Назвы зямлі беларускай
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
Вуліцу, дзе мы жывём, Палярнаю Нехта з вас, таварышы, назваў .1
Праўда, выказваліся і думкі, у многім непадобныя да той, якая хвалявала паэта, і яны аказаліся больш даспадобы гарадскім уладам, што пацвердзілася ўсёй іх далейшай практычнай дзейнасцю па фарміраванні урбананіміі. Так, у допісе газеце «Літаратура і мастацтва» ад 16 верасня 1950 г. нехта М. Каменскі вельмі радаваўся, што ў беларускай сталіцы ёсць вуліцы Са вецкая, КМаркса, А. Пушкіна і ўжыў выраз «спадчы на праклятага мінулага» ў дачыненні да вуліц Гандлё вая і Гандлёва-Узбярэжная, Кладбішчанская, Ямная Я ж, у прыватнасці, нічога заганнага тут не бачу, га лоўнае толькі было б чым гандляваць.
Сваю прадметнасць, дачыненне да гісторыі і культу ры беларускай нацыі урбананімія нашых населеных пунктаў у значнай ступені страціла з-за суперпалітызацыі і інтэрнацыяналізацыі, наяўнасці вялікай колькасці назваў, утвораных ад прозвішчаў людзей, дзейнасць якіх нічым не звязана з Беларускім краем. Таму трэба неадкладна брацца за разумную рэаргачізацыю урба наніміі, пакінуўшы ў ёй такую долю персаналій, пры якіх назвы гарадскіх вуліц не напаміналі б сабой пантэон былых дзеячаў партыі, дзяржавы, культуры, прычым у большасці выпадкаў тых, хто не паходзіць з нашага краю Ніяк нельга пакідаць надалей, што ў кожным буйным, сярэднім ці дробным горадзе рэспублікі паўтараецца да 50—70 працэнтаў назваў вуліц, якія ўжо ёсць у суседнім. Шырокае тыражыраванне палітызаваных, ін тэрнацыянальных назваў не садзейнічае росту іх прэ стыжнасці ў народзе, а толькі перашкаджае зрабіць урбананімію сапраўдным помнікам гісторыі і культуры той ці іншай мясцовасці. Шматгадовая практыка ставіцца да урбананіміі як да сродку прапаганды імёнаў дзяржаўных і партыйных дзеячаў не дала і не магла даць аніякіх станоўчых вынікаў. Нездарма многія сучасныя палітызаваныя назвы выклікаюць зразумелую
Літ. і мастацтва. 1987 ІЗ ліст
насмешку, а часта нават і абурэнне ў народа.
Апошнім часам усё часцей на старонках перыядычнага друку ўсплывае імя A. В. Суворава. I, лічу, небеспадстаўна. Ці ж не прамым здзекам з нашай урбананіміі з’яўляецца факт, што ў нас іменем гэтага рускага палкаводца названы каля 60 вуліц гарадоў і мястэчкаў, у той час, як сотні слынных сыноў Беларусі пазбаўлены такой пашаны. Да таго ж не будзем забывацца, што імя гэтага палкаводца ў нас, беларусаў, выклікае зусім іншыя асацыяцыі, чым у рускіх. Для нас Сувораў, акрамя свайго таленту буйнога военачальніка, гэта яшчэ і душыцель нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, на Беларусі і ў Літве на чале з Тадэвушам Касцюшкам і буйны памешчык-прыгоннік, якому ў Кобрынскім павеце належала 13 тысяч сялянскіх душ.
Высокую і справядлівую заклапочанасць станам урбананіміі выказваюдь жыхары Гомеля, у прыватнасці выкладчыкі і студэнты універсітэта. Яны зусім слушна крытыкавалі мясцовыя ўлады за прысваенне новым вуліцам такіх назваў, як Верасковая, Бірузовая, Электронная, Фізкультурная, у той час, як з дапамогай гэтага сродку ў іх горадзе не ўвекавечана памяць славутых сыноў беларускай зямлі Кірылы Тураўскага, Кастуся Каліноўскага, Івана Мележа, Андрэя Макаёнка, Еўдакіма Раманава, Цішкі Гартнага, г. зн. часткова і тых, хто нават родам з Гомельшчыны. «Усё гэта,— пісалі яны,— сведчыць аб нізкім узроўні нашай агульнай культуры і аб адносінах да спадчыны, няўменні і нежаданні шанаваць імёны сваіх нацыянальных герояў»1 Можна цалкам пагадзіцца з імі і ў тым, што найменаванні гарадскіх вуліц Гомеля няма патрэбы пісаць на дзвюх мовах, бо дастаткова для гэтага толькі адной беларускай, улічваючы ступень зразумеласці яе для ўсіх тых, хто валодае рускай мовай.
