• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    Але найважнейшай праблемай аказаліся імёны буйных гарадоў — абласных цэнтраў: гэта мільённы былы Днепрапятроўск і немалы былы Кіраваград.
    У рэгіёне, калісьці званым Дзікім Полем, тапонімы часта стваралі або расейскія імпэрскія ўлады, або ўжо ўлады бальшавіцкія. Часам украінскім спэцыялістам не было як апэляваць да імя даакупацыйнай эпохі.
    У былога ўжо Днепрапятроўску складаная ўрбаністычная гісторыя. На яго месцы было некалькі паселішчаў: летапісны Перасічань, фартэцыя Рэчы Паспалітай Кадак. Калі ў часы Расейскай імпэрыі было заснаванае новае места, яго назвалі Екацярынаслаў у гонар вядома каго.
    Пабыло яно і Новарасійскам. Украінская Народная Рэспубліка прапанавала новы, але ўтвораны традыцыйна, тапонім — Січаслаў, у гонар Запароскай Сечы на Дняпры. А бальшавікі адкідвалі і царскія, і ўкраінскія імёны гарадоў. Так атрымаўся Краснадняпроўск, а з 1926 г. Днепрапятроўск — у гонар аднаго з арганізатараў Галадамору ўкраінскага народу Грыгорыя Пятроўскага.
    Пракамуністычныя сілы адчайна баранілі сваю назву. Яна, маўляў, цяпер зьвязаная ўжо са сьвятым Пятром. Гарадзкая грамада так і не прыняла канчатковага рашэньня. На людзкой інэрцыі ды няведаньні лёгка спэкуляваць. Таму ўрэшце вырашыла сама Вярхоўная Рада Украіны: горад з 21 траўня 2016 году завецца Дніпро. Пагатоў у жывым маўленьні яго менавіта так і называюць па-ўкраінску.
    Па-расейску кажуць Днепр. Але дырэктар украінскага Інстытуту нацыянальнае памяці ўжо заявіў, што і па-расейску горад мае звацца Днйпро. Правільна. Ва Ўкраіне адна дзяржаўная мова, зь яе назвы і павінны трансьлітаравацца на іншыя мовы. У беларускай мове таксама не павінна быць праблемы. Рака —Дняпро, бо яна і наша, і маем ёй уласную назву. А горад завем інакш: Дніпро. Хоць даўнейшыя ўкраінскія тапонімы мы з старажытных часоў ужываем па-беларуску. Кіеў, Львоў, Чарнігаў (ці нават Чарнегаў).
    Дэкамунізаваць тапанімію нам будзе трохі лягчэй за ўкраінцаў: у нас назвы ўсіх вялікіх гарадоў вельмі старажытныя і яны зьберагліся (ін-
    шая рэч, што імёны Менску, Горадні і Берасьця былі скажоныя іншамоўнымі матрыцамі).
    Цікава, што ў савецкай гісторыі павісеў-такі меч перайменаваньня над нашым горадам на Дняпры. Хаця яго імя нават апетае ў клясычнай паэме „Магіла Льва“ — пра трагедыю разбойніка Машэкі:
    Яго высокую магілу —
    Дзе лес ды вецер панаваў —
    Знаць, што вялікую меў сілу,
    „Магілай Льва“ народ назваў.
    Had ёю з часам дрэвы палі,
    I горад вырас, як зь зямлі,
    Яго Магілевам назвалі,
    Бо йнакш прыдумаць не маглі.
    Гэта Купала так наіўна думаў, што не маглі. Мясцовыя савецкія кар’ерысты спрабавалі выслужыцца і перайменаваць горад у 1924 годзе, адразу пасьля сьмерці Леніна. Як кажуць гісторыкі Ільля Куркоў і Ігар Пушкін, правабярэжную частку прапаноўвалі назваць Уладзімір-Ільінскі, а левы бераг, прадмесьце Лупалава, перайменаваць у Леніна. Але акурат тады Магілёў далучалі да БССР, і за трывожнымі для сябе клопатамі тутэйшая кампартыйная тусоўка забылася на ідэю.
    А ў 1930-я гады над Магілёвам навісла больш сур’ёзная небясьпека тапанімічнага зьнішчэньня. 3 Магілёва родам Ота Шміт, савецкі астраном і геафізык, кіраўнік так званай Чалюскінскай паў-
    ночнай экспэдыцыі (у складзе якой, магчыма, перавозілі вязьняў ГУЛАГу). Калі Шміта ўрачыста сустракалі на вакзале ў Менску, Андрэй Александровіч, афіцыёзны камуністычны паэт і ўкладальнік русыфікатарскага слоўніка беларускае мовы, прачытаў верш са словамі „Хай будзе слаўны горад Шміт!“ Верш апублікавала „Зьвязда“, працоўныя слалі лісты падтрымкі. Але ці то не хапіла Шміту заслугаў перад Сталінам, ці то прозьвішча было надта нямецкае. Да перайменаваньня нейкім дзівам не дайшло. A то жылі б у нас цяпер над Дняпром шміцяне.
