• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    Абсячэньне пазначана апострафам. У беларускай лацінцы апостраф не ўжываецца так, як у кірыліцы, адзіная функцыя ягоная — паказваць скарот аналягічна як у ангельскай ці францускай: haven’t = have not, d’ = de.
    У кірылічным беларускім пісьменстве міжваеннай пары, а таксама і ў пазьнейшыя часы, скажам, у Яна Станкевіча, такія словы таксама пісаліся з апострафам на месцы скароту.
    Але ў кірыліцы апостраф найперш мае іншую ролю — паказвае, як чытаецца галосная літара пасьля яго: абед ці аб’едкі. Таму апошнім часам абсечаныя словы, прынамсі ў кірыліцы, абыходзяцца без апострафа. Заадно эканомім знак для Твітэру ці СМС-весткі. Тады месца будзе до.
    Ці трэ шчэ нешта дадаць? Калі не, то —
    Дз.
    Моўныя парады дармаедам і падатковай інспэкцыі
    Многія беларусы неўспадзеўкі даведаліся, што яны дармаеды. Такіх аказалася нямала, набярэцца на кампактную сярэднеэўрапейскую нацыю. Для беларускага працоўнага этасу сытуацыя дзіўная; відавочна, слова чамусьці памяняла значэньне. Разьбярэмся.
    Ты туняядзец, ты дармаед! Ты еў зашмат катлет! — дае азначэньне паняцьцю дармаед рэпэр Вінсэнт.
    Але, адрозна ад расейскага слова тунеядец (царкоўнаславянскага паходжаньня), дармаед — спрадвечнае беларускае слова. Ёсьць падобныя: мурашкаед, мясаед, людажэр урэшце. Яны збудаваныя паводле мадэлі „есьць каго ці што? — мурашак, мяса, жарэ людзей“. Назоўнік дармаед утвораны крыху інакш: „есьць як? — дарма“. Ёсьць і варыянт дармо, як у бедаваньні хлапца, які змарнаваўся, ходзячы на пералаз да дзяўчыны: Заплаці ж ты мне, дзяўчына, што я хадзіў дармо. Значыць, дарэмна, марна хадзіў.
    Другое значэньне дарма(о) — гэта бясплатна, за нішто. Таксама дармова, на дармаўшчыну. Ёсьць і такое калярытнае слова, напрыклад, у Якуба Коласа: „...Паехаў машынаю дармагалам“.
    Вось яна, галоўная ўласьцівасьць лянівага і хітрага дармаеда — усё спажываць дармагалам\
    Шляхоцтва, мяшчанства, дармаедзтва
    Яшчэ ў зборніку павучаньняў сярэдзіны XVII стагодзьдзя бачым рытарычнае пытаньне: Як ... глядзеці маю на тыя дармаеды. Пакута, ганьба.
    У XIX стагодзьдзі Іван Насовіч запісвае ў народнай мове гняздо аднакаранёвых словаў:
    Дармавое — ‘Прыбытак, атрымваны бяз працы ці заслугаў’. Дармавога нічога на сьвеце няма. Дармавое прахам бярэі^а.
    Дармаеднага хлеба захацеў, пусьціўся красьць.
    Спасіба за абед, што пайдаў дармаед (г. зн. пад’еў).
    Дармаедаў многа, а работаць некаму.
    I — увага — слова-падарунак для цяперашняе шматлюднае дармаедзкае грамады: дармаедзтва — гэта ня толькі чым дармаед займаецца. Насовіч тлумачыць: дармаедзтва — гэта ‘обіцество лентяевь н празднолюбнвыхь’. Сабралася дармаедзтва (часта кажуць жартам пра гасьцей).
    To вы, шаноўныя „новыя дармаеды“, усе разам складаеце беларускае дармаедзтва — можна сказаць, сацыяльную групу, стан, як шляхоцтва ці мяшчанства!
    Ты лайдак і абібок!
    У народзе тых, традыцыйных, дармаедаў не ўхвалялі. 3 гаворак: Як можно, не пагналі кароў пасьвіць, дармаеды вы! Дармаед ты, валяч! (в. Стральцы Горадзенскага р-ну). Нашто ў дому дармоеда годоваті (в. Курашэва Чыжаўскай гміны). Карацей, лайдакі, гультаі. О, беларуская мова багатая на сынонімы для такіх:
    гультаіна, абібок, лежабок, лежань, лянівец, нядбалец (разм.); лайдак, лайдачына, лодар (разм. непахв.); завала, валяч, загавайла (абл.).
