Назвы зямлі беларускай
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
У канцы XVIII — пачатку XIX ст. гарадскім вуліцам Беларусі пачалі даваць у масавым парадку прозвішчы знакамітых, паводле меркаванняў мясцовых улад, людзей. Паколькі гарадская адміністрацыя складалася пераважна з прысланых з цэнтральных губерняў Расійскай імперыі чыноўнікаў, дык вядома, якія прозвішчы яны імкнуліся насаджваць у назвах вуліц гарадоў і мястэчак Беларусі. Сям-там на яе тэрыторыі і палякам удавалася такім чынам увекавечыць памяць прадстаўнікоў сваёй нацыі. Аднак устанавіць, каб хоць адна з гарадскіх вуліц нашага краю насіла тады імя былога дзяржаўнага дзеяча альбо прадстаўніка навукі, культуры сярэдневяковай Беларусі ці больш позняга перыяду, не ўдалося.
Традыцыйна ў назвах гарадскіх вуліц Беларусі нямала скарыстоўваецца слоў з лексікі прафесійнай дзейнасці чалавека. Прыгадаем па Мінску некалькі былых і цяперашніх назваў такой катэгорыі: Абутковая, Гарбарная, Друкарская, Дрэваапрацоўчая, I ндустрыяльная, I нструментальная, Калгасная, Меліярацыйная, Падшыпнікавая, Рабочая, Рымарная, Саўгасная, Слясарная, Чыгуначная, Шпалерная і інш. Праўда, апошнім часам некаторыя назвы пералічаных вуліц нашай
сталіцы напаткаў незайздросны лёс: яны заменены персанальнымі назвамі, для чаго можна было б скарыстаць вуліцы ў новых мікрараёнах сталіцы рэспублікі.
Ліквідацыяй назваў вуліц з лексікі прафесійнай занятасці, вытворчай дзейнасці людзей мы толькі наносім шкоду ўслаўленню іх працоўных спраў. Ці ж не адчуваў некалі гонару за сваю прафесію рабочы-друкар, ідучы па вуліцы Друкарскай? Гэта слова, напэўна ж, напамінала яму, ціто на гэтай вуліцы бярэ свае вытокі друкарства Савецкай Беларусі, у гады фашысцкай акупацыі, рызыкуючы жыццём, друкары-падпольшчыкі ўпотай выдавалі лістоўкі і газеты. Такія асацыяцыі ад былой назвы вуліцы, вядома, маглі нараджацца і ў тых, хто не належаў да друкароў, але ведаў іх важкі ўклад у духоўнае развіццё беларускага народа. Калі ж немагчыма аднавіць усё са страчанага з лексікі прафесійнай дзейнасці чалавека, дык у мікрараёнах Мінска і іншых гарадоў Беларусі, што яшчэ толькі будуюцца, мы проста абавязаны перад самім народам увесці ў назвы вуліц словы, якімі б была адзначана стваральная і самаадданая праца рабочага класа і сялянства.
Вельмі нясмела мы ідзём на прысваенне гарадскім вуліцам імя Герояў працы (такія званні надаваліся ў 20—30-я гады), сапраўдных, а не надуманых Герояў Сацыялістычнай Працы, тых, хто сваёй добрасумленнай працай заслужыў у грамадства такую высокую пашану. Ці ж не гарманіравала б за дасягнутай намі на практыцы цеснай сацыяльнай супольнасці ва ўзаемаадносінах класаў і грамадскіх груп, калі б і вуліцы з назвамі вядомых герояў грамадзянскай і айчыннай войнаў, дзяржаўных дзеячаў, выдатных прадстаўнікоў культуры і навукі перакрыжоўваліся з гарадскімі магістралямі, якія нясуць назвы праслаўленых людзей працоўнага фронту, як, да прыкладу, параўнальна новая вуліца ў адным з мікрараёнаў Мінска імя /. П. Голубева. Былы чыгуначнік, актыўны ўдзельнік рэвалюцыі на Беларусі, ён да глыбокай старасці працаваў столярам, сістэматычна перавыконваў заданні, і яму ў 1933 г. было нададзена ганаровае званне Героя працы. Такі радавы працаўнік, вядома, заслугоўвае, каб яго імя насіла адна з вуліц беларускай сталіцы.
Улічваючы важнасць данага напрамку ва ўдасканальванні, рацыяналізацыі урбананіміі нашых населеных пунктаў, не будзе лішнім спаслацца яшчэ на адзін прыклад. Размова пойдзе пра перайменаванне ў Бара-
навічах вуліцы Вадаправоднай у імя I. П. Перійукевіча. Радзіма яго—вёска Пятровічы Баранавіцкага раёна. 3 18-ці гадоў малады хлопец звязаў сваё жыццё з працай на чыгуначным транспарце. I, відаць, не памыліўся, бо вельмі хутка ён авалодаў усімі тонкасцямі кіравання лакаматывам і стаў вопытным машыністам. У лістападзе 1943 г. за выключныя заслугі ў забеспячэнні перавозак грузаў для фронту і народнай гаспадаркі Першукевіч быў удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Баранавіцкія гарадскія ўлады не маглі не задаволіць просьбу чыгуначнікаў аб увекавечанні памяці іх калегі па працы. I ў даным канкрэтным выпадку ўсё было зроблена правільна з перайменаваннем, бо назва вуліцы Вадаправодная не нясе якой-небудзь асаблівай гістарычнай, нацыянальна-культурнай нагрузкі, не падкрэслівае мясцовых геаграфічных, прыродна-кліматычных асаблівасцей.
Пажадана, каб з такіх разум.чых прынцыпаў зыходзілі і ў іншых населеных пунктах, калі задумаюць пакінуць у памяці сваіх нашчадкаў праслаўленых выдатнай працай радавых грамадзян. А такіх жа людзей у нас нямала. Іх прозвішчы, на наш гюгляд, лепш за ўсё прысвойваць, калі гэта адмоўна не адаб’ецца на вартасцях урбананіміі, тым вуліцам, якія прылягаюць да прадпрыемства, дзе некалі знаходзіўся ў складзе яго калектыву выдатнік працы. Гэтым самым мы не толькі абяссмерцілі б імя выдатнага рабочага, а і паказалі б вытворчаму калектыву данага прадпрыемства, як шануюцца ў нашай памяці заслугі перадавых людзей працы, што, у сваю чаргу, садзейнічала б павышэнню творчай актыўнасці маладых пакаленняў працоўных.
Нам патрэбна рабіць так, каб у агульнай лексіцы вуліц гарадоў адлюстроўваліся гісторыя і сучаснасць, усе бакі іх працоўнага і культурнага жыцця, сустракаліся імёны лепшых прадстаўнікоў розных грамадскіх груп і, вядома ж, рабочых.
Яшчэ з большай увагай трэба ставіцца да назваў вуліц сельскіх населеных пунктаў, таму што магчымасцей у іх для адлюстравання свайго жыцця ў сотні разоў менш, чым у гарадоў. Неабходна, каб і ў назвах вуліц нашых вёсак як мага паўней былі ўвасоблены іх гістарычнае мінулае, асаблівасці прыродна-геаграфічнага ландшафту, штосьці знамянальнае ў іх вытворчай дзейнасці. I вельмі ж не прадуктыўна мы скарыстоўваем патэнцыял назваў сельскіх населеных пунктаў
тады, калі звяртаемся ў гэтых мэтах да агульных, шаблонных слоў, з чым, на жаль, даводзіцца сустракацца амаль на кожным кроку.
Некалі вельмі прадметны, асэнсаваны характар насілі назвы вуліц мястэчка /Лагільнае: Нясвіжская, Кавалёўская і Нарадоўская. Няма патрэбы валодаць спецыяльнымі ведамі па тапаніміцы, каб зразумець, што першая з названых вуліц мела прамое дачыненне да не так далёкага ад Магільнага Нясвіжа. Яна пачыналася блізка ад таго месца, дзе некалі ўпадаў у Нёман даволі вялікі па сваіх памерах раўчук (мо даўней гэта быў прыток Нёмана са сваёй назвай), і вяла ў бок Нясвіжа. Дастаткова было чужым людзям, якія з розных канцоў прыязджалі ў мястэчка Магільнае, патрапіць на гэту вуліцу, як адразу ж знікала патрэба распытваць, дзе дарога на Нясвіж. Вось доказ таго, як разумна ставіцца просты люд да назваў.
Разумна зрабілі магіляне, назваўшы адну са сваіх вуліц Кавалёўскай. Такім чынам яны выказалі пашану да гэтай важнай ва ўмовах сельскагаспадарчай вытворчасці прафесіі і засведчылі для сваіх нашчадкаў сам факт існавання некалі ў даным мястэчку пэўнай групы людзей, што спецыяльна займаліся кавальскай справай, бо не будзь такога рамяства, дык не ўзнікла б і сама назва вуліцы Кавалёўская.
