• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    15 Гл. с. 178.
    нават у савецкі час камісары ня выкаранілі царысцкага слова з выразу. Што такое „решка“ — дасюль спрачаюцца этымолягі. Магчыма, гэта „решетка", маўляў, так бачылі спляценьне літараў і манаршых манаграмаў на рэвэрсе манэты малапісьменныя людзі. Некаторыя збліжаюць тую „решку“ са словам „ряшка“, „ряха“ — гэта значыць фізіяномія імпэратара. Праўда, фанэтычна гіпотэза патрабуе доказу. Галоўнае — і арол, і ня ў меншай ступені „решка“ нам, беларусам, чужыя.
    Кожнаму сваё
    У ангельцаў лёсавызначальная гульня завецца Heads or tails, даслоўна ‘галовы ці хвасты’. Манаршая галава на брытанскай манэце ёсьць і сёньня, ну а хвост — гэта нешта процілеглае галаве.
    Як кажуць іншыя народы? Старажытныя рымляне, падкідваючы манэту, казалі Navia aut caput — ‘карабель ці галава’. Сучасныя грэкі — Kopmva урарраха (‘карона ці літары’; калі напісаць вялікімі — KOPQNA 'Н ГРАММАТА, то і перакладаць ня трэба). Італьянцы — Testa о сгосе (‘галава ці крыж’). Як бачым, усе называюць выявы абодвух бакоў сваіх манэтаў. Або не зусім сваіх. Хаця на чэскіх манэтах леў, чэхі кажуць Parma nebo oreh арол яшчэ аўстра-вугорскі, імпэрскі, Швэйк такім плаціў Паліўцу за піва.
    Па-латыску Cipars vai gerbonis (лічба ці герб). Лічбу называюць і немцы — яны выгукаюць Kopf oder Zahl — галава ці лічба.
    Якія выявы на манэце найдаўжэй бачылі беларусы?
    Першая Пагоня ў нас была на Ягайлавых грашах прынамсі з 1387 году. 3 Пагоняй былі пенязь і грош, шэлег і талер. Пасьля Люблінскай вуніі на манэтах ужо быў герб Рэчы Паспалітай — звычайна па дзьве Пагоні і па два польскія арлы (часам з мадыфікацыямі). Апошнія манэты ВКЛ — шастакі — білі падчас Паўночнай вайны, але яшчэ да 1795-га, да канчатковай акупацыі, запускаліся ў абарачэньне талеры Станіслава Панятоўскага, таксама з аб’яднаным гербам. Такім чынам, жыхары Беларусі карысталіся манэтамі з Пагоняй больш за 400 гадоў.
    3 адваротнага боку манэтаў былі розныя выявы — партрэт манарха, іншы геральдычны знак. Намінал упершыню быў пазначаны на Вітаўтавых двудэнарах: рымская лічба II месьцілася пад гербам Гедымінавымі Слупамі, а на рэвэрсе там акурат Пагоня; за наступных манархаў, напрыклад Казімера Ягайлавіча, дызайн паўтараўся.
    Паступова намінал пачалі пазначаць лічбамі рэгулярна, ня толькі рымскімі, але і арабскімі. Пэўны час іх часьцей ставілі на тым баку манэты, дзе і Пагоня, пад ёю. Пагоня і лічбы фактычна сталі найбольш характэрнымі атрыбутамі нашых манэтаў.
    А колькі часу ў нас шырока хадзілі манэты з асноўным канкурэнтам Пагоні Арлом?
    Арлы былі розныя. Часам Арла зьмяшчалі на манэтах ВКЛ і да Люблінскай вуніі, болыіі рэгулярна з 1495 году (хоць не на ўсіх манэтах,
    Пагоня была часьцей). Польскага Арла разам з Пагоняй білі на манэтах Рэчы Паспалітай з 1580 году да расейскай акупацыі. Прыйшоў двухгаловы расейскі і быў па 1918 год. Нават калі дадаць 20 гадоў абарачэньня ў Заходняй Беларусі польскіх грошай і тры гады яшчэ аднаго чужога арла — на нямецкіх пфэнігах Другой усясьветнай вайны — усё адно працягласьць масавае прысутнасьці кожнага з розных арлоў на манэтах, якія хадзілі ў Беларусі, меншая, чым Пагоні. Хаця больш важна тое, што ня наш гэта герб.
    Таму трэба выбіраць іншы вокліч, не пра арла.
    Пранцысь падкінуў шэлег угору. Шэлег вярнуўся назад нібыта неахвотна, некалькі разоў перакруціўшыся ў паветры... Баявіты вершнік зь мячом на цьмяным твары манэты скакаў у бок Валожына...
