Назвы зямлі беларускай
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
мі падзеямі, а проста з самім працоўным жыццём нашых продкаў, што мы таксама абавязаны шанаваць у імя свайго сённяшняга і будучага. «Самае прыгожае на свеце нашым тое,— пісаў М. Горкі,— што створана працай, разумнай чалавечай рукой, і ўсе нашы думкі, усе ідэі ўзнікаюць з працоўнага працэсу». А калі гэта так, наш найпершы абавязак зрабіць стваральную працоўную славу ўсіх папярэдніх пакаленняў беларускага народа неўміручай у памяці сучаснікаў праз увасабленне яе ў назвах населеных пунктаў, іх вуліц, плошчаў, паркаў, сквераў. Да масавых беспадстаўных перайменаванняў усё гэта ў нас было, за што заслугоўваюць вялікай падзякі і высокай пашаны нашы разумныя ад прыроды і не заўсёды пісьменныя ў жыцці далёкія і не зусім далёкія продкі. Сучасныя пакаленні беларусаў могуць ганарыцца тым, што іх прашчуры ніколі не былі абыякавымі да сваёй духоўнай спадчыны, вельмі добра разумелі яе значэнне для захавання сваёй самабытнасці. He выпадкова ж адной з умоў уступлення заходнерускіх, г. зн. беларускіх, земляў у склад Вялікага Княства Літоўскага было «старнны не рухатн». Пазней жа мы, цывілізаваная нацыя, без усялякай патрэбы ахвотна і маштабна «рухалі» старызну!
3 разуменнем ставіліся ў мінулым беларусы і да мікратапаніміі, урбананіміі, імкнучыся зрабіць іх сродкам адлюстравання гістарычных, прыродна-геаграфічных своеасаблівасцей, нацыянальна-культурнага жыцця свайго краю. Цяпер і нам патрэбна ў гэтай справе выйсці на ўзровень у аснове сваёй непісьменных ці малапісьменных продкаў і пастарацца зрабіць так, каб, чытаючы назвы нашых вуліц і плошчаў, паркаў і сквераў, кожны мог зразумець, што знаходзіцца ён на беларускай зямлі, а не ў суседніх раёнах Расійскай Федэрацыі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы. Дасягнуць гэтага можна шляхам ужывання ў даных мэтах беларускай мовы, што да апошняга часу было вель.мі рэдкай з’явай, і максімальнага напаўнення урбананіміі словамі, якія самым непасрэдным чынам датычаць нашай Бацькаўшчыны. A то на сёння стварылася такая сітуацыя, што урбананімію любога населенага пункта практычна можна цалкам перанесці ў такі ж пункт Расіі ці Украіны і ніхто не скажа: «Што вы тут насаджаеце не нашую урбананімію?» Нават у Мінску, дзе сканцэнтраваны самыя кваліфікаваныя работнікі органаў дзяржаўных улад, з моцным зарадам нацыяналь-
най самасвядомасці прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, і то больш за добрую палову ўсіх назваў гарадскіх вуліц паўтараюцца з тымі, што ёсць у Маскве.
Было б няправільна сказаць, што практыка наймення розных аб’ектаў у беларускіх гарадах і вёсках цалкам грунтуецца на стыхійнасці. Ужо некалькі гадоў у шэрагу гарадоў пры іх выканкамах функцыяніруюць тапанімічныя камісіі, якія імкнуцца неяк кіраваць гэтымі працэсамі. Аднак не ўсё ўдаецца ў іх дзейнасці. I галоўная прычына, што вельмі запушчаным аказаўся даны ўчастак, што дзесяцігоддзямі на першае месца ставілі палітызацыю назваў, а не разумную дастасаванасць іх да пэўнай канкрэтнай тэрыторыі. Тое, што працяглы час рабілася маштабна, глабальна, цяпер мы імкнемся падправіць адзінкавай заменай той ці іншай назвы. Зразумела, з гэтага нічога не атрымаецца. Патрэбны больш рашучыя і смелыя захады. Рэканструкцыю урбананіміі неабходна праводзіць цэлымі блокамі, якімі могуць быць раёны ці падраёны, кварталы гарадоў.
Зонай асаблівай увагі павінны быць іх гістарычныя цэнтры. Калі ўсур’ёз удумацца, дык проста нелагічна, абсурдна, што нават самыя старажытныя вуліцы наніых гарадоў маюць назвы, якія звязаны з падзеямі параўнальна нядаўняга часу: Кастрычніцкай рэвалюцыяй, практыкай сацыялістычнага будаўніцтва, героікай Вялікай Айчыннай вайны і г. д. Паколькі такія старажытныя паводле з’яўлення на свет вуліцы носяць назвы Камсамольская, Рэвалюцыйная, Рэспубліканская, Мяснікова, дык здаецца, што і закладзены яны былі ў час, калі на Беларусі ўзнікла камсамольская арганізацыя, адбылася рэвалюцыя, усталявалася рэспубліканская форма ўлады, жыў і дзейнічаў Мяснікоў. А на самай жа справе ўсё было зусім інакш. У гістарычныя цэнтры гарадоў належыць максімальна вярнуць назвы, што ўжываліся ў дакастрычніцкі перыяд, каб, глянуўшы на шыльды, чалавек ведаў, што ходзіць ён па спрадвечнай зямлі сваіх далёкіх продкаў.
Пры вяртанні старасвецкіх назваў трэба імкнуцца заглянуць, правільна ацаніць усё тое, што мы мелі і ў перыяд Рэчы Паспалітай. He сакрэт, што з далучэннем апошняй у выніку трох падзелаў да Расійскай імперыі на Беларусі царская адміністрацыя вельмі старанна вычышчала з назваў усё тое, што сведчыла і пра
самабытнасць беларускай народнасці, і пра панаванне ў яе краі польскага элемента. Такое ж у масавым маштабе рабілася пасля падаўлення ў 1863—1864 гг. паўстання на Беларусі. Таму з назваў, аўтарамі якіх з’яўляўся царскі чыноўніцкі апарат, нас могуць зацікавіць толькі сапраўдныя наватворы, а не тыя, што прыйшлі на змену больш старажытных Словам, першараднае значэнне павінна надавацца ўзросту тапоніма і чым старэй ён, тым даражэй. Дзейнічаючы так, мы будзем спрыяць далучэнню беларусаў да іх гістарычных кара.нёў, адраджэнню нацыянальнай самасвядомасці, якая так моцна ў нас дэфармавана.
Памер кнігі не дае магчымасці падрабязна выкласці шляхі адраджэння урбананіміі па большасці беларускіх гарадоў. Дый, відаць, і неабходнасці няма ў гэтым, бо данае пытанне павінна вырашацца выключна толькі сіламі кожнага з іх. Добра, што людзей цяпер у нас дастаткова і адукаваных, і заклапочаных лёсам мясцовай тапаніміі. А вось па Мінску, паколькі я валодаю пэўнай даведачнай інфармацыяй, дзякуючы ласцы майго калегі 3. Шыбекі, колькі слоў хацелася б сказаць. Тут вельмі неабходна вярнуць наступныя старажытныя назвы: Татарская (цяпер Дзімітрава), Белацаркоўная (ішла ў напрамку ад опернага тэатра да плошчы Перамогі), Шпітальная (Камуністычная ад Чырвонай да праспекта імя Ф. Скарыны), Яўрэйская (Далектарная), Ігуменскі тракт (Маякоўскага), Казакоўская (Пугачоўская), Дютэранская (Волаха), Мала-Манастырскі завулак (Герцана), Ніжне-Ляхаўская (Кастрычніцкая), Падгорная (КМаркса), Саборная Плошча (плошча Свабоды), Трубная (Берсана). Да ліку тых, што падлягаюць вяртанню, можна яшчэ дадаць Дамініканскую (Энгельса), Францысканскую (Леніна), Бернардзінскую (Бакуніна). Няцяжка ўявіць сабе, як, бачачы на шыльдах такія назвы, мінчане і госці беларускай сталіцы пераносіліся б у сваіх думках да тых далёкіх часоў гісторыі, калі ў Мінску займаліся актыўнай місіянерскай дзейнасцю, будавалі манастыры манахі каталіцкіх ордэнаў, францысканцы, бернардзінцы, дамініканцы. Іх рукамі Ватыкан многае зрабіў па гвалтоўным распаўсюджванні на Беларусі каталіцкай рэлігіі. 3 далучэннем беларускіх зямель да Расійскай імперыі дзейнасць памянёных каталіцкіх органаў спыняецца, і мясцовыя ўлады Мінска, каб хутчэй вытруціць з памяці людзей гэтыя падзеі, перайменавалі вуліцу Даміні-
канскую ў Петрапаўлаўскую, Францысканскую — у Губернатарскую, Бернардзінскую — у Манастырскую.
