Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі
Вінцук Вячорка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2017
9. СМІ адыгрываюць важную ролю ў папулярызацыі моўнай разнастайнасьці ды ў кампэтэнтным і няўхільным падвышэньні яе прэстыжу.
10. ААН мусіць прызнаць права выкарыстоўваць і абараняць уласную мову адным з асноўных правоў чалавека.
Навошта?
Стомлены чытач спытае: а навошта нам усе гэтыя параграфы, акты міжнароднага права, a пагатоў дэклярацыі, якія пакуль ня маюць юрыдычнае сілы, дый законнасьці ў дзяржаве няма ў прынцыпе.
Права на мову — і як індывідуальнае права чалавека, і пагатоў як калектыўнае права народу — па-за ўвагаю бальшыні міжнародных праваабарончых арганізацыяў. У міжнародных судох з правоў чалавека справы ў абарону лінгвістычных правоў практычна не разглядаюцца. I ў нас стан беларускае мовы з гледзішча правоў чалавека пачалі ацэньваць толькі нядаўна.
Усеагульная дэклярацыя моўных правоў — сёньня найбольш вывераны з гледзішча канцэпцыі ды адпаведнасьці прынцыпам міжнароднага права дакумэнт на тэму. Гэта значыць, не давядзецца вынаходзіць ровар, калі ў Беларусь вернецца ўлада закону і давядзецца разграбаць аўгіевыя стайні дыскрымінацыі. А грамадзкія і палітычныя структуры Беларусі, якія называюць сябе дэмакратычнымі, і сёньня могуць заяўляць пры міжнародных кантактах, што падзяляюць прынцыпы Дэклярацыі.
Пуцінская канцэпцыя „рускага міру“ (тэрыторыі, дзе хоць як бытуе расейская мова) як абгрунтаваньне ўзброенай агрэсіі ды імпэрскага рэваншызму павінна паказаць нават самым упартым, што пэрспэктывы ўкраінскай і беларускай моваў, міжнародна зафіксаваныя правы гістарычных моўных супольнасьцяў — ня клопат купкі філёлягаў, а чыньнік, вызначальны для існаваньня дзяржаваў і будучыні народаў.
Вышэйшая адукацыя па-беларуску: у 205 разоў меней шанцаў
Да Міжнароднага дня матчынай мовы
Ч лютага пад эгідай UNESCO з 1999 году / I адзначаецца Міжнародны дзень мат-
JL чынай мовы. У юнэскаўскім Твітэры яго сутнасьць тлумачыцца сьцісла: „Мовы — гэта тое, кім мы ёсьць. Абарона гэтай тоеснасьці — пытаньне правоў чалавека".
Міжнародны дзень матчынай мовы 21 лютага
ўшаноўвае памяць студэнтаў трох унівэрсытэтаў гораду Дакі, цяперашняй сталіцы Бангладэш, якія ў 1952 годзе выступілі за прызнаньне бэнгальскае мовы як дзяржаўнай у тагачасным Усходнім Пакістане і былі расстраляныя пакістанскай паліцыяй. UNESCO і ўся ААН адзначае гэты дзень як напамін пра крытычную важнасьць моўнай і культурнай разнастайнасьці сьвету для прагрэсу, роўнасьці, забесьпячэньня фундамэнтальных правоў. Генэральная Асамблея ААН
прапанавала
„дзяржавам-сябрам, сыстэме Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў іўсім іншым адпаведным зацікаўленым бакам распрацаваць, падтрымаць і актывізаваць захады дзеля спрыяньня павазе да ўсіх моваў, а таксама дзеля падтрымкі й абароны ўсіх моваў (асабліва моваў, якія знаходзяцца
на мяжы зьнікненьня), лінгвістычнай разнастайнасьці і шматмоўя“.
Дзень менавіта „матчынай мовы“, па-ангельску International Mother Language . I ў мове, зь якой зьвязаны пачатак традыцыі — у бэнгальскай — мова называецца матчынаю: ДТТЖНІ [matrbhasa] — корань matr-, ‘мацярынскі’, агульны для ўсіх моваў індаэўрапейскай сям’і.
Беларускі выраз „матчына мова“ супольны для многіх моваў сьвету — ад ангельскай ці гішпанскай да бэнгальскай і кітайскай. На расейскую з захаваньнем вобразнасьці ён не перакладаецца.
