• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    (Хаця, такая моўная іронія, калі ў нас некаму прысуджаюць „15 сутак“, то з уласнага досьведу пацьвярджаю — менавіта што „сутак“. У камэры прыбіральня — нічым не прыкрытая дзюрка ў падлозе.)
    ***
    I ўрэшце, не цураючыся ранейшых слоўнікаў, у тым ліку аўтарытэтнага „Маскоўска-беларускага слоўніка“ братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх, Ян Станкевіч даводзіць, што коранем граць у нас традыцыйна апісвалі толькі нешта зьвязанае
    з інструмэнтальнай музыкай. Усё іншае, у тым ліку 'забаўляцца, займацца гульнёю’ — коранем гуляць. У тым ліку „вьшгрывать — выгульваць, „вьшграть“ — выгуляць. Лягічна, бо „нграть“ — гуляць. He магу нават штучна сканструяваць кантэксту, у якім значэньне слова выгуляць было б цьмяным.
    To спадчына Яна Станкевіча не абрасла пылам і мохам. Яна жыве. I ня боймася свайго.
    Эўра — яно маё?
    (Граматычная загадка)
    31 студзеня 2015 году істотна зьмянілася грашовая рэальнасьць вакол Беларусі. Я не пра эўразійскую валютную непрадказальнасьць, якой розумам не абняць і алтынам не памераць, а пра пераход Літвы з уведзенага ў 1922 годзе (і наноў уведзенага ў 1993-м) стабільнага літа на ўжо глябальнае эўра. Раней перайшла Латвія, але яна меншая, дый беларусы ня гэтак тлумна туды езьдзяць. А вось калі ў Вільні эўры, то і слова ўваходзіць у актыўную лексыку многіх жыхароў Беларусі.
    Слова эўра ўзаконіла Рада Эўрапейскага Зьвязу ў Мадрыдзе ў 1995 годзе. Кіраўнікі дзяржаваў выбіралі назву супольнае валюты праз спрэчкі, ультыматумы ды без удзелу мовазнаўцаў. Адкінулі імёны вялікіх эўрапейскіх грошай эпохі Рэнэсансу: дукат, карона, флёрын, бо нехта бачыў у такіх назвах нацыянальны інтарэс кагосьці іншага.
    Фіны там сказалі, што ў іх хадзіла валюта з рознымі назвамі — талер, карона, марка і рубль — і што яны могуць пагадзіцца на якую хаця, апрача рубля. Але ж і талер, які ведала ўся Эўропа і які пакінуў добры сьлед у гістарычнай памяці беларусаў, больш ніхто не падтрымаў. Брытанцы прапанавалі нацыянал-патрыятычны варыянт — кожны заве новую валюту традыцый-
    ным у сябе імем з прыстаўкай эўра: эўрамарка, эўрафранк. Але прайшла толькі прыстаўка — эўра.
    У выніку атрымалася слова хай кароткае і пазнавальнае, але праблемнае ў перадачы рознымі мовамі. Назва валюты мае быць аднолькавай ува ўсіх афіцыйных мовах Эўрапейскага Зьвязу, пісацца аднолькава ў заканадаўчых тэкстах, пры скланеньні ня траціць часткі эўр-.
    Але, па-першае, у розных эўрапейскіх мовах пачатныя гукі гэтага слова гучаць па-рознаму — па-ангельску (брытанскі варыянт) euro [juarou], па-нямецку Euro [oyko], па-француску euro [о'ко].
    Да таго ж назва нашага кантынэнту пішацца і вымаўляецца адметна, скажам, у латыскай (Еігора), у ірляндзкай гэльскай (Еогаір) і наагул у кельцкіх мовах, у мальтыйскай (Ewropa). A яшчэ ж у Эўрапейскім зьвязе, акрамя лацінкі, ужываецца старэйшы за яе грэцкі альфабэт і маладзейшы кірылічны (у баўгарскай).
    Па-другое, цяжка патрабаваць ад моваў, дзе назоўнікі скланяюцца, нязьменнасьці патрэбнага штодня слова.
    Па-трэцяе, слова на -о можа мець праблемы з вызначэньнем роду (у мовах, якія маюць граматычны род).
    Таму імя новых грошай апынулася ў цэнтры моўна-палітычных канфліктаў. Яно папраўдзе кавалак, адсечаны ад старажытнагрэцкага слова Eupomri [Europe], але Еррй зь літарай flo (О Ma­ra) на канцы, якую бачым на купюрах, па-грэцку ня можа скланяцца, а грэкі хочуць скланяць,
    прынцыпова пішуць слова зь літарай Оо (О мікрон) на канцы Евро і скланяюць як нармальны назоўнік ніякага роду. (Відаць, менавіта таму іх зьбіраліся выганяць з эўразоны ©) Латышы вымаўляюць і пішуць назву кантынэнту Еігора, адпаведна грашына павінна быць еіго ці нават еіга. Аналягічныя праблемы ў Мальты, Славеніі, Вугоршчыны.
    Рэвэрс купюры ў 5 эўраў узору 2014 г.
    Літоўцы дапасавалі гэты назоўнік да сваёй граматыкі: euras, мужчынскага роду, каб скланяць (2 ейгаі, 100 ейгц). Але эўразьвязаўскія дакумэнты пішуць толькі зь нескланяльным euro. Таксама славакі, славенцы, харваты, чэхі euro скланяюць, у раманскіх мовах слова зьмяняецца па ліках, што пярэчыць фармальным вымаганьням Эўрапейскага цэнтральнага банку.
    I мы не абмінем дыскусіяў вакол асваеньня ня дужа зручнага слова, прыдуманага для зручнай рэаліі, якая можа стаць нашай будучыняй. А можа і ня стаць. Пра гэта сумленна папярэджвае Віктар Шалкевіч у „Балядзе пра Васю“:
    Наляцела зьнекуль хэўра,
    Ўо-ўо-ўо!
    Адабралі ў Ваські эўра,
    Ўо-ўо-ўо!
    Вось жа каб надалей не адбіралі.
    Утвараецца слова ад імя нашага кантынэнту — Эўропа. Грэцкае пачатнае £(э-) звычайна захоўваецца па-беларуску: як эмблема, эпоха, эўфанія — так і Эвангельле, Эўфрат.
    Літару Э з асаблівым гукавым значэньнем, паводле Яўхіма Карскага, у XV ст. увялі ва ўжытак беларускія пісары — гэта наш уклад у разьвіцьцё кірыліцы. Прычым напачатку літара Э ў цяперашняй ролі ўжывалася толькі ў словах іншамоўнага паходжаньня, напрыклад у словах тэстамэнты (Статут ВКЛ 1588 году), ЭтУмолог'іа (этымалёгія) у граматыцы Мялета Сматрыцкага (1648).
    Што да расейскай мовы, то хаця беларускі друкар Ільля Капіевіч ў сваіх шрыфтах меў гэтую літару і адпаведна яна была ўключаная ў прызначаны для Пятра I праект новага шрыфтавога стандарту, але літара Э ў цяперашняй ролі замацавалася там толькі з канца XVIII ст. (бо, напрыклад, М. Ламаносаў ёй супраціўляўся).
    Наша літара Э люстэркава падобная да аднаго з варыянтаў напісаньня грэцкай літары с („эпсылён“) і адпаведна да знаку эўра €, створанага на аснове апошняй. Таму — эўра. Падобнае да слова ў многіх іншых эўрапейскіх мовах, на слых паз-
    навальнае іншаземцамі лепш, чым расейскае слова евро (вымаўляецца Цэвра]) з прыстаўным [j-].
    У расейскай мове яно афіцыйна нескланяльнае. Але нават калі загадам вызначыць нескланяльнасьць, жывая стыхія слова прарасьце праз бэтон. Мы ж скланяем па-беларуску слова паліто, насуперак спробам уніфікаваць гэтую моўную рысу з расейскай граматыкай. Вось як Ян Скрыган — знаўца мовы — пераклаў „Лазьню“ М. Зошчанкі:
    Надзяваю гэтыя штаны, іду па паліто. Паліта не выдаюць — нумарок патрэбен. А нумарок на назе забыты. Разьдзявацца трэба. Скінуў штаны, шукаю нумарка — няма нумарка.
    Матузок тут, на назе, а паперкі няма. Змылася паперка.
    Падаю лазеншчыку матузок — ня хоча.
    — Па матузку, кажа, не выдаю. Гэтак, кажа, кожны грамадзянін нарэжа матузкоў — політаў не набярэсься. Пачакай, кажа,— калі публіка разыдзецца — выдам, якое астанецца.
    Або зьявяцца жаргонныя формы. Расейцы прыдумалі маласымпатычны жарганізм еврйкй. А нам лепш папусьціцца загадзя: хай скланяецца. Тры эўры. Пяці эўраў бракуе.
    I ўрэшце: які ў слова эўра граматычны род? Жаночага роду еіга ў латыскай і evra ў ісьляндзкай, мужчынскага — у францускай, каталянскай, літоўскай. Ніякага роду evpcb/euro ў грэц-
    176 не сьмяшыце мае прыназоўнікі кай, славацкай, чэскай, афіцыйна — у польскай (хаця дзьве апошнія краіны на гэты грош яшчэ не перайшлі і моўнае парадкаваньне наперадзе).
    А ў нас? Няма аднаго эўра — як няма гора, возера — ці няма аднаго „эўры“— як ваяводы? Усё ж род тут ніякі — мора, срэбра, стабільнае эўра.
    Адсюль рэкамэндацыя: у беларускай мове (клясычнае традыцыі)
    € = эўра,
    назоўнік ніякага роду, скланяецца як возера.
    Былі ў нас талеры — усе патаялі, застаўся толькі даляр
    Папраўдзе першай агульнаэўрапейскай валютай быў талер.
    У канцы XV ст. празь недавер да ранейшых здэвальваваных манэтаў спатрэбіўся трывалы срэбны эталён. У 1518 годзе мынца („манэтны двор“) чэскага графа Шцепана Шліка ў Яхімаве (па-нямецку Joachimstal — даслоўна Яхімаў дол) пачала біць Ёахімсталеры, адкуль і пайшла назва талер. Талер стаў валютай міжнароднага гандлю і пайшоў па сьвеце.
    Летась споўнілася 450 гадоў пачатку біцьця нашых уласных талераў. Віленская мынца пачала годную справу ў 1564 годзе і доўга біла вялікія манэты вагой 29 г срэбра высокай пробы (Жыгімонт Аўгуст абвяшчаў выпуск талераў раней, але гэта ўсё ж была, паводле энцыкляпэдыі „Археалёгія і нумізматыка Беларусі“, толькі дэклярацыя).
    Срэбная манэта лічылася роўнай залатому дукату. На тэрыторыі Беларусі талер як манэта ўжываўся да XIX стагодзьдзя, а як адзінка вымярэньня грашовых сумаў — і да XX.
    Яго білі і ў Кароне Польскай, і ў розных княствах сярэднявечнай Сьвятой Рымскай імпэрыі, і ў Нідэрляндах, і ў Скандынавіі. На ягоны ўзор гішпанцы ўвялі даляр, які трапіў за акіян,— і так узьнік даляр ЗША, цяпер асноўная рэзэрвовая валюта сьвету.
    Беларускі ж талер (варыянт вымаўленьня —таляр') застаўся ва ўдзячнай памяці людзей як ідэальная грашына, трапіў у прыказкі ды фальклёр. „Слоўнік гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча“ фіксуе гэтае слова ў Вялейскім, Пастаўскім, Лідзкім, Мастоўскім раёнах.
    Талер маленькі, а даражэнькі — гэта тое, што па-расейску „мал золотннк, да дорог“.
    У велічальных песьнях на Каляды або Вялікдзень гаспадароў хаты ідэалізуюць: дзеткі як кветачкі, гаспадыня — бы сонца, а ў гаспадара галава розумам насыпана і кашуля каштуе тысячу талераў. Дый уся даўняя Беларусь — рамантычная „краіна талераў“, як звалася самая папулярная ў 1990-я песьня Зьмітра Сідаровіча і гурта „Камэлёт“:
    Мы зьвесялелі ўраз,
    I гэтак добра, што ёсьць у нас
    Краіна талераў,
    Краіна талераў,
    Краіна талераў...
    А вось фальклёрная ілюстрацыя да зьмены гістарычных эпох і прыходу „рускага міру“:
    Былі ў мяне талеры — усе патаялі, былі бумажкі — аставіў у Машкі, быў мундзір на семдзесят дзір, лату на лату саджу, а дзеньгі на водку шчаджу.
    („Цар Мамай“, народная драма. Запісаў у 1960 г. К. Кабашнікаў на Случчыне)
    Талер быў дарагі. Казак у народнай песьні прадае каня за розныя каштоўнасьці паводле наступнага курсу:
    Прадам цябе, косю,
    За дробныя дзеньгі,
    За талер бяленькі,
    За мёд, за гарэлку,
    За красную дзеўку.
    У фальклёры і літаратуры бытавала таксама іншая форма слова. Клясык беларускага мовазнаўства Браніслаў Тарашкевіч ў перакладзе Міцкевічавага „Пана Тадэвуша“ трымаўся пэўных моўных узораў. Ключнік Гервазы Рубайла супакойвае Зосю, каб не баялася вызваленьня Тадэвушам сялянаў — маўляў, не зьбяднее:
    А Стольніка скарбец, укрыты ў зямлі ад грабежы, у спадку да Пані Зафіі, бясспорна, належа;
    у замку яго пільнаваў я, як вока зраніцы,
    і ад маскалёў, і ад вас жа, панове Сапліцы.
    I добры йшчэ мех у мяне сваіх собскіх таляраў, сабраных гадамі і з выслугі, й з панскіх прыдараў.