Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі
Вінцук Вячорка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2017
Асабліва калі ў адзін шэраг з каляніяльнымі ярлыкамі „Малороссня“ і „Новороссня“ ставяць назву нашае краіны. Як тут:
Фйнляндйя, Естляндйя, Лйфляндйя, Курляндйя, Белоруссйя, Малороссйя, Новороссйя, Бессарабйя, Крым, Грузйя, Весь Кавказ, Землй Кйргйзов, все Народы Сйбйрскйе й разные другйе племена внутрй Государства обйтаюіцйе нйкогда не пользовалйсь й нйкогда пользоваться не могут самостоятельною незавйсймостью (...) a no сему й подлежат все онй Праву благоудобства долженствуя прй том па векй отречься от права отдельной Народностй. В следствйе сего подводятся все вышеназванные страны co всемй племенамй в нйх обйтаюіцймй nod право благоудобства для Poccuu й обьявляются в удовлетворенйе оному й на основанйй оного на вечные времена оставаться ймеюгцймй в Составе Россййского Государства.
Гэта „Русская правда“ 1825 г.— праграмны дакумэнт дзекабрыстаў (напісаў Павел Пестэль; сапраўды, расейскі дэмакрат часта заканчваецца там, дзе пачынаюцца імпэрскія рэфлексы).
Вось жа словаўтваральныя гульні не бяскрыўдныя. (Зьвярнеце ўвагу: многія назвы тагачасных расейскіх калёніяў цяпер замененыя на формы, бліжэйшыя да саманазваў адпаведных дзяржаваў. Але не імя Беларусі.)
Пра назву Беларусі ў розных мовах мне ўжо даводзілася пісаць10. На жаль, у некаторых мовах дагэтуль калькуюць расейскае прачытаньне, два
карані: белы і Русь = Расея. Але Беларусь — гэта ня „белая Расея“. Слова Беларусь з гледзішча сучаснае мовы — непадзельны корань. Інакш былі б немагчымыя такія назвы, як Чырвоная Беларусь.
I калі ў расейскай мове назва Беларусь, як назвы бальшыні іншых краінаў/дзяржаваў сьвету, трактуецца як суцэльны корань, то літара А ў ёй не пярэчыць ніякім правілам расейскае мовы — ні правапісным, ні вымаўленчым.
Каляніяльныя традыцыі vs гістарычная справядлівасьць
ААНаўская спэцыялізаваная тапанімічная структура UNGEGN заахвочвае міжнародную стандартызацыю перадачы геаграфічных назваў, бо прынцыпы перадачы іншамоўных тапонімаў у розных мовах склаліся розна. Скажам, у баўгарскай мове назвы перадаюцца бліжэй да арыгіналу, так званых традыцыйных назваў (як Парйж, Грузйя) няшмат. У польскай традыцыйных напісаньняў болей.
Але з расейскай мовай пытаньне ня толькі правапіснае і ня толькі вернасьці традыцыі.
3 аднаго боку, яно зьвязанае з павагаю нацыянальнае годнасьці раней паняволеных народаў. 3 канца 1980-х, падчас развалу савецкай імпэрыі ў Расеі былі праявы своеасаблівай тапанімічнай кампэнсацыі ранейшага моўнага ўціску. Нейкі час там пісалі Алматы, Ашгабат, Кйшйнэу, Таллйнн, Кыргызстан, Молдова, Беларусь.
3 другога боку, у Расеі нарастаў супраціў гэтай зьяве (і рос сантымэнт да імпэрскай — расейскай і савецкай — мінуўшчыны). У 1995 г. выйшла распараджэньне адміністрацыі расейскага прэзыдэнта вярнуцца да ранейшых напісаньняў Алма-Ата, Ашхабад, Кйшйнёв, Таллйн, Кйргйзйя, Молдавйя, Белоруссйя.
Хоць з гледзішча ўласна моўнага часьцей за ўсё ніякіх перашкодаў для пісаньня „па-новаму“ не было. Хіба што патрабаваньне пісаць не Кыргыз-, а Кйргйзможна патлумачыць расейскаю фанэтыкай (якой не ўласьцівыя спалучэньні кы, гьі).
Вядомы расейскі лінгвіст Максім Кронгаўз кажа, што „предложенйе пйсать Таллйнн с двумя н (...) не вполне соответствовало правйлам й традйцйям русского языка“. Традыцыям — магчыма. Але прычым тут правілы? Расейскі правапіс не забараняе падвойныя зычныя ў канцы пазычанага ўласнага імя. Чаму пісаць Бонн, Сезанн, Лйлль, Грймм, Тэлботт адпавядае правілам, a Таллйнн — не? Гэтаксама трэ быць пільнымі, калі гавораць аб правілах, якім нібыта супярэчыць напісаньне Беларусь.
Што ж да традыцыяў, то вельмі аўтарытэтная расейская знаўца міжмоўнай перадачы імёнаў Аляксандра Суперанская пісала:
„...Мова назвы адначасова паказвае на тое, якому народу яна належыць“. А „пры зьмене дзяржаўнай, палітычнай, моўнай і да г.п. арыентацыі той ці іншай тэрыторыі назвы аб’ектаў зьвязаных зь дзейнасьцю чалавека [у тым ліку
дзяржаваў.— B.B.], зазнаюг]ь непазьбежныя зьмены, і самыя гэтыя зьмены — інфарматыўныя“.
Вось жа і зьмена „Белорусснн“ на Беларусь — надзвычай інфарматыўная, яна засьведчыла зьмену дзяржаўнага статусу краіны. Закон № 1085-ХІІ „Аб назьве Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ад 19 верасьня 1991 году патрабуе:
...Гэтыя назвы [Рэспубліка Беларусь, Беларусь] трансьлітаруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасьці зь беларускім гучаньнем.
Хунта, партыйны зьезд ці законны парлямэнт?
У расейскай мове ёсьць прыклады зьмены перадачы назваў дзяржаваў, у тым ліку з так званых „традыцыйных“, перакладзеных, на саманазвы.
3 1986 году па-расейску пачалі пісаць „Республнка Кабо-Верде“ замест „Республнка Острова Зелёного Мыса“ — адпаведна рашэньню самой дзяржавы і прынятай у ААН практыцы.
У тым жа годзе ўкаранілі назву „Республнка Кот-д’йвуар“ замест ранейшай „Республнка Берег Слоновой Костн“. Адпаведна пастанове зьезду кіроўнай партыі гэтае дзяржавы ў 1985 г., назву апошняй нельга перакладаць.
Зь Бірмы на М’янму іншамоўную перадачу назвы краіны ў 1989 годзе памяняла вайсковая хунта. Ня ўсе дзяржавы паслухаліся, але па-ра-
сейску — тады ў СССР, а цяпер Расеі — дзяржаву адразу пачалі называць М’янма.
Значыць, пастанова партыйнага зьезду або генэральскай хунты ў далёкай краіне — для расейскіх моўных чыноўнікаў закон. А рашэньне законнага парлямэнту Беларусі ды жаданьне беларускага народу можна ігнараваць?
Названыя прыклады — не славянскія. Але ў расейскай мове такія славянскія назвы гарадоў, як сэрбскі Новй Сад, харвацкая Rijeka ці славацкая Banska Bystrica не русыфікуюцца — („Новый Сад“, „Река“ і „Банская Быстрнца“), — а перадаюцца блізка да арыгіналу: Новй-Сад, Рйека, Банска-Бйстрйца.
Нехта слушна заўважыць, што перадача назваў дзяржаваў, краінаў, краёў (г. зв. харонімаў) падлягае трохі інакшым правілам. Добра, вось гістарычны славенскі край Prekmurje. Даслоўна назва абазначае зямлю за ракой Мурай, але расейская мова не перадае яе як „Замурье“, а шануе мову арыгіналу і зьберагае Прёкмурье.
Ёсьць, праўда, прыклад назвы славянскай краіны/дзяржавы Crna Gora, якую па-расейску перадаюць Черногорйя (і па-беларуску Чарнагорыя). Але тут этымалёгія бясспрэчная — назва ад Чорнае Гары. I заканадаўча рэгулюецца толькі перадача імя краіны па-ангельску — Montenegro (ад старой італьянскай калькі арыгінальнае назвы).
Беларускія тапанімісты настойваюць на тым, што назва Беларусь павінна не перакладацца, a перадавацца палітарна на іншыя мовы. Старшыня нацыянальнай тапанімічнай камісіі Акадэміі
навук, а цяпер і дырэктар Інстытуту мовазнаўства Ігар Капылоў нагадвае, што гэты прынцып
...зацьверджаны Групай экспэртаў у геаграфічных назвах пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Распрацаваныя рэкамэндацыі: назва на іншай мове не павінна скажаць арыгінальную. У афіцыйных ды іншых тэкстах на расейскай мове цалкам правамерна пісаць Беларусь.
I адсюль для расейскае мовы вынікае наступнае.
БелАрус, белАруска
Калі назва дзяржавы па-расейску — Беларусь, то і назва дзяржаватворчай нацыянальнасьці — беларус, беларуска — мае пісацца праз А. Інакш няма лёгікі, я не знаходжу, каб у расейскай мове назвы пэўнай краіны, народу і мовы (аднакаранёвыя) розна пісаліся. (Хіба што Каталонйя vs каталанскйй язык, як і пабеларуску ў клясычным правапісе Каталёнія — каталянская мова, але і ў арыгінале там розныя галосныя: Catalunya — catala.) I нікога (акрамя высакалобых акулярнікаў, што зямлі ня нюхалі ©) напісаньнем БЕЛАРУС на шырокіх расейскіх прасторах ня зьдзівіш: яно ж на кожным сабраным у Менску трактары.
Усё ж беларуССкйй
А колькі літараў С пісаць? Можа, адну — „беларускйй“1 Гэтак радыкальна робяць, пішучы па-расейску, нямала беларусаў. Але мы ж дамо-
віліся выконваць правілы. Прыметнік утвараецца паводле мадэлі расейскае мовы: корань беларус+ суфікс -ск-. На такую мадэль ёсьць правіла:
Двойное н н двойное с пншутся прн сочетаннн корня н суффнкса, еслн корень кончается, a суффнкс начннается согласной н йлн с: ...с суффйксом -ск-, напрнмер: котласскйй (Котлас), арзамасскйй (Арзамас), русскйй (Русь), но: тартускйй (Тарту)...
(§ 60 дзейных „Правйл русской орфографйй й пунктуацнн")
Таму — беларусскйй. Два С. Паводле ўнівэрсальнага правіла расейскага правапісу.
***
Мы ня можам прымусіць носьбітаў іншае мовы называць нашую краіну, яе гарады і вёскі цалкам па-нашаму. Але — парадаксальна — калі ўжо цяперашняя дзяржава лічыць расейскую мову сваёй, то на тэрыторыі Беларусі, пішучы па-расейску, неканечне слухацца Расейскай акадэміі навук. I прынамсі ўжываць трансьлітарацыю тапонімаў, як мага бліжэйшую да беларускага першаўзору. Скажам, ня „Мозырь“ або „Несвнж“, а Мазыр і Нясвйж. Па-расейску!
беларускае
ІМЯ
Украінскі горад Дніпро і беларускі горад Шміт. Пра дэкамунізацыю тапонімаў
траўня 2015 г. набылі моц законы 7 I Ўкраіны пра дэкамунізацыю публічА. нае прасторы. Законы грунтуюцца на дакумэнтах ААН, АБСЭ і Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, напрыклад на рэзалюцыі апошняй аб ліквідацыі спадчыны колішніх камуністычных таталітарных рэжымаў. Неадкладная дэкамунізацыя ва Ўкраіне разглядаецца як частка палітыкі бясьпекі дзяржавы. Украінскі закон „Пра асуджэньне камуністычнага й нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў і забарону прапаганды іхнае сымболікі“ стасуецца і геаграфічных назваў паселішчаў ды
вуліц.
Мяняюцца назвы, скіраваныя на прапаганду таталітарных рэжымаў, іхнай ідэалёгіі й сьвятаў, органаў бясьпекі ды іншых сілавых структураў, дзеячоў (акрамя дзеячоў навукі і культуры, якія не былі прафэсійнымі прапагандыстамі накшталт Горкага ці Фадзеева).
Пераназвана 988 аб’ектаў, або 3% усіх назваў. Гэта імёны 76 гарадоў і паселішчаў гарадзкога тыпу. Гэта незьлічоныя вёскі, мястэчкі й гарады з „запамінальнымі“ назвамі — усялякія Ленінскія, Ульянаўкі, Камінтэрны, Ударныя, Калініны, Шчорсы, Дзяржынкі-Мянжынкі, Выдвіжэнцы, Чырвоны Плугатар ды нават Чырвоная Грэбля. Найбольшая канцэнтрацыя такога — у Данецкай вобласьці. Канкрэтна вырашалі пытаньні мясцовыя самакіраваньні, беручы пад увагу прапановы экспэртаў-тапанімістаў. Недзе аднаўлялі гісторыю, недзе стваралі новае.
Назвы многіх прыкметных гарадоў пайшлі лёгка. Радзіма Леаніда Брэжнева і Дзьмітра Яраша Днепрадзяржынск ізноў стаў Каменскім, Арцёмаўск — Бахмутам, Ільічоўск каля Адэсы — Чарнаморскам.