• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    ***
    Немалы і эканамічна важны горад цяперашні Сьветлагорск. Але названы ён так толькі ў 1961 годзе, у зьвязку з пабудоваю буйной электрастанцыі. Назва ня проста банальная — у Расеі чатыры такія паселішчы — але яна практычна дэзарыентуе, бо няма над Бярэзінай гор. Ізноў жа паселішча даўняе, маёнтак Шацілінскі Востраў згадваецца пад 1560 годам як уласнасьць
    Рамана Шацілы. Лёсам паселішча пасьля сьмерці Шацілы займаецца сам Жыгімонт Ш (паводле ВКЛаўскай нумарацыі) Аўгуст. Потым яно завецца Шацілавічы і ўрэшце ў XVIII ст.— Шацілкі, шляхоцкая ваколіца. Пазьней і чыгуначная станцыя звалася Шацілкі, цяпер Сьветлагорскна-Бярэзіне, каб адрозьніваць ад штампаваных блізьнятаў.
    Шаціла — тыповае беларускае прозьвішча, ад мянушкі ці імя дахрысьціянскага, са значэньнем станоўчым — няўседлівы і рухавы чалавек — і больш адмоўным — які гойсае бяз справы. У кожным разе запамінальнае. Дарэчы, у савецкі час быў такі міністар фінансаў БССР Баляслаў Шаціла, які нават у 70-я і 80-я гады публічна выступаў толькі па-беларуску. У кожным разе ў цяперашнім цэнтры гораду ніякай „Сьветлай гары“ няма, нават Леніна няма, а Раман Шаціла ў мэтале стаіць. I турысты ці маладыя пары ідуць да яго, а не да агняноснага Прамэтэя, пастаўленага на ўезьдзе ў горад. Відаць, выеў-такі Дзэўсаў арол Прамэтэеву пячонку.
    Хаця вогнепаклонства і наагул паганская містыка ў Шацілках нікуды не падзеліся. Праўда, яны не зьвязаныя з электрастанцыяй і Прамэтэем. Вось і народжаны там гурт Relikt сьпявае пра тое самае: „Каб акрыяць — выпі нашае травы..^
    ***
    Паводле ўкраінскага закону (а ён дэталёва распрацаваны, ёсьць чаму павучыцца) падлягаюць перайменаваньню і дэмантажу назвы і аб’екты,
    зьвязаныя ня толькі з адыёзнымі пэрсанажамі ды ідэалягемамі, але таксама зь дзейнасьцю камуністычнай партыі ў цэлым. Напрыклад, з усталяваньнем яе ўлады, з антырэлігійнымі кампаніямі (пад гэта падпадае Чэрвень — былы Ігумен), з так званымі вялікімі будоўлямі камунізму (як Сьветлагорск).
    Спрашчэньне Шацілавічы — Шацілкі ўласьцівае жывой беларускай тапанімічнай практыцы. Так Баранавічы іхныя жыхары зь любоўю завуць Баранкі. Што да Шацілак — Шацілавічаў, няхай свае сымпатыі выкажуць самі шацілкаўцы або шацілаўцы (між іншым, украінскі закон прадугледжвае мясцовыя рэфэрэндумы толькі ў крайнім выпадку, і не пра тое, ці наагул пераймяноўваць, а толькі на што менавіта пераймяноўваць).
    Як расейскія пісьменьнікі пакрыўдзілі наш старажытны Прапойск
    Вышэй мы ўжо разважалі пра Акцябарскі-Т’удобелку, Кіраўск-Качэрычы, Дзяржынск-Койданаў, Чурвень-Ігумен і Сьветлагорск-Шацілавічы як пра ідэалягічныя пераназваньні, у пэрспэктыве падлеглыя скаса-
    ваньню.
    Іншыя савецкія перайменаваньні гарадоў у Беларусі наўпрост не падпадаюць пад крытэры дэкамунізацыі. Камуністычная ўлада быццам бы дбала пра замену абразьлівых для жыхароў назваў. Ці так гэта папраўдзе?
    ***
    Вось Слаўгарад. Старэйшыя людзі яшчэ нядаўна па-ранейшаму звалі свой горад Прапоііск, Прстоськ, Прупой. Ён на рацэ Проні (ад праняць ‘прарыць’), фіксавалася назва Пропа', а яе вусьце ў Сож завуць Пропасьць за стромыя берагі. Гэта сьведчыць лінгвіст Іван Яшкін, які з таго краю паходзіць. Ад назвы Пропасьць утвараюцца Прапошаск ці Прапоськ', Прапойск можа быць і ад формы Пропа.
    Чаму васьмісотгадовы Прапойск стаў раптам Слаўгарадам? Галоўная прычына — тое, што назва гораду апынулася ў 1944 годзе ў цэнтры ўвагі савецкага вайсковага камандаваньня і прапаганды.
