• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    Згаданая „Ўхвала 1528 г.“— гэта Ўхвала на Вялікім сойме Віленскім. Для беларусаў тыповыя былі імёны па бацьку на -віч, для асноўнай масы маскоўцаў — на -ов (-ев). Статус імя па бацьку ў Маскоўскай дзяржаве апісаў і вядомы расейскі лінгвіст Афанасій Сялішчаў:
    „...Імёнам па бацьку на -йч, -овйч у афіцыйным ужытку нададзенае было вузкасаслоўнае значэньне. Так належала менаваць князёў і цароў і блізкіх да іх асобаў. Як праява вышняй ласкі разглядалася дараванае нямногім асобам права менавацца імем па бацьку з заканчэньнем -йч, -овйч, -евйч. Ранейшыя прозьвішчы, што атрымаліся з імя па бацьку на -йч, зьмяняліся на загад Масквы. Так, у Пскове ... прозьвішчы Стройловйчй, Люшковйчй, Ледовйчй ды інш. зьмяніліся на Стройловы, Люшковы, Ледовы.Л
    Селніцев A. М. Пронсхожденне русскнх фамнлнй, лнчных нмен н прозвшц. Москва, 1948
    Кацярына II зацьвердзіла сьпіс тых, каму належала „поўнае“ імя па бацьку на -йч. Гэта чыноўнікі найвышэйшых пяці службовых клясаў. Службоўцы 6-8 клясаў мелі права на „прасьцейшае“ імя па бацьку („полуотчество") на -ов, -ев, -йн, а ніжэйшым забаронена было пісацца зь імем па бацьку.
    А. Сялішчаў бачыць гэта часткаю шырэйшае карціны сацыяльнай дыскрымінацыі ў расейскай мове таго часу:
    „Паралельна з абмежаваньнем ужытку імёнаў па бацьку на -овйч, -евйч, якія набылі надта прывілеяванае значэньне, ... адбываўся працэс зьневажальнага слоўнага выяўленьня асобы перад вялікім князем і царом: і сяляне, і баяры, і сьвятарства ўсялякага рангу — ня „людн“, а „людншкн“; у іх ня „честь“, а „честншка“; яны абараняюць часам не „жнвоты“ свае, а „жнвотншка“ (маёмасьць, жывёлу), сябе і сваіх блізкіх называюць імёнамі з суфіксамі памяншальнага і зьневажальнага значэньня“.
    Расейскі мовазнаўца Леў Усьпенскі ваяваў у складзе Чырвонай арміі супраць Станіслава Булак-Балаховіча, але пазьней напісаў сэрыю добрых і нешавіністычных папулярызатарскіх кніг пра лінгвістыку, у тым ліку „Ты н твоё нмя“.
    Пра формы на -вйч ён кажа: „...На протяженйй веков эта незаметная частйца делйла весь народ на господ й слуг“. А ілюструе сказанае эпі-
    зодам з раману Аляксея Талстоя „Пётр І“, дзе цар намаўляе купцоў вазіць тавар за мяжу, а купцы не адважваюцца. I вось цар выкладае апошні аргумэнт-заахвочваньне:
    — А сам поедешь с товаром?.. Молодец!.. Андрей Андреевнч, пншн указ... Первому негоцпантунавнгатору... Как тебя,— Жнгулнн Нван, a no батюшке?
    Жнгулнн раскрыл рот, поднялся, глаза вылезлн, борода задралась.
    — Так с отчеством будешь пнсать нас?.. Да за это — что хошь!
    Н, как перед Спасом, коему молнлся об удаче дел, повалнлся к царскнм ножкам...
    Так, імёны па бацьку на -вйч сталі ў Расеі прадметам зайздрасьці і статусу. Таму пасьля вызваленьня сялянаў у 1861 годзе іх сталі ўжываць усе станы поруч зь імем і прозьвішчам. Сфармавалася спэцыфічна расейская трохчасткавая сыстэма найменьня асобы.
    Магчыма, што на яе замацаваньне ў расейскай мове паўплываў таксама іншамоўны кантэкст. Імя па бацьку ў тым ці іншым кшталце ўжываецца ў цюрскай, арабскай і некаторых іншых усходніх традыцыях.
    Расейская акупацыя — у абліччы Расейскай і савецкай імпэрыяў — прынесла з сабой асымілятарскую анамастычную палітыку, якая закранала і тапанімію, і найменьні людзей. Расейскі ана-
    маст Уладзімір Ніканаў у 1986 годзе пісаў пра антрапанімічную сытуацыю ў СССР:
    „За прыкладамрасейскай сыстэмы імёнаўува ўсіх народаў нашай краіны распаўсюджваецца імя па бацьку, якога яшчэ 30-40 гадоў таму яны ня ведалі“.