    А менскаму парку Чалюскінцаў трэба вярнуць адно з гістарычных імёнаў. Або архаічнае — лес Воўчы Хвост, або з эпохі клясыцызму — Ваньковічаў лес, бо ў ім была сядзіба нашага выдатнага мастака Валента Ваньковіча.
    He Акцябарскі, а Рудобелка; не Дзяржынск, а Койданаў; ня Кіраўск, а Качэрычы
    Якія тапонімы ў нас падпадаюць пад крытэры дэкамунізацыі, аналягічныя апісаным ва ўкраінскіх законах11? Сёньня ў Беларусі прынамсі тры раённыя цэнтры і адпаведныя ім раёны носяць яўна прапагандысцкія таталітарныя назвы.
    Прадказальна пачну з Акцябарскага.
    Фармальна мястэчка абыймае былыя вёскі Карпілаўку, Рудню і Рудобелку. Назва Рудобелка сама па сабе непаўторная, інфармацыйна насычаная (бо ад радовішчаў балотнай жалезнай руды, як назвы Рудодзіма, Рудамэйка, Рудакопішча). Белка ў народнай тапанімічнай намэнклятуры, паводле тапаніміста Івана Яшкіна,— ‘нягрузкае недрыгвістае верхавое балота’. Ідэнтычныя паводле будовы назвы знаходзім у Літве: Rudbalis, Rildbalys, Rudpelkis — таксама ад руды і балота.
    Хоць Рудобелка вядомая з XV ст., але яна трапіла нават у камуністычны канон, бо ў колішняй Рудобельскай воласьці ў 1918-1920 гг. праіснавала антынямецкая і антыпольская так званая Рудобельская рэспубліка, партызанскае ўтварэньне, якое кантралявалі бальшавікі. I ўсё роўна тыя ж
    11 Гл. папярэдні артыкул.
    бальшавікі двойчы Рудобелку пераймяноўвалі: спачатку ў 1920-м — яе воласьць у Акцябарскую, а потым у 1954-м, далучыўшы да Рудобелкі яшчэ дзьве вёскі, назвалі і саму яе Акцябарскі ў гонар свайго перавароту. Гучыць па-беларуску немілагучна і чужародна. Нездарма менавіта ў Акцябарскім нават у наш час зьяўляюцца такія шэдэўры прапаганды, як піянэрскі рэп „Я нз деревнн“. Спадзяюся, у Рудобелцы такое было б немагчыма.
    Найбольш адыёзную камуністычную назву носіць, вядома ж, Дзяржынск.
    У 1932 годзе так была зьмененая назва Койданава. Вельмі даўно гэтае паселішча, магчыма, звалася Крутагор’е. Паданьне зьвязвае яго наступную назву Койданаў зь імем Койдана (Кайдана), татарскага вайскавода, пераможанага тут у XIII ст. Але болып рэалістычная легенда — што назва ад імя татарскага ж вайскавода, ляяльнага ВКЛ, які тут меў рэзыдэнцыю з канца XIV ст. Тут жа ён і пахаваны. Паступова Крутагор’е было паглынутае Койданавым паселішчам, мяркуе гісторык Анатоль Валахановіч. Назва Койданаў фіксуецца з 1442 году, потым яе падладзілі да расейскіх формаў накшталт „Орехово-3уево“, зрабілі Койданава. Ды і яно засталося толькі як назва чыгуначнай станцыі, апетая гуртом „Бонда“ ў песьні на верш койданаўца Адама Глёбуса.
    Ну а хто такі Фэлікс Дзяржынскі — стваральнік ЧК і канцлягераў — асабліва тут тлумачыць ня трэба.
    Трэці таталітарны тапонім для раённага цэнтру — Кіраўск.
    Ён менш прыкметны, бо крыху ўбаку ад трасы Менск — Гомель. Але назва Кіраўск таксама пахавала пад сабой старадаўнія тапанімічныя рарытэты.
