• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    А пісар земскі маець паруску, літарамі й словы рускімі, усі лісты, выпісы й позвы пісаці, а ня іншым языком і словы.
    А тут у адным сказе спалучаюцца два значэньні слова.мег/ь — валоданьня і мусу: Сьвяшчэнік... у цэркве імеці маець віно, ладан, прасфуры і сьвечы (1586).
    У старабеларускай мове была таксама формула „у некага ёсьць (было) нешта“, але яна не панавала. Укладальнікі „Гістарычнага слоўніка беларускай мовы“ паставілі пасэсіўнае значэньне
    слова „быць“ толькі на пятае месца сярод іншых. Напрыклад: у тпаго Карата чатыры сыны былі (летапіс Рачынскіх). Формы зь ёсьць бытавалі ў беларускіх гаворках у XIX і XX стагодзьдзях, хаця ў іх значэньне быцьця часта пераважала над маёмасным: цяпер работы ест многа (Капыльск.), іх нямала ў клясычнай „Нашай Ніве“: Пры школе ёсьць бібліятэка. Шмат бацьком ё мукі (бацьком — не „ў бацькоў“!). Але яны суіснавалі з А^еге-формуламі.
    Пра ўнівэрсальнасьць дзеяслова мець сьведчыць незьлічоная колькасьць сталых выразаў, уласьцівых старой і сучаснай мове. Мець досыць — задаволіцца нечым. Мець моц — уладарыць. Мець язык — шмат балбатаць. Веру мець (адсюль імавернасьць), веры ня мець. Што ты маеш супраць мяне? Трэба меру мець ваўсім. Як дбаеш, так і маеш. Як мае быць.
    „Ёсьць“ есьць „мець“
    Пачатак барацьбы з прыватнай уласнасьцю і пачуцьцём адказнасьці ўласьніка як „перажыткам“ супаў з моўнай русіфікацыяй у БССР. Мадэль „у мяне ёсьць“ займела магутную падтрымку ў рэальным жыцьці. Прыблізна такую:
    habere
    esse
    (Я) маю зямлю і каня.
    У мяне ёсьць кніжка калгасьніка.
    Так беларуская мова выпала з агульнаэўрапейскай тэндэнцыі esse^habere. Мадэль „у некага
    ёсьць нешта“ зноў пачала пераважаць. Паводле ацэнкі беларускай дасьледніцы тэмы Іны Гліньнік, у яе выбарцы тэкстаў яна трапляецца ў 55% выпадкаў.
    Але цалкам перацягнуць беларускую мову ў іншае поле не ўдалося. Уласьніцкае словал^ег/ь хаваецца шмат дзе. Напрыклад, слова процілеглага да ёсьць значэньня — няма — утворана ад мець („ня ма(е)ш“). А расейскае „нет“ — ад „не есть“.
    Слова мець па-ранейшаму служыць зьвязкай у значэньні павіннасьці: Калі ўжо паабяцаў, то маю прыйсьці. Яно ж крыецца ў формах будучага часу: гадавацьму, рабіцьмеце (паходзяць ад гадаваць маю, рабіць маецё).
    Натуральна гучаць па-беларуску выразы мець праблемы, мець наўвазе, мець жаданне, мець патрэбу, мець на ўвазе, ня мець сэнсу, мець рацыю.
    Беларуская мова розьніцца ад расейскай у перадачы прыналежнасьці ня толькі ў гэтай канструкцыі (пра спэцыфіку беларускіх прыналежных займеньнікаў і прыметнікаў, якія складаюць паўнавартасную асобную катэгорыю, накшталт дзядзькаў дом ці ягоны сьпеў, мы гаварылі14). To бок катэгорыя прыналежнасьці ў нашай мове ўсюдыісная і сапраўды, як падкрэсьлівае Вяч. Ус. Іванаў, сьведчыць пра мэнталітэт народу. I радок тае песьні ад пачатку гучаў так:
    Але ж маю сто рублёў грошай,
    Шкода разьмяніць.
    м Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. С. 190.
    Як па-беларуску „пмр во время чумы"?
    (або як падабраць дэвіз для II Эўрапейскіх гульняў у Менску)
    Як назваць марнатраўнае сызяткаваньне падчас нягоды? Як па-беларуску „пнр“, што такое Бальтазараў банкет і адкуль вобраз вясельля на пажарышчы?
    Йзяржаўная ўлада заявіла пра гатоўнасьць прыняць у Беларусі так званыя „Эўрапейскія гульні" ў 2019 годзе. Першыя такія ў 2014 годзе каштавалі Азэрбайджану больш за мільярд эўра. А дэмакратычныя краіны Эўропы, дзе бюджэтныя выдаткі кантралююцца выбранымі парлямэнтамі, за іх арганізацыю не бяруцца.
