Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі
Вінцук Вячорка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2017
Невыносная лёгкасьць моўнага быцьця
У беларускіх жа перапісных анкетах нічога не было пра варыянты беларускае мовы ў вуснах грамадзянаў: дыялектныя формы, беларуска-расейскія зьмешаныя варыянты (,,трасянка“), якія ў мовазнаўстве шырэй называюць „піджыны“ й „крэольскія мовы“. Сапраўды, дзе мяжа беларускай і расейскай у такім ланцужку: „на наступным прыпынку“ — „на сьледушчай астаноўцы“ — „на сьледушчай астаноўке“? Адказ ня просты. Фанэтычна, інтанацыйна, часта граматычна гэта прынамсі не расейская мова.
У той жа час у перапісе 2009 году было новае моўнае пытаньне: „На якой мове Вы звычайна размаўляеце дома? “
Паводле афіцыйных зьвестак, дома звычайна размаўляе па-беларуску толькі 23,4% (сярод этнічных беларусаў — 26,1%). У той час калі, паводле многіх сацыялінгвістаў і паводле UNESCO, крытычны парог самаўзнаўленьня для мовы — 30% практычных носьбітаў.
Аднак папраўдзе мы маем тут адказ на іншае пытаньне: „Ці думаеце вы, што мова, якою вы гаворыце, беларуская? “ Вось жа мноства людзей лічыць, што тэрмінам „беларуская мова“ яны маюць права назваць толькі літаратурную, стандартную мову, блізкую да таго, што памятаюць са школы й чулі ў радыё. А іхны родны дыялект або трасянка самі называюць у лепшым выпадку нечым „зьмешаным“. Моўная ідэнтычнасьць можа адрозьнівацца ад моўных паводзінаў Прычым у абодва бакі. Так, каштоўнасна матываваны расейскамоўны ад нараджэньня чалавек з выразнай беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю падчас перапісу можа назваць роднаю моваю (нават калі апытальнік будзе настойваць на „ААНаўскім“ азначэньні) беларускую. I наадварот, носьбіт дыялекту, піджыну запішацца „расейскамоўным“.
Спытаўшыся пра „хатнюю“ мову, варта было б усьлед спытаць і пра мову, якую ўжывае чалавек на працы (як швайцарцы). I мы пабачылі б, якое мізэрнае месца адведзена беларускай мове ў крытычна важных для яе будучыні працоўных сфэрах ужытку.
Трэба меркаваць, што пасіўна валодае беларускаю моваю, гэта значыць яе разумее, абсалютная бальшыня жыхароў краіны. А значыць, вяртаньне беларускае мовы ў інфармацыйную прастору і ва ўсе іншыя функцыі нічым нікога ня „ўшчэміць“. Але перапіс 2009 году не адлюстроўвае ступені актыўнага й пасіўнага валоданьня беларускаю моваю ва ўсіх яе варыянтах.
Здароў! — Здароў, калі не жартуеш
Тут гаворка толькі пра перапісы, бо іхныя зьвесткі лічацца найбольш верагоднымі, на іх грунтуецца дзяржаўная палітыка. Апошнім часам і сацыёлягі пачалі больш зважаць на моўныя праблемы, ёсьць цікавыя дасьледаваньні (і ёсьць закарэлыя стэрэатыпы). Скажу хіба пра дробязь, якой ня бачаць ані сацыёлягі, ані арганізатары перапісаў.
Мова, акрамя іншых, мае так званую фатычную функцыю — служыць для завязваньня кантакту. У грамадзтвах з складанаю моўнаю сытуацыяй (а ў нас яна складаная) выбар мовы першага кантакту ўплывае на наступную камунікацыю. Калі апытальнік пачынае гаварыць па-расейску, нават беларускамоўны ў жыцьці чалавек часта падсьвядома да гэтага адаптуецца — і невядома (ніхто ж ня мераў!), ці розьніліся б адказы на пытаньні пра мову, калі б апытальнік пачынаў гутарку па-беларуску.
Падобна выглядае сытуацыя першага кантакту на нібыта двумоўных інфармацыйных парталах. Давялося быць на публічнай сустрэчы з ства-
ральнікам найбуйнейшага такога парталу ў Беларусі. Ён сказаў, што працэнт тых, хто выбірае беларускую мову, вельмі невялікі, хоць за апошні час і вырас удвая (зазначу, так і застаўшыся мізэрным). Аднак калі чалавек разумее абедзьве мовы, а каб пераключыцца на беларускую, трэба адпаведную спасылку знайсьці зь мікраскопам на самым дне парталу, то настойлівымі будуць ну вельмі прынцыповыя людзі. Калі партал стандартна адкрываецца па-расейску — раўнапраўнага выбару мовы няма.
