Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі
Вінцук Вячорка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2017
Ходзіць Алена па полі, каменьне зьбірае, кольле забівае, пажару не пускае.
P.S. Калі каму зь Менскай вобласьці (і раёну ў тым ліку) трэба кантакт зь беларускамоўнай страхаўніцай — ахвотна падзялюся.
Што ішча саіскальнік?
Есьць у расейскай мове слова „сонскатель“. Яго ведаюць усе, бо яно абазначае ўдзельніка конкурсу на пасаду, на званьне ці ступень — прафэсара, доктара навук, а таксама ўдзельніка ўсякага іншага конкурсу, спабору за прэмію.
На беларускую мову афіцыйныя савецкія слоўнікі яго перакладалі найперш як саіскальнік, потым суіскальнік.
Пра слова казаў на хвалях Радыё Свабода Юрась Бушлякоў13. Ён падкрэсьліў, што прыстаўка саз паходжаньня часьцей за ўсё царкоўнаславянская, яна даволі надзейны знак таго, што перад намі русізм. Сапраўды, ёсьць у расейскай цэлая чарада словаў царкоўнаславянскага паходжаньня з прыстаўкай co-, калі яна перадае ідэю супольнасьці: сочйнйть, сосуд, собеседнйк, состав, собор, современныіі, сопернйк, сойскатель, сословйе. Совет і союз.
Але ў беларускай прыстаўка саў такім значэньні амаль не ўжываецца (у нас с-, з-, су-, спа< склад, збор, сучасны, сузор’е, супар, спаборнік).
Але менавіта да варыянту саіскальнік вярнуў афіцыйную мову так званы новы правапіс у ліпені 2008 г.
13 Юрась Бушлякоў. Жывая мова. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013. С. 89.
Зрэшты, нават на сайце БДУ, дзе і працуе ініцыятар апошняга перагляду савецкага правапісу, дагэтуль суіснуюць суіскальнік і саіскальнік (а можа саіснуюць)? Можна там і сушукальніка знайсьці.
Каб радыкальна ўхіліцца ад расейскіх прыставак, знаўца беларускага словаўтварэньня праф. Павел Сьцяцко стварыў слова спашукальнік (прыстаўка спахарактэрна беларуская: спагада, спачуваньнё).
Але мне не падабаецца і гэтае слова. Бо яно — калька з расейскай, гэта значыць скапіяванае па кавалачках. Со-йскатель — су-іскальнік, спа-шукальнік. Акрамя таго, мне асабіста расейскі сойскатель сугучны са словам зайскнвать — перад начальствам.
У 1920-я гады саіскальнікаў у беларускай мове не было, падбіралі іншыя адпаведнікі. Сьцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў у клясычным акадэмічным слоўніку 1928 году далі запабягальнік ад запабягаць (адно са значэньняў ‘зайскйвать). Але Вацлаў Ластоўскі прапанаваў перадаваць паняцьце не лісьлівым, а цьвёрдым беларускім словам спаборнік. To нават пазьнейшыя савецкія слоўнікі 1950-х гадоў пасьля саіскальніка ўсё ж як варыянт давалі спаборшка (хоць імя Ластоўскага было пад забаронай).
Слова „іскаць" у беларускай літаратурнай мове няма. А вось у дыялектах яно ёсьць — з канкрэтным значэньнем ‘шукаць у галаве вошай’:
—Дай я цібе буду іскаць!
(„Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны“ М. Шатэрніка).
Або іскацца, што значыць — знайшоўшы тых самых зьвяроў у галаве, нішчыць іх з дапамогаю нажа ці іншага цьвёрдага прадмету („Віцебскі краёвы слоўнік“ Міколы Касьпяровіча). Падазраю, што і згаданае расейскае слова зайскйвать паходзіць адсюль жа.
Таму лягічна задаць аўтарам апошняй вэрсіі афіцыйнага правапісу пытаньне: што або каго ішча саіскальнік!
Цікава, што дыялектная мова ведае і слова іск, таксама зьвязанае з кузуркамі ды жамярой. Гэта пчалінае выведваньне, новы пчаліны рой. Адпаведны дзеяслоў — іскаваць. Пчолы іскуюць — шукаюць доміка, скажуць на Глыбоччыне.
Кожны заўважыць, што беларускае пчалярскае слова іск супадае з расейскім юрыдычным тэрмінам.
У старабеларускай мове не было слова іск, хоць іскаць — было. Прычым яно як абазначала ‘шукаць нечага’, так і мела чыста юрыдычнае значэньне — дамагацца свайго праз суд; былі сталыя выразы іскаці правам або іскаці на праве, іскаці на горла ці на згубу, іскаці помсты. Усё ж зь цягам часу запанавала слова шукаць.
