• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    Рэалістычная і таму вусьцішная карціна таго, як расейская школа выбівала беларускую мову, у тым ліку формулы этыкету, з галоваў беларускіх дзяцей (у поўнай адпаведнасьці з запаветамі Мураўёва-вешальніка). I дзеці як умелі ўзбунтаваліся супраць унтэрскага моўнага цкаваньня:
    Пачалося з драбніцы.
    — Да сьвіданьня! — казалі вучні, ідучы дамоў.
    I ў сваім рухавым грудку жартавалі: „Да сьвістаньня! Да сьняданьня!“
    Таго дуронства унтэр-афіцэр ня чуў. Але Хомка ці то жартам, ці то здуру бракнуў, троху астаўшыся пад самым настаўніцкім носам: — Да сьняданьня, гаспадзін вучыцель!
    — Застанесься да цёмнага,— схапіў яго настаўнік (...)
    (Чытаць поўны тэкст усім! У цяперашняй школьнай праграме абразка гэтага няма.)
    У дарогу
    Асобная катэгорыя адвітаньняў, насычаная старадаўняй станоўчай магіяй,— словы, сказаныя перад дарогаю. Час добры на дарогу! Гладкае дарожкі! Рушнічком дарога! Пухам дарожка! Сакалінага лёту! (адказы на ўсе гэтыя зычэньні — ДзякуюР) У нас няма нэгатыўнага пераасэнсаваньня гэтых формулаў, як ва ўсходніх суседзяў Скатертью дорога.
    Вельмі паэтычныя адвітаньні-зычэньні падарожніку ў вясельным абрадзе:
    3 Богам, з Богам, пан дружанька, у дарогу. Месяц табе дарожаньку асьвеціць, Вецер табе дарожаньку асушыць (Пружанскі раён).
    Сярод апекуноў падарожнага — сьвяты Юры, той самы, які на Пагоні. Ахоўная замова перад далёкай дарогай:
    Сьвяты Юры каня запрагае, сьвяты Аўлас памагае, ад бяды, напасьці зьберагае (запісаў Адам Багдановіч, Максімаў бацька, у Халопенічах).
    Ёсьць і нязлосныя жарты-показкі на тэму разьвітаньня з госьцем/госьцяй:
    — Ну, Яначка, разьвітайся зь цёткаю! Што кажуць, калі цётка сыходзіць?
    —Дзякуй богу!
    Як адказаць
    На разьвітаньне адказваюць ці яго паўторам, ці традыцыйна зьвязанай формулай. Ян Станкевіч у згаданай кнізе павучае:
    Разьвітуючыся, той, што адыходзе, кажа таму ці тым, што застаюцца: „Заставайся здароў!“. На гэта адзержуе адказ: „Ідзі (або хадзі) здароў!“ Тыя, што застаюцца, часта скажуць: „3 Богам!“.
    Новыя разьвітаньні
    Дарэчы, слова дабранач — хаця формаю супадае з прывітаньнем дабрыдзень, але служыць разьвітаньнем-зычэньнем. Народная традыцыя ведае і разьвітаньне Шчасьліва ноч! (М. Фэдэроўскі запісаў у колішнім Ваўкавыскім павеце).
    Пачынае замацоўвацца, магчыма, пад уплывам іншых моваў і дзякуючы падарожжам беларусаў, фармальнае дзённае разьвітаньне-зычэньне — добрага дня. Аналягічна як па-ангельску кажуць have a good day, па-польску dobrego dnia ці палітоўску geros dienos, скажам, прадавачкі ў краме. Прыемна і чаму б не пераняць?
    Калі ў роце ёлка...
    ...значыць, пара заканчваць сьвяткаваньні
    Раней у калядныя дні мы высьвятлялі17, якія калядныя постаці нашыя, а якія ня вельмі. Высьветлілі. Сьвяты Мікалай ці хай сабе і Зюзя — нашыя, каляднікі з Казой нашыя, а вось Сьнягурачка — гэта пэрсанаж расейскай літаратуры, роля якога гістарычна і сюжэтна не пасуе да нашых Калядаў ані традыцыйна-народных, ані хрысьціянскіх.
    Сёньня пра важны калядны атрыбут. Як завем сьвяточнае дрэва? Елка, ёлка ці ялінкаі Бытуе меркаваньне, нават у слоўніках савецкай пары запісанае, што дрэва — яліна ці елка, але са зьменай ролі нібыта мяняецца яго назва. Як казаў паэта,
    А прынесьлі елкуўхату — стала ёлачкай яна.
    Але разьбярэмся.
    Сам па сабе корань ель-, едлстаражытны, агульнаславянскі і ня толькі.
    Акрамя роду Рісеа, гэтым коранем завуцца таксама іншыя хваёвыя дрэвы. Маем слова ялавец — тое, што па-расейску „можжевельнлк“. A славяне на захад ад нас гэтым коранем абазначаюць хваёвае дрэва роду Abies (польская jodla, сэрбская je4a), якое ў цяперашніх беларускіх слоўніках завецца „піхта“.
    17 Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. С. 321-323.
    Але „піхта“ ў беларускай мове — русізм, a ў расейскай гэта сьлед уплыву фіна-вугорскіх моваў (так мяркуюць сучасныя фінскія і расейскія этымолягі). У беларускай мове для піхты ё лепшае слова: ельніца.
    Ельніца — Abies Dietr.—alba Mill, піхта белая (Кнселевскнй А.Н. Латнно-русско-белорусскнй ботаннческнй словарь. Мн.: 1967).
    Дарма што цяпер гэтае дрэва ў нас вельмі рэдкае — у Чырвонай кнізе (ельніца расьце толькі ў Белавескай пушчы), варта вярнуць яму беларускае імя.
    Немцы, ад якіх нашыя продкі, хутчэй за ўсё, і перанялі параўнальна новы звычай выстройваць каляднае дрэва, некалі бралі на гэтую ролю піхту-ельніцу (або і ўсякае хваёвае дрэва). Адна з улюбёных немцамі калядных песень акурат ёй прысьвечаная — „О Tannenbaum!41 Мэлёдыя даўнейшая, словы Эрнста Аншуца. На беларускую гэтую песьню пераклаў Сяржук Сокалаў-Воюш. Каб не заглыбляцца ў батанічныя дэталі, ён перадаў назву дрэва Tannenbaum абагульнена:
    О хвойка-хвоя, хваіна,
    О хвайныя іголкі!
    Іўлетні, іў зімовы час Ты зелянінай вабіш нас. О хвойка-хвоя, хваіна, О хвайныя іголкі...
    Дарэчы, яшчэ адзін, акурат найбольш у нас пашыраны, гатунак хваёвых дрэваў па-белару-
    ску завецца двума сынонімамі: сасна і хвоя. A зеляніна хваёвых — гэта ігліца.
    ***
    Вернемся да ялінкі-елкі-ёлкі. Паводле складанага правіла старадаўні гук [э] часам пераходзіў у [о] пасьля мяккіх — на пісьме гэта пераход літары е ў ё: дзень — дзённы. Працэс меў закрануць і пары словаў накшталт ельнік — ёлка. У расейскай мове так і адбылося. А ў беларускай — ня ўсюды. Яшчэ акадэмік Карскі заўважыў, што і на Барысаўшчыне, і на Ігуменшчыне, і на Ваўкавышчыне фальклярысты запісвалі слова елка, ня ёлка.
    У іншых словах, у тым ліку імёнах, таксама бывае, што расейскай літары ё адпавядае беларуская е (э): рёбра —рэбры, тёша — цешча, опёнок — стенька, ндём — ідзем, Алёна — Алена, Фёдор —Хведар. Гэтая рыса — адна з адметнасьцяў беларускае мовы ў параўнаньні з расейскаю. Часам яна тлумачыцца гукавымі зьменамі наступных зычных гукаў, часам — аналёгіяй зь іншымі формамі (гэта акурат выпадак зь елкаю).
    Слова ёлка ў значэньні адпаведнага дрэва ведаюць асобныя беларускія гаворкі, яно выразна лякалізуецца на Віленшчыне — там ужываецца і палянізм ёдла з тым жа значэньнем (хоць у польскай мове гэта ‘піхта-ельніца’). I я вымушаны паправіць аўтарытэтны „Этымалягічны слоўнік беларускай мовьГ: формы ёлка няма ані ў „Віцебскім краёвым слоўніку“ Міколы Касьпяровіча (1927), ані ў „Краёвым слоўніку Чэрвеншчыны" Міколы Шатэрніка (1929).
    У іншыя гаворкі ды ў літаратурную мову слова ёлка прыйшло ўжо ў савецкі час для абазначэньня менавіта сьвяточнага дрэва. Яшчэ „ёлачкай" могуць называць узор вышыўкі. Гэта што да кораня ел-/ёл-.
    А ёсьць жа яшчэ варыянты словаўтваральнага суфікса: -к-а або -ін-а. Беларускія этымолягі з агульнаславянскай пэрспэктывы і пра елку, і пра ёлку кажуць: такія формы „маюць вельмі абмежаваны характар: галоўным чынам беларуска-руская тэрыторыя".