Перакуленая піраміда калі-небудзь упадзе
Нават, лагодна кажучы, няпоўныя зьвесткі перапісаў могуць служыць беларускамоўным падставаю для абароны сваіх правоў Так выглядае перакуленая піраміда функцыянальна неўраўнаважанага двумоўя ў Рэспубліцы Беларусі.
Доля беларускамоўных
Паводле перапісу насельніцтва 2009 г. і зьвестак за 2014/2015 навучальны год
Ведаю з досьведу: іншаземцаў уражвае.
Але з агульнанацыянальнага пяройдзем на лякальны ровень: горад Маладэчна, колішні (пра што там памятаюць) абласны цэнтар, насельніцтва 94 тысячы чалавек. Паводле перапісу 2009 году, роднаю моваю тут назвалі беларускую 65005 чалавек, або 68,9%. Прызналіся, што гавораць дома па-беларуску, 27515 жыхароў Маладэчна, або 29,2%. Сярод іх ня толькі „яшчэ тыя“ міжваенныя дзяды (такіх фізычна гэтулькі не набярэцца), але і эканамічна актыўнае насельніцтва, сем’і зь дзецьмі. У горадзе 6524 вучні. Калі зь іх трэць, або хай сабе чвэрць, або пятая частка, належыць да беларускамоўнае грамады Маладэчна, гэта ад 1200 да 2100 школьнікаў. Магчымасьцяў вучыцца для іх няма зусім, 0%.
Перад 2015/16 навучальным годам сям’я з запамінальным прозьвішчам Брыль, дзе трое дзяцей-школьнікаў рознага ўзросту, спрабавала ў школе № 1 — імя Янкі Купалы! — дамагчыся вучобы па-беларуску. Пагатоў статут школы кажа:
4.1. Обученйе в Школе ведется на белорусском й русском языках с учетом пожеланйй родйтелей й в завйсймостй от форм й методов обученйя учаіцйхся.
Праўда, ня надта зразумелы і не падмацоўваецца ніякім законам выраз „в завнснмостн от форм н методов обучення учаіцнхся“ — ці гэта значыць, што ёсьць формы і мэтады, якімі вучыць па-беларуску проціпаказана? Інакш не магу патлумачыць адмову школы вучыць дзяцей Бры-
лёў па-беларуску, а таксама абразьлівую прапанову вазіць дзяцей у вясковую школу ў Выверах.
Наагул кажучы, і збор моўных зьвестак, і рэальная моўная палітыка дзяржавы залежаць ад стратэгіі: ці плянуецца інтэнсіўная тэрапія, ці нехта ўжо рыхтуе патолягаанатамічнае заключэньне — пры жывых і маладых носьбітах ніяк не ўміручага вірусу беларушчыны.
Унікальнасьць, якою не выпадае хваліцца
„Рэспубліка Беларусь прымае належныя меры для абароны і заахвочваньня разьвіцьця свайго нацыянальнага ўкладу ў агульны культурны здабытак ЭўропьГ.
Выглядае як фрагмэнт законапраекту парлямэнцкай Апазыцыі БНФ з пачатку 1990-х гадоў, хіба не? Між тым гэта дзейны ў Беларусі праўны акт. Адзінае — замест словаў „Кожны Дагаворны Бок“ падстаўленая назва дзяржавы. Бо Эўрапейскую культурную канвэнцыю Рады Эўропы, адкуль цытата, Беларусь ратыфікавала, і Канвэнцыя набыла ў нас праўную моц 18 сьнежня 1993 году (хаця афіцыйнага перакладу на беларускую няма).
Мала таго. Аказваецца, Рэспубліка Беларусь павінна рабіць захады з мэтай забесьпячэньня жыцьцяздольнасьці беларускай мовы,
„у тым ліку яе ідэнтыфікацыю, дакумэнтаваньне, дасьледаваньне, захаваньне, абарону, папулярызацыю, падвышэньне ейнаеролі, яе перадачу, галоўным чынам з дапамогай фармалышй і нефармальнай адукацыі, а таксама адраджэньне розных аспэктаў“ моўнай спадчыны.