I, такім чынам, цяперашнія тэрміны іск, а таксама ісьцец, застаюцца ізаляваныя, без свайго словаўтваральнага гнязда. Але старабеларуская юрыдычная тэрміналёгія была выдатна распрацаваная, сыстэмная, з варыянтамі. Як у Вялікім
Княстве казалі, калі зьбіраліся ўсчаць працэс супраць некага? Вельмі проста: я яго пазаву.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Наватп самая простая ява.
Так пісала Яўгенія Янішчыц у сваім песенным вершы. Дык вось пазваць — не заўсёды паклікаць. Гэта тое, што па-расейску „предьявнть нск“. Зрабіць пазоў. Вось такі ўласнабеларускі адпаведнік юрыдычнаму слову іск.
Пазоўны ліст — нсковое заявленне. Пазваньне — прнвлеченне к суду. Той, хто пазывае — пазоўнік, пазоўніца, па-расейску „нстец“, „нстнца". А процілеглы бок, той, хто па-расейску „ответчнк“,— пазваная старана ці адпорная старана. Некаторыя словы старога нашага права беларускія сяляне і шляхта памяталі яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Дый нават цяпер мы кажам па-беларуску не павестка (міліцэйская, судовая ці ў вайсковы камісарыят), а позва.
Гэтыя ВКЛаўскія юрыдычныя тэрміны, а таксама сотні іншых, сабраў у слоўнічак „Некаторыя праўніцкія тэрміны беларускія“ мовазнаўца Ян Станкевіч. А ці вернуцца яны да новага жыцьця ў беларускамоўнай праўнай дзяржаве Беларусі — залежыць ад нас.
Міліцыя і паліцыя — розныя словы, розныя рэчы
Дзень Беларускай паліцыі
Беларусь засталася адной з чатырох дзяржаваў сьвету, дзе органы правапарадку называюцца міліцыяй. Яшчэ Ўзбэкістан, Таджыкістан, Кіргізстан. Міліцыяй гэтыя органы называліся ў многіх краінах былога камуністычнага блёку, але ўсе перайшлі на паліцыю.
Год таму ва Украіне пачалася рэформа службы, якую падкрэсьліла замена назвы. У Грузіі спачатку назву памянялі, а тады правялі рэформу і зрабілі паліцыю празрыстай для грамадзтва — сьведчу, што даволі пасьпяхова. У Расеі памянялі шыльду без рэформы.
Чым розьніцца міліцыя ад паліцыіі
Паліцыя — старэйшае слова, з грэцкім коранем лоЛтеіа ‘грамадзянства, кіраваньне дзяржаваю, дзяржаўны лад’. У старабеларускай мове азначала менавіта добры дзяржаўны лад:
За царквою бовем праўдзіваю і зь вераю добраю паліцыя трываці доўга можа.
(XVII ст.). Паліцыя = парадак, уладкаванасьць.
Традыцыйнае значэньне слова міліцыя —ад лацінскага militia ‘вайсковая служба, жаўнеры, ваенная кампанія’. Корань той самы, што ў слове мілітарызм. Шмат у якіх краінах абазначае нерэгулярнае войска, скліканае ў патрэбе.
У Вялікім Княстве Літоўскім была больш дэталёвая тэрміналёгія. Маем сваю традыцыю паспалітага рушаньня (або рушэныы) — найперш шляхоцкага:
Дзе бы з ухвалы Сойму Вялікага Вальнага прыйшло да рушаньня паспалітага ўсіх, тагды харужы, даўшы ведамасьць а том шляхце, кожды ў сваем павеце маець выехаці сам і чэраз лісты сваі азнайміці шляхце месца ку зьеханьню...
(Статут ВКЛ, разьдзел 2 „А абароне земскай“, арт. 6 „А зьбіраньню і цягненьню шляхты на вайну“).
Мяшчанскае ж рушаньне ў магнацкіх гарадох было больш рэгулярнае і называлася акурат міліцыяй. Кожны мешчанін меў зброю і ўваходзіў у пэўную сотню. Для такой сыстэмы тэрытарыяльнай абароны сёньня звычайна шукаюць швайцарскі аналяг. А ў нас яна была свая. У мірны час міліцыя несла варту на гарадзкіх брамах, пільнавала пажарную бясьпеку, зьбірала падаткі. Таксама міліцыяй у XVIII ст. называлі прыватнае войска магнатаў. Караль Станіслаў Радзівіл увёў даволі жорсткі статут службы ў сваёй міліцыі пад назвай Артыкулы вайсковыя 1775 году, які моцна спатрэбіўся, калі міліцыя была ўключаная ў войска ВКЛ як 8-ы рэгімэнт і ваявала з расейскім акупантам.