    He магу не дадаць ужо з сучаснасьці. Гвалтам навязваюць сваю мадэль, а потым самі ж і зьдзекуюцца з уяўных яе ўвасабленьняў у мовах, дзе „отчества" няма (альбо яно ўтвараецца зусім іначай): маўляў, як утварыць імя па бацьку ад грузінскага Coco ці эстонскага Тыну.
    Ніканаў зьвяртаў увагу на самастойную вагу „отчества“ ў расейскай мове, якое там ужо ў XIX стагодзьдзі магло ўжывацца асобна ,,для выяўленьня пэўнага спалучэньня фамільярнасьці і павагі — напрыклад, у дачыненьні да прыгонных выхавальнікаў“. I падаваў прыклады з Пушкіна — Савельйч („Капітанская дачка“), Фйлйпьевна („Яўгеній Анегін“).
    Іванавіч? Гэта я, значыць?
    А вось у Беларусі таго ж XIX стагодзьдзя імёнаў па бацьку ў народным словаўжываньні не было. Нядаўна апублікаваны „Канкарданс беларускай мовы XIX стагодзьдзя“— поўны слоўнік з кантэкстамі на аснове ўсіх вядомых тэкстаў; укл. Ніна Сянкевіч. Дык зь яго ясна вынікае, што імёнаў па бацьку беларусы міжсобку не ўжывалі.
    Адзіным аўтарам, які ўкладаў у вусны сваім пэрсанажам імя па бацьку на -віч як форму звароту, быў Аляксандар Пшчолка, дастаткова спэ-
    цыфічны дзяяч, тыповы „западнорусс“, перакананы, што цёмнага беларускага мужыка ўратуе расейская асьвета.
    У ягонай сатыры „Панскае ігрышча“ дурны селянін апісвае баль:
    І-іх, заработалі нагамі: чэшуць, чэшуць, чэшуць, як брыклівая кабыла. Сталі. Чмыхаюць. Аддуваюцца. Труць лбы. Я адвярнуўся, падняў руку к носу, а паніч мяне цап во за гэта месца. Мікалай Іванавіч (гэта я, значыць), пройдзем вон туды. (...) Пашлі к будкам. Тут барыні манаполію прадаюць, толькі бутылкі не таго калібра...
    Паніч называе селяніна Іванавіч, а той зьдзіўлена ўдакладняе: так, гэта мяне ён так заве. У беларускую рэальнасьць пераносілася расейская мадэль, у якой „отчество на -вйч“ паказвала на высокі статус асобы.
    I ў наступным XX стагодзьдзі беларуская літаратура спачатку ня сьведчыла пра імёны па бацьку ў побыце беларусаў. У Коласавай „Новай зямлі“ -вічоў нямала, вось так званая „сэсія“ палясоўшчыкаў — калегаў галоўнага героя:
    Тут быў Скварчэўскі, Ліхтаровіч,
    Амброжык, Суднік, Астахновіч, „Памдзей", аб’ездчык і мысьлівы, На пачастункі памаўзьлівы,
    але Ліхтаровіч ці Астахновіч — звычайныя нашыя прозьвішчы (якія паходзяць ад старадаўніх
    імёнаў па бацьку). Уласна ж імя па бацьку зьяўляецца толькі ў Коласавай прозе. Раман „У палескай глушы“. Заежджы школьны інспэктар зварачаецца да мясцовага настаўніка: Трахім Пятровіч. А той адказвае: Так, гаспадзін інспектар. Колас дае зразумець, што гаварылі яны міжсобку па-расейску. Такіх выпадкаў у рамане толькі тры, і ўсе яны — да дзяржаўных службоўцаў, якімі былі і настаўнікі, ці іхных сямейнікаў.
    Цікава, што Колас наўпрост закранае ў рамане тэму -вічоў, але імя па бацьку тут ні да чога:
    Тутэйшае жыхарства лічыла яго палякам, сам жа пан падлоўчы з гэтым не згаджаўся.
    „Я — ліцьвін“,— зь нейкаю гордасьцю зазначаў пан падлоўчы і сваю належнасьць да ліцьвіноў даводзіў ... і тым, што яго прозвішча — Баранкевіч — мела канчатак на „іч“...