    Ужо ў XVI ст. гэта было вялікакняскае сяло Качэрычы, потым фальварак, цэнтар воласьці Бабруйскага павету. Назва ад прашчура зь мянушкай ці нават дахрысьціянскім беларускім імем Качар. У 1935 годзе бальшавікі ва ўсім СССР пераймяноўвалі ўсё што можна ў гонар акурат застрэленага камуністычнага дзеяча Сяргея Кірава (які да таго ў сваю чаргу масава расстрэльваў так званых контррэвалюцыянэраў, у тым ліку сьвятароў і вернікаў). Так і фальварак Качэрычы перайменавалі ў Кіраўск, утварылі Кіраўскі раён, але з цэнтрам у суседняй вёсцы Старцах, якую пазьней пераназвалі ў Кірава. Потым перанесьлі цэнтар Кіраўскага раёну ў пасёлак Кіраўск, а ў 1955-м Кіраўск аб’ядналі зь вёскай Кіравам. Тэатар тапанімічнага абсурду.
    Вёска Старцы папала пад раздачу з дадатковай матывацыяй. Маўляў, старцы — гэта жабракі, назва абразьлівая, вось Кірава неабразьлівая. Але, як сьведчыць гісторыя, тут людзі жылі заможна. Увогуле дзіўна было б, каб назва вёскі паходзіла ад жабракоў, яны ж кампактна не жывуць. Папраўдзе возны Бабруйскага замку, які меў двор у Качэрычах, даў сваім людзям, якія вартавалі замак, а таксама зьбіралі падаткі зь сялянаў, як тады належала, па дзьве валокі зямлі.
    А словам старац у старабеларускай мове называлі службовую асобу — старасту, зьбіральніка падаткаў. Напрыклад, старац сярэбраны адказаваў за збор падаткаў у воласьці. Бываў і старац мядовы ды іншыя.
    Болей пра напоўненасьць спрадвечных беларускіх назваў — у наступных тэкстах. А пакуль што пачысьцім гістарычную памяць ад відавочных таталітарных напластаваньняў.
    Ігумен —> Чэрвень.
    Шацілкі —> Сьветлагорск.
    Паўзучая тапанімічная прапаганда
    Есьць назвы-навадзелы, якія не прапагандуюць камуністычную ідэалёгію толькі на першы погляд. Вёсак пакуль не чапайма, разьбярэмся найперш з гарадамі.
    ***
    Вось горад Чэрвень. Здавалася б, слова і беларускае, і не зьвязанае з барабаннай прапагандай. Але ўсё ня так проста.
    У Чэрвень перайменавалі ў 1923 годзе Ігумен, бо бальшавікі яго ўзялі ў чэрвені 1920 году і бо Ігумен — рэлігійны назоў, ад кіраўніка манастыра ў царкоўнай ярархіі, а бальшавікі былі, калі хто забыў, зацятыя атэісты і забойцы сьвятароў. Чаму перайменавалі ў Чэрвень, а не ў „Іюнь“? Бо тады яшчэ адбывалася так званая беларусізацыя, палітыка прывабліваньня беларусаў да новай улады.
    Ігумень — такая яго першая назва — вельмі старажытны горад. Першая згадка — у 1387 годзе, як і пра Майдэборскае права Вільні. Праўда, манастыра ў Ігумені не было і адпаведна не магло быць ігумена. Затое ў навакольлі дзьве ракі Ігуменкі, а да назваў рэк манастыры звычайна не спрычыняліся; да таго ж імёны паселішчаў гістарычна ўтвараюцца ад назваў рэк, а не наадварот.
    Паводле тапаніміста Івана Яшкіна, для беларускай мясцовай геаграфічнай тэрміналёгіі тыповыя словы ад кораня гумно: поле ці ўрочышча маглі назваць гумяньнё, падгўменьне, гўмнішчст, вёска Гумны недалёкага Крупскага раёну, сяло Гумня на возеры Гумне (Полацкі павет, XVI ст.). Дык вось пра Ігуменскую воласьць у сярэдзіне XV ст. пішуць districtum Humyen.
    Карацей, назва, на маю думку, паходзіла не ад імя царкоўнае пасады, але ад зусім нэўтральнага гумна для збожжа. Але бальшавікі доўга не разьбіраліся і яе не пашкадавалі. I рэчку не ашчадзілі, перайменавалі ў Чэрвенку.
    Быў Ігуменскі павет. Вялікі наш кампазытар Станіслаў Манюшка нарадзіўся ў маёнтку Убелі менавіта ў Ігуменскім павеце, а ня ў Чэрвеньскім раёне.
    Урэшце назва Чэрвень абярнулася для гораду змрочным сымбалізмам. 26 чэрвеня 1941 году тут ва ўрочышчы Цагельні НКВД расстраляў каля трох тысяч вязьняў перасыльнае турмы — беларусаў, палякаў, літоўцаў ды іншых.