• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    Ёсьць на страшнаватай (нагадвае эпідэміялягічную) мапе UNESCO і пазнака R (Revitalized) — мовы, ажыўленыя пасьля адыходу апошняга прыроднага носьбіта. Гэта ліўская ў Латвіі (дзяржава канстытуцыйна гарантуе падтрымку мове
    2 Сярод ужываных у Беларусі моваў пад пагрозаю, паводле UNESCO, таксама ідыш, цыганская (ромская) і так званая „палеская мова“, адзіная крыніца зьвестак пра якую — тэндэнцыйны польскі перапіс 1931 году (гэта папраўдзе беларускія і ўкраінскія дыялекты Заходняга Палесься).
    маленькага карэннага народу), мэнская ды корнская кельцкія мовы ў Вялікай Брытаніі (адроджаныя грамадзкім высілкам). Адроджаны раней іўрыт (старажытнагабрэйская, цяпер дзяржаўная мова Ізраілю) на мапе не пазначаецца, бо ягонай будучыні пагрозы няма. Шанец ёсьць заўсёды, але ж яго можна і назаўсёды страціць.
    Унікальнасьць, за якую сорамна
    Апрыёры лічыцца, што мовы сувэрэнных народаў, якія маюць сваю дзяржаўнасьць, надзейна абароненыя. Для дзяржаваў, што абіраюць уласную — насуперак стагодзьдзям моўнага паняволеньня — моўную ідэнтычнасьць і ўваходзяць у эўрапейскую палітычную прастору, пачынаюць дзейнічаць іншыя мэханізмы. Становішча ірляндзкай мовы горшае, чым беларускай у нас, але Ірляндзкая Рэспубліка вядзе палітыку яе адраджэньня і вяртаньня належных функцыяў. Прызнаньне ірляндзкай гэльскай афіцыйнаю моваю Эўрапейскага Зьвязу надало справе імпэту.
    Дадатковай абароны патрабуюць мовы недзяржаўных народаў, у тым ліку празь міжнародныя захады. Несувэрэнныя народы (як каталёнцы, баскі, брэтонцы, шатляндцы, валійцы, фрызы; па-за Эўропаю курды, тыбэтцы, карэнныя народы абедзьвюх Амэрыкаў, многія іншыя) у барацьбе за моўныя правы сустракаюцца зь непрыхільнасьцю дзяржаваў, у складзе якіх знаходзяцца, бо паўстае канфлікт функцыяў: пашырэньне ролі мовы такой моўнай супольнасьці можа азначаць звужэньне ролі мовы „асноўнай" дзяржаўнай
    нацыі. Таму адстойваньне моўных правоў часта паядноўваецца з барацьбой за палітычны сувэрэнітэт.
    У гэтым сэнсе Беларусь унікальная. Наша моўная сытуацыя ненармальная для Эўропы (па-за яе межамі падобна бывае толькі ў былых калёніях). Беларускую мову назваць мінарытарнай складана: большая частка жыхароў краіны лічыць яе роднаю (53,2% у 2009 г.). Яна нібыта дзяржаўная, але функцыянальную прастору для беларускае мовы дзяржава з аднакаранёвай назвай мэтадычна абсякае. Вытлумачыць іншаземцам стаўленьне ўлады да мовы дзяржаватворчага народу (якая здолела перажыць цэлыя эпохі чужаземнага перасьледу) цяжка.
    Такая дзяржава або несувэрэнная, або не адэкватная народу і краіне.
    Міжнародны моўны фронт?
    Шукаць саюзьнікаў, уплывовых сяброў у моўным няшчасьці нам цяжка. Таму трэба цаніць міжнародна-праўныя дакумэнты, далучацца да шматбаковых супольных ініцыятываў у абароне моўных правоў — бязь іх не было б моўных пунктаў у міжнародных пактах і канвэнцыях, згаданых напачатку.
    Вось жа бяруцца за такія справы найперш прадстаўнікі моўных мяншыняў. Хоць трэба ўдакладняць, стасоўна да каго яны мінарытарныя. Скажам, каталянамоўныя на сваёй тэрыторыі — бальшыня, а ў Гішпанскім каралеўстве яны меншыня. I яны галоўны ў сьвеце матор барацьбы за
    моўную разнастайнасьць. Тыя, хто змагаецца за правы сваіх моўных супольнасьцяў, незалежна ад статусу моваў, ад сваіх палітычных сымпатыяў, роўню свабоды й дабрабыту ў іхных краінах, урэшце знаходзяць адзін аднаго. А мы, носьбіты мажарытарнае мовы, вымушана да мінарытараў далучаемся. Чыя салідарнасьць нас прынамсі прымусіць задумацца.
