• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    Дыплямат Стэфан Эрыксан, узорны сваёй павагай да мовы народу, сярод якога працаваў,— таксама „за Belarus".
    Праблема не ў белізьнё
    Беларускамоўны швэд — славіст і праваабаронца, кіраўнік ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Ostgruppen Мартын Угля — яшчэ ў 2009 годзе напісаў праграмны тэкст „Vitryssland ці Belarus". Павольна, але ўпэўнена імя Беларусь замацоўваецца ў швэдзкай мове, хоць пераважная бальшыня швэдзкамоўных яшчэ кажа Vitryssland. Дзяржаўны дэпартамэнт Швэцыі ў апошняй вэрсіі „Даведніка іншаземных імёнаў“ (Utrikes namnbok) піша, што назва Belarus ужываецца „ў неафіцыйным кантэксьце".
    Бывае, што Беларусь не адрозьніваюць ад Расеі ня толькі звычайныя швэды. М. Угля прыводзіць прыклад прэм’ер-міністра Ф. Райнфэльта, які назваў Беларусь Расеяй падчас парлямэнцкай
    дыскусіі. На думку М. Угля, прычына блытаніны — менавіта каляніяльная назва Vitryssland.
    М. Угля цытуе выказваньні спэцыялістаў-беларусазнаўцаў. Нільс Хокансон тлумачыць у паслоўі да свайго перакладу аповесьці Васіля Быкава „Афганец“ (па-швэдзку ,,Veteranen“), чаму ўжывае там назву Belarus:
    Праблема не ў белізьне. ,,Vit“ — даслоўны пераклад шматзначнага прэфіксу бел-, значэньня якога ў гэтым кантэксьце папраўдзе ніхто ня ведае — „белы“, „чысты“, „свабодны“ ці „заходні“. Праблема ў літаральным і пасьлядоўным зьмешваньні дзьвюх гістарычных і культурных зьяваў — Расеі і Русі.
    Гэта дакладнае лінгвістычнае абгрунтаваньне таго, што абедзьве часткі калькі „белы“ + „Расея“ ня маюць дачыненьня да назвы Беларусі. Корань „бел-“ ў слове Беларусь даўно страціў пачатную сэмантыку, якой, зрэшты, ніхто сёньня і ня ведае дакладна. I „Русь“ не „Расея“.
    Швэдзкія мовазнаўцы, якія выступілі ў абарону Vitryssland, казалі, што паколькі кожная мова мае ўласныя, у тым ліку традыцыйныя, назвы для іншых краінаў (экзонімы), то швэдзкая мова ня мусіць пераходзіць на саманазвы тых краінаў (эндонімы), бо менавіта экзонімы „палягчаюць вымаўленьне і разуменьне“, а ўжываньне эндонімаў „абцяжарвае камунікацыю".
    На гэта я скажу, што традыцыі перадаваць менавіта назву Беларусь у іншых мовах да XX стагодзьдзя практычна не было. Мэханічнае раскладаньне на два карані і паасобны іх пераклад — погляд на Беларусь праз прызму расейскае мовы і гісторыі.
    А Мартын Угля даказвае, што слова Belarus нічым не абцяжарвае вымаўленьне, разуменьне і камунікацыю па-швэдзку, а вось зьмешваньне назваў Расеі і Беларусі „ў доўгатэрміновай пэрспэктыве можа ўяўляць сабой найболыйую пагрозу для незалежнасьці і кулыпурнай адметнасьці краіны на мяжы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы".
    Актыўная пазыцыя зацікаўленых людзей, прафэсіяналаў дала плён у Швэцыі. Прайшло 6 гадоў, і ў 2015 годзе сп. Угля дапісаў да ранейшага свайго артыкулу:
    Назва „Belarus" цяпер так пашырылася, што пасьля яе больш не пішу ў дужках „Vitryssland" у сваіх блогавых запісах.
    Але афіцыйная практыка пакуль не памянялася.
    Вайс едзе ў Русьлянд
    Падобная дваістасьць назвы Беларусі ёсьць і ў іншых мовах. Прыкладам — у бальшыні моваў германскай групы: скандынаўскіх, нідэрляндзкай, урэшце, нямецкай. Ува ўсіх іх як імя Беларусі ўжываецца двухкаранёвая калька з расейскай мовы. Першая частка супадае са словам
    „белы“ ў гэтых мовах, а другая добра пазнавальная — Russland і пад.
