Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
44.53 МБ
Сапраўдны сыр-бор разгарэўся толькі пасля абнародвання Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб перайменаванні Магільнага ў Нёман, калі пачалі з шыльдаў, дарожных знакаў пры ўездзе ў вёску ўстараняць дарагое не толькі магілянам, але і кожнаму свядомаму грамадзяніну нашай зямлі слова-помнік аб далёкай гісторыі. Жыхары вёскі вырашылі звярнуцца з просьбай у газету «Звязда». 140 чалавек падпісаліся пад лістом з падрабязным тэкстам аб тым, як незаконна адбывалася перайменаванне. Але газета паступіла не лепшым чынам. Замест таго, каб у ганебным замаху мясцовых бюракратаў на гістарычную памяць беларускага народа ўбачыць сур’ёзную праблему, забіць узваны, рэдакцыя нацыянальнай рэспубліканскай газеты выбрала ў духу тагачаснай камандна-адміністрацыйнай сістэмы добра вывераны практыкай шлях: па-
слала скаргу грамадзян у Мінскі аблвыканкам, г. зн. у той орган, які разам з Уздзенскім раённым выканаўчым камітэтам чыніў расправу з гістарычным тапон і м а м
Дорага паплаціліся жыхары вёскі Магільнае за пратэст у «Звяздзе». Прадстаўнік вобласці разам з сельсавецкімі работнікамі пагрозліва пагаварыў амаль з кожным, хто выказаў сваю нязгоду з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Але як толькі страх мінуў, магіляне зноў пайшлі на змаганне за праўду. Натхнялі на гэта і пастаянныя публікацыі ў друку ў абарону ііазвы вёскі. А тут яшчэ летам 1980 г сюды прыехалі на раскопкі археолагі з Інстытута гісторыі АН БССР з тым, каб заняцца даследаваннямі тамашніх пасяленцаў часоў Кіеўскай Русі і добра вядомага паводле шматлікіх дакументальных крыніц сярэдневяковага Магільнянскага замчышча. Новыя знаходкі беларускіх археолагаў дазволілі яшчэ лепш зразумець, чаго давялося пазбавіцца нашай гісторыі у выніку злачыннага ўчынку кіраўнікоў мясцовых калгаса і сельскага Савета, несур’ёзнага стаўлення да вырашэння гэтага пытання раённай, абласной і рэспубліканскай уладамі.
Кіруючыся сваімі чыста прафесійнымі абавязкамі, жадаючы вярнуць беларускаму народу памяць гісторыі, вучоныя не проста паспачувалі вяскоўцам, а звярнуліся ў выканкамы Уздзенскага раёна і Мінскай вобласці, а тдксама ў рэспубліканскія органы з просьбай улічыць выключна вялікую каштоўнасць скасаванага тапоніма. Аднак без увагі засталася і просьба вучоных-гісторыкаў. Відаць, падумалі, адмовім, дык хутка астынуць, не такіх жа шукальнікаў праўды ўдавалася ўтаймоўваць з дапамогай дыктату камандна-бюракратычнай сістэмы кіравання.
I ўсё ж не ўтаймавалі. Безупынныя звароты пакрыўджаных вяскоўцаў у розныя партыйныя і савецкія органы так абрыдлі ўсім ім, што Прэзідыум Вярхоўнага Савста БССР згадзіўся на паўторнае правядзенне сходу жыхароў Магільнага, паслаўшы туды свайго прадстаўніка. Пераканаўшыся з выступленняў прысутных на сходзе, што яны супраць новай, гвалтам навязанай ім назвы, раённае начальства пры падтрымцы пасланца Прэзідыума Вярхоўнага Савета не дало згоды паставіць пытанне на паўторнае галасаванне. На гэта яно адважылася толькі праз якіх-небудзь з паўгода, калі былі максімальна вычарпаны ўсе магчымасці па псіха-
лагічнай апрацоўцы мас, не выключаючы і запалохванняў.
Трэці, чарговы сход жыхароў вёскі усё з тым жа парадкам дня вёў першы сакратар Уздзенскага РК КПБ A. I. Мяцельскі, што пярэчыць практыцы перайменавання назваў населеных пунктаў, паколькі такая акалічнасць дае магчымасць прамога ўздзеяння службовай асобы на волю людзей у пажаданым для сябе накірунку. У даным выпадку гэта азначала: любымі сродкамі, не зважаючы на законы і прынцыпы дэмакратыі, адстаяць новую назву Нёман. Партыйнаму кіраўніку задуманае ўдалося, толькі не надоўга, бо перамога ж прыйшла ў выніку ўжывання недазволеных метадаў.
