Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі
Вінцук Вячорка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2017
I нават пападваконьнічча -— месца блізка каля вокнаў і далей, ці пстадзагорычча — месца за гарой, зручнае для ральлі і касьбы, пакатасьць гары ці ўзвышша. А таксама сыстэма каардынатаў поле — заполыіе —надзапольле — панадзапольле.
Разьмяшчэньне ёміста апісваюць і беларускія прыслоўі. Усе ведаюць студэнцкі выраз „спаць вальтом“, ці то „валетам“— калі ў інтэрнаце мала месца, а панаехалі госьці, то ўкладаюцца спаць галовамі ў процілеглыя бакі, як селядцы ў бочцы. Вось жа ў нас для гэтага ёсьць слова намітусь, умітусь: Снапы кладуць на воз намітусь, ляжаць умітусь. I нават: Людзі йшлі і ехалі. Адны — на захад, другія — на ўсход. Ішлі і ехалі ўмітуські, куды вочы глядзелі (Уладзімер Дудзіцкі пра ваеннае ўцякацтва).
Суб’ект аб’екта б’е, але ветлівенька
Непрыкметныя прыназоўнікі могуць перадаваць істотныя адрозьненьні ў сьветапоглядзе нават моўна блізкіх народаў.
Калі мужчына пабраўся шлюбам, па-беларуску пра яго скажуць:
Міхась ажаніўся з Наталяй, па-расейску —
„Мнханл женнлся на Наталье“.
Пры жаданьні ў розьніцы прыназоўнікаў можна ўгледзець нават розьніцу ў статусе жанчыны: па-беларуску яна раўнапраўная ўдзельніца падзеі (прыназоўнік з перадае роўнасьць), a па-расейску — залежны, падпарадкаваны аб’ект (прыназоўнік на перадае вяршэнства). Зрэшты,
розьніца сапраўды была і калісьці фіксавалася ў законах і наказах:
Тэж абяцуем і прыракаем, іж княгінь, паняй, удоў, княжон, панен, дзевак, шляхцянак і ўсякага інога стану ражаю жэнскага, яка людзей вольных пад вольным панаваньнем нашым гаспадарскім у тым панстве ня маем ні за кога Твалтам даваці бяз волі іх.
(Статут Вялікага Княства Літоўскага, 1588 г. Разьдзел 3, арт. 39)
Гэта значыць — жанчына як вольны чалавек сама вырашае, з кім пабрацца. Напісана ў Вільні.
Дакумэнт з той самай эпохі, што прадпісвае мужам беражліва абыходзіцца з жонкамі:
...Нно плетью постегать no вйне смотря, a побйть не перед людьмй, наедйне (...) плетью с наказанйем бережно бйтй (...) й за велйкое, й за страшное ослушанйе, й небреженйе, йно соймя рубашку, плеткою вежлйвенко побйть, за рукй держа...
(Домострой. Сярэдзіна XVI ст. Напісана ў Маскоўскай дзяржаве.)
To трымаймася сваіх прыназоўнікаў
„Я маю" ці „ў мяне ёсьць"?
Пра беларускі індывідуалізм і калектывізацыю ў мове
Бяседная песьня „Ад панядзелка да панядзелка“, якая для майго асяродзьдзя „Майстроўні“ і „Талакі“ ў свой час была студэнцкаю і якую як „люмпэнскую“ не ўхваляе мастак, музыка і мысьляр Тодар Кашкурэвіч,— пра парушэньне права ўласнасьці. Там на дзядзьку багатага нападае басота.
Песьня мае варыянты. Рэпліку „дзядзькі багатага“ нехта пяе: „Маю, маю сто рублёў грошай...“, а нехта — „Ёсьць у мяне...“.
А якая форма лепшая? (Гаворка не пра валюту ў дзядзькавай кішэні, а пра дзеяслоў.) Каваль мае хату ці У каваля ёсьць хата!
За будовай сказаў хаваецца пэўны сэнс.
Першы сказ — Каваль мае хату — укладзены празрыста. Паводле звычайнай для сказа схемы „дзейнік-выказьнік-дапаўненьне“. Дзейнік — гэта дзейны суб’ект: каваль. Ён мае (што?) хату. Інакш кажучы, актыўна стварае сабе права ўласнасьці ды ім карыстаецца. Карацей, Каваль Вярнідуб. Або Паўлюк Багрым.
У другой канструкцыі — у каваля ёсьць хата — усё больш заблытана. Граматычны дзейнік тут (хто, што?) хата, якая ёсьць, існуе як бы сама па сабе. I дапаўненьне — у каваля'. побач зь ім? Каваль у другаснай ролі? Хату яму, так бы
мовіць, „далі“? Службовую, як беларускім судзьдзям, каб лепш судзілі? Значэньне ўласнасьці, валоданьня тут не перадаецца даслоўна.
Вось жа першая канструкцыя — са словам „мець“ — звычайная для бальшыні сучасных моваў Эўропы. She has a cat — яна мае ката. Ona ma kota па-польску. A вось па-расейску „Она нмеет кота“ сказаць няможна, адразу чуваць, што гэтак спрабуе выказацца іншаземец.
I нагадаю ўсім вядомы пачатак беларускай народнай казкі:
Жыла сабе муха-пяюха. Мела яна каляску (варыянт: вазочак) і шэсьць камароў.
Пераклад на расейскую:
„Жнла-была муха-певуха. Была у неё коляска да шесть комаров“.
Фіна-вугорская архаіка
Перадача значэньня валоданьня празь дзеяслоў ёсьць уласьцівая ўсім фіна-вугорскім мовам. Фінскае Minulla on kirja — літаральна ‘У мяне (каля мяне) ёсьць кніга’. Падобна ў вугорскай, эрзя, комі ды іншых. Многія мяркуюць, што ў расейскай мове гэтая канструкцыя запанавала пад уплывам фіна-вугорскага субстрату, гэта значыць „ніжняга пласта“, мовы карэнных жыхароў земляў, на якія прыйшлі продкі цяперашніх расейцаў.
I па-латыску скажуць Man ir gramata (‘Мне ёсьць кніга’). Латыская мова балцкая, індаэўрапейская, блізкая родзічка літоўскае. Але па-літоўску As turiu knygq — ‘Я маю кнігу’. Адкуль такі кантраст? Рэч у тым, што на латыскую
мову таксама паўплываў фінскі субстрат, яшчэ нядаўна ля мора там жылі лівы — старадаўні карэнны фіна-вугорскі народ.
ESSE — HABERE, або „Два мнра, два... образа жнзнн“?
Амаль усе мовы адпаведна таму, як у іх абазначаецца валоданьне, падзяляюцца на дзьве вялікія групы — мовы habere (ці habeo, ад лацінскага ‘мець’, ‘маю’) і мовы esse (ад лацінскага ‘быць’). Бальшыня індаэўрапейскіх моваў — мовы habere. Напрыклад, як ужо згадана, найбольш вядомыя ў нас заходнія: I have a book. J’ai un livre. Ich habe ein Buch.
I бальшыня славянскіх належаць да habere: Mam ksiqzk^ (польская). Mam knihu (чэская i славацкая). Imam knjigo (славенская). Imam knjigu (харвацкая i сэрбская). Нмам кнйга (македонская). Урэшце,
Я не самотны, я кнігу маю
3 друкарні пана Марціна Кухты.
(беларуская).
Але беларуская і ўкраінская мовы ў лінгвістычнай літаратуры лічацца пераходнымі, маючы рысы абедзьвюх групаў. Чарговы раз на мяжы двух сьветаў.
Выдатны расейскі лінгвіст Вяч. Ус. Іванаў пі-
ша:
„...Катэгорыя пасэсіўнасьці [валоданьня] належыць да кола такіх лінгвістычных паняцьцяў, дасьледаваньне якіх дазваляе беспасярэдне падысьці да характарыстыкі моўнай сьвядомасьці („мэнталітэту“) пэўнага соцыюму“.
Сапраўды, сама мова — гэта інструмэнт авалодваньня сьветам. Экзыстэнцыйнасьць (esse) у гісторыі чалавецтва дапаўняецца пасэсіўнасьцю (habeo), два пачаткі могуць і проціпастаўляцца (як пасіўны пачатак актыўнаму).
Францускі клясык індаэўрапеістыкі Эміль Бэнвэніст казаў: „Моўнае разьвіцьцё ідзе ад mihi est [у мяне ёсьць] да habeo, але не наадварот“. Формула esse, est („нешта ёсьць у кагосьці“) больш архаічная. Паняцьце валоданьня праз слова мець у мове замацавалася тады, калі чалавецтва, датуль калектывісцкае і залежнае ад навакольнага сьвету, узьнялося да асабовасьці ды прыватнай уласнасьці. Асабліва выразна гэтая моўная зьмена цягам сярэднявечча зазначылася ў эўрапейскіх мовах, і цяпер яна добра абслугоўвае асабова-арыентаваную эўрапейскую цывілізацыю.
Зразумела, адсюль не вынікае, што калі мова зьберагла архаічнасьць у формуле валоданьня, то і народ — яе носьбіт — застаўся на ранейшым этапе разьвіцьця. Так, у фіна-вугорскіх мовах канструкцыі з аслабленым суб’ектам валоданьня засталіся зь вельмі даўніх часоў. Але прына-
лежнасьць у гэтых мовах дадаткова перадаецца інакш — адмысловымі суфіксамі назоўнікаў і займеньнікаў. Падобна ў іўрыце, дзе, строга кажучы, няма адпаведніка дзеяслову мець.
Esse-мова і расейская цывілізацыйная мадэль
Расейская адзіная сярод славянскіх выразна рэпрэзэнтуе групу esse. Прычым мовазнаўцы адзначаюць далейшае пашырэньне ў сучаснай расейскай мове аналягічных канструкцыяў (безасабовых, ня толькі са значэньнем валоданьня). I, што важна, расейскія лінгвакультуролягі бачаць у гэтай тэндэнцыі глыбокі мэнтальны сэнс. Як піша дасьледніца сынтаксу ў культуралягічным аспэкце Марына Захарава,
„расейская мова ... усяляк заахвочвае пераважную ўрасейскай культурнай традыцыі тэндэнцыю разглядаць сьвет як сукупнасьць падзеяў, якія не паддаюцца ані чалавечаму кантролю, ані чалавечаму ўразуменьню“.
Калі на Захадзе поруч з умацаваньнем статусу асобы і яе правоў, з разьвіцьцём індывідуалізму зьяўляліся адпаведныя моўныя сродкі, у Маскоўскай дзяржаве такой матывацыі не было, старая фаталістычная канструкцыя (да таго ж падмацаваная фінскім субстратам) запанавала цалкам.
Аслабленае пачуцьцё ўласнасьці тут кампэнсуецца пачуцьцём уяўнай спрычыненасьці. У тым ліку ў расейскіх канструкцыях кшталту „у ко-
го-то есть что-то“, якія мэтафарычна апісваюць ідэальныя рэчы:
„Урасейскай моўнай карціне сьвету такія аб’екты валоданьня, як душа, сэрца, думкі і інш., выяўляюццаяк незалежныя ад суб’екта (...) Яны адасабляюцца ад чалавека' (I. Куралёва).
Напрыклад: „У меня есть душа“. „У него есть мозгн“.
Расейскія лінгвісты пішуць, што заходняя /шбеге-мадэль разглядае сьвет у проціпастаўленьні чалавеку (як нешта, чым трэба авалодаць), а расейская у_л/еня_есть-мадэль уключае аб’екты, на якія чалавек ня можа ўплываць, у ягоную эмацыйную сфэру. Практычна ўсе лінгвакультуролягі гавораць пра закадаваную ў мадэлі расейскую схільнасьць да абшчыннага калектывізму. Многія вучоныя, у тым ліку расейскія (А. Лосеў, С. Тэр-Мінасава, М. Захарава) углядаюць у падобных канструкцыях сьведчаньне пэўнай пасіўнасьці стаўленьня да сьвету:
„...Угэтай асаблівасьці граматыкірасейскай мовы бачаць і фаталізм, і ірацыянальнасць, і алягічнасьць, і страх перад нераспазнаным, і агнастыцызм расейскага народу. Магчыма, у гэтым і ёсьць нешта правільнае“ (С. Тэр-Мінасава).
Ці ж беларусы нічога ня маюць?
Для беларускай традыцыі ды мэнталітэту катэгорыя ўласнасьці вельмі важная, павага да асобы і набытай працаю маёмасьці — аснова грамадзкага ўладкаваньня. Тут ніякай ірацыянальнасьці
быць ня можа. Таму дзеяслоў мець у сваім асноўным значэньні — прыналежнасьці — у старабеларускай мове пераважаў:
Меў князь вялікі Скрымонт трох сыноў. Казімер як кароль меў стадолы і штхлеры збожжа ў каждым іменьню.
I ў пераносным:
Ідзе зрадзіліся і ўскормлены суць па Бозе, к таму месцу вялікую ласку імаюць.
Гэта Скарына.
Ва ўсіх сучасных беларускіх гаворках уласнасьць перадае найперш дзеяслоў „мець“ у канструкцыі „дзейнік-выказьнік-дапаўненьне“. Прыклады з „Слоўніка гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча“:
Адзін ня меў грошы, дык не далі яму мяса. (Брасл.) Я мела гусі, рабіла падушкі, сваё пер’я. (Смарг.) Кожны свое коні маў. (Столінскі р-н)
Слова мець, мае набыло таксама значэньне ‘мусіць нешта рабіць, павінен’. Гэта ключавое слова артыкулаў Статуту ВКЛ: