• Газеты, часопісы і т.д.
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    роду, і зь местачковых, што хочуць вашай свабоды, вашага шчасьця,— яны то вам самі гэта пісьмо даваці будуць, каб вы зналі, хто ваш прыяцель, а хто ваш вораг.
    („Мужыцкая праўда“, № 1)
    Тут Каліноўскі не пакідае сумневаў, што трактуе паняцьце мужык як сацыяльную катэгорыю. Яно ў Каліноўскага ключавое, пачынаючы з назвы газэты; зьвяртаецца ён да мужыкоў і ў разьвітальным сваім празаічным і вершаваным слове:
    Браты мае, мужыкі родныя. 3-пад шубеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку радную і Цябе, дарагі мой народзе. (...)
    Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасьці, жыві ў свабодзе.
    I часам спамяні пра Яську твайго, Што згінуў за праўду для дабра твайго.
    Але наўрад ці паняцьці мужыцкі народ і беларускі народ у Каліноўскага сынанімічныя. Тут хутчэй можна ўгледзець палеміку з канцэптам „narodu szlacheckiego", памятным з ранейшых часоў незалежнай Рэчы Паспалітай: шляхта — самакаштоўная дзяржаваўтваральная кляса. Так Каліноўскі спрабаваў памяняць канатацыю (г. зн. эмацыйнае адценьне) слова мужык з адмоўнай на станоўчую.
    Le barine et le moujik
    У расейскай літаратурнай мове эпохі клясыкаў (у вуснах „барнна/барынн") слова мужнк мела таксама значэньне ‘вообіце невоспнтанный, грубый, неотёсанный человек4:
    Попова (сжймая кулакй й топая ногамй)'. Вы мужнк! Грубый медведь! Бурбон! Монстр!
    (А. Чэхаў)
    I, урэшце, як абласное і прастамоўнае, слова гэтае мела ў расейскай значэньне ‘мужчына’. Усе ведаем абавязковага школьнага Някрасава: „Семья-то большая, да два человека всего мужнковто: отец мой да я“.
    У выніку бальшавіцкага перавароту слова ў расейскай мове як бы сацыяльна абярнулася („кулакі“ і „сераднякі“ былі кепскія ці падазроныя, затое мужыкі-беднякі лічыліся апірышчам новай улады).
    Акрамя таго, слова мужнк заняло важнае месца ў савецкім турэмным жаргоне. „Мужнкн“ — асноўная катэгорыя вязьняў, якія не ўваходзяць у групы ані так званых блатных, ані так званых актывістаў („красных“, якія супрацоўнічаюць з органамі), такі сабе турэмны просты народ.
    Зважаючы на тое, што велізарны працэнт савецкіх грамадзянаў прайшоў праз турмы й лягеры, не дзівімося пашырэньню крымінальных слоўцаў у расейскай агульнанароднай мове.
    Будзь мужыком, жуй цішком
    У XIX стагодзьдзі ў гаворках, што зафіксаваў яшчэ Іван Насовіч, бытавалі тры асноўныя значэньні гэтага слова: 1. ‘Муж’. Мужык мой хворы. Мужука яе ўзялі ў некруты, дак яна й плачыць па мужуку. 2. ‘Селянін наагул’. Мужыкі вазамі дарогу занялі. I ўрэшце — 3. ‘Нявыхаваны чалавек’. Як ты сядзіш, мужык!
    (Гэтыя самыя тры значэньні слова мужык засталіся і ў XX стагодзьдзі, што фіксуе „Тлумачальны слоўнік беларускай мовы“, т. 3, 1979 г., праўда, усе з пазнакамі „ўстарэлае“ ці „размоўнае“.)
    Беларуская мова ў XIX стагодзьдзі была сьвядома і штучна загнаная ў адну сацыяльную нішу — сялянства, што грэбліва падкрэсьлівалі (і дагэтуль падкрэсьліваюць) беларусаеды рознага кшталту. Францішак Багушэвіч у сваім крыку душы — прадмове да „Дудкі беларускай“ — пярэчыць менавіта гэтаму:
    Братцы мілые, дзеці Зямлі-маткі маей! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай зпрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя „мужыцкай" завуць, a заветца яна „беларускай“.
    Наша мова не мужыцкая, а беларуская! — спокліч беларускага моўнага адраджэньня канца
    XIX — пачатку XX стагодзьдзя. Крыху пазьней Янка Купала нацыянальна самасьцьвярджаецца праз уяўнае самапрыніжэньне: ...Бо я мужык, дурны мужык! (I яшчэ з Купалы, якога на скрушны сьмех настаўніка інтэрпрэтаваў нейкі наваполацкі двоечнік: Я мужык-беларус, пан сухі і касы :-))
    Урэшце, у нашай клясычнай літаратуры XX стагодзьдзя, у яе найлепшых узорах, менавіта Ta­xi выраз — будзь мужыком — ёсьць. Сымон-Музыка, адчуваючы, як яго перапаўняе талент, ідзе да пана Галыгі з просьбаю даць музычнае навукі:
    — Пакажы мне, панок, ноты, Растлумач мне, як і што;
    А за панскія турботы Хай жыве пан гадоў сто!
    I атрымлівае адказ:
    — Сто гадоў!.. ня кепска плата. Што ж, расьпіску дай ад Бога; Сто гадоў — яму нічога:
    У яго гадоў багата...
    Справа добрая — навука.
    Славу, хлеб яна дае...
    Але, хлопча, дзе парука, Што ня згінеш празь яе?
    (...)
    Вось затым сама прырода
    Вас пускае сьлепаком, Каб з вас менша была шкода.
    Раз мужык — будзь мужыком,
    Маеш хлеб — і жуй цішком.
    Будзь даволен сваёй доляй.
    Што ж зь ім гутарыць тут болей?
    Адказ прыніжальны. Раз мужык — будзь мужыком, маеш хлеб — і жуй цішком. Такое „будзь мужыком“ зусім не натхняе на чыннасьць. Калі б школа вучыла нас беларускаму погляду на сьвет, мы ведалі б на памяць сваіх клясыкаў, а гэтая цытата бараніла б нас ад перайманьня сэмантыкі „новага рускага“ мужыка.
    Заўважма, што Колас пісаў „Сымона-музыку“ праз паўстагодзьдзя пасьля Каліноўскага, а значыць, сэмантыка і эмацыйнае напаўненьне слова мужык так і не памяняліся.
    Выяўляецца, што для нашага нацыятварэньня гэтае слова мае іншае напаўненьне, чым для расейцаў. Інтэрнэт-заклік, які я цытаваў напачатку, нібыта вяртае нас у „мужыцкі“ пэрыяд беларускае мовы. А слова мужык у значэньні нейкага брутальнага macho нашай мове і ўсяму нацыянальна-моўнаму наратыву не ўласьцівае зусім.
    Ля гастраному стаяць мужыкі...
    Ці шляхта? ©
    Ня ўсе сучасныя творцы адчуваюць міжмоўную розьніцу. У песьні „Піце піва, мужыкі“ ключавое слова „мужык“ ужываецца ў расейскім значэньні (сьпяваюць „Сябры“, верш Валянціны Аколавай).
    А Саўка з эпічнага праекту „Саўка ды Грышка“ Лявона Вольскага „мужыкоў“ строга папярэджвае:
    Перастаньце раскачываць лодку, уроды!
    Эта — Беларусь, гасударства для народа.
    Есьлі што-та ня нравіцца вам, пацаны, Дык надзеньце красна-зялёныя штаны!
    Есьлі што-та ня нравіцца вам, мужыкі, Дык надзеньце красна-зялёныя ачкі!
    Слова „мужыкі“ тут небеспадстаўна апынулася ў адным шэрагу з расейскімі прастамоўнымі „уродамі“ і „пацанамі“.
    ***
    I яшчэ істотны момант. Цяпер многія дашукваюцца сваіх каранёў, старанна хаваных бацькамі-дзядамі, каб дзецям-унукам за саветамі не было праблемаў. I высьвятляюць для сябе, што цяперашні беларускі народ сфармавалі розныя годныя людзі: і сяляне, і мяшчане, і вайсковы стан — шляхта (якой, дарэчы, бывала і да 12% насельніцтва), і сьвятарскі стан, і нашчадкі графаў і князёў. I кожны стан варты пашаны, ня трэба ўсіх беларусаў атаесамляць з адным якімсьці станам. Вось скажэце графу Аляксандру Прушынскаму, які размаўляе зь беларускімі памежнікамі й мытнікамі не інакш як у шапцы з Пагоняй і ад іх патрабуе насіць такія шапкі (сам бачыў): „Будзь мужыком“©
    Гэта, вядома, жарт. Але ў кожным разе па-беларуску лепей сказаць дзеля выхаваньня малому сыну: Будзь мужчынам.
    Прэзыдэнтка, дырэктарка... А Ярмошына — старшынька ці старшыня?