3 пазіцый палітыкі таго часу такога роду перайначванне найменняў можна зразумець, а вось з гістарычнага пункту гледжання — гэта неабгрунтавана, што дае нам права на выпраўленне зробленых некалі памылак, хаця тут давядзецца пайсці на развітанне са звыклымі ад даволі працяглага знаходжання на шыльдах гарадскіх вуліц назвамі. Разам з тым нельга не паклапаціцца і пра лёс апошніх. Лічу, што пэўную частку найбольш патрэбных сучасных назваў гарадскіх вуліц Мінска, якім давядзецца ўступіць сваё месца вышэй пералічаным старэйшым паводле ўзросту, удасца захаваць, прысвоіўшы іх імя іншым вуліцам і плошчам беларускай сталіцы. Сяго-таго, вядома, не ўдасца ўсцерагчы. Вяртанне гістарычнай спадчыны не можа цалкам пазбегнуць падобнага роду стратаў. Хацелася б толькі не згубіць патрэбную нам персаніфікаваную назву вуліцы Бакуніна, бо ён адносіўся да ліку тых прагрэсіўных прадстаўнікоў рускай інтэлігенцыі, якія прызнавалі беларусаў за самабытны этнас, садзейнічалі яго адраджэнню і выжыванню, крытыкавалі асі.мілятарскую палітыку царызму ў нашым краі. Калі ж што-небудзь вартае з назваў, што з’явіліся ў савецкі час, будзе вельмі цяжка «прыстроіць» у Мінску, дык патрэбна высветліць магчымасці для іх захавання ў іншых гарадах рэспублікі. He выключана, што гэтыя назвы ўжо дзесьці ў нас увасоблены, тады ўсялякія клопаты аб іх захаванні аўтаматычна здымаюцца, бо дастаткова, каб тая ці іншая важная з’ява, вядомая ў гісторыі асоба хаця б па аднаму разу ўпаміналася ва урбананіміі рэспублікі.
Даводзіцца толькі пашкадаваць, што ў выніку частых перайменаванняў гарадскіх вуліц мы амаль поўнасцю страцілі тыя назвы, якія сведчылі, што ў нашых гарадах побач з беларусамі здаўна жылі і прадстаўнікі іншых народаў. Назвы вуліц этнанімічнага паходжання практычна сустракаліся амаль ва ўсіх беларускіх гарадах, што робіць вялікі гонар іх уладам і жыхарам. Прыязна ставячыся да людзей іншага роду і племені, беларусы не адмаўляліся даны факт засведчыць у назвах гарадскіх вуліц, калі толькі гэтага вымагалі этнічны склад іх жыхароў ці іншыя прычыны. 3 працы гісторыка 3. Ю. Капыскага, да прыкладу, вядома, што ў той час у Брэсце была вуліца Нямецкая, Мінску і Гродне —
Татарск.ая. У многіх гарадах сустракаліся назвы вуліцы — Яўрэйская'.
Акрамя вышэй выкладзеных шляхоў, для максімальнага вяртання моўнаму партрэту гарадоў і вёсак незаслужана адабранай ў іх гістарычнай спадчыны, можна пайсці і на такі нетрадыцыйны для Беларусі спосаб, як устаноўка ў старажытных кварталах пліт з надпісам на іх былых назваў вуліц і плошчаў. Гэтыя ж назвы можна было б адрадзіць праз прысваенне іх розным установам культуры і быту, што размяшчаюцца на данай тэрыторыі.
Маючае адбыцца франтальнае перайменаванне назваў вуліц і плошчаў, паркаў і сквераў з мэтай надання ім нацыянальнага, мясцовага каларыту абумоўлівае пэўную цэнтралізацыю гэтай работы калі не ў межах рэспублі'кі ў цэлым, дык у разрэзе яе абласцей. Ускладзены такія функцыі на спецыяльна створаныя пры абласных Саветах народных дэпутатаў тапанімічныя камісіі, дзейнасць якіх павінна адбывацца ў цесным кантакце з мясцовымі таварыствамі краязнаўства і беларускай мовы.
Дастасоўваючы урбананімію да патрабаванняў нашага нацыянальна-культурнага адраджэння і сталення, варта было б прытрымлівацца такіх правілаў: 1) з агульнай колькасці назваў вуліц і плошчаў, паркаў і сквераў у кожным населеным пункце не менш як 4/s павінны прыпадаць на тыя, што адлюстроўваюць гістарычныя, этнічныя, культурныя і прыродна-геаграфічныя асаблівасці данай мясцовасці, у сувязі з чым належаць да істотнага скарачэння рознага роду мемарыяльныя, палітызаваныя назвы, назвы-персаналіі. Сярод апошніх не павінна больш за */іо прыпадаць на асобы, жыццё і канкрэтная практычная дзейнасць якіх не мае аніякага дачынення да Беларусі; 2) у кожным раённым цэнтры патрэбна абавязкова мець вуліцы, якія б насілі назвы сумежных яму раёнаў і свайго абласнога цэнтра; 3) істотна абмежаваць практыку, калі вуліцам невялікіх населеных пунктаў даюцца назвы былога агульнасаюзнага значэння, палітызаванага характару; 4) максімальна, а дзе ўмовы дазваляюць, цалкам вынесці паза межы гістарычных цэнтраў старажытных гарадоў назвы, што датычаць паслякастрычніцкага перыяду;