У двукосьсі — цытата з арт. 2 Міжнароднае канвэнцыі аб ахове нематэрыяльнай культур-
най спадчыны. Ратыфікаваная Рэспублікай Беларусьсю ў 2004 г., набыла праўную моц у 2006 г.
Праўда, аб’ект арт. 2 у арыгінале шырэйшы — гэта ўся ахоўваная спадчына, але Канвэнцыя тлумачыць, што яна праяўляецца ў тым ліку і ў мове „ў якасьці носьбіта нематэрыяльнай культурнай спадчыньГ.
Пункты на карысьць моўных правоў асобы ёсьць у іншых міжнародных дакумэнтах, фармальна падпісаных (ратыфікаваных) Рэспублікай Беларусьсю.
Гэта і Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека (арт. 27), і Міжнародны пакт Аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 1), і іншыя. Паводле Канстытуцыі, дзяржава „прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права“, „гарантуе правы і свабоды грамадзянаў Беларусі, ...прадугледжаныя міжнароднымі абавязаньнямі дзяржавы^ (арт. 8, 21).
Такім чынам, дзяржава абавязалася перад сьветам гарантаваць культурна-моўныя правы сваіх грамадзянаў. Але калі яна ў гэтым кірунку і працуе, то хіба што „навонкі".
Напрыклад, школы і ліцэі ў Падляскім ваяводзтве, дзе беларуская мова выкладаецца як прадмет (таму іх афіцыйна, хоць перабольшана, называюць ,,беларускімі“), раз-пораз атрымліваюць ад амбасады ці консульства Рэспублікі Беларусі камплекты падручнікаў і літаратуры на беларускай мове. Атрымлівае дапамогу і школа імя Ф. Скарыны ў Вільні.
Гэта добра (хоць дапамогі замежным беларусам катастрафічна мала). Але ў межах Рэспублікі Беларусі дзяржаўная падтрымка стварэньню і зьберажэньню беларускамоўных школаў выглядае інакш. Сярод мноства адваротных прыкладаў нагадаю хаця б скандальную зьмену моўнага статусу адзінай беларускамоўнай гімназіі ў Глыбокім — у рэгіёне, дзе беларуская мова пакуль што жыве ў вуснах і старэйшых, і моладзі; ці сытуацыю ў 1-й гімназіі Маладэчна і 4-й гімназіі Баранавічаў, дзе ўлады напярэдадні 2015/16 навучальнага году ігнаравалі заявы на вучобу па-беларуску.
Першы крок у нябыт зроблены
А ў цэлым беларуская мова, паводле клясыфікацыі Атлясу моваў сьвету ў небясьпецы UNESCO1, ужо даведзеная да стану vulnerable (аслабленай, уразьлівай). Гэта „белая“ ступень небясьпекі, першая зь пяці прыступак уніз — да поўнага зьнішчэньня мовы. Пэрспэктыва заняпаду наступная:
Белая — аслабленая, уразьлівая
Жоўтая — пад выразнаю пагрозаю Аранжавая — пад сур’ёзнаю пагрозаю Чырвоная — пад крытычнаю пагрозаю Чорная — вымерла
Ёсьць у Атлясе і дакладныя крытэры вызначэньня ступені пагрозы. Вось жа беларусы —
' http://www.unesco.org/culture/languages-atlas/index.php, доступ 30.08.2015.
адзіны сярод дзяржаватворчых народаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, а таксама постсавецкай прасторы, чыёй нацыянальнай мове пагражае небясьпека зьнікненьня.
Зрэшты, і ў Заходняй Эўропе сярод моваў сувэрэнных народаў пад пагрозаю (2-й ступені) толькі ірляндзкая, а таксама рэтараманская (rumantsch) — адна з чатырох дзяржаўных моваў Швайцарыі. (Манэгаскі дыялект лігурыйскай і алеманскую ў мікрадзяржавах Манака і Ліхтэнштайне тут не бярэм пад увагу.)
Пад пагрозаю 1-й ступені, падобна як беларуская, пачуваюцца башкірская, тувінская, адыгейская, асэтынская — у Расеі. Іншым нерасейскім мовам там яшчэ горш, пад пагрозай у Расейскай Фэдэрацыі 131 мова. Акрамя расейскай, цалкам жыцьцядзейная толькі татарская.
У Эўропе маюць моўныя праблемы амаль выключна несувэрэнныя народы: на той жа ступені, што і беларуская, знаходзяцца басконская, валійская, заходнефлямандзкая, сыцылійская, фарэрская мовы2.