліцу Леніна, а Ульянаўскую аддаць пад ушанаванне памяці аднаго з найлепшых сыноў і дачок беларускага народа.
Адсутнасць у любога, нават буйнога горада рэальных магчымасцей увабраць у сваю урбананімію ўсё тое, што хочуць яго ўлады ці грамадскасць, непазбежна вядзе да частых падзелаў суцэльных вуліц на некалькі адрэзкаў з уласнымі назвамі. Здараецца, што якомунебудзь выдатнаму дзяржаўнаму дзеячу, военачальніку, пісьменніку ці вучонаму адводзяць такі нязначны адрэзачак вуліцы, што замест ушанавання памяці аб ім на справе атрымліваецца штосьці зусім адваротнае, нібы дзейнічалі па прынцыпу: «На, табе, Божа, што нам нягожа». Асабліва шмат праблем з ушанаваннем памяці ўдзельнікаў барацьбы з фашыстамі на беларускай зямлі. Прымем яшчэ пад увагу, што Беларусь з’яўляецца краінай-партызанкай.
Справа ў тым, што імёны былых воінаў-вызваліцеляў і партызанаў даводзіцца ўвекавечваць у назвах вуліц ва ўмовах амаль поўнай адсутнасці такой магчымасці, паколькі новых вуліц няма, а старыя маюць даволі прывычныя для людзей назвы. I вось, каб не пакрыўдзіць, не абысці памяццю змагара за вызваленне Беларусі, мясцовыя ўлады не бачаць іншага выйсця, як ахвяраваць каштоўную па сваёй гістарычнай значнасці назву вуліцы ці падзяліць яе папалам. Было б куды лепш у мэтах захавання гістарычнай, нацыянальнай урбананіміі беларускіх гарадоў пайсці па зусім іншаму шляху ўшанавання такіх людзей. Чым кепска, да прыкладу, было б іх імёны высечы на ўстаноўленых у парках і скверах помніках і стэлах? A то часта здараецца такое, што нават не ўсе жыхары вуліц, якім прысвоены імёны такіх людзей, могуць правільна растлумачыць паходжанне падобных назваў. 3 цягам жа часу даць адказ на такое пытанне будзе яшчэ больш цяжка.
У мэтах увекавечання памяці тых, хто пакінуў адметны след у гісторыі беларускага народа, трэба значна часцей прысвойваць іх імёны агульнаадукацыйным школам, прафесійна-тэхнічным вучылішчам, розным установам культуры. Усё гэта дасць нам магчымасць хоць у нейкай ступені вызваліць урбананімію нашых населеных пунктаў ад празмерна вялікай колькасці назваў персаналій з тым, каб на іх месцы вярнуць былыя гіста рычныя назвы ці даць новыя, якія максімальна ад
люстравалі б найбольш істотныя з’явы ў жыцці кожнай канкрэтнай мясцовасці.
3 прычыны характэрнага апошняму часу жадання лепш напоўніць нашу урбананімію тэрмінамі, якія цясней былі б звязаны з роднай Бацькаўшчынай, мы часта, робячы ў аснове сваёй правільны крок, тым не менш усё-такі памыляемся, і даволі істотна. Калі ў 1989 г., напярэдадні святкавання 500-годдзя з дня нараджэння слыннага сына беларускага народа Францішка Скарыны, з’явілася з недаравальна вялікім спазненнем думка прысвоіць яго імя адной з вуліц Мінска, думаецца, ні ў аднаго з прадстаўнікоў мясцовых улад не ўзнікла пярэчанняў, што такое варта абавязкова зрабіць. Але ж вырашылі гэта пытанне далёка не лепшым чынам: праз ахвяраванне даволі ўдалай пазвы вуліцы Акадэмічнай. А як жа яна тут была да месца! Побач сам штаб беларускай акадэмічнай навукі, крыху далей па гэтай жа вуліцы размяшчаюцца інстытуты матэматыкі і мовазнаўства АН БССР. Да сказанага можна дадаць яшчэ і станцыю метро «Акадэмія навук». Словам, у геаграфічным плане размяшчэнне тут вуліцы Акадэмічнай было вельмі разумным. Да таго ж у гэтай назве з поўнай падставай адзначаны дасягненні інтэлігенцыі Беларусі ў развіцці акадэмічнай навукі.