    Расейскамоўным і расейскадумным генэралам і ня толькі чулася ў ёй выключна расейскае слова „пропойцы". Хоць у нас у розных рэгіёнах аналягічны кантынгент завецца хутчэй пяніца ці п’яніца, п’янюга, піток, пітун, выпівака, апівоха. Нямала ёсьць словаў зь іншымі каранямі, напрыклад жлуктач, бардахлыст у Насовіча.
    Расейскае ўспрыманьне назвы гораду мацавалі вядомыя пісьменьнікі. Канстанцін Сіманаў хоць і ваяваў на Магілёўшчыне, а значыць, бачыў тутэйшы край і людзей, але пісаў:
    Должно быть, названйе это
    Недаром Пропойску дано,
    Должно быть, й зйму, й лето
    Там пьют беспробудно вйно.
    Должно быть, в Пропойске по-русскй
    Грешйт до конца человек,
    Н пьет, как в раю,— без закускй,
    Под дождйк, под ветер, под снег.
    Яшчэ і абяцае ў тым вершы надаць гораду „трезвое нмя“ „Протрезвенск".
    Падобна казаў і Веніямін Каверын (той, што „Два капітаны"), толькі прозай. Прыплёўшы да беларускага тапоніма чыста расейскія асацыяцыі.
    В названйй Пропойск отцу почудйлось нечто родное, потому что, подйвйвшйсь меткостй русского языка, он пустйлся в воспомйнанйя о том, как некогда служйл у одного генерал-майора. (Тот)..разденется до кальсон, плачет й пьет... Кухарка, пожйлая, веруюіцая, сорок лампадок,
    почтенная, налйвалась сутра как налйм. ...Пьянка поголовная. Чуть не погйб.
    (Раман „Открытая кннга“)
    Такая вялікадзяржаўная і абразьлівая для беларусаў моўная глухата.
    Легенда кажа, што ў 1944 годзе дзьве савецкія дывізіі, якія бралі горад, прэтэндавалі на званьне гвардзейскіх. Такім дывізіям звычайна давалі імя ў гонар адпаведнага гораду: Таманская, Палтаўская. Адпаведна мусіла зьявіцца і Прапойская, і генэралы прыйшлі ў жах. Але больш праўдападобна, што салют у Маскве ў гонар узяцьця Прапойску абразіў Сталінава вуха. Карацей, у траўні 1945 году прэзыдыюм Вярхоўнага савету БССР, вядома ж, на просьбу працоўных, перайменаваў старажытны горад у безаблічны Слаўгарад. Назва штучная, банальная і дэзарыентуе, бо Слаўгарады ёсьць і ў Расеі, і ва Ўкраіне (Дніпроўская і Сумская вобласьці).
    А тыя самыя працоўныя, якія нібыта прасілі ўладу забраць імя ў іхнага гораду, як сьведчыць пісьменьнік Іосіф Сёмкін родам зь недалёкай Крамянкі, так і засталіся міжсобку прагшйшчане, прапайскія.
    ***
    Наступны горад, пра які гаворка, таксама заснаваны нашымі продкамі ля вусьця меншай ракі, што ўліваецца ў большую, і атрымаў імя ад меншай. Дзьвінскія Друя, Дзісна, Полацак, Віцебск — усе стаяць на меншых рэках з адпаведнымі назвамі. Так і Дрыса.
    Паселішча Дрыса старажытнае. У XV ст. гэта была асобная воласьць, якая належала да Полацку. Родам з самой Дрысы ці з навакольля мноства выдатных людзей, напрыклад паўстанец 1863 году і выдатны географ Ян Чэрскі. 3 Дрысай зьвязаны лёс Эдварда Вайвадзіша ды іншых беларускіх дзеячоў міжваеннай Латвіі. У Дрысенскім павеце нарадзіўся дзяяч эміграцыі Франціш Бартуль. I ніхто з дрысенцаў не саромеўся свайго паходжаньня.
    Але не шукайма такога гораду на сучаснай мапе. 3 1962 году гэта Верхнядзьвінск. I не шукайма лёгікі ў такой назьве, бо Полацак і Віцебск вышэй па Дзьвіне. Дрыса як бы Дзьвінск Верхні стасоўна гістарычнага Дзьвінску, але той цяпер у Латвіі і афіцыйна Даўгаўпілс, ягоную беларускую назву ў часы БССР не было прынята ўспамінаць.
    Між іншым, Верхнядзьвінскі — найдаўжэйшая назва раёну ў Беларусі.
    Менавіта ў 1960-я гады на Беларусь нахлынула чарговая хваля перайменаваньняў. Спрадвечныя тутэйшыя тапонімы расейскаму вуху чыноўнікаў здаваліся немілагучнымі. Так і з Дрысай. Але фізіялягічны дзеяслоў тут ні да чога, бо яго поўны корань заканчваецца на -т-; ён этымалягічна блізкі да анг. dirt „бруд“.
    А корань дрысбалцкі. Дрыса — характэрны для рэгіёну гідронім. Так завуцца возера і рака. Да таго ж кораню ўзыходзяць назвы ракі Дрысьвята, возера і мястэчка Дрысьвяты. Магчыма, той самы корань з чаргаваньнем дры-/
    друмаюць Друя, Друць. Іван Яшкін знайшоў ва Ўсходняй Беларусі назву дрысак або дрысак — іскрак (калчадан) ці жалезная балотная руда. Карацей, у назьве Дрыса зашыфравана нямала старадаўніх таямніц.
    ***
    Прышлыя камандзёры не разумелі беларускае мовы, ня ведалі гісторыі ды мелі свае ўяўленьні пра паліткарэктнасьць, як бы цяпер сказалі, ды эстэтычнасьць. На маю думку, у нас дэкамунізацыя тапаніміі мае быць неаддзельная ад яе дэрусыфікацыі, пазбаўленьня ад усяго адміністрацыйна накінутага. Нават калі ў адвольных псэўдаэстэтычных заменах старых беларускіх тапонімаў няма сьлядоў таталітарнай ідэалёгіі.
    Як палюбіць Савецкі раён?
    Sa ўкраінскага досьведу дэкамунізацыі савецкіх геаграфічных назваў мы буцзем зьвяртацца неаднойчы. Украінцы а дэкамунізавалі і дэкалянізавалі сваю тапанімію за два дзесяцігодзьдзі незалежнасьці, але несыстэмна і нераўнамерна. Таму ўрэшце спатрэбілася апошняя генэральная тапанімічная прыборка, на гэты раз хуткая і рашучая.
    Асобная тапанімічная група — назвы раёнаў у гарадох. У штодзённым жыцьці гараджанін безупынна сутыкаецца з назвай адміністрацыйнага раёну, у якім жыве. А назвы ж уплываюць
    на сьвядомасьць.
    Гэтыя раёны як адміністрацыйныя адзінкі ствараліся ў савецкі час. Называючы іх, камуністы не зважалі на тапанімічныя традыцыі. Для ўсяго Савецкага Саюзу быў стандартны набор найменьняў гарадзкіх раёнаў. Праілюстраваць яго лёгка акурат на прыкладзе Беларусі. У нас падзяляюцца на раёны сем гарадоў — Менск, абласныя гарады і Бабруйск. У Менску раёнаў дзевяць, у Берасьці ці Бабруйску па два, а ўсіх разам гарадзкіх раёнаў 24.
    Зь іх:
    Ленінскіх 5,
    Кастрычніцкія 4,
    Першамайскія 3,
    Савецкіх і Маскоўскіх па два, Фрунзэнскі адзін.
    Разам 17 (з 24) — чыста ідэалягічныя, як прапагандысцкія плякаты, і безаблічныя. Вось як любіць свой родны Ленінскі ці Фрунзэнскі раён?
    Bee в районе этом дружат
    Н друг другу честно служат,
    Н всегда дают советы
    По-соседскй от душй.
    Голосамн детпства детскйй
    Мйлый мой район Советскйй.
    Мйлый мой район Советскйй, Свой тайны расскажй.
    Гэта ня сьцёб. Гэта афіцыйны гімн Савецкага раёну ў Менску, вэртыкальныя айцы якога такім чынам укараняюць у падуладных савецкі раённы патрыятызм.
    Астатнія назвы раёнаў — Цэнтральны, Чыгуначны, Заводзкі — хоць і выконваюць пэўную арыентацыйную функцыю, але ніяк не зьвязаныя з традыцыйнымі імёнамі зямлі. Дарэчы, Заводзкі раён Менску раней быў Сталінскім, а значыць, досьвед частковай дэідэалягізацыі назваў раёнаў быў нават у савецкі час.
    I толькі адзін-адзіны ў Беларусі — з дваццаці чатырох — Навабеліцкі раён Гомля мае назву з традыцыйнай матывацыяй. Яна зьберагае тапанімічную памяць пра колішняе асобнае места Новую Беліцу на левым беразе Сажа. Новая Беліца (Навабеліца) некалі была цэнтрам павету. Назва Навабеліцкі раён выдатна арыентуе месьцічаў і гасьцей ды, вядома, мацуе лякальны патрыятызм.
    У кожным нашым горадзе ёсьць назвы старых гарадзкіх пасадаў, прадмесьцяў і слабодаў, паглынутых горадам вёсак. У Магілёве гэта Старое Места і Лупалава, у Горадні Замак, Новы Сьвет і Дзевятоўка, у Віцебску Ўзгор’е ды Маркаўшчына, у Берасьці Кіеўка, Граеўка, Трышын, Замухавечча. Кожны месьціч лёгка прадоўжыць пералік. Імёны гэтыя напоўненыя тапанімічным зьместам, легендамі, асацыююцца зь мясцовымі традыцыямі ды нават адметным мэнталітэтам. У Менску ганарыцца сваёй малой радзімай жыхар Грушаўкі, Масюкоўшчыны, Асмалоўкі ды, вядома, славутых Шабаноў'.