Будучы рэзкім праціўнікам пераўтварэння назваў тэрытарыяльных структур нашых населеных пунктаў у нейкі ўсеагульны пантэон, усё-такі для пэўнай часткі людзей, якія пакінулі свет, неабходна зрабіць — вядома, у межах разумнага, невялічкае выключэнне. Хто ж гэтыя людзі? Зразумела, не толькі палітычныя дзеячы, вучоныя, пісьменнікі. Тут маюцца на ўвазе самыя радавыя, простыя і сціплыя ў нашым грамадстве асобы,
1 Літ. і мастацтва. 1989. 9 чэрв.
якія дзякуючы сваёй самаадданай цяжкай фізічнай працы стварылі неабходныя матэрыяльныя ўмовы, каб хтосьці меў магчымасць займацца палітыкай, навукай, развіваць свае мастацкія здольнасці. Думаецца, няма патрэбы асабліва падрабязна даказваць, якія ў нас несуразмерныя суадносіны ў назвах вуліц, што ўвасабляюць, з аднаго боку, памяць вядомых дзяржаўных дзеячаў, военачальнікаў, пісьменнікаў, мастакоў, вучоных, кампазітараў, а з другога — праслаўленых радавых людзей пераважна фізічнай працы з ліку рабочых і сялян.
На Беларусі ёсць нямала нават параўнальна буйных населеных пунктаў, у назвах вуліц якіх не знойдзеш ніводнай, што насіла б імя сапраўднага героя стваральнай працы. Што ў гарадах робіцца па ўшанаванні памяці такіх людзей сродкамі урбананіміі, ужо трохі гаварылася вышэй. У сельскай жа мясцовасці практычна ў гэтым напрамку не зроблена і аднаго кроку. I тут грамадскасць, а больш за ўсё прадстаўнікі мясцовых Саветаў у вялікім даўгу перад селянінам. У беларускіх сёлах можна сустрэць самую неверагодную назву вуліцы, а вось увекавечыць у ёй імя тутэйшага славутага хлебароба ніхто не адважваецца. А гэта рабіць крайне неабходна. Прысвойваць такую назву трэба лепш за ўсё вуліцы, дзе некалі жыў перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Пры такім падыходзе мы не толькі абяссмерцім імя выдатнага сумленнага селяніна, але і пакажам вытворчым калектывам, як у нашым грамадстве шануецца памяць аб лепшых людзях, што ў сваю чаргу будзе садзейнічаць павышэнню працоўнай актыўнасці новых пакаленняў.
He сакрэт, што апошнім часам вельмі знізілася прэстыжнасць фізічнай працы ў маладых людзей, хаця нашы агульнаадукацыйныя школы, увесь ідэалагічны апарат прыкладвалі нямала намаганняў, каб прышчапіць у іх павагу да гэтага Так што, калі, наводзячы парадак у тапаніміі нашых гарадоў і вёсак, мы належна паклапоцімся пра напаўненне яе імёнамі праслаўленых радавых работнікаў фізічнай працы, дык гэтым самым не толькі наблізім назвы вуліц і плошчаў, сквераў і паркаў да кожнай канкрэтнай мясцовасці, але і ў пэў най ступені дапаможам узняць аўтарытэт працы рабочых і сялян.
Мікратапанімію гарадоў і вёсак мы зможам значна ўзбагаціць, найлепш прывязаць да патрабаванняў на-
шага нацыянальна-культурнага адраджэння, калі аптымальна напоўнім яе назвамі беларускіх рэк і азёр, што, на жаль, у нас многа дзе проста ігнаруецца. Цалкам падзяляю слушную крытыку беларускім краязнаўцам, правадзейным членам Геаграфічнага таварыства СССР У. Кісялёвым кампетэнтных органаў Мінска наконт таго, што яны яшчэ пасёння не знайшлі месца ў назвах вуліц і плошчаў самай што ні ёсць беларускай, легендарнай рацэ Нёман, у той час як у Маскве ёсць Нёманскі праезд, на Васілеўскім востраве ў СанктПецярбурзе— Нёманскі завулак, у Кіеве— Нёманская вуліца. «Дзіўнае пачуццё ахоплівала мяне,— прыгадваў У. Кісялёў,— калі блукаў па далёкіх ад нашай зямлі нёманскіх вуліцах. 3 кім бы ні гаварыў... усе з павагай і ўшанаваннем ставіліся да свайго нёманскага адрасу, мяркуючы, што ён не падвержаны гістарычнай кан’юнктуры»1.
Каб не было ў беларусаў такога мігюрнага настрою ад параўнанняў, што робіцца ў нас і ў суседзяў па ўшанаванні прыгажосцяў і выдатных прыродных мясцін нашага краю, трэба ісці на больш планамернае ўкараненне іх назваў ва урбананімію сваіх населеных пунктаў. He будзем ухіляцца ад такіх абавязкаў, якія, натуральна, трэба выконваць толькі таму, што жывём і працуем на Беларусі, а не дзесьці ў незямной бязадраснай і безыменнай прасторы.
1 Вяч. Мінск. 1990. 16 ліп.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Сваю размову з чытачом пра беларускую нацыя нальную тапанімію, якая ўжо даўно пачала губляць самабытны характар з прычыны неабдуманых дзеянняў саміх жа людзей, амаль увесь час даводзілася весці ў мінорным тоне. А інакш і нельга, бо куды ні кінеш позіркам, усё адны агрэхі. У выніку масавага перайме навання назваў населеных пунктаў адбылося істотнае разбурэнне нацыянальных асноў беларускай тапаніміі Сёння яна ўяўляе сабой па сутнасці механічны набор пустых, бессэнсоўных слоў, не выконвае ролі захавальніцы гістарычных і духоўных традыцый беларускага народа, не ўвасабляе ў сабе мясцовыя прыродна-геаграфічныя асаблівасці. У відавочную супярэчнасць з рэчаіснасцю прыйшлі тапонімы палітычнага, ідэалагізаванага характару, актыўнымі творцамі якіх быў не народ, а розных рангаў партыйныя і савецкія работнікі Па іх жа віне і ў большасці выпадкаў мэтанакіравана ў тапанімічную тканіну нашай зямлі прасачылася багата слоў, якія не ўласцівы лексіцы беларускай мовы, што супярэчыць прынятай у свеце практыцы найменавання геаграфічных аб’ектаў.
Сапраўдны хаос з мовай зямлі — не ёсць з’ява толькі чыста беларуская. За час існавання СССР тапанімічная вакханалія пракацілася па ўсіх яго нацыянальных рэгіёнах. Сярод іх ёсць і такія, дзе разбурэнні гістарычных, народных назваў ніколькі не меншыя, чым на Беларусі. У Туркменіі, напрыклад, напярэдадні таго, як стаць ёй суверэннай дзяржавай, ужывалася толькі адна трэць тых геаграфічных назваў, якія былі зафіксаваны ў 1926 г. у спісах адмінісграцыйна-тэрытарыяльнага падзелу гэтага рэгіёна.
Рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў вы
клікаў заканамернае абурэнне ўчыненай расправай над традыцыйнай народнай тапаніміяй. Паўсюдна ўздымаюцца галасы аб вяртанні былых назваў. Працэс гэты непазбежны, выкліканы агульнымі патрабаваннямі сучаснага нацыянальна-культурнага Адраджэння. У імя гэтай высакароднай мэты неабходна як мага больш вярнуць беспадстаўна выкрасленых з беларускай тапаніміі назваў, максімальна наблізіць іх да сваёй першапачатковай формы з тым, каб канчаткова пазбавіць тапонімы ад усялякіх слядоў шматвекавой паланізацыі і русіфікацыі, што і да сённяшняга дня застаюцца на геаграфічнай карце нашай суверэннай дзяржавы.
Працы ў нас непачаты край і не на адно пакаленне. Але за яе ўсё ж неадкладна трэба брацца цяпер, каб як мага хутчэй апраўдацца перад гісторыяй, каб хоць трохі аблягчыць ношу, якую павінны будуць узваліць на свае плечы нашы нашчадкі, паставіўшы перад сабой задачу навядзення поўнага парадку ў тапанімічнай гаспадарцы Бацькаўшчыны.