Нагадаю, што Рэспубліка Беларусь — дзяржава-сябра ААН, а значыць, і ёй адрасуюцца згаданыя рэзалюцыі й дэфініцыі. Тым ня менш беларуская мова, паводле клясыфікацыі Атлясу моваў сьвету ў небясьпецы UNESCO4, ужо даведзеная ў Беларусі да стану vulnerable (аслабленай, уразьлівай). Гэта так званая „белая“ ступень небясьпекі, першая зь пяці прыступак уніз — да поўнага зьнішчэньня мовы.
Штогод Міжнародны дзень матчынай мовы прысьвячаецца пэўнай тэме, зьвязанай з моваю. Тэма 2017 году — „Да ўстойлівай будучыні праз шматмоўную адукацыю“. Генэральны дырэктар арганізацыі баўгарка Ірына Бокава нагадала:
Магчымасьць атрымліваць адукацыю ды інфармацыю на роднай мове мае найважнейшае
значэньне для забесьпячэньня якасьці навучаньня, умацаваньня даверу і павышэньня самаацэнкі як магутных чыньнікаў разьвіцьця.
Ці адпавядае пастуляту найбольш аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, куды ўваходзіць і Беларусь, наша адукацыйная сыстэма? Мы параўналі шанцы расейскамоўных і беларускамоўных прадоўжыць адукацыю ва ўнівэрсытэце тою моваю, на якой яны вучыліся ў школе.
Паводле апошняга дзяржаўнага перапісу насельніцтва, праведзенага ў 2009 годзе, 53,2% жыхароў Беларусі назвалі беларускую мову роднаю. Прызналіся, што ўжываюць яе як гутарковую, 23,4%. Здавалася б, дзяржаўная адукацыйная палітыка павінна грунтавацца на гэтых лічбах. (Папраўдзе яны спрэчныя, перапісная анкета недасканалая, бо чалавек можа гаварыць на дыялекце, на гарадзкім піджыне і не лічыць яго беларускаю моваю, але іншых лічбаў ня маем.)
Даступны публіцы тэматычны зборнік Нацыянальнага статыстычнага камітэту апісвае адукацыйную статыстыку 2014/15 навучальнага году.
У дзіцячых садках па-беларуску выхоўваліся толькі 10,5% дзяцей (у 2010-м было яшчэ 12,8%). У Менску ўтрая меней — 3,2%. Вучняў беларускамоўных сярэдніх школаў ці клясаў было 14,5% ад агульнай колькасьці вучняў дзённых сярэдніх школаў, або 135,1 тыс. з 931,3
тыс.
А дынаміка колькасьці школьнікаў, што вучацца па-беларуску, за 6 гадоў асабліва красамоўная:
2010/11 — 178,4 тыс. (19%)
2011/12 — 163,4 тыс. (17,8%)
2012/13 — 150,7 тыс. (16,6%)
2013/14 — 142,0 тыс. (15,5%)
2014/15 — 135,1 тыс. (14,5%)
2016/17 — 128,6 тыс. (13,1%)
(Паводле Таварыства беларускай школы)
У Менску, дзе штогод беларускамоўныя бацькі марна шукаюць сваім дзецям беларускае школы ня надта далёка ад дому, толькі для 2,3% школьнікаў забясьпечана права вучыцца пабеларуску.
У сярэдніх спэцыяльных навучальных установах па-беларуску займаліся 0,23% (300 чалавек з 129 тысячаў; відаць, гэтыя 10-12 групаў — выключна навучэнцы пэдагагічных каледжаў, і то ня ўсіх).
I ўрэшце, вышэйшая адукацыя. На беларускай мове навучаліся 300 студэнтаў — гэта 0,08% ад агульнай колькасці (362,9 тыс.) і ў 9 разоў менш, чым пяць гадоў таму.
(Я ня браў да ўвагі колькасьць тых, што, паводле Міністэрства адукацыі, „обучалнсь на белорусском н русском“ у каледжах і ўнівэрсытэтах, а прыплюсоўваў гэты працэнт да працэнту расейскамоўнага навучаньня. Бо гэта фікцыя, задача якой — зьмякчыць уражаньне ад красамоўнай статыстыкі. Сям-там ва ўнівэрсытэтах яшчэ чытаецца аднасэмэстравы курс беларускае мовы, у пэдагагічных каледжах таксама яе выклада-
юць — вось і маеш „двумоўе“, яшчэ больш уяўнае, чым у расейскамоўнай сярэдняй школе.)
Чым вышэйшы ўзровень адукацыі, тым больш радыкальна — да нуля — звужаюцца магчымасьці вучыцца па-беларуску. Толькі палова дзяцей зь беларускамоўных сем’яў можа вучыцца па-беларуску ў школе (да таго ж пераважна ў вёсцы, а ў гарадах гэты працэнт куды меншы ды часта імкнецца да таго нуля).
Хто „волен“, а хто не
Дамагчыся канстытуцыйнага права вучыць сваіх дзяцей па-беларуску мы ня можам, нават непасрэдна плоцячы дзяржаве грошы. Колькі гадоў таму мы з дачкой вырашылі, што ёй для паступленьня варта падвучыцца профільным прадметам — біялёгіі ды хіміі — на платных курсах у Ліцэі БДУ. БДУ ў нас адзін, Ліцэй БДУ зь ягонымі курсамі таксама адзін на ўсю краіну, а значыць, ён і для тых 15-16% школьнікаў, што вучыліся на той момант па-беларуску. На кожны прадмет там набіраюць па некалькі групаў. Ну дык аб’явіце загадзя, што 5 групаў хіміі расейскамоўныя, а адна беларускамоўная. Попыт ёсьць, набор гарантаваны.
Аднак я атрымаў ад тагачаснага дырэктара Ліцэю БДУ такі адказ: „Паколькі мы не атрымлівалі заяў, апрача Вашай, аб беларускамоўным навучанні на падрыхтоўчых курсах, то ўсе сфарміраваныя групы хіміка-біялагічнага кірунку навучання рускамоўныя“. Іронія ў тым, што ніхто не падаваў заяваў і на расейскамоўнае навучань-
не, бо ў стандартным блянку заявы не палічылі патрэбным мець такую графу. Інакш кажучы, апрыёры моўныя правы гарантаваліся толькі расейскамоўным.
Дырэктара звалі Вадзім Матуліс. Я знайшоў ягоны адказ на анкету „Быць беларусам — што гэта значыць?“5:
— Белорус без знанйя языка — белорус?
— Да. У нас в стране два языка: русскйй й белорусскйй. Пока нйкто не отменял этого. Человек волен разговарйвать на том, на каком захочет. Конечно, хорошо, еслй он знает белорусскйй язык.
Размаўляць, значыць, кожны „волен“, дзякуй. А вось вучыць дзяцей не атрымаецца „на каком захочет“, тут ужо сп. В. Матуліс, маючы пэўную над намі ўладу, „волен“ указваць, на якой мове гэта рабіць,— дарэчы, за нашыя ж грошы.
Вадзіма Матуліса я ўспомніў, калі на моўную тэму выказаўся намесьнік міністра гандлю Эдвард Матуліс. Ён заяўляў, што пераклад этыкетак на беларускую мову падвысіць сабекошт прадукцыі6 і што інфармацыя на таварах па-беларуску „павінна быць эканамічна абгрунтаваная”7. Правы беларускамоўных спажыўцоў для Эдварда Браніслававіча значаць гэтулькі сама, колькі правы беларускамоўных вучняў — для Вадзіма Эдвардавіча.
5 https://news.tut.by/society/204942.html, доступ 10.02.2012.
6 http://www.svaboda.Org/a/28221123.html
7 http://www.svaboda.Org/a/28280369.html
У 205 разоў меней шанцаў
Вернемся да адукацыі. Параўнайма шанцы беларускамоўных і расейскамоўных прадоўжыць навучаньне на сваёй мове — у сярэдняй спэцыяльнай або ў вышэйшай вучэльні. У 2014/15 навучальным годзе ў нас было 135100 школьнікаў, якія вучыліся па-беларуску. Іх чакала 300 месцаў і ў каледжах, і ва ўнівэрсытэтах (вядома, паступаюць найперш сёлетнія выпускнікі, але мы супастаўляем агульныя лічбы). Адпаведна па-расейску вучылася 795300 школьнікаў. На іх разьлічана 128100 навучэнцкіх месцаў у ССНУ і 362600 — у вышэйшых школах.
Няхітры падлік прапорцыяў паказвае, што расейскамоўны школьнік мае ў 73 разы болей шанцаў прадоўжыць навучаньне ў каледжы на мове школы, чым беларускамоўны. А што да ўнівэрсытэтаў, то беларускамоўны школьнік мае ў 205 (!) разоў менш магчымасьцяў вучыцца там на мове сваёй школы, чым вучань расейскамоўнай установы сярэдняй адукацыі.
Гэта нечуваная дыскрымінацыя, у параўнаньне зь якой не ідуць ніякія апартхайды.
Cui prodest?
Такая перакуленая піраміда8 статусу мовы і яе пэрспэктывы. Піраміда, якая сваім вастрыём б’е ў сэрца беларускае мовы. На чыю карысьць? Шчыры адказ я знайшоў у працах Аляксандра Арэф’ева, намесьніка дырэктара Цэнтру сацыя-