    Камэнтатары, шукаючы яскравага вобразу для апісаньня бяздумнага або пыхлівага марнатраўства ў цяжкі час, кажуць: „пір у час чумы“. Ці гэта па-беларуску?
    Выраз „Час чумы“ — бязь „піру“ — у нашай культуры ёсьць. Гэта аповесьць Уладзімера Арлова пра Міколу Гусоўскага, але там дурнаватых сьвяткаваньняў няма.
    Бяседнікі — ня проста „собеседннкн“
    Дык вось. Само па сабе слова „пір“ не беларускае. Беларуская народная мова і нават афі-
    цыйныя слоўнікі яго ня ведаюць. Гэта расейскае слова, а ў расейскай мове — царкоўнаславянізм.
    А як па-нашаму назваць шумнае застольле? Найбольш вычарпальная назва — бяседа. Слова старажытнае агульнаславянскае, азначала некалі пасядзелкі па-за хатаю. Народная песьня „Вясёлая бяседачка" менавіта пра застольле. Беларускі кампазытар Мікола Шчаглоў-Куліковіч, чыё імя нельга было ўпамінаць за Саветамі, быў і дасьледнікам. У першаадкрывальніцкай працы „Беларуская народная песьня у творсьцьве выдатных кампазытараў“ Куліковіч піша пра Фрыдэрыка Шапэна:
    У „Grande fantaisie" [A-dur] выступае жартлівая беларуская песьня „Вясёлая бяседачка'. Яна ёсьць асноўнаю тэмаю 2-й часткі фантазіі і праходзіць у колькі варыяцыях. Выкарыстпана гэта песьня зь вельмі войстрым розумам, арыгінальнасьцяй і мастацкім смакам. Аднак карэньне тут зусім відавочнае: Беларуская народная песьня „Вясёлая бяседачка“ (узапісе Грыневіча).
    „Вясёлая бяседачка“ — так называюць фальклёрныя калектывы. Ёсьць ансамбаль тэлерадыёкампаніі „Бяседа“ са стылізаваным пад фальклёр рэпэртуарам. Слова бяседа, аднак, ён ужывае правільна: ...Сабірацца на бяседуза сьвяточным за сталом.
    Так званая стараславянская мова належала да паўднёваславянскіх, а ў іх спрадвечнае слова беседа стала абазначаць размову, гутарку. Такое значэньне замацавалася і ў расейскай мове. A ра-
    сейская „беседка“ (летняя спаруда) па-беларуску альтанка (ад італьянскага).
    Расейскае слова „собеседованне“ важнае для абітурыентаў ці тых, хто наймаецца на працу. Па-беларуску „субяседаваньне" абітурыента і выкладніка — хоць такое слова афіцыйна ўжываецца — папраўдзе мае абазначаць зусім іншы жанр — за чаркай. Размова ж з мэтай высьветліць памкненьні ды схільнасьці чалавека — сумоўе.
    Бальтазар vs Пушкін
    Пра застольле па-беларуску кажам і банкет, гэта даўняе народнае пазычаньне зь нямецкай. Але адкуль вобраз банкету падчас чумы?
    Аказваецца, аўтар выразу — Аляксандар Пушкін (расейскі паэт). Маленькую трагедыю „Пнр во время чумы“ ён напісаў на аснове эпізоду з драмы шатляндзкага пісьменьніка Джона Уільсана „The City of the Plague" („Чумны горад“).
    Але ў ангельскай мове адпаведны Пушкінаваму „піру“ выраз „А Feast in Time of Plague“ як фразэалягізм не ўжываецца. Такім чынам, перакладзены на іншыя мовы выраз „Пнр во время чумы“— культурная цытата, узятая менавіта з расейскае літаратуры.
    У эўрапейскіх мовах бытуе іншы выраз — пра біблійнага апошняга валадара Бабілёну, якога звалі Бальтазар (у грэцкай традыцыі Валтасар). Акурат у ноч, калі пэрсы захоплівалі Бабілён, ён наладзіў шумны банкет. Раптам на сьцяне зьявілася таямнічая рука і напісала па-арамэйску словы:
    MENE MENE TEKEL UPHARSIN
    ‘Палічыў, палічыў, узважыў, дзялю’.
