Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
44.53 МБ
Чаму мы, беларусы, так любім ускладняць звычайныя рэчы, упарцімся там, дзе проста неабходна праявіць толькі трохі больш смеласці, прызнаць дапушчаную памылку. Ад яе ж не гарантаваны ніводзін нават самы спрактыкаваны і высокаэрудзіраваны чалавек.
Выкліканы перабудовай усяго нашага грамадскага жыцця рост нацыянальнай самасвядомасці абудзіў у людзей пачуццё вялікай павагі да гісторыі, абвастрыў боль за ўсё, што ім давялося згубіць з прычыны нядбайнага стаўлення самога чалавека, а найперш за ўсё ўлад да духоўных каштоўнасцей народа. 3 небывалым жалем многімі ўспрымаюцца сёння і незлічоныя страты ў беларускай нацыянальнай тапаніміі. Сцвярджаю гэта, зыходзячы з той велізарнай колькасці слушных думак аб адраджэнні былых гістарычных назваў населеных пунктаў, што ўдалося апошнім часам пачуць ці прачытаць дзякуючы сродкам масавай інфармацыі.
Ну а як жа перабудавалі свае адносіны да данай неардынарнай праблемы прадстаўнікі нашых мясцовых улад? Што яны паспслі вярнуць гісторыі з неабдумана выкрэсленых народных назваў? На жаль, у нас ціха... Адпаведныя органы Беларусі былі ў 60-я гады рэкардсменамі па колькасці ўчыненых перайменаванняў, a сёння іх пераемнікі аказваюць найбольшае супраціўленне вяртанню дарагой для нашай гісторыі тапаніміі. Пацвердзім сказанае на прыкладзе ўсё той жа вёскі Магільнае.
Тады ў перыядычным друку не раз паведамлялася аб стварэнні ўсесаюзнага турыстычнага маршруту «з
грэкаў у варагі», які павінен прайсці і па тым месцы, дзе знаходзілася засведчанае ў многіх летапісах Магільнае Зразумела, у турыстаў адразу ўзнікае пытанне, чаму гістарычную назву замянілі на Нёмані Тут нават самая разумная галава не знойдзе апраўдання. Затое кожны радавы чалавек добра ведае: каб у вачах турыстаў не быць такімі злоснымі разбуральнікамі гістарычнай спадчыны, патрэбна вярнуць вёсцы яе былую назву. He сумняваюся, у такім выпадку і нашы продкі, каб яны толькі змаглі загаварыць, абавязкова б падалі голас у абарону Магільнага.
Глыбока ўсведамляючы сваю адказнасць за стварэнне маршруту «з грэкаў у варагі», Беларускі фонд культуры сумесна з Мінскім аблвыканкамам распрацавалі ўвосень 1988 г. комплекс звязаных з ім мерапрыемстваў. Вядома, сюды не магло не ўвайсці і адраджэнне назвы Магільнае. Прадстаўнікі БФК, мінскіх АК КПБ і аблвыканкама не раз выязджалі на месца, каб уда кладніць, як практычна будуць ажыццяўляцца прынятыя мерапрыемствы.
Неўзабаве і жыхары вёскі Нёман з вялікай радасцю даведаліся, што збіраюцца вярнуць ёй былую назву. Каб паскорыць справу, яны ўручылі старшыні сельскага Савета калектыўнае пісьмо з абгрунтаваным выкладам просьбы вярнуць гістарычную назву. Але зрухаў доўгі час аніякіх. Відаць, службовыя асобы розных рангаў, са згоды якіх больш за дзесяць гадоў таму назад адбывалася скасаванне летапіснай назвы, уваж ліва сачылі за спробамі вярнуць яе і ўсяляк супраціўля ліся гэтаму адзіна правільнаму ў наш час кроку.
Заўважу, што шэраг гэтых асоб яшчэ і пасёння працуюць недалёка ад Уздзенскага раёна, атрымалі павышэнні на пасадзе і, значыць, мелі ўсе магчымасці ўплываць у патрэбным накірунку на мясцовыя ўлады, а праз іх і на насельніцтва, што так часта практыкава лася ў папярэднія гады і на самым «высокім узроўні» Апаратчыкі не хацелі прызнаць, што цяпер не той час, што ўладу патрэбна выкарыстоўваць не на падрыў, а на аднаўленне духоўнай спадчыны беларускага народа Няўжо ж нам так і не дачакацца, каб сям-там ініцыятыву ў гэтай высакароднай справе праявілі тыя самыя людзі, якія некалі пад уплывам антынавуковай, шкоднай тэорыі зліцця нацый і культур недаацанілі значэнне гістарычнай тапаніміі, нарабіўшы ў ёй процьму праколаў?