    А на пераважнай бальшыні абшару менавіта беларускае мовы вядомая назва дрэва яліна, з варыянтамі ёліна, яліна, а нават ядліна. У першым вялікім зборы словаў беларускае мовы XIX стагодзьдзя — слоўніку Івана Насовіча — толькі яліна і ялінка. Елак-ёлак няма зусім. Дакладней, ёлка ёсьць: у сказе
    Ёлка ў роце!
    Гэта значыць — горка, прыкра ў роце. Многія ў Беларусі, нават расейскамоўныя, ведаюць і ўжываюць беларускі прыметнік ёлкі, які апісвае спэцыфічны непрыемны смак сапсаванага масла ці сала. Ёсьць і дзеясловы — зьялчэць, ёлкнуць. Этымалёгія слова зьвязаная з старымі яшчэ індаэўрапейскімі каранямі, як у слова эль. У кожным разе думаю, што беларускае слова ёлка са значэньнем горкага смаку падказвае нам, што для сьвяточнага дрэва лепей выбіраць іншыя
    словы. Што і рабілі клясыкі. Якуб Колас, верш „Дзед-госьць“:
    А ялінка!.. Чаго пюлькі
    На яе няма галінках!
    Сьвецяць зоркі і вясёлкі
    У бліскучых павуцінках.
    Няма слова „ёлка“ як беларускага ў аўтарытэтным „Расійска-беларускім слоўніку" С. Некрашэвіча і М. Байкова (1928). Там елка, яліна, ель.
    Дарэчы, у расейскай мове слова „ёлка“ мела і спэцыфічнае значэньне. Лексыкограф Уладзімір Даль запісаў выраз: „Ндтн под ёлку“ — значыць ісьці ў „кабак“. Бо была там завядзёнка на карчму ставіць яліну. Адсюль таксама жартоўная назва карчмы-кабака — „йван Ёлкнн“.
    У нашых суседзяў-украінцаў са словам „ёлка“ атрымаўся цэлы мэм-анэкдот. Былы прэзыдэнт Януковіч хацеў абвясьціць, што на месцы народных пратэстаў зьявіцца каляднае дрэва. I забыўся, як яно завецца па-ўкраінску. 10 сэкундаў думаў і ўсё роўна спудлаваў. Сказаў „ёлка“. А трэба было ялйнка. Гэта ва ўкраінскай мове адзінае нарматыўнае слова.
    ***
    Цягам XX стагодзьдзя слова „ёлка“ ў сьвяточным значэньні даволі моцна пранікла ў беларускую мову. Літаратары стварылі для дзяцей нямала тэкстаў пра „навагоднюю ёлку“.
    Хаця... Купала пераклаў вядомую расейскую песеньку на нямецка-швэдзкую мэлёдыю так,
    што наша паддосьледнае слова можа быць і празь літару Ё (так пераклад публікуецца ў зборах твораў), і празь Е (так сьпяваюць яе ў беларускіх асяродках цяпер): Узышла у лесе елачка...
    Для маладзейшых беларускіх аўтараў выбар беларускага слова ялінка — натуральны: Да нас прыйшла ялінка — зялёная галінка (песенька на верш Сержа Мінскевіча, музыка Тацяны Грыневіч). Сьвяткаваньне пад назваю калядная ялінка, перажыўшы савецкія часы на эміграцыі, вярнулася на Бацькаўшчыну. Цяпер нават імя такое дзецям даюць: многія чулі пра Ялінку Салаўёву, якая разам з бацькамі дамагаецца права вучыцца па-беларуску ў Магілёве. Сэмантыка імя, дарэчы, вядомая іншым народам: так, многія літоўкі носяць імя Egle.
    To хай жыве ялінка.
    У беларусаў апошняя чарка — толькі адна. Як яна называецца?
    Гэты тэкст пра беларускі моўны этыкет — прэвэнтыўная дапамога чытачам перад рознымі сьвяточнымі маратонамі.
    Псэўданімы апошняе чаркі
    Спэцыфічны разьвітальны рытуал у розных народаў пазначае заканчэньне бяседы (нагадаю, што па-беларуску бяседа абазначае застольле). Ансамбль з гэтаю назваю пры Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі выконвае ўсюдыісную песьню з такім рэфрэнам:
    Чарка на пасашок — На марозе кажушок.
    А за ёй чарговая Чарка аглаблёвая.
    У тым, што гэта не фальклёр, сумневу не пакідаюць далейшыя радкі:
    Эх, славянскае жыцьцё — Стрэчы ды расстаньні.
    Пасьля чаркі забыцьцё, Потым — пакаяньне.
    Пра гэткае „славянскае“ жыцьцё беларускі народ дакладна песень не складаў, гэта аўтарскі твор (верш А. Лягчылава, музыка А. Балотніка). Па-першае, зашмат — як на беларускі звычай —