    Гэта Людміла Рублеўская, „Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега“. I, авантурна падкідваючы манэту для выпрабаваньня лёсу, па-беларуску скажам: Пагоня ці лічба. I хай выпадае Пагоня.
    Як эканоміць у CMC і твітах?
    Прынцып моўнай эканоміі заўсёды праточыць сабе дарогу. Калі беларускай мове словы накшталт „ветурач“ ці „тэхумовы“ традыцыйна не ўласьцівыя16, то імкненьне ашчаджаць моўныя намаганьні выявіцца інакш.
    Цяпер пісаць сьцісла нас вымушаюць інфармацыйныя тэхналёгіі. СМС-весткі абмежаваныя 160 знакамі лацінкай без дадатковых (дыякрытычных) знакаў ці 70 сымбалямі кірыліцай. Паведамленьне ў Twitter не даўжэйшае за 140 знакаў (таму гэтая сетка прымальная для мяне — не патонеш у доўгіх тэкстах. I выйгрышная для японскай і кітайскай, якія карыстаюцца ерогліфамі, бо ў іх кожны знак перадае ня гук, а слова ці яго частку).
    Нядаўна інтэрнэт абышла мапа, дзе колерамі пазначаныя твітэрныя конты на розных мовах. Добра відаць, скажам, Каталёнію — жоўтую пляму паміж франкамоўным і гішпанамоўным абшарамі. А вось Менск і Беларусь (зрэшты, як і Украіна) — такога самага колеру, як і Расея. У выніку глядач вырашае, што тут суцэльная расейскамоўная прастора, хаця пры ўкладаньні мапы ўлічвалася мова інтэрфэйсу, выбраная карыстальнікам,— а пакуль беларускае мовы там няма. Аднак у твітэрным жанры яна пачуваецца камфортна: даволі эканомная.
    16 Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. С. 10-16.
    Рэсурсы эканоміі беларускай мове дае граматыка. Прыкладам, параўнальна з расейскаю, у нас карацейшыя канчаткі прыметнікаў мужчынскага роду назоўнага склону: белый — белы, дзеясловаў адзіночнага ліку 3-й асобы 1 скланеньня: пйшет — піша. Хаця бывае і наадварот. Гэта асобныя словы. Але беларускія тэксты (сказы) і сапраўды часьцей карацейшыя за расейскія (гэта ведаюць рэдактары й выдаўцы) і нават за ангельскія:
    To be continued
    Продолженне следует
    Працяг будзе
    Ангельская мова выпрацавала шматлікія скароты словаў для кампактных тэкставых жанраў. Некаторыя вынікаюць з жывога вымаўленьня: he is —► he’s; іншыя — скароты з пропускам прамежкавых літараў: thanks —► thx; яшчэ іншыя гуляюць на частым гукавых супадзеньні кароткіх ангельскіх словаў з назвамі лікаў: прыназоўнік for ‘для’ —> 4 (four вымаўляецца гэтаксама). Два апошнія спосабы нам не пасуюць.
    Стыхійна ўзьнікаюць і ўласнабеларускія СМС-скароты накшталт:
    Дз. ’дзякуй’
    КЛ ‘калі ласка’
    Гэта графічныя (пісьмовыя) скароты. Чытаюць іх у „расшыфраваным“ выглядзе.
    Але ў жывой народнай і ў традыцыйнай літаратурнай беларускай мове ёсьць варыянты часта ўжываных словаў, якія і каротка вымаўляюцца, і адпаведна пішуцца.
    До спаць! Паўстаньце грамадою
    I йдзіце ім там памагаць,
    Паўстаньце крэпасьцю такою,
    Каб вораг вас ня мог зламаць.
    (Янка Купала. „Там“. 1906)
    До — гэта досыць.
    Або:
    Мандравала двох братоў і змэнчыліся надта. Ажно пад вечар прыйшлі на могілкі, так старшы кажа: „Пераначуйма тудакава!" Паклаліся яны спаць, малодшы заснуў, а старшага сон ніяк не бярэ. Апоўначы чуе: трашчыць нештась. Сьпёрся на локці і слухае. Ажно выходзіць труна, а з тае труны вылез чалавек і пайшоў. Ён што робячы ўлез у труну і ляжыць. Нібавам прыходзіць той мрэц і як угледзеў его, так пытае: —Хто тут? — А ён ка’: — Я! — Вылазь! — He — ка’,— ня вылезу! Скажы, дзе быў? — Мрэц ка’: — Вылазь! — He, скажы, дзе быў? — Так ён ка’: — На вясельлі. Вылазь! — He, скажы, што ты там рабіў? — Вылазь! — He, пакуль ня скажаш, што ты там рабіў, то ня вылезу.— Мрэц его прасіў, маліў, нарэшце мусіў прызнацца: — Маладых,— ка’,— вужамі парабіў.