Калі ў выбары першай назвы, як мы пераканаліся, даўнейшыя жыхары Магільнага кіраваліся геаграфічным фактарам, другой — эканамічным, сацыяльным, дык у трэцяй назве вуліцы Нарадоўская адлюстраваны грамадска-палітычны бок жыцця местачкоўцаў. Паходзіць яна ад слова рада. Значыць, сюды з розных куткоў мястэчка, а таксама з навакольных вёсак людзі сыходзіліся радзіцца пра розныя важныя справы, каб сумесна выпрацаваць тое ці іншае рашэнне. Гэта вуліца цягнулася ўздоўж левага берага Нёмана, адкрывала вельмі прыгожы краявід, чым стварала ў людзей добры настрой для вядзення рады, а калі хто-небудзь вельмі гарачыўся ў час спрэчак, то меў магчымасць ахаладзіць свой гнеў халоднай нёманскай вадой.
Дзесьці на рубяжы 50—60 гадоў ужо нашага стагоддзя афіцыйна па дакументах вуліца Нясвіжская стала называцца імя Ракасоўскага, Кавалёўская — Камсамольскай, Нарадоўская — Школьнай. Тое, што ў мястэчку з’явілася вуліца ў гонар выдатнага палкаводца КК. Ракасоўскага, вельмі лёгка вытлумачыць:
улетку 1944 г. яго войскі прынеслі вызваленне магілянам ад фашысцкай акупацыі. Але ж ці толькі такім чынам можна выказаць свае адносіны да яго памяці? Калі адбывалася перайменаванне вуліц, у мястэчку забудоўваліся новыя, без назваў, вуліцы, існавалі і цяпер існуюць вясковы клуб, сярэдняя школа, бібліятэка, і каб адной з гэтых устаноў культуры было прысвоена імя Ракасоўскага, дык гэта мела б куды большую вагу, чым надаць яго імя вуліцы на якіх-небудзь 20—25 сялянскіх хат.
Кожная новая назва не заўсёды хутка прыжываецца ў народзе і асабліва тады, калі не ён быў яе аўтарам. Па-новаму вуліцы ў Магільным называюць спачатку толькі тыя, хто нядаўна сюды прыехаў, а затым і яны пераймаюць ад мясцовага насельніцтва старыя, традыцыйныя, хаця і не афіцыйныя назвы. Ды яно неяк і цяжка патрабаваць—калі гэта ўвогуле мажліва,— каб карэннае насельніцтва замест Кавалёўская гаварыла вуліца Камсамольская, на якой сёння жывуць у асноўным сталыя і пажылыя людзі і амаль зусім няма асоб камсамольскага ўзросту. Праўда, жыве тут трохі дзяцей дашкольнага і школьнага ўзростаў, але яны ніколі не чуюць ад сваіх бацькоў, бабулек і дзядуляў:
— Ты ж, дзетка, гуляй сёння на сваёй Камсамольскай вуліцы і не хадзі на Школьную, бо там, чуеш, як ляскочуць машыны. Будзь асцярожным, інакш можаш аказацца пад коламі машыны ці трактара.
Свае вуліцы яны па-ранейшаму называюць так, як іх называлі спрадвеку, і пакуль маленькія дзеткі падрастуць і навучацца самастойна чытаць на шыльдачках новыя назвы, у іх ужо выпрацуецца даволі трывалы стэрэатып на словы, якія яны неаднаразова чулі і чуюць ад старэйшых. А са словам, якое змалку трапіла ў памяць, чалавек развітваецца вельмі неахвотна ў болыв познія гады, а часам нават схільны супрацьпастаўляць яго ўсякаму неалагізму і тым вастрэй адчувае ў гэтым патрэбу, калі з’яўленне апошняга не вьжлікалася сур’ёзнымі прычынамі. Гэта можа служыць доказам, як трэба асцярожна ламаць народныя традыцыі, асабліва калі яны маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі і культуры жыхароў, адлюстроўваюць нейкія адметныя вехі ў развіцці населенага пункта, сведчаць аб нечым добра памятным для людзей многіх пакаленняў;
I такое адметнае, памятнае, вельмі часта бывае звязаным не толькі з нейкімі ваеннымі ці рэвалюцыйны-