Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі
Вінцук Вячорка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2017
Мы вучыліся з табой у розных школах,
He суседнічалі нашыя дамы,
3 тваіх вокнаў адкрываўся Верхні горад, А маімі закрывалісь Шабаны.
Гэта „Балада пра таварыша Гастэлу“ Зьмітра Бартосіка, а ў куплеце йдзецца пра сацыяльнатэрытарыяльную несумяшчальнасьць дзяўчыны і хлопца — новага Гастэлы.
***
Абсурд, але ўсе названыя прыгожыя, жывыя і несумненна беларускія тапонімы, адрозна ад Савецкіх-Першамайскіх раёнаў, фактычна ня маюць афіцыйнага статусу.
Што зрабілі ўкраінцы? Бальшыня цяперашніх назваў раёнаў Кіева — акурат ад старых тапонімаў: Пячэрскі, Падольскі, Абалонскі, Сьвяташынскі, Дарніцкі раёны. Зусім нядаў-
на ў межах дэкамунізацыі ў Дніпры, былым Днепрапятроўску, пайшлі падобным шляхам. Жовтневнй (г.зн. Кастрычніцкі) раён стаў Саборным, Ленінскі раён стаў Новакадацкім (ад назвы паглынутага старога гораду), а Краснагвардзейскі — Чачаліўскім (Чачаліўка — даўнейшая слабодка). Хаця ёсьць і мэмарыяльная назва: Бабушкінскі раён (быў такі бальшавік) стаў Шаўчэнкаўскім.
Зрэшты, ва Ўкраіне, як і ў нас, гарадзкія раёны вялікія і звычайна большыя за старыя традыцыйныя слабоды. А вось Варшава, колькасьцю насельніцтва крыху меншая за Менск, падзяляецца на 18 дзяльніцаў — удвая-ўтрая больш кампактных за нашыя раёны, таму зручнейшых для адміністраваньня. А галоўнае — з рэальнымі правамі самакіраваньня і рэальнымі ў тыя самакіраваньні выбарамі. Назвы варшаўскіх раёнаў традыцыйныя, пазнавальныя цягам вякоў: Жалібаж, Макотаў, Ахота, Урсынаў, Сьрудмесьце, за Віслай — Прага-Поўнач і Прага-Поўдзень. Адпаведна і мясцовы патрыятызм жыхароў зьвязаны з гэтымі адвечнымі назовамі, з прывязанымі да іх гарадзкімі легендамі.
Магчыма, калі беларускі народ верне гарадам і раёнам самакіраваньне, высьветліцца, што аптымальная канфігурацыя раёнаў іншая. Натуральным чынам у афіцыйны ўжытак увойдуць народныя геаграфічныя назвы — ад паселішчаў, а таксама меншых рэк. У Менску гэта могуць быць Кальварыйскі і Цнянскі, Сьляпянскі і Сера-
бранскі, Лошыцкі раёны. Або проста Серабранка ці Лошыца.
А калі межы гарадзкога раёну як штучнага, негістарычнага ўтварэньня зусім не супадаюць з старадаўнімі або традыцыйнымі назвамі паселішчаў, імя такога раёну можа быць мэмарыяльнае. Напрыклад, Каліноўскі, Касьцюшкаўскі або Сапегаўскі раён.
Квасыч, Капірыч і Рыгорыч: імя па бацьку як чужы брэнд
Беларускую інфармацыйную прастору абышла навіна: Антось Вусовіч, фізык і пэдагог, у выніку чатырохгадовага дужаньня з пашпартна-міліцэйскімі органамі дамогся-такі пашпартных запісаў адпаведна сваім патрабаваньням.
Па-першае, у пашпарт запісалі беларускую нацыянальную форму імя Антось. Па-другое, імя і прозьвішча і па-расейску запісаныя карэктна — Антось Вусовйч, мэтадам трансьлітарацыі, а не „Антон Усовнч" (гэта ўсё роўна як запісаць імя польскага прэзыдэнта Andrzej Duda як „Андрей Дудо“). Па-трэцяе, для міжнароднага ўжытку імя і прозьвішча набраныя беларускаю лацінкаю, a не псэўдаангельскім трансьлітам, праўда, без дыякрытычных значкоў над S і С (бо кампутары пашпартна-візавага ведамства ў XXI стагодзьдзі такіх літараў, бач, ня маюць). Г. зн. Antos Vusovic (спрошчаная вэрсія ад Antos Vusovic).
А яшчэ ён, спаслаўшыся на арт. 33 Закону аб мовах, паводле якога
„...асабовыя імёны і прозьвішчы ўжываюцца ў адпаведнасьці з нацыянальнай іменаслоўнай традыцыяй, нормамі і правіламі беларускай [у гэтым выпадку]... мовы“,
запатрабаваў не пісаць імя па бацьку ў асабовым дакумэнце. Дарэчы, можа, хто ня ведае, але
апошнія інструкцыі Міністэрства ўнутраных справаў дапускаюць, што ў грамадзянаў Беларусі можа ня быць імя па бацьку. Прыкладам, стандартная форма заявы аб наданьні зьвестак з рэгістру насельніцтва.
Але чамусьці менавіта гэтае пажаданьне А. Вусовіча выклікала спрэчку і нават непрыманьне ў сеціўных дыскусіях. Маўляў, адмова ад імя па бацьку — непавага да бацькі. Да таго ж Вусовіч патрабаваў запісаць ягонае поўнае імя ў „спрадвечнай беларускай форме“— без імя па бацьку, якое ёсьць расейскай традыцыяй. I тут на яго напалі пэўныя гісторыкі. Маўляў, разгортваеш які-хаця беларускі дакумэнт эпохі ВКЛ — і там імёнаў па бацьку безьліч, а значыць, Вусовіч выдумляе.
***
Разьбярэмся.
Вядома ж, бывалі ў нашых продкаў у даўніну імёны па бацьку. Дасьледніца імёнаў Ганна Ўсьціновіч аналізуе даўнейшыя спосабы менаваньня жыхароў Горадзеншчыны й Берасьцейшчыны і робіць выснову:
У XV—XVIII стст. адсутнічаў адзіны спосаб пэрсаніфікацыі асобы ... тыпу сучасных прозьвішчаў. Гэтая акалічнасць ускладняла ідэнтыфікацыю асобы. .. .Каб пазьбегнуць гэтай нязручнасьці, выкарыстоўваліся ... другое ўласнае імя, імя-мянушка, імя па бацьку, назва ўладаньня або мясцовасьці. .. .Ужываліся адна-,
двух-, трохі чатырохскладнікавыя назвы, якія ўтвараліся фармантамі -овйч/-евйч, -йч/-йц, -еня/-эня, -енко, -ов/-ев, -йн, -скйй/-цкйй; -овна/евна, -йнна, -анка/-янка, -овйч(а)/-евйч(а), -овая/евая, -ова/-ева, -йная, -йха/-ыха. Найбольш пашыранымі былі двухскладнікавыя намінацыі, у якіх другі кампанэнт на -овйч/-евйч, -йч не зьяўляўся прозьвішчам, а выступаў у якасьці імёнаў па бацьку (на Войтка Федковйча — Войткова отца Федька, Тймохь Мйткевйчь — отець Мйтко).
Тое самае было ўва ўсіх іншых эўрапейскіх народаў. Але ўзьнікла эканамічна-юрыдычная патрэба дакладна вызначаць спадкаемцаў ды падаткаплатнікаў. Таму сярэднявечныя імёны па бацьку ў Эўропе практычна ўсюды сталі імёнамі ад продка старэйшага калена, г. зн. ператварыліся ў прозьвішчы, запанавала эўрапейская мадэль „асабовае імя + сямейнае імя (прозьвішча)“.
Ёсьць вынятак. Адзіны эўрапейскі народ — ісьляндцы — на сваім краі сьвету, дзе ўсе ўсіх і так ведаюць, празь вякі захавалі архаічную мадэль „асабовае імя + імя па бацьку“. Ingolfur Arnarson — Арнараў сын — скандынаўскі першапасяленец выспы. Вядомая лёгкаатлетка (бег з бар’ерамі) Gudrun Arnardottir, адпаведна, будзе Арнарава дачка. Затое прозьвішчаў у ісьляндцаў няма і яны нават забароненыя законам.
Ісьляндзкі спосаб ідэнтыфікацыі асобы некалі быў агульны для многіх эўрапейцаў. Але ў іншых народаў Эўропы імя па бацьку ператва-
рылася ў прозьвішча. Так узьніклі прозьвішчы блізкароднасных ісьляндцам нарвэжцаў, швэдаў і данцаў на -son/sen.
Адамовіч — нашчадак Адама
Тое самае ў беларусаў. Ян Станкевіч у сваім „Маленькім маскоўска-беларускім слоўнічку“ адвёў праблеме асобны разьдзельчык.
Ветлых зваротаў па бацьку („по нменн н отчеству") ў Крывічоў няма і ніколі ня было. Былі калісь назовы сыноў на -іч (Ільлініч, Хадасевіч, Пятровіч), але яны ня былі ветлымі зваротамі .. .Пазьней гэтыя назовы сталіся прозьвішчамі.
Перш у манаршых радзінах. Скажам, Альгерд і Кейстут — Гедымінавічы, бо Гедымінавы сыны. А ўжо іхныя нашчадкі — Вітаўт, Ягайла, Жыгімонты I, II і III завуцца Гедымінавічамі як радзінным найменьнем. Зь цягам часу падобна адбылося ўва ўсіх станах Вялікага Княства: імёны па бацьку сталі прозьвішчамі Адамовіч, Барткевіч, Пацэвіч, Пятровіч. Акрамя гэтай — найбольш пашыранай — мадэлі, таксама ад колішніх найменьняў паводле бацькавага імя, прафэсіі ці мянушкі паходзяць беларускія прозьвішчы накшталт Клімук, Міхалок, Петрушэнка, Дзямідчык, Глебка, Кавалец, Кірпічонак (ад кірпа ‘кірпаты’) і г. д.
Жаночыя найменьні ўяўлялі сабою адметную разбудаваную сыстэму з асобнымі ўтварэньнямі
ад імёнаў бацькі ды мужа (Андрэевая Харужычавая Ейшыская Зафея Янаўна Сурвілянка, Лідзкі павет, 1567 г.).
Аўтар першых вялікіх працаў у беларускай антрапаніміі акадэмік М. Бірыла лічыў, што прозьвішча як элемэнт поўнага найменьня асобы ў Беларусі канчаткова сфармавалася ў XVII— XVIII ст.
Сапраўды, вось інвэнтар гораду Вяліжу з попісам падаткаплатнікаў, 1772 год — перад самай маскоўскай акупацыяй. Вуліца Замак да Дзьвіны ідучы. Уласьнікі пляцаў: Я[сны] П[ан] Мацей Грыжэвіч. Фляр’ян Станкевіч. Ян Станкевіч. Ян Багдановіч. Прахор Семіпядны. Апанас Кантараў. Аўдзюня, удава. Даніла Рацкевіч. Антон Гінак. Міхал Тулкоўскі. Клім Іваноў. Халімон Кузьмін. Андрэй Гніда. Несьцер Шчукін. Якуш Гніда. Улас Данькевіч. Я[сны] П[ан] Францішак Лявіцкі.
i H i b e r n a.
Place. I I ZH. Pol. j 6r.
Zamek ku Dzwinie і<Цс.
J. Р. Масіеу Gry^ewicz
Floryan Stankiewicz . .
Jan Stankiewicz
Jan Bohdanowicz
Prachor Siemipiadny
Apanas Kantorow
Audziunia, wdowa
Danilo Itockiewicz
Anton Hinek
Michal Tulkowski
Klim Iwanow
Chalimon Kuzmin
Andrey Hnida
Niescier Szczukin
Jakusz Hnida
Ulas Dankiewicz . . • . . •
J. P. Franziszek Lewicki
Place paste miasto placi
1 1
1 1
1
1
1 1
1
1
1 1
1 1
1
1 1
2
12
3
3
10
3
5
1
4
7
6
3
3
5
4
6
54
8
7
Як бачым, мадэль „імя + прозьвішча" ўжо пануе, імёнаў па бацьку як „сярэдняга складніка“ няма ні ў кога — што ў звычайных мяшчанаў, што ў „ясных паноў“. Багдановіч такое самае прозьвішча, г.зн. сямейнае найменьне, як і Лявіцкі ці Тулкоўскі. Гэта крайні ўсход беларускай этнамоўнай прасторы, таму бачым і мадэль прозьвішчаў на -оў/-ін. У цэлым антрапанімічная карціна цалкам беларуская.
„Глаза вылезлн, борода задралась“
У Расеі ж разьвіцьцё сыстэмы найменьня асобы пайшло зусім інакш. Прычына — адрозьненьне ў статусе розных формаў колішніх імёнаў па бацьку:
Трэба адзначыць розьніцу ва ўжываньні другога члена найменьняў на -овйч (-евйч) у Маскоўскай дзяржаве, дзе імя па бацьку на -овйч (-евйч) у XV-XVI стст. маглі насіць толькі прадстаўнікі вышэйшых слаёў пануючага класа, а ўсе іншыя асобы мелі імя па бацьку на -ов, -йн, і ў Літоўскім княстве, у склад якога ў разглядаемы перыяд уваходзіла тэрыторыя сучаснай Беларусі, дзе падобнага абмежаваньня не было. У „Тысячнай кнізе“ Маскоўскай дзяржавы 1550 г. прыкладна на тысячу выпадкаў імя па бацьку на -овйч (-евйч) маюць 28 асоб, на -йн — 41 асоба, на -ого — 2 асобы і больш 900 асоб — на -ов (-ев). Ва Ўхвале 1528 г. адваротны малюнак. На 1500 выпадкаў імя па бацьку на -овйч (-евйч) маюць звыш 1200 асоб і толькі каля 50 — імя па бацьку
на -ов (-ев), -ан. Паступова ўжываньне імён па бацьку на -ов (-ев) у Маскоўскай дзяржаве і імён па бацьку на -овйч (-евйч) у Літоўскім княстве становіцца ўстойлівай кніжнай традыцыяй, якая... адыграла немалаважную ролю ў фармаваньні прозьвішчаў на -оў (-еў) і -овіч (-евіч).
Мікалай Бірыла. Беларуская антрапанімія: Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966