Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі
Вінцук Вячорка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2017
Республнка“. Ці: „Дзень Волі, 99-я ўгодкі БНР“. Але ж Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная раней, 2-й Устаўной граматай 9 сакавіка (таму для гэтае даты лягічнае таксама імя Дзень Рэспублікі).
У іншаземных навінах як толькі ні завецца гэты дзень, але пра Незалежнасьць ані слова. Асабліва расейскамоўныя рэсурсы — пабачыш там і „День свободы“, і „День волн“ — а ў расейскай жа мове слова воля ня тоеснае зь беларускім, у ім ёсьць моцнае адценьне „вольннцы“. Вось калі пра падзею, скажам, 25 сакавіка 2017 году напісаць „Улады брутальна задушылі шэсьце ў гонар Дня Незалежнасьці“ (што адпавядае праўдзе), то многія ўяўленьні і пра гэтую ўладу, і пра каштоўнасьці беларусаў сталі б на месца.
Несумненна, Дзень Волі— прыгожая, сьціслая, шматзначная і нездарма падхопленая грамадою мэтафара. I ўсё ж мэтафара не павінна засланяць першаснага значэньня таго дня. Прынамсі каб нам не навязвалі фальшывых „дзён незалежнасьці“ ўзамен.
Людзі, якія выходзяць 25 Сакавіка на вуліцы беларускіх гарадоў, ахвотна атаесамляюць свой парыў і з Воляй, і зь Незалежнасьцю. Нават калі яны найперш бароняць свае сацыяльна-эканамічныя правы. У абліччы гібрыдных пагрозаў з боку „рускага міру“ ня трэба доўга тлумачыць, чаму гэта важна. Перад Стагодзьдзем Незалежнасьці пра гэта варта пачынаць рупіцца.
Сьвята — Вялікдзень, а велікодны пірог — паска ці булка
Часам Вялікдзень паводле двух хрысьціянскіх календароў супадае, і каляндар ня дзеліць беларусаў розных канфэсіяў.
У кожным разе ўсіх нас мелі б яднаць традыцыйныя беларускія звычаі ды — галоўнае — беларуская мова, што іх апісвае.
Слова Вялікдзень, у гаворках таксама Вялікадне, Вялічка,— старажытнае і матываванае. Вялікі дзень, пачатак перамогі сьвятла над цемраю. Назва перш абазначала вялікі дзень у наўпроставым значэньні — калі зь веснавога раўнадзеньня сьветлая пара содняў робіцца даўжэйшаю за цёмную. Гэта і было сьвята ў гонар сонца, вясны, абуджэньня прыроды й надыходу земляробчага сэзону. Зь яго ў далёкіх продкаў пачынаўся адлік каляндарнага году.
Націск у слове Вялікдзень падобна як у вітальных складаных словах — дабрыдзень, дабранач. Скланяем абедзьве часткі, але першую — абмежавана: Вялікадня, Вялікаднем. Прыметнік — велікодны.
У палякаў Wielkanoc. А ў нас Вялікдзень. Значыць, літоўскае слова Velykos, як і некаторыя іншыя асноўныя літоўскія словы, зьвязаныя з хрысьціянствам, пайшло ад беларускага.
Слова ж Пасха з грэцкае мовы — Пао%а, a ў яе прыйшло з старажытнагабрэйскае —
son, як вымаўлялі габрэі-ашкеназы ў Беларусі, Пэйсах — сьвята Абмінаньня, у памяць пра тое, што Божая кара абмінула габрэйскія дамы ў дзень зьнішчэньня першынцаў. У хрысьціянаў жа адпаведнае слова стала абазначаць пераход ад сьмерці да жыцьця Хрыста, які ўскрос/уваскрос/ уваскрэс/зь мёртвых паўстаў менавіта ў тыя дні.
Пасха была і ахвяраваньнем, таму словам гэтым пачалі называць рытуальныя хлябы ў некаторых мовах. Але слова Пасха фанэтычна нязручнае для беларускае. Як яго ўжыць у давальным і месным склонах, дзе гукі чаргуюцца (як страха — на страсё) -— „аб Пасьсе”? Формы Пасха, але аб Пасцы ўжываюць а. У. Завальнюк, М. Прыгодзіч і В. Раманцэвіч у „Энцыкляпэдычным слоўніку рэлігійнай лексікі беларускай мовы“ (2013). Тут яны ідуць за народнай мовай, у якой Пасха заканамерна ператварылася ў Паску ва ўсіх склонах. Паска — аб пасцы. I абазначае велікодную здобную круглую булку ці пірог. Гэта важны складнік народнай традыцыі ў нашым рэгіёне Эўропы — велікодны пірог, які розьніцца рэцэптурай і выглядам у розных народаў і ў розных рэгіёнах. Скажам, ля Давыд-Гарадка ён мае ўверсе ўзоры зь цеста ў выглядзе крыжыка ці сакральных літараў, аплецены коскай і паліты толькі жаўтком.
Расейскае слова кулйч таксама грэцызм, але паходзіць яно ад бізантыйскага kovXX1ki(ov), a тое ад старажытнага кбААі^ ‘хлеб круглай ці авальнай формы’. У Беларусі слова „кулнч“ ня ведалі. У галовах сучасных беларусаў яго за-
мацавала расейская інфармацыйная прастора і незьлічоныя палітыя глязурай стандартныя „кулнчн“ ў супэрмаркетах. У тым ліку беларускай вытворчасьці. Як рэклямаваны ў раённай газэце „пасхальный кулнч от Столннского хлебозавода в каждый дом“, хаця на Століншчыне ёсьць свая вышэйзгаданая традыцыя і свая назва велікоднага пірага.
Дарэчы, „кулнч“ — гэта нават ня ўся Расея, a Паўночная і Цэнтральная. у паўднёварасейскіх землях не кулйч, а паска, як і ва Украіне.
У беларускіх гаворках поўначы і паўночнага захаду велікодны пірог назавуць бабка, баба, булка, але затое тая ежа, якую прыносяць у царкву ці касьцёл, будзе звацца паска.
Часам паўстае моўная праблема — як перадаць па-беларуску рытуал сакралізацыі сьвяточнай ежы. Сьвянціць і сьвянцоны — відавочны палянізм. Сьвяціць, асьвячаць, асьвяціць, пасьвяціць, асьвячоны — больш натуральна па-беларуску.
Як віншавацца? Пакуль розныя канфэсіі не дамовіліся пра імёны ды тэрміналёгію велікодных падзеяў, маем павітаньні, не зьвязаныя наўпрост з пэўнай канфэсійнай або іменнай традыцыяй — Зь Вялікаднем! Радасных і спакойных Велікодных сьвятаў!
Гадуйся! Разьвітацца па-беларуску і нікога не пакрыўдзіць
Зь беларускіх разьвітаньняў першым (а то і адзіным) многія назавуць выраз да пабачэньня. Але выбар разьвітаньняў у нас куды багацейшы — на ўсякую сытуацыю, настрой і дачыненьні.
Разьвітальны выраз да пабачэньня — і ў школьнай практыцы, і ў электронных перакладніках (радзейшы варыянт да пабачаньняў Але гэтая формула не спрадвечная, у гаворках ня надта папулярная, беларуская літаратура яшчэ ў XIX стагодзьдзі такога выразу ня ведала. Выраз як выраз, але, магчыма, ён прыняўся не без уплыву суседзкіх до свйданйя, do widzenia і do побачення, а таксама і auf Wiedersehen. Між іншым, малым дзецям цяжкавата вымаўляць да-па-ба, атрымліваецца „паценьня".
Выбар разьвітаньняў у нас куды багацейшы — на ўсякую сытуацыю, настрой і дачыненьні паміж удзельнікамі рытуалу. Гэта і нэўтральныя усяго добрага /усяго найлепгйага да сустрэчы / да спатканьня да заўтра / да раніцы / да вечара
I больш свойскія, карацейшыя пакуль, тымчасам, шчасьліва
У кожнай мове разьвітаньні адметныя, ня кожнае зь іх адэкватна перакладзецца на іншую мову.
Рыхтуючы неяк размоўнічак для расейскамоўных, я шукаў адпаведнікаў для нефармальнага разьвітаньня гадуйся — яно ж часьцей адрасаванае ня дзецям, якіх гадуюць, а дарослым (выраз зьвязаны зь вітаньнем Як гадуесься?). Урэшце спыніўся на такім перакладзе:
Беларускае Гадуйся'. — не переводнмое на русскнй пожеланне повышать матернальный н духовный уровень.
Сяброўскі разьвітальны выраз трымайся не выпадае перадаць па-расейску наўпрост — держйсь, бо там так разьвітваюцца радзей.
Затое ў ангельскай традыцыі, бадай, блізкі настроем будзе славуты заклік Keep calm and carry on, літаральна ‘трымай спакой і працягвай’. Хоць гэта і не разьвітаньне.
3 часоў кніжкі Яна Станкевіча „Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.“ на тэмы беларускага моўнага этыкету і разьвітаньняў паболела парадаў і дасьледаваньняў (хай бы і ў школьных падручніках таксама).
Але бачу разнабой у стылёвай атрыбуцыі разьвітаньняў. Так, выразы трымай(це)ся і мацуй(це) ся некаторыя аўтары залічваюць у „афіцыйныя". Але ж яны шчыра-свойскія ды наўрад ці пасуюць сухому ліставаньню.
Добрае беларускае разьвітаньне „Бывай!“
Або, наадварот, у навучальных матэрыялах для студэнтаў чытаем: „Бывай і будзь нелітаратурныя, сустракаюцца, як правіла, сярод моладзі“.
Але яны розныя. Адвітаньне будзь утворана ад будзь здаровы/-ая, яно новае, сапраўды гутарковае (і гэтым супадае з расейскім).
А выраз бывай, хоць таксама скарот — ад бывай здаровы, але, па-першае, даўні і цалкам літаратурны (ёсьць і ў шасьцітамовым Тлумачальным слоўніку). Аўтары вышэйзгаданых матэрыялаў пайшлі за расейскімі лексыколягамі, якія форму бывай у расейскай мове залічваюць у „разговорные", „стллнстнческн сннженные“.
Па-другое, разьвітаньне бывай, бывайце — нэўтральнае (іншыя аўтары так і лічаць), але дзякуючы найлепшым узорам паэзіі, у тым ліку вершу юнага Аркадзя Куляшова (і музыцы Ігара Лучанка, і выкананьню ,,Песьняроў“) выраз набыў і паэтычна-ўзьнёслае адценьне. Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая...
Тут бывай — ‘назаўсёды’. Але не заўсёды, даруйце за калямбур, бывай мае такое фатальнае значэньне. Гаспадары казалі гасьцям і так:
— Бывайце ў нас (Дзятлаўскі р-н).
— Бувайце к нам кагда-нібудзь („Віцебскі краёвы слоўнік" М. Касьпяровіча).
To бок гэта запрашэньне да наступных сустрэчаў. Як і Здаровы бывайце, нас не забывайце (запіс Міхала Фэдэроўскага ў Ваўкавыскім павеце). Як і разьвітальныя словы Аркадзя Смолі-
ча ў лісьце Антону Луцкевічу 21 лістапада 1919 году зь Менску ў Варшаву: Тымчасам бывайце здаровы — г. зн. да наступнае сустрэчы або ліставаньня.
Лісты
Дарэчы, пісьмовая традыцыя разьвітаньня ў нас не бяднейшая за вусную: 3 шчырым паважаньнем. Або: Аставайцеся здаровы, Ваш Я. Станкевіч — так ён заканчвае свае лісты-трактаты да Вацлава Ластоўскага з Прагі ў Коўна.
Моцна цісну руку і чакаю каго з вашых. Ваш Язэп. (Запіска Язэпа Варонкі Антону Луцкевічу, 1918.)
і нават
Усіх скарбаў. (Ліст Янкі Чарапука Антону Луцкевічу, 1919.)
Але і гэтыя разьвітаньні айцоў-заснавальнікаў БНР блякнуць перад раскошнымі барокавымі формуламі эпохі Вялікага Княства:
3 тым зычачы вашай міласьці, майму міласьціваму пану і гаспадару, у ласцы Божай пры добрым здароўі (быць). Пісан у Воршы юня 30 дня, року 1574
(стандартнае заканчэньне „водпісу“ — інфармацыйна-аналітычнага ліста Філона КмітыЧарнобыльскага да Мікалая Радзівіла, ваяводы Віленскага, аб сытуацыі на ўсходняй мяжы і намерах Івана Жахлівага. Такія былі тады беларускія дзяржаўныя службоўцы).
Разьвітаньне па-свойму як апошні бастыён
Бывалі народныя кплівыя адказы на разьвітаньне, як жа бязь іх:
Дабранач! — Блохі табе нанач!
Жартоўныя водпаведзі кпілі з моды на пальшчызну: Чэсьці! — He панесьці! I на расейшчыну: Спакойнай ночы! — Сьпі вытрашчыўшы вочы! (Слонімшчына, запісаў Іван Саламевіч).
Формулы этыкету служаць маркерамі выбару мовы, ідэнтычнасьці, а таксама павагі да суразмоўцы. (Таму падарожныя даведнікі раяць вывучыць асноўныя формулы этыкету на мове краіны, у якую едзеш.) Пра гэта абразок „Горкая прамудрасьць" з аповесьці „Ціхая плынь“ М. Гарэцкага.