Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі
Вінцук Вячорка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2017
Цяперашнія ўлады пачатак „беларускай міліцыі“ адлічваюць ад бальшавіцкага камісара беларусафоба Фрунзэ. А не ад крокаў Ураду БНР дзеля праваахоўнага мацаваньня незалежнае дзяржаўнасьці Беларусі. Між тым 22 лістапада 1918 году Рада міністраў БНР прыняла Дэклярацыю аб будаўніцтве і абароне незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі. Сярод унутрыпалітычных захадаў пунктам трэцім было „стварэньне ўзброенай сілы для абароны правапарадку“ (фактычна даручэньне тагачаснаму кіраўніку Міністэрства ўнутраных справаў Кузьму Цярэшчанку).
To магчымая дата нашага Дня паліцыі — 22 лістапада.
Мой дружбант паліцыянт
Слова міліцыянер — бясспрэчны русізм, але ў расейскай яно ад ням. Milizionar. 3 лацінскай першаасновай такую форму мала што лучыць. 1 словы на -янер не фіксуюцца ў беларускай народнай словатворчасьці.
Суфікс гэты нямецкага паходжаньня, у расейскай мове позьні, кніжны, у беларускую прыйшоў праз расейскую. Як і словы апазіцыянер, карупцыянер і пад. — параўнай анг. oppositionist, польск. opozycjonista.
Што ж да слова паліцэйскі, то і гэтая мадэль ня надта ўласьцівая нашай мове. He „паліцэя“, a паліцыя, больш лягічна паліцыйны. Дый называць службоўца прыметнікам (які? паліцэйскі) не выпадае.
А вось беларускія міліцыянт і паліцыянт больш натуральныя. Суфікс -ант (-янт) хоць лацінскага паходжаньня, але ёсьць у народным словаўтварэньні. Камэдыя — камэдыянт; рызыкант, дружбант, штукант, паліцікант, арыштант, урэшце, — гэта ўсё словы з жывых гаворак (карыстаюся зборамі Паўла Сьцяцка).
Падсумуйма
Маем беларускі запас словаў для важнай сфэры дзяржаўнага ўладкаваньня. Нерэгулярнае войска па-расейску завецца „ополченне" (хоць часам пад яго шыюцца акурат рэгулярныя баявыя адзінкі). Пераносіць русізм на беларускую глебу няма патрэбы, мы ж маем слова рушаньне. Удзельніка рушаньня завем ваяўнік', аўтары „Ра-
сейска-беларускага вайсковага слоўніка" (1997) С. Суднік і С. Чыслаў даюць варыянт рушэнец.
Магчыма, да свайго пачатнага значэньня — нерэгулярнае, але ўпарадкаванае войска — у нас вернуцца словы міліцыя і міліцыянт. А слова паліцыя будзе ізноў, як трыста гадоў таму, сьведчыць пра грамадзкае ўладкаваньне. I паліцыянта будуць не баяцца, а паважаць.
беларуская
экспрэсія
212
He сьмяшыце мае прыназоўнікі
Беларусы жэняцца на кім ці з кім?
Й'х мовы караніцца ня толькі ў непаўторіым вымаўленьні, пазнавальнай інтана[ыі ды адметных словах. Словы ў розных огуць быць аднолькавыя ці падобныя, але зьвязваюцца міжсобку інакш. Непрыкметныя прыназоўнікі ды злучнікі (іх называюць „службовымі словамі“) надаюць выказваньню лёгіку, а часам сьведчаць нават пра цывілізацыйныя адрозьненьні.
Напрыклад, па-рознаму паводзіцца ў беларускай і расейскай мовах старажытны прыназоўнік па (по).
У нас прыназоўнік па, калі паказвае на месца або прастору, лягічна патрабуе меснага склону: блукаў па горадзе, разьехаліся па ўсім краі, лазіла па дрэвах.
А ў расейскай мове тут (хаця ідзецца пра месца) склон давальны: „по городу, по краю, по деревьям“.
Такая адпаведнасьць між мовамі захоўваецца і пры іншых значэньнях выразаў. Нельга сказаць па-беларуску „чытаць па складам" або „будаваць
па старому праекту“ — „па чаму“. На такую памылку ёсьць жартоўны камэнтар: „Па чаму? — Па качану!“
Па-беларуску можна толькі па чым? — па складах, па праекце.
Але і гэтая адметная ад расейскай канструкцыя пабывала ахвяраю русіфікацыі савецкіх часоў. Канструкцыю „па + давальны склон" пачынаючы з 1930-х гадоў навязвалі ў граматыках, слоўніках, у дзяржаўнай прэсе.
Жывая мова супраціўлялася такому гвалту, і нехта з прыдворных знаўцаў прыдумаў граматычны фінт: у адзіночным ліку замацоўваем расейскі давальны склон — „па загаду“, а ў множным, так і быць, пакуль што пакінем беларускі месны — па загадах.
Руплівец культуры мовы праф. Павел Сьцяцко (Горадня) успамінае, як русіфікатары скарыстоўвалі адміністрацыйныя рычагі.
У 1972 годзе ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук камуністычныя ідэолягі з ЦК КПБ правялі гэтак званую „нараду па нармалізацыі беларускай мовы“. Пасьля нарады Кандрат Крапіва (Атраховіч), віцэ-прэзыдэнт АН, за якім тады заставалася апошняе слова ў мовазнаўстве, надрукаваў у газэтах артыкул пад пагрозьлівай для „нацыянал-ухілістаў“ назвай „Грамадская неабходнасць і беспадстаўнае наватарства". Гэта апалёгія розных моўных рысаў, найперш словаў, якія супадалі з расейскімі.
Крапіва, сярод іншага, легалізуе давальны склон у чужой для беларускае мовы функцыі
(„па гэтаму пытанню“). А заадно граміць Фёдара Янкоўскага, Алеся Каўруса і — натуральна — Паўла Сьцяцка. (I ўмацоўвае маё перакананьне: кожны, хто дбае пра культуру ўласнае мовы, мусіць грунтоўна чытаць гэтых аўтараў). Але, на шчасьце, на дварэ быў ужо не 1937 год. I мовазнаўцы засталіся жывыя, і мова ўзяла сваё.
Прыназоўнік як агрэсіўная расьліна
Бо прыназоўнік па ў дзьвюх мовах ужываецца і з рознымі склонамі, і ў розных значэньнях.
Расейскія мовазнаўцы ўстрывожаныя. Прыназоўнік по ў іхнай мове, не раўнуючы як рыба ратан або расьліна баршчэўнік, бескантрольна займае чужыя „экалягічныя нішы“:
Предлог-агрессор стал вытеснять другне предлогн (для, за, о), а также заменять траднцнонные беспредложные конструкцнн. Еслн раныпе пнсалн: ателье ремонта, йнстйтут стандартйзацйй, йнженер-технолог, программа лйтературы, план сдачй молока, отчётп о командйровке, футбольная встреча н т. п., то теперь (особенно в газетах н в деловых документах) всё чаіце прнменяют предлог по'. ателье no ремопту, йнстйтут no стандартйзацйй, йнженер no технологйй, программа no лйтературе, план no сдаче молока, отчёт no командйровке, встреча no футболу н т. п.
(Кірыл Гарбачэвіч)
Канцелярскнй характер прндает высказыванню шнроко распространенное в настояіцее время употребленне предлога по вместо другнх предлогов; ср. прнмеры нз перноднческой печатн: Представйтелй средств массовой йнформацйй получйлй ответы no йнтересуюгцйм йх вопросам (вместо: ...на вопросыф ...Потребностй no зерну не покрываются экспортом сырой нефтй (вместо: потребностй в..ф..
— пісаў укладальнік аўтарытэтных моўных даведнікаў Дзітмар Разэнталь.
Хутчэй за ўсё, роспачная барацьба расейскіх стылістаў супраць прыназоўніка-паразіта марная. Але нам навошта пераносіць на беларускую глебу чужыя стылістычныя праблемы?
Выразы, якія абазначаюць рух у пэўным кірунку на пэўнай прасторы, у беларускай мове абыходзяцца без прыназоўнікаў і патрабуюць творнага склону. Гэта значыць, можна сказаць не па дарозе, але дарогаю. У вядомай казцы пра Муху-Пяюху кажуць:
Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю...
Або песьня, зь якой пачынаецца Купалава „Паўлінка“:
Ой пайду я лугам-лугам, ну да я, ну да я,
Дзе мой мілы арэ плугам, ну да я, ну да я.
Па-расейску часьцей „по лугу“. „А я по лугу гуляла“ — сьпявала сама Людміла Зыкіна.
Такім чынам, у Менскі аэрапорт лепш ехаць не „па чыгунцы“ — ня толькі таму, што мовазнаўцы забараняюць, а бо чыгункай нязручна і павольна. Лепш аўтобусам ці таксоўкай.
Абыходзімся без прыназоўнікаў, калі апісваецца спосаб перадачы нечага: по почте — поштай, по частям — часткамі.
Калі азначаем час, рэгулярнасьць падзеі: „по понеделышкам“ — штопанядзелак, штопанядзелка. „По ночам“ — начамі:
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць.
(Багдановіч)
Дачыненьне да пэўнай справы таксама можа і павінна перадавацца без канцылярскага прыназоўніка:
аддзел рэгістрацыі, міністэрства падаткаў і збораў, камітэт сьвяткаваньня юбілею, Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе.
Або карыстаемся прыназоўнікам, але ж не навязлым у зубах „па“, а больш лягічным — залежна ад нюансаў значэньня:
даклад на тэму, сшытак для матэматыкі (украінскія школьнікі падпісваюць „з математнкн“, польскія проста — ,,Matematyka“). „По семейным обстоятельствам“ — дзеля сямейных справаў. „По пронсхожденіію“ — з паходжаньня, паходжаньнем. У цывілізаванай дзяржаве ўлада паводзіцца паводле закону, а не „па паняціям“.
Таксама пад сакрэтам, на свой густ, у працоўныя дні, на маю думку.
За вадой пойдзеш — ня вернесься
Затое прыназоўнік па ў беларускай мове працьвітае ў іншых сэмантычных палёх.
Ужываем па, калі хочам нешта сабраць, забраць, узяць: перад першым верасьня зайшлі па кветкі. Па-беларуску ісьці за вадой азначае ісьці за плыньню ракі ўніз. Да калодзежа ходзяць па ваду. Гэтаксама ў касу па заробак, зьвярнуўся па афіцыйны адказ, паехаў па танную кілбасу. Слушна кажа Павел Сьцяцко:
Канструкцыя з прыназоўнікам за пры дзеясловах [пайсьці, паехаць} невыразная зьместам, двухсэнсоўная. Калі пішуць (кажуць): „Сын пайшоў за бацькам“, то гэта можа азначаць, што спачатку пайшоў бацька, а затым сын (сьледам за ім).
— Абапал пападваконьнічча.— Дзе?!
Беларускія прыназоўнікі могуць перадаваць безьліч асаблівасьцяў руху ці разьмяшчэньня. Часта ў расейскай мове ім няма эквівалентаў. Напрыклад, слоўка абапал, паабапал. Яно азначае, па абодва бакі нечага,
Часам па лесе, што абапал выбоістага шляху пройдзецца Лясун і засьвішча, застогне.
Гэта тонкі стыліст Мікола Лупсякоў.
Слова паўз ужываюць, калі прадмет рухаецца ці месьціцца побач і ўздоўж нейкай прасторы. Праяжджалі паўзь лес. Мокрыя аўсы гнуліся да зямлі паўз гасьцінец. (Чорны)
Усьцяж — калі нешта адбываецца ўсюды, удоўжкі, безь перапынку: усьцяж дарогі цьвілі рамонкі. Усьцяж бывае і ў ролі прыслоўя:
За мною ўсьцяж і тут і там
Іх вусны бледныя шапталі:
Аддайце песьню нашу нам,
Нашто забралі —■ расхапалі?
(Янка Купала, паэма „На куцьцю”; нагадаю, твор у савецкі час забаронены)
Узбоч нечага — значыць ‘з боку’.
Можна выгнаць ката з-пад канапы, але можна пачуць песьню, што даносіцца з-над ракі. А прыназоўнік па-над азначае рух над нечым:
Па-над белым пухам вішняў
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
(Максім Багдановіч)
А яшчэ можна сказаць:
Мыш прабегла па-пад лаўкаю.
Тамтэйшыя людзі ўсе былі прыехаўшы спаза ракі.
Там, пад наміткай туманаў, відзен гай сасновы, што прабег паўзьверх курганаў, як дзявочы бровы (Я.Колас).
3 такімі ўкладзенымі, як кубікі, прыназоўнікамі для абазначэньня прасторы народная мова шчодра ўтварала геаграфічныя паняцьці і назвы. Тапаніміст Іван Яшкін запісаў, напрыклад:
пазакрушыньне — месца за зарасьнікам крушыны, пазаёлаччу — месца за елкамі, пазаплотак — месца каля агароджы, дзе садзяць гарбузы, а на Палесьсі кветкі.