Вось так пасля 750 гадоў ад часу разгрому татарамангольскіх заваёўнікаў ля Магільнага яе жыхары прайгралі бітву з мясцовымі функцыянерамі, адстойваючы гістарычную назву Магільнае, якая як словапомнік ёсць увасабленне гераізму ўсяго беларускага народа, а не толькі жыхароў данай вёскі. Да гэтай назвы неабыякавыя і літоўцы, бо ў бойцы са стэпавымі заваёўнікамі яны былі побач з беларусамі. Нашы заходнія суседзі заўсёды здзіўляліся, калі пры ўездзе ў гістарычнае мястэчка Магільнае бачылі на дарожных паказальніках слова Нёман. Іх здзіўленне станавілася яшчэ большым, калі даведваліся, што і мясцовы калгас таксама носіць назву Нёман. Разам з рэчкай Нёман — гэта ўжо трэцяе аднайменнае слова! Нават у казках не сустрэнеш такога, каб у адной сям’і ды былі тры сыны Янкі, а ў жыцці, выходзіць, і такое магчыма.
Мясцовым уладам здавалася, што пасля таго, як на трэцім па ліку сходзе сяльчан удалося ўстараніць «юрыдычныя хібнасці» з перайменаваннем вёскі Магільнае (хібнасці, якія проста патрабуюць абавязковай адмены раней прынятага рашэння, а не якойсьці элементарнай папраўкі, лёгенькай падчысткі дапушчанага парушэння дзеючага заканадаўства), народ супакоіцца, пачне іменаваць сябе нёманцамі.
Нічога падобнага не адбылося. I людзі мелі рацыю. Чаго ім саромецца назвы, у аснове якой корань магіла. Ці мала ў якіх назвах населеных пунктаў, прозвішчах закладзены такі корань, і ніхто не спяшаецца пазбаўляцца ад яго, тым болыв, калі за ім такая выдатная гістарычная з’ява. He толькі ў славян, але і ў многіх іншых народаў магіла продкаў лічыцца за самае шануе.мае месца. Ці не таму, ведаючы павышаную пры-
хільнасць славян да такіх месцаў, многія заваёўнікі пры набегах на іх землі імкнуліся ў першую чаргу зруйнаваць, апаганіць пахаванні даўно памерлых продкаў, разлічваючы гэтым самым аслабіць ці зусім парваць сувязь з далёкай радаслоўнай. А якой дарагой святыняй для сучасных людзей з’яўляюцца магілы невядомых салдат!
У аснове нашай вечна юнацкай любві да радзімы, незалежна ад таго, пішам яе з вялікай ці малой літары, ляжаць шматлікія фактары. 1 сярод іх, несумненна, адно з найважнейшых месцаў займаюць словы, якімі мы з дзяцінства называем свае вёскі і гарады, іх вуліцы і плошчы, паркі і скверы. Натуральна, што ўраджэнцу Магільнага гэты тапонім больш любы і дарагі, чым самыя прыгожанькія назвы населеных пунктаў Беларусі, якіх багата нанрыдумлялі рэфарматары нашай тапаніміі.
He трэба баяцца назваў і асабліва тых, што атрыманы ў спадчыну ад далёкай мінуўшчыны, якія чымсьці могуць нагадаць пра непажаданыя з’явы, несці сляды немілагучнасці ў вымаўленні, неадукаванасці далёкіх прашчураў. Таму не варта шукаць у словах непрыемныя грані і адценні. Успомнім, колькі ў нас добрых і верных сяброў з немілагучнымі прозвішчамі, і як мы цураемся носьбітаў прыгожых прозвішчаў, калі яны сваімі паводзінамі ствараюць зусім процілеглыя ўражанні, чым тыя, што ўвасоблены ў такіх мілагучных слоўцах.
