• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    Знаёмае стаўленьне — не выпускаць беларускую мову па-за мастацкую нішу.
    Але нават у неверагодна цяжкой сытуацыі вайны, эканамічнага заняпаду, чарады акупацыяў, установы Беларускае Народнае Рэспублікі пачалі ўкараняць беларускую мову: ва ўласным справаводзтве, упарадкаваньні тэрміналёгіі, кнігавыданьні. I найперш у асьвеце. Рабілі гэта цалкам сьвядома. Тлумачэньне знаходзім у мэмарыяле Народнага Сакратарыяту БНР канцлеру Нямеччыны за 5 красавіка 1918 году, дзе немцам сьцісла тлумачылі, у якія этнамоўныя
    ды палітычныя непярэліўкі яны трапілі, прыйшоўшы ў наш край, і чаго дамагаецца БНР.
    Беларуская мова, выгнаная са школы, суду і царквы спачатку польскім, а затым расейскім урадам, страціўшы ў выніку гэтага два стагодзьдзі свайго разьвіцьця, павінна заняць у Беларускай дзяржаве належнае ёй месца як мова дзяржаўная. Вельмі нізка заняпалыя ў выніку абрусіцельнай палітыкі Расеі асьвета і пісьменнасьць павінны быць пастаўленыя на адаведную вышыню шляхам адкрыцьця новых беларускіх школаў усіх тыпаў і ўладкаваньня існых адпаведна патрабаваньням пэдагогікі.
    (Архівы БНР. Т. I, кн. 1. С. 83.)
    БНРаўскія арганізатары адукацыі разьехаліся па краіне. Літаральна за пару гадоў былі створаныя сотні беларускіх школаў усіх ступеняў, курсы, настаўніцкія сэмінарыі, складзены плян утварэньня ўнівэрсытэту. Айцы-заснавальнікі БНР асабіста займаліся школьнай справай на месцах, пачынаючы з старшыні Рады БНР Язэпа Лёсіка і народнага сакратара асьветы Аркадзя Смоліча, якія ўвайшлі ў Менскую школьную субкамісію. А Тамаш Грыб быў яе адказным сакратаром.
    У 1917/1918 н. г. у Менску было 7 беларускіх ніжэйшых пачатковых вучэльняў, 1158 дзяцей вучыліся (27% ад агульнай колькасьці вучняў гэтай катэгорыі). У 1919-м — 9 пачатковых і адна сярэдняя, разам 1213 дзяцей. „У Менску,
    сталіцы Рэспублікі Беларусі, сёньня існуе ўсяго 4 школы, дзе ўсё выкладанне адбываецца на роднай мове вучняў... Колькасьць тагачаснага жыхарства ў Менску была амаль у 10 разоў меншая, чым сёньня, а беларусы тады не былі ў горадзе нацыянальнай большасьцю“,— заўважае У. Ляхоўскі.
    Зьявіліся грамадзкая школа для дарослых, курсы беларусазнаўства, настаўніцкія курсы ў Менску (проста ў зале паседжаньняў Рады БНР) і Бабруйску. Будслаўская беларуская гімназія, стварэньнем якой непасрэдна апекаваўся Народны Сакратарыят БНР, праіснавала да польскай акупацыі, а супраць яе ліквідацыі пратэставалі больш як паўтысячы бацькоў навучэнцаў
    Рада БНР пасылала адукацыйных упаўнаважаных — прыкладам, a. А. Астрамовіча (паэта Андрэя Зязюлю) у Сеньненскі павет. Урэшце паўстала Віленская беларуская гімназія, якая потым адыграла неацэнную ролю ва ўзгадаваньні беларускай нацыянальнай эліты. У выніку адукацыйных захадаў БНР толькі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1920/21 навучальным годзе было 514 беларускіх школаў, зь іх у Вільні сем.
    Нашто падаю тут лічбы?
    У публічнай дыскусіі за мяжой пра лёсы Беларусі разам са мной браў удзел менскі публіцыст і філёзаф. Ён разважаў пра беспадстаўнасьць беларускіх нацыянальныя мітаў, а ў якасьці прыкладу прывёў БНР: маўляў, гэта была ізаляваная група, якая ні на што не ўплывала і пра існаваньне якой не падазравалі нават менчукі па-за сьценамі кабі-
    нэту Рады, а што ўжо казаць пра ўсю тэрыторыю Беларусі. Г. зн., „БНР няма“.
    Але нават калі абстрагавацца ад іншых кірункаў чыннасьці БНР у менскі й горадзенскі пэрыяд (а таксама ад палескага паходу Булака-Балаховіча ці Слуцкага збройнага чыну пад БНРаўскімі штандарамі), а ўзяць толькі моўна-адукацыйную сфэру, то відавочна: наладжанае дзеячамі БНР беларускамоўнае школьніцтва паўплывала на сьвядомасьць сотняў тысячаў чалавек.
    Моўная палітыка БНР імкліва разьняволіла патэнцыял беларускае мовы, ня толькі даказала яе здольнасьць абслугоўваць розныя сфэры, але засьведчыла, што вяртаньня роднае мовы ў школу і дзяржаву хочуць самі беларусы. 3 гэтым вымушаныя былі лічыцца і савецкія бальшавікі, і Польшча, якія тады падзялілі паміж сабою Беларусь. Дзяржаўнасьць беларускае мовы ў XX стагодзьдзі, хай з пакручастаю гісторыяй,— заваёва Беларускае Народнае Рэспублікі.
    Прыгоды адсоткаў у каралеўстве крывых люстэркаў
    Уімпэрскай палітыцы звычайныя працэнты носьбітаў пэўнае мовы на пэўным абшары могуць быць небясьпечнай зброяй. Адкуль тыя працэнты (ці то адсоткі) бяруцца? Напачатку дыяграма.
    Беларуская мова як родная ў перапісах насельніцтва
    —беларусы
    ■ усё насельніцтва
    * у межах Менскай, Магілёўскай, Віцебскай, Віленскай, Горадзенскай губэрняў.
    ** у межах БССР да верасьня 1939г.
    Пасьля непрацяглага росту беларускай моўнай ідэнтычнасьці (была кароткая эпоха „беларусізацыі” 20-х гадоў у БССР) надалей у савецкі час ішоў яе няўхільны, хоць і павольны, спад — па 3-6% кожныя дзесяць гадоў. Тэндэнцыя пераламілася, як толькі беларуская мова стала адзінаю дзяржаўнаю і Беларусь аднавіла незалежнасьць. У 1999 годзе 73,7% грамадзянаў назвалі беларускую мову роднай (зразумела, 1999-ы — зусім не 1993-і, але моўна-каштоўнасны выбар людзей мае пэўную інэрцыю).
    А паводле перапісу 2009 году працэнт усіх жыхароў дзяржавы, якія лічаць беларускую мову роднаю, упаў з 73,7% да 53,2%. Адсотак беларусаў, якія лічаць роднаю мову свайго народу, абваліўся з 85,6% да 60%. Зразумела, на карысьць расейскае.
    Такая радыкальная й хуткая (20-25% за дзесяць гадоў) зьмена моўнай ідэнтычнасьці — беспрэцэдэнтная для моўных сытуацыяў у сьвеце. Пагатоў калі йдзецца пра „маладую дзяржаву“, у якой, здавалася б, мусіць мацавацца ўласная нацыянальна-культурная тоеснасьць. (Зрэшты, „маладосьць дзяржавьГ — рэч адносная: дзяржавы Балтыі за 20 гадоў міжваеннай незалежнасьці забясьпечылі сваім мовам такі непарушны статус, што яго не падарвала нават савецкая моўная палітыка.)
    Нацыянальны статыстычны камітэце, барані сваё!
    Няма абгрунтаваных падставаў сьцьвярджаць, што нехта ў прамысловых маштабах карэктаваў атрыманыя вынікі; магчыма, людзі больш-менш так і адказвалі. Чаму?
    Ясна, што радыкальна зьмянілася стаўленьне дзяржавы да беларускае мовы. Гэта выявілася і ў заявах кіраўніка дзяржавы наконт патэнцыялу беларускае мовы, і ў скарачэньні сфэраў яе ўжытку, і ў пэрспэктывах для тых, хто вучыцца па-беларуску. Гэта відавочна кожнаму і ня можа не ўплываць на паводзіны паспалітага беларуса падчас перапісу (г. зн. наўпроставага кантакту зь дзяржаваю): адкажу так, каб патрапіць у чаканьні ды сабе не нашкодзіць.
    Але зьмяніліся і фармуляваньні, ужытыя ў перапісе. Яшчэ калі ён плянаваўся, мы з калегамі білі ў званы, але марна. Паняцьце „родная мова“ ў перапісным блянку раней не тлумачылася. Цяпер тлумачыцца як „мова, засвоеная першаю ў раньнім дзяцінстве“. Але ў нашай традыцыі родная мова — тая, якую чалавек успрымае як пазнаку нацыянальнай прыналежнасьці, як каштоўнасьць і тым самым пагаджаецца, што беларуская мова павінна жыць, мець пэрспэктыву, што хай ён сам цяпер не гаворыць, але дзеці-ўнукі адновяць надарваны ланцужок.
    Многія нашыя сучасьнікі вымушаныя аднаўляць моўную ідэнтычнасьць праз разрыў аднаго ці двух пакаленьняў: іхныя бацькі, самі з маленства беларускамоўныя, размаўлялі
    зь дзецьмі як умелі па-расейску, каб не ўскладняць ім жыцьця.
    Беларускія службоўцы тлумачылі, што ўзялі такое тлумачэньне паняцьця „родная мова“ з рэкамэндацыяў UNFPA — спэцыялізаванай ААНаўскай структуры для вывучэньня актыўнасьці насельніцтва. Сапраўды, UNFPA імкнецца, каб зьвесткі перапісаў былі параўнальныя міжсобку, мэтадычна дапамагае маладым дзяржавам без традыцыяў уласнай статыстыкі. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, рыхтуючы перапіс 2009 году, зважаў на рэкамэндацыі UNFPA (у тым ліку і таму, што з боку ААН мела быць дапамога — праграмным забесьпячэньнем ды інш.).
    Ангельская тэрміналёгія ўжывае выраз mother tongue — матчына мова. Аказваецца, пераклад гэтага спалучэньня на беларускую выразам „родная мова“ бывае недакладны (зрэшты, „матчынаю моваю“ завуць беларускую і тыя, з кім маці ўжо не гаварыла па-беларуску — але зь ёю магла гаварыць ейная маці — і выраз у такім выпадку значыць — традыцыйна свая. На расейскую гэтая ідыёма не перакладаецца). Нішто не замінала, скарыстаўшы гатовую матрыцу UNFPA, папоўніць яе пытаньнямі, адпаведнымі нашым рэаліям.
    Люстэркі бываюць якасныя
    Калі перапісы рыхтуюцца ў дэмакратычных дзяржавах, зацікаўленых аб’ектыўна ацаніць складаную моўную сытуацыю, то моўны блёк там заўсёды дапасоўваецца да рэальнасьці.
    У Ірляндзкай Рэспубліцы пасьля стагодзьдзяў уціску адраджаецца ірляндзкая гэльская (кельцкая) мова. Справа ідзе нялёгка, даводзіцца канкураваць з магутнай ангельскай мовай, глябальным сродкам камунікацыі (адрозна ад расейскай). Пра ангельскую дублінскі блянк перапісу насельніцтва ўвогуле не пытае. Затое прапаноўвае пытаньні пра ірляндзкую:
    11. Ці можаце вы гаварыць па-ірляндзку?
    1.	Так. 2. He.
    Калі „Так“, ці вы гаворыце па-ірляндзку:
    1.	Штодня. 2. Штотыдзень. 3. Менш часта.
    4	. Ніколі.
    У выніку здабываюцца зьвесткі пра актыўнае і пасіўнае валоданьне моваю — апошняе мераюць, каб стымуляваць яго пераход у першае.
    Яшчэ кельты. Валія (Уэльс) — калісьці першая калёнія Ангельшчыны, а сёньня складовая частка Злучанага Каралеўства. Моўнае пытаньне перапісу:
    9	. Ці можаце вы разумець, гаварыць, чытаць або пісаць па-валійску? (пазначаць усе пункты, якія пасуюць)
    □	Разумею вусную валійскую мову
    □	Гавару па-валійску
    □	Чытаю па-валійску
    □	Пішу па-валійску
    □	Нічога з названага вышэй
    I, урэшце, Швайцарыя — дзяржава, афіцыйнае чатырохмоўе якой любяць прыводзіць як аргумэнт адвакаты дзяржаўнага дзьвюхмоўя ў Беларусі.
    У іх вельмі дэталізаваная моўная анкета перапісу, дзе ёсьць пытаньні і пра мову, на якой чалавек думае і ведае яе найлепей, і пра мову ці мовы, на якой (якіх) гаворыць рэгулярна, прычым асобна ў школе і на працы або дома, зь сям’ёй. Абавязкова павінны пазначацца дыялекты, г. зн. няможна пісаць, што асоба гаворыць па-нямецку, па-італьянску, калі папраўдзе яна карыстаецца швайцарска-нямецкім дыялектам або італьянскім дыялектам Тычына. Асобна зазначана, што калі людзі гавораць па-фрыульску, то гэта не італьянскі дыялект, а рэтараманскі. Так швайцарцы вымяраюць захаванасьць непаўторна сваіх, швайцарскіх, гаворак (кожная зь якіх пераважае ў пэўным кантоне).