    Гэтую калярытную калекцыю сабраў Міхась Клышка ў сваім „Слоўніку сынонімаў“. Яе ведаюць беларускія настаўнікі і ўжываюць у выхаваўчых дыскусіях з вучнямі, якія творча пераказаў Зьміцер Сідаровіч:
    — Ты лайдак і абібок,
    Ты ня вывучыў урок,
    Ты ня ведаеш зусім
    Анічога ані ў чым!
    Добра ўчора адпачыў?!
    — Я вучыў!..
    („Дзіцячы альбом", ч. 2)
    Вось з такіх, відаць, і вырастаюць пасьля зацятыя дармаеды ©.
    Сакральныя і міталягічныя апекуны дармаедаў
    3 народнай мудрасьці можна даведацца, хто ў дармаедаў сакральны апякун:
    Лежань тпы пятроўскі! — скажуць ва Усходняй Беларусі (П. Растаргуеў запісаў на Смаленшчыне). Пятроўскі — гэта хто ляжыць і нічога ня робіць у гарачы час чэрвеньскай касавіцы ў Пятровіцу.
    Тыя ж дармаеды, якія цікавяцца даўнейшай міталёгіяй, павінны ведаць: на Гомельшчыне на лянівую жанчыну кажуць сядзіць як копша. A Копша — гэта ж вядомае хтанічнае боства, ва-
    ладарыня царства мёртвых, уся ў сажы і смале (як сьведчыць П. Шпілеўскі).
    Дэталёвая клясыфікацыя дармаедаў
    Менш вусьцішныя, але разнастайныя сваёй мэтафарычнасьцю запісаныя ў розных беларускіх землях выразы пра дармаедаў-гультаёў з дадатковымі сэмантычнымі адценьнямі:
    ледач, атландзер ‘бестурботны чалавек і гультай’, біндзюгайла, блында ‘які бадзяецца бяз справы’, апруда ‘гультай і да таго ж пражэрлівы’, валяч ‘гультай, які любіць шмат спаць’, дзяндзівер ‘лянівы і балбатлівы чалавек’, ад назвы птушкі, дуда Мамонава! ‘калі не разумее ніякай работы’ — хто ж там быў той Мамон? Завалюга, кацьмак ‘гультай, нядбайны чалавек’, лабідуда, додаль, какора, лагіза, лакіза, вантух, павала ‘проста гультай’, лантух ‘тоўсты і гультаяваты чалавек’, логмін ‘з хаты лянуецца выйсьці’.
    А таксама:
    памак ці помак (Вот памак, ляжыць і не павярнецца) ‘намоклае бервяно, палена’ і ‘тоўсты, бязвольны чалавек; гультай’, пячурнік (Ён у нас пячурнік: як находзе зіма, дык стараецца скарэй заняць печ) — гэта на Вялейшчыне, а на Мсьціслаўшчыне, паводле Янкі Бялькевіча, з тым жа значэньнем ворапень, баўтрук ‘здаровы, але лянівы чалавек’, саўмэла (Соўгаецца бы саўмэла) ‘чалавек, які ходзіць сюды-туды бяз справы’ (запісаў Іван Лучыц-Федарэц у Дарагічынскім раёне).
    Саўмэла хаця б ходзіць, але клясычны гультай
    ляжыць —
    як апока, як калода, як камень, як плаха, як кот на печы, як пан, як пласток, як прасла.
    Выбачайце, трэба ж гендэрная раўнавага:
    I такая туйка, ды ўжо з туек туйка! (запісаў Мікола Касьпяровіч на Віцебшчыне), валяваха ‘лянівая’, ацесьліўка ‘непаваротлівая і гультаяватая’.
    Беларускія дармаеды і дармаедкі, выбірайце сабе сынонім на свой густ!
    I падатковая інспэкцыя можа завесьці асобныя тэчкі-файлы для пячурнікаў, бэйбасаў саўмэлаў павалаў і кацьмакоў. А таксама для латругаў і додаляў. I каб кожная туйка, калода і аторва мела свой статус і спэцыяльны фармуляр „ліста шчасьця".
    Дармаеды = крывапіўцы й жываглоты!
    Вернемся да гісторыі. Раней традыцыйныя народныя словы прыліпалі да тых, хто ня дбаў пра ўласную гаспадарку, лайдачыў, шкодзячы самому сабе і ўжо тым самым грамадзе.
    Але сэмантыка некаторых словаў перакулілася, калі ў нашай частцы Эўропы завяліся бальшавікі. Новая ўлада ўкладала людзям у галовы, што яны цяпер свабодныя ад ранейшых дармаедаў-прыгнятальнікаў (тут народныя сынонімы ўжо іншыя: абдзірала, зьдзірца, шкурадзёр, жывадзёр, жываед, жываглот, крывапівец, крывапіўца, крывасмок; паразыт, чужаед, чужапас). Праўда, у „дармаеды-прыгнятальнікі“ патрапілі і звычайныя культурныя й заможныя сяляне,
    талковыя прадпрымальнікі, лішне разумныя інтэлектуалы, сьвятары.
