• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    8 Гл. дыяграму на с. 27.
    лягічных дасьледаваньняў Міністэрства адукацыі і навукі Расейскай Фэдэрацыі. У цыклі публікацыяў пад агульнай назвай „Сжнмаюіцееся русскоязычне“ сацыёляг біў трывогу з прычыны таго, што расейская мова імкліва траціць міжнародны статус. Але ёсьць і выключэньні з трывожных, на ягоную думку, тэндэнцыяў.
    Апублікаваныя табліцы адноснай долі школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, якія вучыліся па-расейску ў былых „рэспубліках“ СССР у 2010/2011 навучальным годзе, вельмі красамоўныя. Тут скажу толькі пра вышэйшую адукацыю. Паводле зьвестак, якімі карыстаўся расейскі аўтар, у тым навучальным годзе па-расейску ў беларускіх ВНУ вучыліся 90,4% (яўна заніжаная лічба). Ва Ўкраіне — 10,2%, у Грузіі — 0,9%, у Эстоніі — 7,9%, у Літве 1,5%. Зь іншага боку, у Кіргізіі 96%, у так званым „Прыднястроўі“ 94,9%, а ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі па 100% пэтэвэшнікаў і студэнтаў вучацца па-расейску.
    (Трэба памятаць, што ў расейскіх крыніцах частка Малдовы так званае Прыднястроўе, часткі Грузіі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя лічацца асобнымі дзяржавамі.)
    Выснова А. Арэф’ева: „апірышчам“ [у арыгінале ,,оплотом“] расейскамоўнай адукацыі на былой постсавецкай прасторы ёсьць сёньня Беларусь, Паўднёвая Асэтыя, Абхазія і Прыднястроўе.
    Вось у якой кампаніі мы апынуліся і вось на чыю стратэгічную мэту, аказваецца, працуе наша адукацыйная сыстэма.
    (Дарэчы, ня думаю, што ідэя так званага Нацыянальнага ўнівэрсытэту спрыяе разьвязаньню праблемы. У кожным унівэрсытэце кожнага гораду, на кожнай спэцыяльнасьці мае быць рэальная магчымасьць вучыцца па-беларуску.)
    „Савушка" і „бабушка" Беларускія малочнікі баяцца беларускае мовы
    У Эўразьвязе дзяржавы змагаюцца за права прадаваць свае прадукты як унікальныя і пад нацыянальным імем. А беларускія вытворцы шыюцца пад расейскіх, хаця цьвердзяць, што беларускае купляюць лепш.
    ■у W"i пісаць на ўпакоўках харчовых таваI I раў па-беларуску? Моўная праблема, 1	1 недярэчная для якой-хаця эўрапейскай
    дзяржавы, акрамя Беларусі, апынулася ў цэнтры грамадзкай увагі. Асабліва кіраўніцтва малочных прадпрыемстваў пачало выказвацца на гэтую тэму — маўляў, асноўны рынак у іх у Расеі.
    Пуцін, прыяжджае Пуцін,
    Наш добры друг. Ура! Браня крапка!
    Народы нашы скажуць: „В добры пуць“ ім...
    Но разьбярыцесь в сьферы малака!
    — пасьмейваюцца героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка.
    Да некалькіх моваў на ўпакоўках падам два прыклады зь іншых таварных галінаў. Зубная паста беларускае фабрыкі „Модум“ мае зьвесткі на сямі мовах. Беларускай сярод іх няма. А вось прыправа куркума расейскае вытворчасьці. На 10-грамовым пакеціку — інфармацыя па-расейску, па-беларуску, па-казаску. Папярэджваюць пра сьляды гарчыцы і салеры (у афіцыйным слоўніку завецца ,,сельдэрэй“). У гаворках ёсьць сялера, салера — радзейшая, але слова прапаноўвае ін-
    тэрнэт-перакладнік Google Translate. Г. зн., вытворцы з падмаскоўнага гораду доўга ня думаючы пакарысталіся ГуГлем (пры ўсіх ягоных хібах). I „сэртыфікаваных" (ці то прысяжных?) перакладнікаў на беларускую мову, пра якіх, выбачайце, плялі лухту беларускія ж вытворцы і міністэрскія чыноўнікі, расейскаму вытворцу, які хацеў прыйсьці на беларускі рынак, ня трэба.
    [Аўтар незабыўнай ідэі „сэртыфікаваных перакладнікаў на беларускую“ нават не схамянуўся: а дзе ў ягонай фірме сэртыфікаваныя перакладнікі на расейскую? Іх няма, а значыць, паводле ягонай жа лёгікі, уся іхная расейскамоўная ўпакоўка незаконная! ©]
    Я і без сэртыфікату й прысягі скажу і „Савушкіным“, і „Бабушкіным“, што малако па-беларуску называецца малако. А масла як харчовы артыкул па-беларуску завецца яшчэ і больш эканомна, чым па-расейску. Там трэба пісаць „слнвочное масло“, каб адрозьніць ад „растнтельного“. Але апошняе ў беларускай мове алей. Масла ў нас толькі каровіна.
    Нашыя ідэолягі „дзяржаўнага двумоўя“ любяць спасылацца на Фінляндыю: маўляў, і там дзьве дзяржаўныя мовы. Так, там некалькі гістарычных рэгіёнаў, кампактна заселеных швэдамі. Таму яны лічацца аўтахтонамі і таму швэдзкая мова таксама дзяржаўная. I надпісы на прадуктовых упакоўках маюць быць на дзьвюх мовах. I малако падпісанае па-фінску і па-швэдзку. I бэльгійская згушчанка падпісаная дзьвюма мовамі, бо Бэльгія складаецца з Фляндрыі й Валёніі.
    У Беларусі аўтахтонны народ адзін — беларусы. Але за сваю мову на сваіх прадуктах нам трэба змагацца. Чуючы ад чыноўнікаў у адказ: „А ў нас жа двумоўе“.
    Загадка для расейскага пакупніка: як пазнаць беларускі выраб?
    Чыноўнікі і вытворцы запэўніваюць: ужо тое, што малочны выраб зь Беларусі, гарантуе яму выдатны збыт у Расеі і ня толькі. Значыць, брэнды беларускіх малочных прадпрыемстваў мелі б сьведчыць беларускае паходжаньне тавару. A яны гучаць так: „Савушкйн продукт“, „Бабушкйна крынка^, ,,Поставы-городок“. 3 таго самага шэрагу, што і расейскія „Родные просторы“, „Домнк в деревне“ ды „Россня — іцедрая душа“.
    Разьбярэмся з моўнага гледзішча.
    Савушка і бабушка — выключна, характэрна расейскія словы. У нас практычна няма памяншальных, пяшчотных дый ніякіх утварэньняў з суфіксам -ушк-а — накшталт лебёдушка, Алёнушка, батюшка ці знмушка. Знаўца пытаньня праф. Павел Сьцяцко кажа пра такія словы:
    ...Яны ня маюць пашырэньня ў беларускай мове. На месцы іх як эмацыйна-ацэнкавыя словы выкарыстоўваюцца вытворныя з адметна беларускім суфіксам -ухн-а (-юхн-d): бацюхна, матухна, долюхна, зімухна. Толькі адно слова дачушка мае гэты суфікс.
    [Зрэшты, дачушка крыху іншай словаўтваральнай мадэлі, з націскам на суфіксе.]
    Ёсьць нямала іншых беларускіх суфіксаў для наданьня слову пяшчотнага адценьня: бабуля, Савачка. Звонкая дзіцячая забаўлянка Васіля Віткі:
    Дзілінь-дзілінь-баў!
    Саўка прапаў!
    Палажылі Саўку На белую лаўку. Лаўка трасецца, Саўка сьмяецца. Курачка сакоча, Савачка рагоча.
    У берасьцейскім „брэндзе“, гаспадары якога асабліва зацята бароняцца ад беларушчыны, яшчэ адна небеларуская рыса. У нас прыналежныя прыметнікі, калі яны да асобы мужчынскага роду, заканчваюцца на -оў/-еў/-ёў\ бацькава воля, Васілёў дом. Савачка — чый? Савачкаў (прадукт ці што. Дарэчы, „Савушкнн“ менавіта „продукт“ і па-расейску гучыць двухсэнсоўна).
    Што да слова крынка, то ў беларускай літаратурнай мове яго няма. Керамічнае начыньне для малака — акруглае, з шырокім рыльцам, зь дзюбкай і вушкам-ручкай — у нас завецца збан або збанок, на Палесьсі можна пачуць глечык. (Крынкай у некаторых гаворках называлі крыніцу, адсюль назва места Крынкі і сьвятая крыніца Крыначка ў Белавескай пушчы). Гістарычны продак збана — бяз вушка — завецца гарлач (болып на
    Падняпроўі і Падзьвіньні), дарэчы, вадзяныя кветкі гарлачыкі, пакуль не распусьціліся, да яго падобныя. Яшчэ ёсьць словы гладыш або гладышка, стаўбун.
