• Газеты, часопісы і т.д.
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    Харугвы з Пагоняй, сьцягі Адраджэньня фактычна ўжытыя як сынонімы. Ці харугва розьніцца ад сьцяга?
    Харужы мае быць са зброяй
    Сучаснае расейскае значэньне слова хоругвь — царкоўнае палотнішча для шэсьця. Але для палотнішча на гарызантальнай пярэчцы, з выявамі сьвятых, беларуская народная мова ведае іншае слова — пратэса, пратэсьня, пратпасея, часам таксама ў значэньні „хаўтурная харугва" (зафіксавана па ўсёй Беларусі, у тым ліку Ўсходняй — падкрэсьліваю гэта таму, што слова пратэса лацінізм, ад ,,працэсія“).
    Пра харугвы кажа „Слова пра Ігараў паход“, напісанае, як мяркуюць прыхільнікі яго аўтэнтычнасьці, на старадаўнім северскім дыялекце (Чарнегаўшчына, Браншчына):
    Чрьлень стягь, біла хорюговь, чрыіена чолка, сребрено струж'іе — храброму Святьславлйчю!
    Чырвоны сьцяг, белая харугаў (і далей чырвоная чолка — бунчук ды срэбранае стружжа — дзіда). Дарэчы, заўважма, якія колеры. А сьцяг і харугва тут, відавочна, сынонімы — гэта баявыя знакі.
    I ў эпоху Вялікага Княства слова харугва мела некалькі значэньняў з галоўным — ‘баявы сьцяг’. Цытата з Статуту 1588 году — рыхтык як з ваярскага статуту:
    ...Харужы, гды будзе харўгаў дзяржаці, маець на сабе меці зброю...
    Харужы — вайсковы сьцягоўнік („сьцяганосец“ па-цяперашняму афіцыйнаму) у старой Беларусі. Вось такі харужы быў заснавальнікам роду, уявеце сабе, Веры Харужай.
    Другое значэньне слова харугва — ‘вайсковая адзінка’, роўная прыблізна кавалерыйскай роце. Зрэшты, такую вайсковую адзінку называлі і сьцягам.
    Штандар, штандар, Пагоня!
    Пазьней у значэньні ‘баявы сьцяг’ пашырылася слова штандар. Менавіта словы „Штандар наш бел-чырвона-белы“ гучаць у нацыянальным гімне „Мы выйдзем шчыльнымі радамі“. Лягічна, бо напачатку гімн быў ваяцкім маршам.
    Штандар з Пагоняй — таксама ваярскі — у песьні Сержука Сокалава-Воюша „Маналёг паўстанцкага каня”:
    Цок, цок, цок, цок — вершнікі на конях.
    Цок, цок, цок, цок — ты зважай, народ!
    Цок, цок, цок, цок, і штандар з Пагоняй
    Цок, цок, цок, цок, кліча ў паход!
    Штандар — даўні германізм, але мае лацінскі першакорань, ад ‘нацягваць, разгортваць’. У беларускай народнай мове слова штандар мае таксама значэньне ‘апорны слуп будынку’ (паходзіць ад іншага германізму, але ў беларускай мове іх гучаньне супала).
    Цікава, што ў розных рэгіёнах Беларусі бытуе дзіцячая гульня ў штандар, калі вядоўца высока
    падкідвае мячык, крычыць: „Штандар, штандар!“ — і называе таго, хто павінен яго перахапіць. Хто не пераняў — караецца ўмоўным расстрэлам (мячыкам). Такое сабе рэха пэрсанальнай адказнасьці штандаровага за сьцяг войска.
    Сьцяг не здамо
    Што ж да слова сьцяг, яно вельмі старажытнае, фіксуецца з XI ст. Яго лічаць пазычаным з скандынаўскага слова са значэньнем ‘дрэўка, шост’, але мо яно і спрадвечнаславянскае, бо ведаюць яго, скажам, харваты.
    У гаворках слова сьцяг шматзначнае. Яно азначае таксама ‘абшар, пляц’ (сьцяг лугу), ‘рад, палоска’ (сьцяг дамоў). Сьцяг гаравы — тое, што па-расейску „горный хребет“. А яшчэ сьцяг — гэта мясная туша, успомнім слова сьцягно.
    Але значэньне ‘нацыянальная сьвятыня’ прыцьміла ўсе іншыя дыялектныя значэньні слова сьцяг. Знакамітая „Беларуская песьня“ Ўладзімера Караткевіча:
    Ты — наш Край. Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам, Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
    Ты — наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
    He дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці
    мячом зваяваць.
    Гарыць чырвоны флаг
    Mae рацыю Ян Станкевіч, які перакладае Ha­ma слова сьцяг на расейскую абодвума словамі: і „знамя“, і „флаг“. Па-беларуску сказаць баявы сьцяг магчыма. Прыкладам, усе мы, былыя школьнікі, памятаем ваенную паэму Аркадзя Куляшова „Сьцяг брыгады“. Варта зноў паўтарыць, што сэмантычныя размежаваньні паміж беларускімі словамі часта не супадаюць з палямі значэньняў словаў расейскіх.
    А вось культавых ці проста вядомых твораў пра флаг нешта я і не знайшоў. Акрамя спэцыфічнай байкі Кандрата Крапівы „Махальнік Іваноў“, дзе начальнік правярае стрэльбішча.
    А тут раптоўна Шэф вярхом аднекуль — шасьць:
    Цікава паглядзець, а як страляе часьць?
    Ці вока вернае, ці цьвёрдая рука
    Ў чырвонага стралка?
    Зайгралі „пападзі“,
    Гарыць чырвоны флаг.
    Стралкі — на лінію.
    Ляглі ўсе па упорах.
    Вось выстраліў адзін,
    Вось разам — пах-пах-пах!
    I лезеў нос, і дражніць востры пах (Калісьці Шэф таксама нюхаў порах).
    Слова флаг расейскі цар Пётра I занёс у Расею з Галяндыі. Слова flaga запазычылі і палякі — зь нямецкай мовы. Але маем рэдкі выпадак, калі
    ў народнай беларускай мове няма германізму, які маюць і польская, і расейская.
    Расейская мова ведае слова стяг толькі ў паэтычных стылях. Ува ўкраінскай дзяржаўнае і нацыянальнае палотнішча завецца прапор, у літоўскай — veliava. I, такім чынам, слова сьцяг у афіцыйным дзяржаўным значэньні — гэта нашая моўная адметнасьць ад усіх суседзяў.
    А што з аднакаранёвымі да „флага“ словамі? Для высокай рэйкі, на якой сьцяг уздымаюць, якая па-расейску (ізноў-такі зь нідэрляндзкае мовы) „флагшток“, укладальнікі „Расейска-беларускага вайсковага слоўніка" (1997), беларускамоўныя афіцэры падпалкоўнік Станіслаў Суднік і старэйшы лейтэнант Сяргей Чыслаў прапанавалі былі слова з народным коранем тронец — параўнай тронак рыдлёўкі ці лыжкі.
    Падсумуем:
    бяз флага абыдземся;
    штандар і харугва — баявы, ваярскі сьцяг; пратэса — сьцяг у рэлігійнай працэсіі;
    сьцяг — найбольш унівэрсальнае слова для асьвячонага сымбалізмам палотнішча на дрэўку. Дзяржаўны сьцяг, нацыянальны сьцяг.
    Як страхавацца па-беларуску
    Некалі я сказаў „Белдзяржстраху“ (пра мілагучнасьць і натуральнасьць гэтай назвы ў нас ужо была гаворка12, што апошні раз пагаджаюся на расейскамоўны страхавы поліс. Паабяцалі праз год даць беларускі блянк. Прамінуў год. Як і трэ было чакаць, няма. Маўляў, ёсьць начальства, ёсьць міністэрства і нават „наш прэзідзент“. I стандартная форма парасейску. Хаця, на маю думку, нішто не перашкаджала тую стандартную форму, захаваўшы ўсе канцылярскія нюансы, перакласьці. Я пасварыўся, сказаў, што ня цэняць кліентаў і што сыду да канкурэнтаў. А ім абыякава.
    Стаў шукаць беларускамоўнае страхаваньне — аказалася, ня так гэта проста. Прыватныя фірмы таксама залежаць ад блянкаў полісаў, якія зацьвярджае Мінстэрства фінансаў. Але я знайшоў-такі спосаб у тым самым „Белдзяржстраху". На іхным інтэрнэт-сайце ёсьць форма замовіць страхавую паслугу, а ў ёй графа „Пажаданьне“. Я і ўпісаў туды: Аформіць па-беларуску. На наступны дзень мне зь філіі „Белдзяржстраху“ для Менскай вобласьці (бо запыт трапляе ў адпаведны рэгіён) тэлефануе сп-ня Натальля, а яшчэ на наступны прывозіць дамову па-беларуску.
    12 Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. С. 11.
    Пытаюся пра поліс на блянку з каляровымі разводамі і вадзянымі знакамі — няма, кажа. Але мяркую, што чым болей будзе такіх патрабаваньняў ад кліентаў, тым хутчэй Міністэрства фінансаў вырабіць блянкі, бо яго пачнуць даставаць самі страхаўнікі.
    Як чуем, у сваёй рэкляме „Белдзяржстрах“ беларушчыны не цураецца, але значна важней ужываць беларускую ў штодзённай працы.
    Пры ўсёй удзячнасьці я ня мог не зьвярнуць увагі на тэрміналёгію ў перакладзенай дамове. У акце страхаваньня звычайна два ці тры бакі. Фірма застрахоўвае некага, гэта значыць прымае грошы, а ў разе бяды кампэнсуе страты або таму, хто плаціў складкі, або некаму іншаму паводле дамовы.
    Вось жа той, каму кампэнсуюцца страты, парасейску завецца выгодопрйобретатель, гэта калька зь нямецкага NutznieBer. У беларускім перакладзе знаходжу выгаданабытчык.
    Каюся, спачатку я прачытаў, бо дробны шрыфт, вагонадабытчык. Грувастка, ненатуральна. Гляджу ў іншых мовах — у бальшыні эўрапейскіх гэтае паняцьце перадаецца лацінскім beneficiarius — анг. beneficiary, баўгарскі бенефнцнент. I нам, з нашай шматвяковай традыцыяй ужываньня лацінізмаў, таго ж слова бэнэфіцыя для маёнткаў, найлепш было скарыстаць ужо прысутнае ў фінансавай тэрміналёгіі ды міжнародна зразумелае слова бэнэфіцыяр. Хаця, скажам, па-сэрбску і па-харвацку korisnik— і для беларускае мовы прыдатная мадэль.
    А вось як назваць фірму і таго, каму яна выдае поліс? Па-расейску гэта адпаведна страхдвіцйк і страхователь, і даю руку на адсячэньне, што чалавек, не зьвязаны штодня з страхавой справай, не адразу арыентуецца, хто дзе. Бо ў расейскай і словы на -іцнк, і словы на -тель абазначаюць асобу паводле роду заняткаў, прафэсіі, функцыі. Проціпастаўленьне страховіцйк — страхователь — тэрміналягічная ўмоўнасьць. Расейскія лінгвісты, праўда, тлумачаць нюансы такім чынам, што словы на -тель могуць абазначаць і часовую ролю асобы (як покупатель), ёсьць у расейскай падобная пара фрахтовіцйк — фрахтователь.
    У беларускую такое проціпастаўленьне мэханічна не перанясеш. Хаця афіцыйныя слоўнікі савецкай пары даюць страхоўшчык — страхавальнік, але тут ужо з суфіксаў зусім няясна, хто суб’ект, а хто аб’ект дамовы. Пагатоў, як даказаў спэцыяліст у словаўтварэньні праф. Павел Сьцяцко, словы прафэсіяў і заняткаў на -шчык не ўласьцівыя беларускай мове. Найбольш пашыраныя ў нас такія назвы на -нік. Як будуе будаўнік, так страхуе страхаўнік. Гэты тэрмін для арганізацыяў страхаваньня знойдзем у прафэсійным часопісе беларускамоўных юрыстаў „Праўнік“. А вось каго страхаўнік страхуе або хто ў яго страхуецца? У бальшыні эўрапейскіх моваў ужываюць апісальны дзеепрыметнік. Ангельцы — the insured, літоўцы — apdraustasis ‘застрахаваны’, таксама баўгары (застрахованнят). Расейцам,
    відаць, нешта перашкаджала ўжываць тэрміны страхуемый ці страхуюіцйй. А мы можам выбіраць: страхаваны незакончанага трываньня ці застрахаваны закончанага трываньня.
    Урэшце, само слова страхаваньне ў беларускай мове русізм. Гэта ва ўсходніх суседзяў адно са значэньняў слова „страх“ — ‘адказнасьць’. Адсюль выраз „на свой страх н рнск“, па-беларуску пад сваю адказнасьць. А ў нас страх гэта страх, вось і ў Насовіча страхаваньне — тое, што парасейску ‘ужас’. I прыклад:
    Няхай Бог бароніць, якога мы набралісь страхаваньня.
    А страховы значыць ‘страшный, опасный’. Баюсь, гэта страховае дзела!
    Але спробы нашых адраджэнцаў знайсьці гэтаму русізму альтэрнатыву не павяліся. Убесьпячэньне Янкі Станкевіча моцна нагадвае польскае. Хоць такое слова ёсьць у Насовічавым слоўніку, яно таксама палянізм, але значыць проста ‘засьцярога’, ‘абарона’. Забесьпячэньне, якое прапаноўвалі як варыянт Сьцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў, у гаспадарча-эканамічнай тэрміналёгіі замацавалася ў іншым значэньні, як расейскае „обеспеченне“, „снабженне“, і наўрад ці магчыма яго сэмантыку цяпер зьмяніць. Таму хай ужо будзе сэмантычны русізм „страхаваньне“ і хай трымае нас у страху. А каб не было пажару, прамаўляйма старыя народныя замовы: