• Газеты, часопісы і т.д.
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    I тым ня менш самыя беларусы ў масе сваёй так ня кажуць пра героя тэлеэкрану. Нават самыя вернападданыя (ня ведаю, наколькі ўсур’ёз), але з рэальнага народу, называюць яго проста прозьвішчам, як цётачкі зь вёскі Новыя Мілевічы Жыткавіцкага раёну ў сваёй песьні:
    А нам званяць, што едзе Лукашэнка,
    I с удавольсьцьвем мы яго ўсе ждзём!
    Аднак мянушку падхапілі ў Расеі ды Украіне, дзе добрым тонам лічыцца ўжыць яе ў размове зь беларусамі. У расейскіх мэдыя мянушка ўпершыню зьявілася, здаецца, у 1997 г. на старонках выданьня „Коммерсанть Деньгн“ (паводле „Словаря современного жаргона росснйскнх полнтнков н журналнстов“)У нас яе ўжываюць хіба што вэртыкальныя чыноўнікі ды прыдворныя па музычнай часьці (як у песьні „Слушай Батьку!“).
    У 2013 годзе А. Лукашэнка нават абвясьціў слова „бацька" сваім прыватным брэндам:
    Под брендом „Батька“ й прочйм в Poccuu й Украйне продают какую-то „бормотуху“ йлй разведенное слйвочное масло. Это уже для нас проблема. Нашй цепляют там — как будто Лукашенко продает там. От моего йменй продают.
    Праўда, на постсавецкай прасторы раней за яго „бацькам“ быў камуніст Мікалай Кандраценка, партыйны сакратар, а потым губэрнатар Краснадарскага краю Расеі. Падтрымаў путч ГКЧП. Дэманстраваў зварот да казацкіх традыцыяў. Палітычныя тэхнолягі выкарысталі зварот „батька Кондрат“ у ягонай выбарчай кампаніі 1996 г.
    Відавочна, А. Лукашэнка пераняў мянушку ў свайго таварыша, што ўскосна прызнаў у 2007 годзе падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў: „Наверное, эта практйка прйшла от вас. Млй от нас к вам. В Краснодарском крае, помнйте, был губернатор Кондратенко, его тоже «батька Кондрат» звалй... Зацетілась за мной эта не то клйчка, не то ймя. Нуя й прйвык. Я ннкак к этому не отношусь“.
    Бацюхны мае!
    У беларускай мове здаўна слова бацька ўжываецца амаль суцэльна ў сямейным значэньні. 3 пары Вялікага Княства яно і аднакаранёвыя былі ўключаныя ў юрыдычную тэрміналёгію: бацькаўшчына — бацькаў набытак, спадчынная маёмасьць. Бацькі — бацька і маці чалавека (у расейскай мове такой аднакаранёвасьці няма, там „роднтелн“; беларускае ж зборнае слова бацькі яшчэ выразьней падкрэсьлівае радзіннае значэньне слова бацька ў адзіночным ліку).
    Адзіная сфэра па-за сямейнаю, дзе зварот бацька ў Беларусі быў прыжыўся,— гэта царква. Хросны бацька. Хаця тут адбыўся наўпроставы мэтафарычны перанос значэньня.
    А вось да сьвятара ў народнай мове пашанотліва маглі зьвярнуцца татуля, татуня, татусь, татуська, татулька: Няхай здароў будзець татуська наш, харошы сьвяшчэнік,— сьведчыць знаўца беларускае народнае мовы XIX ст. Іван Насовіч.
    Зварот „бацюшка“ ў беларускую мову прыйшоў з расейскае, пазьней. Прычым той самы Насовіч зазначае: бацюхна скажуць пра ўласнага бацьку, а бацюшка — менавіта пра сьвятара. Відавочны словаўтваральны русізм (трэба сказаць, што для сьвятара Насовічавы запісы фіксуюць яшчэ бацінька, бацічка).
    Думаю, што бацька ў значэньнях ‘дабрачынца’ (Будзь бацькаю, панок!} або ‘галава, кіраўнік, начальнік’ — таксама вынік расейскага ўплыву:
    ,,Demokraty“ haradzkoj dumy hutarac ab tym, kab sienakosy u hubernatorskim sadu zdawac z tarhoii. Ciapier ich trymaje za bezcen C., swajak adnaho z backoii horadu O.
    (Nasa Niwa, 1910, № 23-24, c. 363)
    Вядома, слова бацька мае моцны мэтафарычны патэнцыял, калі адухаўляецца слова Бацькаўшчына або калі Бацькам у песьні на верш Анатоля Астрэйкі завецца адна з нашых нацыятворчых рэк — Нёман:
    Ой, Нёман! Ой, бацька мой Нёман,
    Як сонца, як дзень дарагі, Касьцямі зьвяругаў шалёных Усланы твае берагі.
    Треба батька Махна із снночкамн
    Ва ўкраінскай мове, хоць блізкай, слова батько мае інакшае сэмантычнае поле. Народная песьня пра трагічныя падзеі канца XVIII ст.:
    А наш батько Калнйшевськйй того не гадае, А вже ж Москаль, а вже ж Москаль Січу обступае.
    „Та встань, батьку-отамане, клйчуть тебе людй, Ой, як станеш тй на баштй, Москаля не буде!“
    Батьком казакі называлі гетмана. Магчыма, ў працяг цюрскага атаман, якое часам зьвязваюць з ата ‘бацька’. Батько Хмелышцькйй, батько Богдан. Ужо ў іншую эпоху ўкраінскі палявы камандзер-анархіст Нестар Махно зарабіў званьне Батько дзякуючы тым самым казацкім традыцыям нерэгулярнага як бы „народнага“ войска. „Яблучко із лйсточкамй, треба батька Махна із сйночкамй“.
    Цікава, што „Слоўнік мовы Янкі Купалы“ слова бацька ў значэньні ‘вядомая і паважаная асоба, старэйшы ў грамадзе’ фіксуе менавіта ў тэкстах, зьвязаных з Украінай:
    Праслаўнаму бацьку ўкраінскай свабоды Паклон б’еразбуджанаўся старана...
    („Памяці Тараса Шаўчэнкі“)
    Цар-бацюшка, абаронца ад „чужебесня“
    Чаму ўсё ж у беларускай мове слова бацька ня стала зваротам да начальніка? Я наткнуўся на тэкст „Русская душа н нерусская власть" Аўтарка — Тацьцяна Міронава, член-карэспандэнт Міжнароднай славянскай акадэміі навук, працуе ў Праваслаўным Сьвята-Ціханаўскім гуманітарным унівэрсытэце, змагаецца з „чужебеснем“, выкрывае Захад і яго антыславянскія змовы. Карацей, аўтарытэт. I вось такія ў Міронавай цікавыя назіраньні.
    Есть два тйпа отношенйй в uepapxuu руководйтеля й ему служспцйх — это отношенйя подчйненйя й послушанйя. Под-чйн-енйе ... предполагает преклоненйе перед законом, пребыванйе под йгом закона.
    (Тут зьвернем увагу, наколькі ёмістае і цывілізацыйна адпаведнае беларускае слова падпарадкаваньне — г. зн. сьвядомае зьдзяйсьненьне парадку).
    Подчйненйе крайне протйвнорусской натуре, потому что в нем русскйй человек усматрйвает ...холод бессердечностй. Наш подлйнно русскйй тйп органйзованностй основан на послушанйй, ...чужд западному представленйю об органйзацйй й порядке.
    В русском понйманйй йерархйя начальнйк й подчйненный — ... это йерархйя отца, его сыновей й дочерей. Прйчем допускается по-русскй, что отец-правйтель может быть суров, требователен, даже жесток, еслй жесткость й требовательность полезны детям.
    Адсюль, піша Міронава, паходзяць сувораўскі выраз „отцы-команднры“, казацкі зварот „батька“, сучасная мянушка „батяня-комбат“. I любімы сваімі дзецьмі-падданымі „Царь-батюшка“.
    * * *
    Слова батька ў расейскай літаратурнай мове стылёва афарбаванае. Слоўнік Ушакова пазначае яго як „областное, фамнльярное, вульгарное". Сапраўды, яго ўжываньне менавіта ў расейскай мове тэрытарыяльна і сацыяльна абмежаванае.
    У пару Першай усясьветнай вайны ў былой Расейскай імпэрыі, асабліва ў так званых казацкіх рэгіёнах, зьявілася мноства парамілітарных і часта паўкрымінальных груповак, іхны дух панаваў і ў Чырвонай арміі. Расейскі вайсковы журналіст, дасьледнік біяграфіі Сямёна Будзённага Аляксандар Шчолакаў піша пра іхных камандзераў:
    Усіх атаманаў бандыцкая братва вылучала зуласнага асяродзьдзя і тытулявала „батькамі“. Больш прыстойна словам „батя“ сваіх камандзераў называлі ў партызанскіх, паўпартызанскіх і нават рэгулярных частках Чырвонай арміі. ... Таму ня дзіва, што байцы Першай коннай звалі свайго камандарма „Батька Семен“.
    Вось такая прычына жывучасьці ў Чырвонай арміі тытулу „батька“, які ажыў падчас Другой усясьветнай вайны ў савецкіх партызанаў. Украінскае казацтва тут ужо ні да чога.
    Бацька Булак
    Быў і ў беларускай гісторыі дзяяч зь мянушкаю Бацька. Гэта генэрал-маёр Станіслаў БулакБалаховіч.
    Балаховіч прайшоў расейскую армію пачынаючы ад харужага, зьнізу, у закалотах 1917-1919 гадоў сам ствараў аддзелы і пераняў завядзёнку быць „отцом солдатам“. Свой першы загад пасьля выбіцьця з Пскова чырвоных ён падпісвае „Атаман сялянскіх і партызанскіх аддзелаў“. Ужо тады да яго прыляпілася мянушка бацька — у традыцыйным для расейскай арміі ды казацтва
    значэньні. Віктар Шалкевіч мае падставу гукнуць у песьні:
    Эх, конь, ты мой конь, чатыры падковы,
    Ты вядзі, вядзі у бой нас, Бацька Балаховіч!
    А сам Балаховіч ня толькі ваюе, але і піша наіўныя вершы па-беларуску. Напісана ў Таліне 25 лістапада 1919 году:
    Празь цёмныя хмары на чуждай старонцы Зірнула на нас цёпла-роднае сонца,
    I гоман пачуў я з радной стараны: „Свабода калоціцца ў наша ваконца, За бацькаўшчыну ўсталі яеўсе сыны!“
    Верш генэрал так і назваў: „Покліч Бацькі“. (Магчыма, слова бацька для яго тут мела і асноўнае значэньне — з роднай беларускай мовы.)
    Ужо прыйшоўшы з войскам у Беларусь і дакляраваўшы вернасьць Беларускай Народнай Рэспубліцы, генэрал надта ня слухаўся Ураду БНР і ўвогуле каго б ні было, заставаўся самадастатковы — падобна як „бацькі“ на тэрыторыі Ўкраіны і Кубані таго часу. Атаманская мянушка ішла за ім усё наступнае жыцьцё і засталася ўнікальнаю для беларускага нацыянальнага руху.
    * * *
    Наагул у беларускай вайсковай традыцыі не называлі камандзера, нават такога выдатнага, як князь Канстанцін Астроскі, бацькам. Бо кожны шляхціч-ваяр кіраваўся Статутам ВКЛ і меў
    сваю матывацыю ваяваць за Айчыну. I манарха бацькам не маглі называць, яго выбіралі баярышляхта, ён быў першы сярод роўных і выконваў адведзеныя яму законам функцыі. А ня быў „айцом народаў“, як расейскі цар, або Сталін, або чарговы Кім.
    Наўрад ці варта журналістам недзяржаўных беларускіх мэдыя пераймаць небеларускую лексычную завядзёнку і падмяняць Бацькаўшчыну „Батькой“. Шануйма сваіх бацькоў і не ўжывайма слова бацька марна.
    Я мужык-беларус, пан сухі і касы
    Па-беларуску ня кажуць „мужык" у значэньні 'мужчына'
    Бачу ў сеціве патрыятычны спокліч: „Будзь мужыком! Размаўляй па-беларуску!“
    Пэўна, аўтар хацеў толькі добрага — заклікаў мужчынскую частку аўдыторыі не камплексаваць і гаварыць на нашай мове. Але пры гэтым узяў жыўцом з расейскага прастамоўя слова „мужнк“ у значэньні ‘мужчына’. Гэтае „будь мужнком“ стакроць паўторанае ў расейскіх бандыцка-міліцэйскіх сэрыялах, у расейскім армейскім асяродзьдзі. Ёсьць нават расейскі фільм, назва якога не перакладаецца на ангельскую, a трансьлітаруецца — ,,Muzhiki!“.
    Наколькі дарэчна нам у беларускім культурным полі пераймаць гэтую завядзёнку?
    Зразумела, сацыяльнае значэньне слова „мужык“ у беларускай і расейскай гісторыі падобнае — ‘селянін’. Але былі істотныя адрозьненьні — расейская обіцйна не ўласьцівая Беларусі, беларускі селянін быў куды больш самадастатковы ды індывідуалістычны.
    Гэта ён быў мэтавым адрасатам „Мужыцкае праўды“ Кастуся Каліноўскага:
    Маскалі, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас; но найдуцца людзі і з мужыкоў разумнейшыя, і з панскага