    Гэта быў знак канца Бальтазара (ён загінуў у тую ж ноч) і канца Бабілёну. Таму ў мовах нашага цывілізацыйнага кола бытуе выраз „Бальтазараў банкет“: Belshazzar’s feast па-ангельску, Belsazarova hostina па-чэску. Вобраз адчайнага банкету ў сьмяротнай небясьпецы ўвайшоў у высокую эўрапейскую культуру. Скажам, ёсьць араторыя Георга Фрыдрыха Гендэля „Бальтазар" (1744 год).
    Між іншым, моцны фільм паводле Фазіля Іскандэра „Ноч са Сталінам“, які выкрывае псыхалёгію крывавага дыктатара, мае другую назву, па-расейску „Пнры Валтасара“, то бок „Банкеты Бальтазара“.
    Вясельле на пажарышчы
    Маем і свой літаратурны вобраз для абазначэньня недарэчнай весялосьці, дурнаватага імкненьня сьвяткаваць, калі вакол бяда. Усё ж лягічна, калі зьвяртаемся не да Пушкіна, а да Купалы. Вясельле на пажарышчы — вобраз з клясычнага Купалавага абразка ў паэме „Сон на кургане“. Насустрач вясельнай дружыне выбягае, задыхаўшыся, са стараны пажару Мачыха Маладой:
    Ах, ах! чым вас прывітаем?...
    Чула, чула, галубочкі,
    Вашы звонкія званочкі!..
    Так усе мы вас чакалі:
    Каравай прыгатавалі,—
    А які ж, ах, быў удачны!
    Каб вы зналі — які смачны!
    Той каравай папраўдзе згарэў...
    ***
    Такім чынам, калі пышнае сьвята — недарэчнае, па-беларуску скажам або Бальтазараў банкет, або вясельле на пажарышчы.
    „Орёл нлм решка"? Пагоня ці лічба!
    У беларусаў рубель — жэрдка для прывязваньня сена, а ідэальны грош — талер. I Пагоню на манэтах нашыя продкі бачылі даўжэй, чым кожнага з розных арлоў.
    Мы ўжо амаль прывыклі да беларускіх манэтаў. Пра цяперашнюю афіцыйна прынятую назву беларускае грашовае адзінкі скажу, што рубель па-беларуску — гэта перадусім тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, снапы і падобнае. Кажуць: прыціснутае пад рубель жыта.
    У XIV ст. назву літоўскі рубель меў трохкантовы падоўжаны срэбны зьлівак — такія папярэднічалі манэтам. Падобны формаю да рубля-жэрдкі, таму так і зваўся. (Тут зазначу, што пішу пра гісторыю манэтнага абарачэньня вылучна з моўнага гледзішча, хай мне даруюць гісторыкі й нумізматы магчымыя недакладнасьці.)
    Потым у Вялікім Княстве Літоўскім нейкі час слова рубель было ўмоўнаю адзінкаю для падліку, 1 рубель абазначаў сто грошаў. Карацей, манэты ў нас рублямі не называліся. А пасьля акупацыі Расейскай імпэрыяй слова пачало асацыявацца выключна з расейскім рублём.
    У сучаснай мове са словам рубель ужываюцца фраэалягізмы ня самага станоўчага значэньня: за доўгім рублём пагнацца, пакараць рублём,
    набрацца як Марцін за рубля, сто рублёў нястачы -— значыць ‘адны непрыемнасьці’.
    Беларускі талер застаўся ў народнай памяці ды фальклёры як ідэальная грашына15. Як манэты меншай вартасьці ў нас хадзілі пенязь, грош, солід. Грошы — так у нас сталі называцца сродкі платы наагул, ад слова грош (а яно з лацінскага denarius grossus ‘вялікі дэнар’). А не „капейка“. Пра капейку — расейскую „деньгу копейную“— нашыя продкі наагул ня ведалі.
    Капеечныя забавы
    Манэты вернуцца ў розны ўжытак, напрыклад у дзіцячыя гульні. Фальклярысты ў ранейшыя манэтныя эпохі запісалі народную гульню ў прыпень. Хлапчукі і падлеткі б’юць рабром манэты аб сьценку ці пянёк. Калі манэта падае ад манэты суперніка так блізка, што абедзьве можна забраць пальцамі аднае рукі, то гулец забірае іх. (He рэклямую газардовыя гульні, гэта этнаграфія! Ёсьць, скажам, гульня з гарэхамі цот ці лішка — таксама на выпадковасьць.)
    Манэту ўжываюць як жэрабя, або кон. Прыкладам, для жарабаваньня на футбольных матчах, каб вызначыць, каторая брама чыя.
    Чыя „ряшка“?
    Расейскі выраз для гэтага працэсу — „Орел плн решка“. Чаму арол — зразумела, двугаловае стварэньне было на царскіх манэтах. Цікава, што