    Найбольш аўтарытэтны нямецкі слоўнік Duden прызнаё слова Belarus, але азначае яго так: „Уласная назва — прынятае ў афіцыйнай міжурадавай карэспандэнцыі абазначэньне для [краіны] Weifirussland“. Інакш кажучы, нарматыўным і агульнапрынятым застаецца апошняе.
    Мы ня можам загадваць швэдам, ісьляндцам і немцам, як ім гаварыць і пісаць у штодзённым жыцьці, можам толькі ўскосна ўплываць на выбар назвы нашай краіны на іхных мовах. Хоць для называньня Беларусі ў афіцыйных дакумэнтах на розных мовах юрыдычная падстава ёсьць — згадваны тут раней Закон „Аб назьве Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (...)“ ад 19 верасьня 1991 году, які патрабуе трансьлітараваць назву Беларусь на іншыя мовы ў адпаведнасьці зь беларускім яе гучаньнем.
    Ангельскамоўны сьвет на той закон адрэагаваў вельмі хутка і ўжо ў 1991 годзе пачаў ужываць форму Belarus замест ранейшай Byelorussia, a to і White Russia. Прычым ня толькі ў афіцыйных дакумэнтах, але і ў звычайнай моўнай практыцы. А значыць, ніякіх чыста лінгвістычных перашкодаў для такога пераходу няма і ў іншых германскіх мовах.
    ***
    Назвы блізкіх краінаў часта адносяцца да так званых традыцыйных імёнаў, гэта значыць сфармаваліся вельмі даўно і на ўласнай глебе.
    Так, мы называем краіну Deutschland Нямеччына або на лацінскі лад Германіяй. Magyarorszag для нас Вугоршчына або на польскі лад Вэнгрыя. Тая ж Грэцыя ў арыгінале ЕХХаба ці ЕХАас. Так што і нашую зямлю суседзі маюць права зваць традыцыйна — пры ўмове, калі такая традыцыя сапраўды ёсьць. Бо пераносіць на Беларусь традыцыю называньня Расеі — беспадстаўна.
    Наагул жа назвы краінаў, як правіла, не перакладаюцца. Бераг Слановай Косьці пару дзесяцігодзьдзяў таму ў нас на пажаданьне кіраўніцтва гэтае дзяржавы9 пачалі зваць Кот д’Івуар, захоўваючы францускі ўзор.
    Пярун не рабіў сэлфікаў
    У нашых паўночна-заходніх суседзяў — літоўцаў — бытуе дзьве назвы Беларусі. Дзяржаўная камісія літоўскай мовы (пастанова № 48 ад 26.01.1995 г. „Пра назвы дзяржаваў“) вырашыла афіцыйна называць нашу дзяржаву Baltarusijos Respublika, але ў якасьці кароткіх традыцыйных назваў краіны ўжываць Gudija ці Baltarusija —менавіта ў такім парадку.
    Афіцыйная Baltarusija [Балтарўсія] зноў-такі значыць даслоўна „Белая Расея“. Хоць гучаць галасы, што больш правільна, без намёку на Расею, было б Baltarusia [Балтаруся].
    А вось у слова Gudija сапраўды архаічны корань. Выдатны літоўскі мовазнаўца, індаэўрапеіст Казімерас Буга пісаў, што словам gudas
    у літоўскіх дыялектах называюць іншапляменцаў, таксама і літоўцаў, але „іншых“: так, для жамойтаў gudas — кожны літовец на ўсход ад Жамойці, для жыхароў Малой Літвы „Гудамі“ былі літоўцы Сувальскага краю. Пазьнейшыя дасьледнікі заўважылі, што словам gudas у гаворках маглі назваць і немаўля (называлі ж славяне „немцамі“ тых, хто „нямы“ — хто не гаворыць або гаворыць „ня так“).
    Жыхары Ўсходняй Літвы — дзукі — „гудамі“ называлі сваіх суседзяў беларусаў. К. Буга зафіксаваў у вуснах літоўскамоўных насельнікаў Троцкага павету і назву краіны славянамоўных суседзяў — Gudo salis, даслоўна „краіна Гуда“ ці то „Гудава краіна“.
    Ён выводзіў слова gudas ад старажытнай саманазвы германскага народу готаў (якія сапраўды праходзілі нашымі землямі) і лічыў, што пасьля сыходу готаў слова абазначала ўсякага славянамоўнага — крывіча ці паляка. Менавіта Буга наказаў літоўцам называць беларусаў ды Беларусь словамі гэтага кораню.
    У Беларусі і Літве мноства тапонімаў і прозьвішчаў з гэтым коранем (Гудзевічы, Гудагай, Гуд, Гудавічус).
    Слова gudas ёсьць у розных прыказках, не заўсёды прыемных; найбольш вядомая — старадаўні заклён Регкйпе dievaiti, nemusk zemait}, bet musk gudq, kaip sun/ rudq („Пяруне, божачка, ня бі жамойта, а бі Гуда, як сабаку рудога“). Невядома, каго той жамойцкі Пярун лічыў Гудамі
    і адпаведна лупіў пасьля такіх малітваў: відэа не захавалася. Можа, аўкштайтаў і дзукаў.
    У кожным разе літоўская мова мае традыцыю, замацаваную міжваеннай практыкай, называць Беларусь словам Gudija.
    Белакрывія
    Латышы называюць Беларусь імем Baltkrievija. I хоць у слове чуваць мілы нашаму вуху крывіцкі корань, але зь цягам часу (і з нашага гледзішча спрэчна) латышы перанесьлі назву найбліжэйшага да іх славянамоўнага племя крывічоў на маскавітаў. Расея — Krievija. Значыць, і па-латыску мы „Белая Расея“. Падобна па-эстонску Valgevene, па-фінску Valko-Venaja (яшчэ і праз злучок!), па-вугорску (ці то вэнгерску), па-турэцку, па-грэцку (Аевкорсоспа, у якой чуваць белыя леўкацыты і ляўкас, а таксама Расію).
    Цікава, што іншыя генэтычна і геаграфічна няблізкія мовы як могуць зьберагаюць блізкасьць да нашае саманазвы. Гэта крымскататарская (адрозна ад турэцкай), гэта ўсе кельцкія (An Bhealaruis па-ірляндзку), гэта японская —
    — [Berarushi], слова не рыфмуецца зь японскаю назваю Расеі [Roshia].
    Вядома, кожная мова мае права на свае гукавыя ды словаўтваральныя асаблівасьці. Украінцы памянялі ранейшую „Білорусію“ на Білорусь. Г. зн. і зьбераглі характэрную рысу сваёй фанэтыкі, і пазьбеглі рыфмаваньня з словам Росія. Але, скажам, славянскія мовы былой Югаславіі завуць нашу краіну Белорусца ці падобна. Па-чэску,
    славацку, кашубску, на сэрбалужыцкіх мовах будзе Belorusko і аналягічна. Усе такія назвы суадносяцца з назваю Расеі ў тых мовах.
    Цяпер людзі зьбіраюць подпісы, а нават усчынаюць судовыя справы за тое, каб у расейскай мове пасьлядоўна ўжывалася форма Беларусь, a не „Белоруссня“. Але праблема ня толькі ў расейскай мове, на факты якой мы рэагуем больш эмацыйна — і таму, што яны вялікія ў сэнсе памеру суседзі, і таму, што яны былыя калянізатары, a значыць, мелі б з большай пашанай ставіцца да нашых тапанімічных пажаданьняў.
    Зрэшты, калі самі будзем шанавацца як народ з сваёй мовай — тады і ад іншых будзе болей увагі й пашаны.
    Нават Швэдзкая акадэмія мусіць прыслухацца
    Вярнуся да нобэлеўскіх падзеяў. Ляўрэатка мае пэўную маральную ўладу. Сп-ня Алексіевіч можа распарадзіцца малой частачкай тае ўлады й выканаць функцыю беларускай амбасады (якая маўчыць на гэтую тэму) — папрасіць швэдаў закончыць доўгую дыскусію і надалей называць нашу краіну імем Belarus.
    Пішам па-расейску: Беларусь, беларус, беларусскйй.
    Паводле закону й правілаў
    Здаецца, з напісаньнем слова Беларусь парасейску нашае грамадзтва разабралася канчаткова і ахвотна дае адлуп аматарам пісаць „Белоруссня“, кім бы яны ні былі.
    Але праблемы Беларусй ў расейскім правапісе далёка ня скончыліся, як ня скончыліся і гарачыя дыскусіі ў сеціве. 3 характэрнымі рэплікамі:
    Пншете на русском языке — будьте добры руководствоваться его правнламн.
    Так кажуць і многія расейскія мовазнаўцы. Што ж, патрабаваньне слушнае. Кіруймася правіламі! Але як па-расейску правільна — беларусскйй, беларускйй? Ад якога слова ўтвораны прыметнік? Ізноў вяртаемся да назвы краіны.
    Малороссія, Новороссія, Б^лоруссія
    Калі прыметнік — ад спалучэньня Белая Русь або ад вытворнага зь яго Белоруссйя — то так, дзейнічае расейскае правіла злучальных галосных паміж каранямі ў складаных словах (толькі О ці Е).