А прэцэдэнт жа з аднаўленнем назвы Магільнае даваў шанц у рукі прамым віноўнікам яе знікнення, каб змыць свае грахі перад гісторыяй і будучымі пакаленнямі. Апроч тых арганізацый, што вышэй упаміналіся, з лістамі да кіраўніцтва Нёманскага сельскага Савета з просьбай нарэшце вярнуць адабранае ў нацыянальнай тапаніміі слова звярнуліся дырэктары акадэмічных інстытутаў гісторыі, мовазнаўства і літаратуры. Гэтыя лісты прыйшлі да месца прызначэння напярэдадні запланаванага сходу жыхароў вёскі Нёман, дзе меркавалася разглядзець пытанне аб аднаўленні яе былой назвы. У адзін з гарачых жнівенькіх дзён 1989 г. такі сход адбыўся. Пасля цікавага і змястоўнага выступлення перад вяскоўцамі старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі АН БССР, кандыдата гістарычных навук М. Ф. Спірыдонава за старую назву гатовы былі аддаць свой голас нават і тыя, каго мясцовай адміністрацыі ўдалося некалькі гадоў таму назад схіліць на свой бок. Прэзідыум сходу прапанаваў прысутным падыходзіць да аднаго з двух сталоў, за адным з якіх запісвалі тых, хто стаяў за Магільнае, за другім тых, хто хацеў, каб вёска называлася Нёманам. Нават самыя вялікія аптымісты не спадзяваліся на такія вынікі: пад назвай Нёман ні адзін чалавек не захацеў паставіць свой подпіс. Людзі абдымаліся і крычалі: «Перамога! Перамога!» Але як толькі адбыўся падлік галасоў, і ў зале наступіла цішыня, прадстаўнік мясцовай улады спакойным голасам, без усякага хвалявання заявіў: «На сходзе не было кворуму!»
Аспрэчваць гэта і сапраўды было нельга. Праўда, прысутныя на сходзе «выбілі» ў начальства згоду прайсці назаўтра па хатах і дабраць патрэбную колькасць галасоў. Але як наступіла тое заўтра, ад зацікаўленых асоб ДІінскага аблвыканкама прыйшло распараджэнне забараніць падворны абход і быў атрыманы дазвол праз паўмесяца правесці паўторны сход. Разлічвалі, а вось, можа, удасца павярнуць людзей на сто восемдзесят градусаў ад сваёй задумы. Сёе-тое ў гэтым напрамку і рабілася, але марна. Вынікі другога сходу (на ім пераважна прысутнічалі тыя, хто не ўдзельнічаў у рабоце першага сходу): 99 чалавек прагаласавалі за назву Магільнае, 11 —за Нёман. Карэспандэнт газеты «Мінская праўда» М. Кароль, які быў сведкам гэтай неардынарнай для яго журналісцкай практыкі падзеі, так рэзюмаваў яе: «Сход пацвердзіў агульны настрой
жыхароў вёскі — аднавіць ранейшую назву. За гэта пададзена абсалютная большасць галасоў. Рашэнне сходу сустрэта апладысментамі. Цяпер справа за тым, як да яго паставяцца ў Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР»1.
А паставіўся заканадаўчы орган рэспублікі быццам і не блага: прысланы яму пратакол сходу жыхароў вёскі Нёман накіраваў у Мінскі аблвыканкам на заключэнне, хаця, вядома, у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР было дастаткова падстаў прызнаць свой ранейшы акт аб перайменаванні Магільнага проста памылковым, паколькі ім зніштажалася адна з важных старонак гістарычнай памяці беларускай нацыі, і скасаваць яго, тым больш, што гэтага пажадалі два сходы вяскоўцаў Але дзе там рэспубліканскаму органу ўлады да гістарычнай памяці народа, сапраўднай дэмакратыі, калі ён яшчэ наскрозь прасякнуты заганнымі звычкамі застарэлай камандна-бюракратычнай сістэмы кіравання. Вось таму ў духу застойных гадоў і вырашылі складзены з такой радасцю пратакол вясковага сходу накіраваць на «засолку» ў орган адным рангам ніжэй. А яму гэта толькі і трэба было, асабліва тым, хто запэцкаў рукі вынішчэннем гістарычнай назвы Магільнае.
Цэлыя тры месяцы савецкія работнікі Мінскай вобласці, Уздзенскага раёна і Нёманскага сельскага Савета абмазгоўвалі, як лепш пахаваць патрыятычную ініцыятыву людзей па адраджэнні гістарычнай спадчыны. Абласное і раённае звёны Савецкай ўлады цяпер не тое, што ў канцы 70 — пачатку 80-х гадоў, і таму дзейнічалі ў гэтай справе намнога хітрэй за сваіх няўдачлівых папярэднікаў. Каб выйсці з яе з незапэцканымі рукамі, абяліць сябе перад нашчадкамі, яны пастараліся ўсю адказнасць узваліць на плечы самых радавых людзей сельскіх дэпутатаў. Падбухтораныя зверху, яны забыліся пра свае свяшчэнныя абавязкі быць слугамі народа і на сесіі сельскага Савета перакрэслілі выказанае жыхарамі вёскі Нёман на сходзе жаданне аб вяртанні ёй былой назвы. На такі бяздумны, гнусны крок не заўсёды адважваліся сельскія дэпутаты ў самыя горшыя ча сы ўціску дэмакратыі ў нашай краіне Во як супраціў ляецца стары механізм улады нават у такой дробязнай справе, а мы ж замахнуліся карэнным чынам перабуда
Мін. праўда 1989 2 верас
ваць усю сістэму кіравання грамадскімі працэсамі! Якая гэта нялёгкая справа.
Суцяшала толькі, што затармазіць немінучы працэс вяртання спрадвечнай назвы Магільнае сельскаму Савету ўдалося толькі з дапамогай дэпутатаў, якія жывуць у іншых вёсках, а не ў Нёмане. Значыць, людзі верылі ў лепшыя часы і, напэўна ж, будуць і надалей змагацца, каб не даць адысці ў нябыт сваёй гісторыі. Новым доказам працягу няспыннай барацьбы на гэтым цярністым і шматгадовым шляху з’явіўся пасланы імі ў пачатку 1990 г. ліст у рэдакцыю праграмы «Крок» Беларускага тэлебачання. Ліст перадалі ў Мінскі аблвыканкам, а той даручыў Уздзенскаму райвыканкаму стварыць у Нёманскім сельскім Савеце камісію, якая б з дапамогай падворнага абходу і тайнага галасавання павінна была вырашыць — ужо каторы раз — лёс гістарычнай назвы.
Так і хацелася закрычаць на ўвесь голас: «О бедныя магіляне! Колькі яшчэ пакут вам давядзецца зведаць на шляху да адраджэння?!» А вам жа пад завязку хапіла таго беззаконня, што чынілася над вамі падчас прымусовага згону ў калгас, вышуку і пакарання ўяўных ворагаў Савецкай улады, перабежчыкаў у буржуазна-памешчыцкую Польшчу, таго жахлівага пажару, што так бязлітасна спапяліў цэнтральную частку мястэчка напярэдадні вайны з фашысцкай Германіяй. Але і гэтага жорсткага лёсу яшчэ было мала: за сувязь з партызанамі вёску Магільнае ў адзін з самых трагічных восеньскіх дзён 1943 г. тройчы закідвалі запальнымі бомбамі варожыя самалёты, а людзі, насуперак смерці, вялі барацьбу з пажарам на вачах у фашысцкіх асаў. Бачачы такі гераізм і бясстрашша цывільных людзей у выратаванні Магільнага, партызаны з рызыкай для жыцця кідаліся на барацьбу з пажарам. Загаду акупацыйных улад лётчыкі так і не змаглі выканаць: парадзелая з-за спаленых хат Магільнае горда, няскорана ўзвышалася на левым беразе прыгажуна Нёмана.
Толькі крыху больш за тры з паловай дзесяцігоддзі, ужоў мірны, праўда застойны,час бездухоўным асобам удалося з каранямі вырваць гэта слова з гістарычнай спадчыны, але не з памяці людзей. За Магільнае давялося ваяваць ужо дзецям і ўнукам тых, хто ратаваў яе ад пажару ў час фашысцкай бамбёжкі ў 1943 г. Няма сумлення, што іншым шляхам не захацелі б ісці і будучыя пакаленні гэтага аднаго з найстаражытных пасе-