    Чаму кітайцы мусяць вучыцца па-беларуску
    Тыя, хто дамагаецца выкладаньня па-беларуску ва ўнівэрсытэтах Беларусі, натыкаюцца на контраргумэнт: у нас, маўляў, вучацца кітайцы й туркмэны, беларуская мова для іх лішняя. А таму яна лішняя і для беларусаў. Ці права носьбіта кітайскай ці расейскай мовы мацнейшае за такое самае права беларускамоўнага?
    Унівэрсальныя праваабарончыя пакты згадваюць права асобы на свабоду ад дыскрымінацыі паводле мовы. Але доўгі час не было агульнапрынятай дактрыны й зводнага міжнароднага дакумэнту — асабліва не пра індывідуальныя, а пра калектыўныя моўныя правы.
    Абаронцы моўнае шматстайнасьці імкнуцца замацаваць гэтае права народаў з 1980-х. Зрух адбыўся — прадказальна — у сталіцы Каталёніі Барсэлёне. 6-9 чэрвеня 1996 году пры ўдзеле UNESCO там прайшла Усясьветная канфэрэнцыя наконт моўных правоў, якая ўхваліла Ўсеагульную дэклярацыю моўных правоў3 (УДМП; анг. Universal Declaration of Linguistic Rights, кат. Declaracio Universal dels Drets Linguistics), або Барсэлёнскую дэклярацыю.
    Рыхтавалі Дэклярацыю доўга. Ініцыятарамі былі людзі, зьвязаныя з адукацыяй: першы пра-
    3 http://www.linguistic-declaration.org/versions/bielorus.doc, доступ 30.11.2015.
    ект напісаў быў бразыльскі прафэсар-лінгвіст Франсішку Гоміс дзі Матус для Міжнароднай фэдэрацыі выкладнікаў сучасных моваў. Справу падтрымаў Міжнародны ПЭН-клюб — найстарэйшая ў сьвеце праваабарончая арганізацыя — і яго Камітэт перакладаў і моўных правоў. Гэты Камітэт разам зь міжнароднай асацыяцыяй CIEMEN (каталянская абрэвіятура; Цэнтар этнічных мяншыняў і нацыяў імя Эскарэ) і сталі арганізатарамі Барсэлёнскай канфэрэнцыі 1996 году. У ёй бралі ўдзел 102 нацыянальныя ПЭН-цэнтры ды іншыя грамадзкія арганізацыі з розных краінаў, экспэрты (юрысты, лінгвісты), міжнародныя службоўцы. Дэклярацыю прынялі per acclamationem — супольным урачыстым ухваленьнем — і перадалі ў UNESCO для далейшай легалізацыі ў ААН.
    Стратэгічная мэта Дэклярацыі — зьберагчы моўную шматстайнасьць чалавецтва:
    „Усеагулышя дэклярацыя моўных правоў неабходная дзеля выпраўленьня моўных перакосаў, забесыіячэньня павагі даўсіхмоваў ды іх поўнага росквіту, а таксама дзеля ўсталяваньня прынцыпаў справядлівага і бесстароньняга міру паміж мовамі ўсёй плянэты, што ёсьйь ключавым фактарам гармтічнага грамадзянскага суіснаваньня“ (Уводзіны).
    Беларусь пачатку 1990-х гадоў інтэнсіўна далучылася да ўкладаньня міжнароднага моўнага права. Адным з галоўных заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтру і яго віцэ-прэзыдэнтам (тады грамадзкім арганізацыям яшчэ не забара-
    нялі мець сваіх прэзыдэнтаў) быў Карлас Шэрман, які нарадзіўся ва Уругваі ў сям’і выхадца зь Беларусі і карэннай паўднёваамэрыканкі. Ад нараджэньня гішпанамоўны, трымаў кантакты з раманамоўным і наагул міжнародным літаратурным сьветам.
    Калі пачалася праца над Усеагульнай дэклярацыяй моўных правоў, Карлас Шэрман усёй сваёй энэргіяй падтрымаў яе. Сабраў групу беларускіх экспэртаў для патрэбных менавіта нам дапаўненьняў і рэдакцыйных зьменаў (мне таксама выпала ўкласьці колькі прапановаў). А падпісаў ад Беларусі Дэклярацыю Васіль Быкаў.
    У яго аказалася добрае таварыства. За Дэклярацыю выступілі 11 нобэлеўскіх ляўрэатаў, сярод якіх пісьменьнікі Віслава Шымборска, Актавіё Пас, Шэймус Гіні, рэлігійныя, грамадзкія й дзяржаўныя дзеячы Яго Сьвятасьць Далай-Лама, архібіскуп Дэзманд Туту, Нэльсан Мандэла, Ясір Арафат, народжаны ў Беларусі прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс (Пэрскі) ды іншыя. 3 навукоўцаў дакумэнт ухваліў, напрыклад, мовазнаўца й філёзаф, аўтар тэорыі ўнівэрсальнай граматыкі Ноам Хомскі (таксама карані зь Беларусі). 3 творцаў — славуты каталёнскі тэнар Жузэп (Хасэ) Карэрас і знакаміты брытанскі музыка, колішні лідэр Genesis, а цяпер папулярызатар World Music, носьбіт тытулу „Чалавек Міру“ Пітэр Гэйбрыел. Ён лічыць, што ў рок-музыцы і ня толькі зусім не павінна панаваць ангельская мова:
    Мы мусім цаніць і аберагаць нашыя культурныя адрозьненьні. Генафонд ня ў стане спарадзіць трывалае і энэргічнае новае жыцьцё, калі няма шырокай геннай разнастайнасьці. Гэта слушна таксама для культуры і мовы.
    На беларускую тэкст Дэклярацыі пераклаў Зьміцер Колас. Між іншым, у беларускім перакладзе ўжыты тэрмін „лінгвістычныя правы“; мяркую, аднак, што прасьцей казаць „моўныя правы“, каб нават недавучаны чыноўнік цяміў, аб што ідзецца.
    Дэклярацыя — плён дыскусіяў і кампрамісаў людзей розных культурных традыцыяў, носьбітаў моваў мажарытарных (носьбіты якіх у бальшыні) і мінарытарных. Трэ было вызначыць агульныя прынцыпы, а потым знайсьці формулы, прыдатныя для розных сытуацыяў. Таму дакумэнт доўгі — „багаталітараў“, але амаль вычарпальны. Ягоныя параграфы можна разьбіраць на гатовыя артыкулы для нацыянальнага заканадаўства.
    Акурат пасуе да нашай моўнай сытуацыі ўводнае палажэньне:
    (...) беручы пад увагу, што захоп, калянізацыя і акупацыя, а таксама іншыя віды палітычнага, эканамічнага ці сацыяльнага падпарадкаваньня часта вядуць да простага навязваньня чужой мовы ці прынамсі да перакосаў у ацэнцы
    каштоўнасьці моваў і ўзьнікненьня герархічнага стаўленьня да іх, што ўплывае на моўныя прыхільнасьці тых, хто на іх гаворыць;
    беручы такім чынам пад увагу, што з гэтай прычыны мовы некаторых народаў, якія набылі незалежнасьць, па-ранейшаму перажываюць працэс іх выцясьненьня і падмены, выкліканы палітыкаю, якая ставіць у прывілеяванае становішча мовы былых каляніяльных ці імпэрскіх дзяржаваў; (...)
    Найцяжэйшаю задачаю ўкладальнікаў Дэклярацыі было гарманізаваць індывідуальныя і калектыўныя моўныя правы. Дэклярацыя ўводзіць паняцьце гістарычнай моўнай супольнасьці на яе ўласнай тэрытарыяльнай прасторы і адмяжоўвае ад яго проста моўную групу:
    1.	Гэтая Дэклярацыя разумее пад моўнай супольнасьцю любое чалавечае грамадзтва, якое, гістарычна асталяваўшыся на пэўнай, прызнанай ці непрызнанай, тэрытарыяльнай прасторы, усьведамляе сябе як народнасьць і разьвіла агульную для сваіх чальцоў мову як натуральны сродак іх дачыненьняў і кулыпурнай згуртаванасьці.
    Тэрмін уласьцівая тэрыторыі мова азначае мову супольнасьці, якая гістарычна асталявалася на гэтай самай прасторы.
    2.	Гэтая Дэклярацыя зыходзіць з прынцыпу, што моўныя правы зьяўляюцца адначасова
    індывідуальнымі і калектыўнымі, і прымае за аснову паўнаты моўных правоў выпадак гістарычнай моўнай супольнасьці на яе ўласнай тэрытарыяльнай прасторы [вылучэньне маё.— В. 5.], якая разумеецца ня толькі як геаграфічная мясцовасьць, на якой жыве гэтая супольнасьць, але і як сацыяльная і функцыянальная прастора, неабходная для паўнацэннага разьвіцьця яе мовы. 3 гэтай асновы, як яе паступовая градацыя ці яе кантынуум, вынікаюць і правы моўных групаў (...), і правы асобных людзей, што жывуць па-за тэрыторыяй сваёй суполышсьці.