Вось жа нашая традыцыйная міліцыя адпавядала назьве і мела сур’ёзны досьвед войнаў за незалежнасьць Бацькаўшчыны.
А міліцыя ў значэньні ‘органаў аховы грамадзкага парадку’ ў новы час зьявілася замест паліцыі падчас падзеяў Парыскай камуны 1871 г. „Нацыянальная міліцыя, якая абараняе грамадзян ад уладьГ,— так хацеў бачыць гэты захад камунараў Карл Маркс. Цікава, ці ведалі гэтае азначэньне місіі міліцыі бальшавікі, якія таму Марксу пакланяліся.
У Беларусі падчас 1-й усясьветнай вайны самыя людзі, найперш адукаваныя і адказныя гараджане, самаарганізоўваліся ў структуры самааховы, якія называлі міліцыяй. У Вільні гарадзкая міліцыя стварылася ў 1915 годзе.
„Пагоня на шапцы пад какардой“
Тэрмін гэты пераняла і ўлада Беларускае Народнае Рэспублікі. Палкоўнік Кастусь Езавітаў, які быў да таго народным сакратаром ваенных справаў і выконваў абавязкі сакратара ўнутраных справаў БНР, у лютым 1919 году стаў камісарам Плянты-Шчучынскага павету і пачаў з наступнага загаду:
Для парадку і абезпэчэньня жыхароу ад грабежоу і гвалту мною ствараецца Павятовая Міліцыя.
Начальнікам міліцыі, з 8-го гэтаго Лютаго, назначаю Грамадзяніна ДРАМОВІЧА.
Начальніку міліцыі прыказываю зараз-же прыступіць да запісі кандыдатау у міліцыю.
Прыймацца могуць асобы не меньш як 22 гадоу і па рэкамэндацыі Валасных Камітэтау...
Адзнакі для міліцыанероу будуць гэтакія: Павязка на левам рукаве з трох коляроу — белай, чырвонай і белай;
3 такіх же коляроу круглая кокарда на шапках; нацыанальны гэрб — Пагоня на шапцы пад какардой.
Астрына, 6.02.1919
(Архівы БНР. Т. I. Кн. 1. Укл. С. Шупа. Вільня— Нью-Ёрк—Менск—Прага, 1998. С. 328)
Што „міліцыя“— дзіва няма. Папраўдзе слова ўвялі да бальшавікоў. У Расеі на „мнлнцню“ перайшоў Часовы ўрад, у піку цару паліцыю замяніўшы фармальна народным рушаньнем. Міліцыяй спачатку назвалі праваахоўныя органы і ў незалежных Літве і Латвіі. Але як толькі ў Літве перайшлі на прынцыпы іх камплектаваньня і місію як у стабільных краінах Захаду, то ўвялі назву policija (у 1924 годзе). Перакананы, зрабіла б падобна і наша БНР, каб не была задушаная.
Назву „мнлнцня" перанялі расейскія бальшавікі й напоўнілі вядомым ідэалягічным зьместам. Менавіта гэта адбылося ў Менску, дзе 4 сакавіка 1917 году канцылярыя менскага цывільнага камэнданта прызначыла часовым начальнікам гарадзкой міліцыі нейкага Міхайлава, які папраўдзе быў бальшавіцкім агентам Міхаілам Фрунзэ. Фрунзэ адразу прыступіў да расправаў з паліцэйскімі, з тымі самымі гарадавымі, пом-
нік абагульненаму вобразу якіх кагадзе адкрыў міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусі Шуневіч. I той самы міністар пышна сьвяткуе стагодзьдзе менскай міліцыі Часовага ўраду Расеі на чале з балыпавіком Фрунзэ.
Здавалася б, прыклад раздваеньня гістарычнай сьвядомасьці. Але не, тут ёсьць пасьлядоўнасьць. Царская паліцыя хапала і высылала ў Сыбір Алеся Гаруна і Язэпа Лёсіка, кінула ў Пішчалаўскі астрог (будучую „Валадарку") Якуба Коласа. I бальшавікі, у прыватнасьці той самы Фрунзэ са сваёй міліцыяй, не лічылі беларусаў за нацыю. Іх усіх — разам з пазьнейшым НКВД — ядналі рэпрэсіі супраць беларускага нацыянальнага руху. Іхныя органы ўнутраных справаў ператварыліся ў прыладу палітычных рэпрэсіяў надоўга.