    Фальклярыст Міхал Фэдэроўскі у канцы XIX ст. запісаў гэты сюжэт у Шандрах ля Мсьцібава (цяпер Ваўкавыскі раён).
    Маем сцэнар фільму жахаў, ня горшы за Гогалевага Вія. А слова ка’, як лёгка здагадацца,— абсечаная форма ад кажа. Фіксуецца такая форма ў многіх рэгіёнах (на паўночным усходзе адпаведна дыялектнай граматыцы дзеяслова — каэць ад кажэць).
    Перад намі цэлая моўная зьява:
    мо, нат, зара, шчэ, трэ, до, ё, ка, нек
    Тут словы розных часьцінаў мовы ды функцыяў.
    можа = мо; нават — нат
    зараз = зара;, яшчэ = шчэ, неяк = нек
    трэба = трэ; досыць = до
    ёсьць = ё; кажа, кажуць = ка
    Таксама карацейшыя варыянты маюць прыназоўнікі паміж = між, каля = ля,
    часьцінка няхай = хай, сьцьвярджальны выклічнік аняго(ж) = нё.
    Некаторыя словы (ё = ёсьць) бытуюць як асноўная (звычайная) форма ў гаворках.
    — А за Гомлем людзі ё?
    — Ё, толькі дробненькіЁ!
    Згаданае вышэй ёмістае слова до, і ня менш ёмістае досыць, і сынонім да іх годзе нярэдка забываюць, а ўжываюць слова хопіць, якое выглядае на кальку з расейскага хватйт. Добрая го-
    мельская грамадзкая ініцыятыва „Хопіць піць — трэба жыць“ магла б звацца лепей: „Годзе піць...“ або нават „До піць — трэ жыць!
    Бальшыню гэтых формаў (словаў) у акадэмічных даведніках савецкай пары падавалі, але (ці не з прычыны браку аналягічных у расейскай мове) запісвалі ў „размоўныя“. Як мо, нат, трэ ў шасьцітамовым Тлумачальным слоўніку 1970-80-х гадоў. Хаця ілюстрацыяй — радкі М. Танка: Дыміць туман. Мо лепш перачакаць, Пакуль зара не прыадчыніць дзьверы? — што ж тут размоўнага?
    I сапраўды, словы гэтыя ўвечненыя нашымі клясыкамі ў найбольш узьнёслых творах, зьмест і настрой якіх далёкія ад нефармальна-„размоўнага“:
    Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябе, адракліся Прадалі і аддалі ў палон?
    (Максім Багдановіч. „Пагоня“. 1916)
    Цікава, што абсячэньне слова крыху мяняе ягоную інтанацыю ды паўзы. Скажам, мадальнае слова можа звычайна вылучаецца коскамі, а слова мо — не вылучаецца.
    Расейская мова такой зьявы ня ведае. Мо таму, што ў расейскай моўнай плыні ненаціскныя галосныя могуць зусім прападаць (пжалста, какгрйтся), і так забясьпечваецца эканомія ў вуснай
    мове. Лявон Вольскі іранічна малюе вобраз repox, устаўляючы русізм у беларускі моўны рытм:
    Адзін зь іх Юзік,
    Другі, какгрыцца, Казік...
    У беларускай жа мове галосныя не „зьядаюцца“ і практычна не мяняюць тэмбру нават не пад націскам. Рытм беларускага маўленьня больш раўнамерны. Кажам выразна: мАлАкО, не [мьлько] (рас.). У нашай мове часта ўжываныя словы скарачаюцца коштам пропуску цэлых складоў у канцы або пачатку слова (акрамя нат), а не асобных галосных.
    Skarocanyja slovy.
    JQ*	„Л pasahu mnoha, bratka,
    *	vytrasies dziaiicynie, —
    Bohu dziakavat, dastatku
    jo’ nia mala й skryni."
    na’t U vioscy cis zapanavata: na’t sabaka ani iviahnie.
    tre’ Kruci nia kruci, a tre’ pamiarci.
    Maciej imierz — ruki tre.
    mo’ Lon treba abrablad mo’ sorak raгой, adsiul stova „sarocka*.
    ' ‘5 ’ ';•? ; ў ’	’ 'А-■
    Siarhiej Pautovic. ZasieGki. Bielaruski lemantar dla chatniaha navucarinia. Vilnia, 1937.
    Для несавецкіх беларускіх мовазнаўцаў і мэтадыстаў гэтыя формы былі важнай катэгорыяй, яны лічылі неабходным уключаць іх асобнай тэмай нават у лемантары.