    Даведаўшыся, што прозьвішча новага настаўніка Лабановіч, падлоўчы пры спатканьні зь ім прыметна выказаў адзнакі здавальненьня: — To і пан — ліцьвін! — весела сказаў ён маладому настаўніку і пастукаў яго па плячы. Сваё ліцьвінства ён падкрэсьліваў пры кожным зручным выпадку, кажучы: „Мы, ліцьвіны, любім піць гладка!“
    „Коішрыч“ як „Копнпастыч“
    Нездарма беларуская песьня-танец пра жанчыну завецца „Лявоніха“, а расейская — „Семё-
    новна“. У Беларусі завядзёнка ў побыце называць чалавека проста Пятровіч або Пятроўна зьявілася толькі ў сярэдзіне XX стагодзьдзя пад магутным уплывам расейскай мовы, войска, масавай культуры. Уплыў працягваецца. Вось назіраньне аўтара падарожных нататак на расейскім рэсурсе „Сноб“:
    Мннск оглушает соцнальной рекламой. Он заботлнв, настойчнв н убеднтелен. Бросайка ты, братец, курнть. В остальном -— русскнй город поменьше Москвы н побольше Тамбова. Довольно пусто. Довольно чнсто. ...Печенье „Слодыч“. Консервы „Помндорыч“. Копнровальный центр „Копнрыч“. Квас „Квасыч“. А главный тут Рыгорыч, он же Грнгорьевнч, он же Батька, он же Лука.
    Зь лінгвістычнага гледзішча цяжка запярэчыць. Такія другасныя, правінцыйныя „брэнды“ імітуюць звароты толькі па бацьку, ды яшчэ з моцнай рэдукцыяй (не „Мнхайловнч“, а „Мнхалыч“),— чыста расейскую моўную зьяву (у інтэрнэт-жаргоне мэханічнае, нятворчае капіяваньне называюць англіцызмам „копі-паст“).
    Выняткам магла б быць „Слодыч“ — у беларускай мове назоўнік жаночага роду, мадэль назоўніка якасьці, аналягічная словам горыч і далеч (корань слод-, праўда, з гістарычна польскім няпоўнагалосьсем). Слова прыгожае, паэтычнае, песеннае. Што з сабой вазьму, а што пакіну?
    Горыч палыну ці слодыч мёду? (Алфансас Малдоніс, пераклад Алеся Разанава). Але кіраўнікі былой бісквітнай фабрыкі вырашылі перапісаць слова ў мужчынскі род: „Чайный Слодыч“ (чытаецца „чяйный слодычь“). I яно перайшло ў разрад „Мчхалычей“ ды „Копнрычей“.
    Васілёва дачка, ясна панначка (з валачобнай песьні)
    Трэба адрозьніваць ветлівы зварот па бацьку, абавязковую форму на -віч, -ўна і фармальную патрэбу пазначыць у дакумэнце бацькава імя. Між іншым, у пашпарце БНР графы „імя па бацьку“, як і іншых графаў для складнікаў асабовага найменьня, не было наагул.
    Мікалай Бірыла зазначае, што ў дакумэнтах ВКЛ ужываліся, хоць нячаста, апісальныя канструкцыі з словам сын: Ханец Мордасаў сын Карозіч (Горадзенскі павет); Марцін Асташоў сын Яцкевіча (Слонімскі павет); Іван Яцкоў сын Калбовіч (Пінскі павет). Усе прыклады з Попісу (перапісу вайсковаабавязаных) 1567 г.
    Форму гэтую натуральна ўжывалі беларускія дзеячы XX стагодзьдзя:
    Хай мне даруецца абмылка.
    Затым з пашанай застаюсь
    Ўладзімер, сын Адамаў, Жылка,
    Па волі лёсу беларус.
    („Вельмішаноўны Пан Рэдактар...", 1921)
    Яшчэ ў 1920-я гады, падчас кароткай беларусізацыі, у дакумэнтах імя па бацьку пазначалі родным склонам. Паводле аўтара даведніка „Як у нас клічуць“ Сымона Барыса, у пасьведчаньні аб нараджэньні гісторыка Леаніда Лыча (н. 8 лютага 1929 г.) было запісана Лыч Леанід Міхасёў. У школе хлопчык быў запісаны Лыч Леанід Міхасевіч. А пасьля вайны ў пашпарце ён быў ужо Леанід Міхайлавіч.
    Калі носьбіт(ка) імя прынцыпова не заве сябе імем па бацьку на -віч/-ўна, але ў нейкім дакумэнце яго вымагаюць дзеля дакладнай ідэнтыфікацыі асобы, то зусім нармальна так і напісаць: Пятроў сын, Васілёва дачка.
    Але сп. Вусовіч меў рацыю настаяць на праве абысьціся без імя па бацьку ў сваім афіцыйным найменьні.
    Ці азначае гэта, што такі беларус менш шануе бацьку? Вядома ж, не. Павага да бацькоў уласьцівая беларусам, але выяўляецца ў іншым. А вось нашая традыцыйная апошнімі стагодзьдзямі мадэль звароту і найменьня больш індывідуалістычная, зьвернутая непасрэдна да асобы, падкрэсьлівае яе самакаштоўнасьць. Для сьведчаньня ж усемагчымых ступеняў павагі да суразмоўцы беларуская мова мае шырокую палітру зваротаў, як больш афіцыйных, так і штодзённых (спадар, дзядзька, Вашаць і пад.).