А цяпер колькі слоў пра геаграфічную назву Нёман, якая незаслужана і незаконна прыйшла на замену гістарычнага тапоніма Магільнае. Як ні дзіўна, але этымалогія гэтага звыклага для многіх на Беларусі слова пакуль што да канца не вытлумачана мовазнаўцамі. Адны знаходзяць у ім корань нем, што значыць нямы, і таму яго няма падстаў ужываць у якасці наймення таго ці іншага паселішча, бо гэта ў пэўнай ступені зніжае іх чалавечыя вартасці. Другія спрабуюць знайсці яго паходжанне ў чымсьці блізкіх словах балтафінскай групы моў. Апошнім жа часам выказваюцца думкі, што тапонім Нёман. прыйшоў да нас з асірыйскай ці арабскай моў. Вось і атрымліваецца, што ў час суцэльнай пісьменнасці, больш высокай, чым у папярэднія перыяды, мы нейкія чатыры сотні людзей спрадвечна беларускай зямлі ахрысцілі калі не «нямымі» і «ціхімі», дык балта-фінамі, асірыйцамі альбо арабамі, 72
да чаго сотні гадоў таму назад не маглі дадумацца нашы так мала адукаваныя продкі. Словам, не ўсе тапонімы, якімі называюцца нашыя рэкі і азёры, можна дапасаваць да найменняў неселеных пунктаў. Датычыць гэта і Нёмана.
Нечакана для нашых спрактыкаваных дзялкоў навязваць свой дыктат масам пра ўчыненую расправу з назвай Магільнае стала вядома вельмі шырокаму колу людзей, амаль усім, хто паважае і шануе нацыянальныя традыцыі свайго народа. Праз розныя сродкі масавай інфармацыі дзесяткі вучоных, пісьменнікаў і журналістаў з вялікім абурэннем выказалі свае негатыўныя адносіны да факта сапраўднага варварства ў адносінах да гэтай гістарычнай назвы. Дый як тут маўчаць, калі ўся найбольш прагрэсіўна настроеная частка беларускага народа так рашуча ўзялася за адраджэнне сваёй духоўнай гістарычнай спадчыны. Штуршком да яго паслужылі агульныя тэндэнцыі дэмакратызацыі жыцця ў нашай краіне. У шматлікіх газетных артыкулах вельмі востра крытыкавалася бяздумная і шкодная практыка беспадстаўнай масавай замены імёнаў населеных пунктаў, прапаноўвалася ўзяць пад асобую ахову тыя назвы, якім па 100 і больш гадоў. Для параўнання скажам, што назве Магільнае — звыш 750 гадоў! I гэта ж узрост яе пісьмовай гісторыі, а археалагічнай, мяркуючы паводле найноўшых раскопак, некалькі тысячагоддзяў. Вучню пачатковай школы і то не варта тлумачыць, які гэта каштоўны помнік для гісторыі беларускага народа.
Аўтара гэтай кнігі зацікавіла, што ж у такіх выпадках робіцца ў іншых рэспубліках. Давялося сустрэцца і пагаварыць са сваімі калегамі — грузінскімі гісторыкамі. «Бясспрэчна,— паведамілі яны,— і нам не раз даводзілася звяртацца з аналагічнымі лістамі ў мясцовыя Саветы народных дэпутатаў. Справа ў тым, што пры ўзбуйненні сельскіх населеных пунктаў, як правіла, захоўвалася назва самага большага з іх. Але калі ў выніку атрымання якіх-небудзь новых важных звестак пра гісторыю паселішча, якое згубіла сваю назву ў сувязі з канцэнтрацыяй сельскага рассялення, назву трэба было аднавіць,— яе без усялякіх затрымак варочалі і прысвойвалі».
Добрай садружнасці гісторыкаў Грузіі з органамі мясцовых улад можна толькі пазайздросціць. У нас жа ў рэспубліцы яны не ішлі і не ідуць ні на які кампраміс
з вучонымі. Спачатку заяўлялі, у разліку на недасведчанасць апошніх, што працэс вяртання скасаваных «па просьбе працоўных» назваў быццам бы не характэрны савецкай практыцы. Хлусілі, бо каму ж невядома, што яшчэ пры М. С. Хрушчове свае былыя назвы атрымалі Перм, Данецк, Луганск і іншыя гарады. Даводзілася чуць і такое, што вяртанне былых назваў вельмі дарагое паводле сваіх затрат мерапрыемства (быццам у 1964 г., калі ў БССР перайменавалі каля трохсот населеных пунктаў, у нас багацце плыло цераз край?!) і таму не ў інтарэсах грамадства рабіць такі крок. А сустракаліся і службовыя асобы, якія, каб не турбавацца, на іх думку, дробязнымі пытаннямі, лаканічна заяўлялі: «Справа зроблена, і вяртання да мінулага няма». Справа зроблена... А падумаўшы, ці можна назваць зробленае справай?