    Усавецкі час зь беларускае мовы былі выціснутыя традыцыйныя жаночыя найменьні прафэсіяў, пасадаў, заняткаў. Стужку „Выпускннк“ насілі і выпускніцы. Толькі ў 2015 годзе ўпершыню ў гісторыі адзінаццаціклясьнікі менскай гімназіі № 23 замовілі стужкі з надпісамі і „выпускнік“, і „выпускніца“. А таксама „клясны кіраўнік“. I шкада, бо клясная кіраўніца таксама заслугоўвала на такую павагу.
    Раней жа панаваў безаблічны і бясполы расейскі канцылярскі стандарт:
    Дырэктар падпісала загад. На вечарыну прыйшла карэспандэнт „Звязды“. Учора дзяжурыла ўрач Іваноўская.
    Але ўжо ў старабеларускай мове, якая абслугоўвала ўсе сфэры жыцьця вялікай дзяржавы — адміністрацыйную, культурную, адукацыйную — была паўнавартасная сыстэма жаночых намінацыяў. Падаю ўсьлед за лінгвістам Мікалаем Паўленкам словы, якія называюць жанчыну паводле роду яе дзейнасьці, заняткаў, пасады і да таго падобнага: акторка, арандарка, ігуменьня, кухарка, пекарка, дворнічка, варажбітка і варожка, пастушка, швачка, прачка, карчмарка і
    шынкарка...
    Ніякіх прыніжальных адценьняў у жаночых найменьнях на -ка няма. Таксама былі служэбніца, ключніца, чалядніца, чараўніца, танкапрадніца (гэта не жанчына на танку, а тая, што тонка прадзе).
    Некаторыя імёны ад дзейнасьці мужа ўтвараліся падобна — кашталянка, султанка, а некаторыя адметна: караліца і каралёвая, княгіня, харужыная, ваяводзіная, гетманавая, маляровая, залатаровая, кавалёвая.
    У пазьнейшай народнай традыцыі словы з падобным значэньнем — найменьне паводле мужа — утвараліся з суфіксам -іх-а. Каваліха, старшыніха. У Максіма Багдановіча Лявоніха.
    Беларускі суфікс -к-а быў нэўтральны і вельмі пашыраны, ён панаваў у такой вечнай сфэры, як абазначэньне роднасьці й сваяцтва: матка і мамка, бабка, швагерка, цётка — ня цёця!
    У расейскай мове словаўтваральныя мадэлі эмацыйна афарбаваныя інакш. Адчуўшы пустку ў канцылярызаванай расейскай мове савецкае пары, фантаст-рамантык Іван Яфрэмаў у сваім рамане „Юрта ворона“ паспрабаваў зрабіць словаўтваральную рэформу:
    Мы прйвыклй йздавна к этому самому „ка“, а в нем, точно жало скрытое, отмечается неполноценность женгцйны. ...Разве вам так не покажется — прйслушайтесь внймательно, как звучйт уважйтельное — гражданйн й уменьшйтельное — гражданка. А еслй правйльно й с уваженйем, надо гражданйня йлй гражданйца!
    Яфрэмаў паспрабаваў (марна) укараніць у расейскую мову словы геологйня, агрономйня, докторйня, шоферйня. 3 геолягамі і філёлягамі застаецца словаўтваральная праблема і ў беларускай мове. У маю бытнасьць вучобы на філялягічным факультэце дзяўчат калі-нікалі ўсьлед за Яфрэмавым называлі філялягінямі, але добрым жартам.
    А што да іншых прафэсіяў — праблемы жаночых найменьняў для іх амаль няма. Кантралёрка — ні ў якім разе не „кантралёрша“. Беларуская мова апошняй мадэлі ня ведала, a ў расейскай гэта яскравае прастамоўе, Іван Яфрэмаў пацьвердзіў бы.
    Лекарка і міністарка, арганізатарка, аўтарка, журналістка і рэдактарка, грамадзкая дзяячка. Хаця афіцыйныя слоўнікі даволі доўгі час такія словы, калі наагул іх фіксавалі, залічвалі ў гутарковыя. Скажам, вялікі Тлумачальны слоўнік прызнае словы дакторка і доктарка, але адпраўляе іх у „размоўны“ пласт. Але прыклады там — з саліднай Коласавай прозы:
    [Яна] працавала дакторкаю ў адной зь земскіх бальніц.
    I паэтка — слова размоўнае, калі верыць таму ж слоўніку. Азначэньне — ‘тое ж, што і паэтэса’. Аднак жа відавочна, як годна і зусім не гутаркова гучыць: Паэтка Ларыса Геніюш. Нічым ня горай за паэтэсу з францускім суфіксам, уся перавага якой у тым, што яна ёсьць у расейскай.