    Мы ўсе работнікі, сяляне —
    Сусьветны рой працаўнікоў —
    Мець будзем на зямлі ўладаньне —
    А дармаеды прэч! Далоў!
    Жывіцца целам нашым годзе
    Усім трутнём ды груганом!
    Для нас, паўстаўшых, сонца ўсходзе,
    Сьвяціць нам будзе век вяком!
    (Міжнародны камуністычны гімн „Інтэрнацыянал“, пераклаў на беларускую Янка Купала ў 1921 г., пазначыўшы гэтым пачатак сваёй „нутраной эміграцыі“,— выраз Ант. Адамовіча)
    Неўзабаве высьветлілася, што пры новай уладзе вынікі працы чалавеку зусім не належаць. У беларускіх сялян і майстроў забралі ўласнасьць. Зьявіліся калгасы, дзе за працу налічвалі ня грошы, а фармальныя працадні. Псэўдафальклярысты забясьпечвалі новае жыцьцё ідэйна — кляпалі нібыта народныя прыказкі:
    Хтоў калгасе ня робіць, той калгасу шкодзіць.
    Працаваць яму лень, а крычыць: мала на працадзень.
    Гультай — то калгас ня лай.
    Калгаснае XX стагодзьдзе ўдарыла па працоўнай этыцы беларусаў, хаця дарэшты яе ўсё ж не разбурыла. Але застаўся недавер да сыстэмы — і да камуністычнай, якая забірае ў людзей уласнасьць, і да посткамуністычнай, якая не дае га-
    рантыяў прыватнай уласнасьці, якая не бароніць чалавека, а крэатыўна накладае падаткі на тых, хто ня можа знайсьці працу.
    ***
    Слова падаткі важнае, яно трапіла ў сталыя выразы моваў сьвету. Калі Брытанія абклала амэрыканскіх каляністаў дадатковымі падаткамі, яны вуснамі Джэймса Отыса заявілі:
    No taxation without representation!
    Выслоўе назаўсёды ўвайшло ў ангельскую мову. Даслоўна яно азначае ‘няма ападаткаваньня без прадстаўніцтва’, ніякіх падаткаў без свабодных і справядлівых выбараў. Толькі створаны ў выніку такіх выбараў урад можа распараджацца сродкамі грамадзянаў. „Ападаткаваньне без прадстаўніцтва — тыранія", лічылі абураныя каляністы. Гісторыя з падаткамі прывяла да Амэрыканскай рэвалюцыі ды стварэньня Злучаных Штатаў Амэрыкі. У беларускай мове падобнага выслоўя пакуль няма.
    ***
    Папраўдзе, калі працавітыя і адказныя людзі аказаліся ў нявыкрутцы, пачуваюццаяху кляшчотках, у іх непярэліўкі,— ніякія яны не дармаеды. Іх можна так называць толькі жартам. Або са злосьці.
    Беларускі шкалярскі жаргон. Як панашаму „шпаргалка" і „камчатка"
    Кожная жывая мова не абыходзіцца без шкалярскага жаргону. А беларуская? Адметную мову беларускія шкаляры мелі нават 150 гадоў таму. Мелі свае словы і для шпаргалак, і для зубрэньня, і для месца, якое адказвае за правіны.
    Традыцыйна гаворым пра тое, каб беларуская мова зыходзіла ад школы, ад пэдагога. Але іншы неад’емны бок пытаньня — калі па-беларуску гаворыць сама моладзь, прычым нязмушана, тады мова сапраўды жыве.
    У жывой мове абавязкова ёсьць жаргоны — наборы размоўных словаў, ужываных у пэўным карпаратыўным асяродзьдзі. Гэта такі асаблівы код, які аб’ядноўвае пасьвячоных, служыць для распазнаваньня сваіх.
    Ці ёсьць беларускі шкалярскі жаргон? Сябра, колішні настаўнік, зьдзівіўся такому пытаньню. Няма, а калі і ёсьць, то пазычаны з расейскіх сэрыялаў пра крымінальнікаў, кажа.
    Але сьвядома беларускамоўных школьнікаў у гарадох ужо зноў дастаткова, каб было асяродзьдзе. Яны слухаюць сваю музыку, гуртуюцца ў сеціве, ходзяць на свае вулічныя й канцэртныя падзеі. I, маючы патрэбу ў сваёй умоўнай мове, нешта ствараюць, калькуюць. Прыкладам, стро-
    мы ў пераносным значэньні расейскага „крутой“ — але гэта няўдалая, на маю думку, калька.
    Зьмей-акулярнік