    Хочаце назваць малочную гандлёвую марку як традыцыйнае начыньне — а яны сапраўды і эстэтычна выглядаюць, і рабіліся, каб захоўваць малако — то выбар беларуская мова і беларуская традыцыя дае.
    Трэба сказаць, што „Бабушкнна крынка“ спрабуе ўжываць беларускую мову ў брэндынгу, але робіць гэта амаль незаўважна: Продукт сметанный „Калі ласка“. Беларуская мова тут выконвае дэкаратыўную ролю: па-беларуску не называецца сам від вырабу. Відаць, маркетолягі ўсё ж уцямілі, што беларуская мова можа падказаць расейскаму пакупніку паходжаньне тавару. Але такі падыход ігнаруе беларускага спажыўца. Адзіны добры вынятак — упакоўка малака „Стары Менск“, дзе ўвесь тэкст па-беларуску.
    Урэшце — „Поставы-городок“. Статусу „городок“ беларускія паселішчы ня ведалі, хоць слова было (Гарадок, Давыд-Гарадок, КажанГарадок — уласныя назвы). У нашай традыцыі былі мястэчкі і былі месты, якія з Майдэборскім правам. Нашыя Паставы ўнікальныя, маюць чым ганарыцца ў сваёй гісторыі і зусім не павінны прыпадабняцца да расейскай правінцыі („Городок наш Арзамас...“ у А. Гайдара). Уладальнік Паставаў граф Канстанты Тызэнгаўз мала таго што паўстанец 1831 году, што найлепшы эўрапейскі арнітоляг свайго часу, дык яшчэ і заснавальнік
    сур’ёзнай сыраробнай прамысловасьці ў Паставах. Успамінае пляменьніца Габрыеля Пузына:
    „Ен быў бацькам, панам і лекарам дамовым, а ягоныя спосабы супраць рожы і каўтуну былі слынныя на ўсе ваколіцы, адно што захоўваў іх у таямніцы, як нейкі знахар. Падобна ж чыніў і са спосабам вырабу адмысловых сыроў, фабрыку якіх меў у адным са сваіх фальваркаў“.
    Думаю, граф зьдзівіўся б таму, што ягоныя Паставы завуць „городком“, а навакольныя вёскі — „агрогородкамн“. Да гонару пастаўскіх малочнікаў, адзін з гатункаў сыру яны назвалі „Тызэнгаўз“. Праўда, падпісалі па-расейску. Гатунак ,,Vilno“ — з выдуманым напісаньнем, хаця чаму не было назваць „Вільня/Уі1піа“. Гэта нешматлікія выняткі з масы безаблічных чыста расейскіх назваў тамтэйшых малочных вырабаў
    Protected Designation of Origin — як гэта пабеларуску?
    Гістарычных назваў беларускіх малочных тавараў нямала. Дзісенскае масла, што экспартавалася ў Ангельшчыну. Літоўскі сыр, сычужны, падобны да сыру Эдамэр, некалі папулярны ў той жа Расеі, выраблялі ў Гародзеі (цяпер афіцыйна Гарадзея) і ня толькі.
    Абароненае пазначэньне паходжаньня — важны элемэнт харчовага заканадаўства ў Эўрапейскім Зьвязе, вытворцы за яго жорстка змагаюцца. Вырабы з такім статусам, як правіла, завуцца нязьменна, моваю арыгіналу.
    Абаронены геаграфічны статус мае грэцкая белая фэта з авечага малака. Яна можа прадавацца пад такой назвай, толькі калі паходзіць з пэўных грэцкіх рэгіёнаў. У Татрах па абодва іх бакі вякамі вырабляюць вэнджаны салёны сыр, пераважна авечы, які па-польску мясцовым гуральскім дыялектам называецца oscypek, а па-славацку ostiepek. I Славаччына некалькі гадоў юрыдычна аспрэчвала спробы Польшчы зарэгістраваць oscypek у Эўракамісіі, што той урэшце ўдалося.
    I наш клінковы сыр — пад назваю varskes suris, тварожны сыр — колькі гадоў таму ўключаны Эўракамісіяй у сьпіс абароненых прадуктаў. Яго зарэгістравала Літва. I вырабляе яго, і экспартуе ў мностве выглядаў і з смакавымі дадаткамі — ад кропу да ягадаў А ў нас вытворчасьць клінковага сыру — унікальнага нашага вырабу, вядомага зь сярэднявечча, — няўхільна скарачаецца.
    Між іншым, сырніца — месца, дзе сушылі традыцыйныя белыя сыры — была неад’емнаю часткаю беларускага краявіду. У Міцкевічавым „Пану Тадэвушу“ апісваецца старая сырніца ў фальварку Судзьдзі: