• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    Клясык беларускай паэзіі нашаніўскае пары Алесь Гарун:
    Праз гадзіну,— час кароткі
    Баўтрамею доўгім здаўся,—
    Сьвет з ваконца паказаўся
    У карчомцы пана Ноткі.
    ,,Ну вот, бацьку, гаварыў ты!
    Зараз зьлезем, купім гары
    I заплацім тры таляры —
    Мы ня любім жаднай крыўды“.
    (жартоўны абразок „Канец Паўлючонка").
    Незабыўнай рыфмай „купім гары — тры таляры“ Гарун не пакідае нам сумневу ў народнасьці апошняга слова. Націск у ім мог перасунуцца ці пад уплывам польскіх ускосных склонаў (talar — talary; заўважма, што па-чэску і па-славенску tolar), ці зь іншае прычыны, але ў беларускай клясычнай літаратуры гучыць яно так.
    А як па-беларуску называць цяперашняга заакіянскага нашчадка талераў-таляраў? Эвалюцыя ягонага імя такая: Daler у ніжненямецкай і ў скандынаўскіх мовах, падобна па-нідэрляндзку, і ўрэшце па-ангельску dollar.
    Вось жа ў клясычнай „Нашай Ніве“ братоў Луцкевічаў і Купалы тое слова пішацца пераважна зь мяккім л: даляр і доляр (аканьне тады не заўсёды пазначалі). „Ангельска-беларускі слоўнік“ Валянтыны Пашкевіч, што выйшаў ужо ў наш час, дае даляр. Прытым, што аўтарка жыла ў Паўночнай Амэрыцы. Чаму даляр? Тут марна шукаць асаблівасьцяў амэрыканскага вымаўленьня. Гэта рэха беларускае назвы любімых народам таляраў-талераў.
    I пакуль да таго эўра дойдзе, някепска было б хоць колькі гадоў пакарыстацца беларускім талерам.
    беларускі
    ТЭРлМІН
    Як па-беларуску „пылесос" і якой нацыянальнасьці Зьмей Гарынавіч
    Лета — пара адпачынкаў, паяднаньня з прыродаю і панадпрыроднымі сіламі. Перад адпачынкам трэба прыбраць дома. А як назваць электрычную прыладу, што высмоктвае пыл?
    У савецкім слоўніку „пыласос“. Але гэтае „сос“ паказвае, што перад намі русізм, ад „пыль сосать“. Відаць, калька зь нямецкага слова Staubsauger.
    Па-беларуску ня можа быць „сос“. Апарат пыл сьсе або смокча. У літаратурнай мове ссаць, у дыялектнай (Горадзеншчына) — сысаць. Паводле законаў беларускай фанэтыкі пра дзіця, якое яшчэ сьсе, скажуць сысун, сысунок (так назавуць і цялятка да году), так могуць кпліва адшыць некага надта маладога; сюды ж слова сыска (дзіцяці смактаць, некалі — заматаны ў тканіну хлеб з цукрам).
    Заўважым: рэчыцкае прозьвішча Сыс, якое насіў паэт з Гарошкава, што адышоў у вечнасьць, наўрад ці зьвязанае з гэтым коранем; усё ж Сыс — даўняя пакарочаная нацыянальная форма
    хрысьціянскага імя Сысой або Сісой. Яно з грэцкае мовы, а туды прыйшло ці то з старажытнагабрэйскай, ці то з копцкай.
    Ёсьць у Анатоля Сыса верш пра Зьмяінага Цара'.
    Мой гаспадар Зьмяіны Цар,
    ты ведаеш, як словы
    над вогнішчам купальскіх чар складаюцца ў замовы.
    Мой гаспадар Зьмяіны Цар, сьвятлом сваёй кароны ты кажаш шлях сярод імшар у храм дуброў зялёных.
    Да верша шчэ вернемся, але перш разьбярэмся з тэхнікай.
    Памва Бярында пампуе смокам
    He, я не прапаноўваю называць той вакуўмны апарат па-беларуску „пыласыс“. У розных славянскіх мовах прыжыліся назвы, наагул не зьвязаныя з пылам: usisavac у харвацкай, vysavac у чэскай. Па-польску odkurzacz, пыл па-польску kurz. Відавочна, беларусы Падляшша скалькавалі слова ў палякаў — адпыльвач стасуецца са словам адпыліць ‘пазбавіць пылу’. Як адахвоціць — ‘пазбавіць ахвоты’. Але такая словаўтваральная мадэль усё ж не зусім беларуская. Мы дома ўжываем слова адпыльвач, але настойліва рэкамэндаваць яго іншым ня буду.
    Слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча — гэта XIX стагодзьдзе. Але знойдзем там і народныя тэхнічныя тэрміны. Вось слова СМОК:
    СМОК'Ь, а, с. м. 1) Насось, мапнгаа, употребляемс.я для перелнва какой лнбо жіцкостн. Смовомт. скорій перецягпёші куфу, чямь сн цідзючн. 2) Желізпая водосточпая труба. 3) Пожарная труба. Смовомь заразь можно залігць ножарі. 4) Сказочное вазвавіе змія. Слнч. Цмокь.
    (куфа — гэта вялікая кадзь, бочка.)
    Хаця што там XIX стагодзьдзе. Яшчэ ў царкоўнаславянска-беларускім слоўніку Памвы Бярынды слова ўжываецца ў тэхнічным значэньні:
    Водовожда: смок, што ваду выцягае.
    Слоўнік Бярынды выдадзены ў Куцейне пад Воршай у 1653 годзе. Так што смок асьвячоны тэрміналягічнай традыцыяй. Таму і пыласмок, відаць, найлепшае слова для сучаснае прылады.
    Але апошняе значэньне слова смок — ‘Сказочное названіе змія’ — у Насовіча выводзіць нас ад тэхнічнага ў ірацыянальны сьвет.
    Цмок ды Арол
    Смок і цмок у Насовіча — варыянты аднаго слова ў „цмачыным“ значэньні.
    Карані смок і цмок трохі розьняцца сэмантыкай. Смактаць — толькі калі нешта высмоктваюць, а вось цмокаць — таксама і цалаваць. Цмок як гукапераймальны выклічнік — тое, што парасейску „чмок“.
    Мой кот успрымае той самы адпыльвач-пыласмок вельмі эмацыйна. Ён яго баіцца, прэвэн-
    тыўна ўцякае. Відаць, на кацінае вока пыласмок і ёсьць цмок. Загнаны ў кут кот, як той асілак, адважна падымае лапу на галаву цмока, то бок на шчотку пыласмока.
    Слова цмок у значэньні міталягічнай істоты чыста беларускае. Нездарма да вобразу цмока зьвярнуўся, шукаючы свае беларускае тоеснасьці, Сяргей Міхалок:
    Белыя воблакі, чорны анёл!
    Старыя ворагі — Цмок ды Арол!
    У Міхалка Цмок свой, антыпод арла. А ў народзе ён станоўчы ці адмоўны? Слова цмок/смок у гаворках мае і значэньне ‘вясёлка’. На пагарынскім Палесьсі, у вёсцы Цераблічах, скажуць: Цмок зрэкі водў набірае. Высмоктвае ваду з ракі, балота ці мора. А вясёлка ж адназначна станоўчы вобраз, значыць, і Цмок успрымаўся некалі станоўча. У тым самым рэгіёне сьпявалі такія песьні пра колішнюю веру ў цмока:
    Ек була земля нехрышчэна,
    то булі людзі неверные,
    то не веровалі ў Господа Бога, да поверовалі ў Ліхого Цмока.
    (вёска Запясочча).
    Вэрсію песьні — пра Бяздэннага Цмока — выконвае гурт „Млын Сонца“:
    Бяздэнны Цмок морам плывець,
    Сьвяты Юры на кане едзіць.
    Бяздэнны Цмок к берагу падплываець,
    Сьвяты Юры канём націскаець.
    Як цяў меччу па яго плеччу, Як цяў кап’ём па яго рабром — Сіняя полынь у яго роту, Пакурыўся дым ізь яго вушэй, Пасыпаліся іскры ізь яго вачэй. Бяздэнны Цмок патануў на дно, Сьвяты Юры на бераг выплыў. Так, гэта ўжо хрысьціянская вэрсія гісторыі з цмокам, якога перамог Сьвяты Юры. Але чым займаўся беларускі цмок да таго?
    Зьмей Гарынавіч як экспартны аватар беларусаў
    Цмок — жыхар зацішных і вільготных мясьцінаў. I я перакананы, што менавіта з палескіх балотаў паходзіць вядомы прадстаўнік сямейства цмачыных. Мяне не задавальняе клясычнае тлумачэньне паходжаньня прозьвішча-мянушкі Зьмея Гарынавіча — ад слова гарэць або гара.
    Папраўдзе ягонае прозьвішча ад ракі Гарыні. Ён з Пагарыньня на Палесьсі. Наш Цмок Гарынскі, якога ў іншых землях, дзе слова цмок ня ведаюць, назвалі Зьмей Гарынавіч.
    Нагадаю традыцыйны сюжэт украінскага і расейскага фальклёру. Пралятаючы над Кіевам, Зьмей Гарынавіч у парушэньне дамовы з тамтэйшым асілкам Дабрынем выкрадае з палаца дзяўчыну Забаву і хавае яе ў сваіх балотных норах. Трэба зазначыць, што палескі цмок прыйшоўся ёй даспадобы.
    Чаму Зьмей шматгаловы? Бо ў сьвядомасьці кіянаў так адлюстравалася пакланеньне палешу-
    коў вужу. Яно ўласьцівае ўсёй Беларусі, магчыма, дзякуючы балцкаму ўплыву. Вобраз шматгаловага вужынага караля сустракаецца па ўсёй Беларусі ды мае сваё прыроднае тлумачэньне. Зімуючы, вужы сплятаюцца ў клубок, зь якога тырчыць мноства галоваў.
    Пабачыўшы ўвесну такі шматгаловы клубок, старадаўні наш продак разумеў, што Цмок Гарынскі — проста XXL-вэрсія вужынага караля.
    Чаму Зьмей агнядышны? Бо палешукі ведалі і выкарыстоўвалі баявы так званы „грэцкі агонь“, калі хадзілі ў свае авантурныя паходы на паўднёва-ўсходнія палянскія гарады.
    Чаму Зьмей Гарынавіч выкрадае дзяўчат? Бо старажытныя пагарынцы падчас паходаў заадно здабывалі сабе жонак. А некаторым кіянкам гарынскія хлопцы нават і падабаліся.
    Вось такія мае домыслы. Мо і не зусім антынавуковыя. Ужо падрыхтаваўшы гэтую гаворку (хаця матэрыял я даўно сабраў), натрапіў на ўкраінскую энцыкляпэдыю „Карыкадурка“, дзе Зьмея Гарынавіча лякалізуюць таксама на рацэ Гарыні, але ў яе ўкраінскай частцы. Ён там жыве, маўляў, таму, што рэчышча зьвілістае і віры.
    Непераканаўча. У нас, бліжэй да ўпадзеньня Гарыні ў Прыпяць, цмокам зручней, бо прасторна. У „КарыкадурцьГ яшчэ кажуць, што Гарынь лепшая за Лох-Нэс, таму што там Нэсі ўжо няма, а ў рацэ Гарыні цмок па-ранейшаму ёсьць. Гэта так. Але калі сьцьвярджаюць, што ўсплывае цмок на адрэзку Гарыні ў Ровенскай вобласьці, то гэта няпраўда. У Берасьцейскай. ©
    Сьцяг ці флаг?
    А таксама што такое харугва, пратэса і штандар
    2^ -годзьдзе зацьверджаньня нацыяналь/ нага бел-чырвона-белага сьцягу дзяржаўным сьцягам Рэспублікі Беларусі абавязвае разабрацца з адпаведнымі тэрмінамі.
    Вось жа ў 1991 годзе быў прыняты Закон Аб дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь, крыху пазьней — Палажэньне Аб дзяржаўным сьцягу.
    I нават дзяржаўны Стандарт „Сьцяг Дзяржаўны Рэспублікі БеларусгР № 911-91, які быў уступіў у сілу 1 красавіка 1992 году, рэглямэнтаваў прапорцыі, дакладны колер і тэхнічныя варункі вырабу сьцягоў.
    Усюды слова сьцяг. Скажаце: і што за дзіва?
    Так, на дзіва, у афіцыйнай лексыкаграфіі пад грыфам Акадэміі навук дасюль асноўнае слова — флаг, якім перакладаюць такое самае расейскае слова. Паводле гэтых акадэмічных слоўнікаў, трэба казаць толькі „дзяржаўны флаг“. У дзяржаўных выдавецтвах сярод нешматлікіх беларускамоўных выданьняў пабачым, прыкладам, кнігу А. Басава ды I. Куркова „Флагі Беларусі ўчора і сёння“ (пераклад з расейскай).
    Тыя ж слоўнікі беларускае слова сьцяг перакладаюць на расейскую словам знамя. I хаця
    ў расейскай, у тым жа агульнавядомым слоўніку Ожагава, значэньні словаў флаг і знамя моцна падобныя, але государственный і нацйональный там можа быць толькі флаг. А боевое — толькі знамя.
    Няўжо нашыя законатворцы і проста творцы рабілі моўную памылку, кажучы пра нацыянальны і дзяржаўны сьцяг?
    Пагоню не спыняе
    Ня боль, ня кроў, ня страх.
    / над крывіцкім краем Як птах лунае сьцяг.
    Наш бел-чырвона-белы,
    Нябесны, вольны, смелы, Наш бел-чырвона-белы, Наш сьцяг, наш сьцяг, наш сьцяг...
    Відавочна, у вершы Ўладзімера Някляева слова сьцяг — у значэньні нацыянальнай сьвятыні.
    А ў „Песьні зь Мінуўшчыны" Андруся Мельнікава для пазначэньня палотнішчаў на дрэўках — два словы:
    Незалежнасьці паходня
    Ў нас і гонар, і сумленьне.
    Пад харугвамі з Пагоняй, Пад сьцягамі Адраджэньня.