• Часопісы
  • Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі  Вінцук Вячорка

    Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі

    Вінцук Вячорка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2017
    56.41 МБ
    разьвітальных чарак (мае быць адна!). Па-другое, ёсьць пытаньні да ўжытых у ім назваў.
    Пасаійок — гэта булачка, а ня тое, што вы падумалі!
    На посошок — так казалі й кажуць у Расеі. Сьведчыць Уладзімір Даль:
    Посох, шуточное. Третья рюмка вйна на проіцанье: первая на праву, вторая на леву ногу; третья на посох: надо, не захромал бы! Посошок (костромское) — то же.
    I сучасныя расейскія дыялектолягі у значэньні разьвітальнага пачастунку фіксуюць слова посошок, прыкладам, у вясельных абрадах пад Калугаю.
    Слова посах — ад сахі, рассохлай галіны — вядомае і беларускай мове, але нават у 6-тамовым Тлумачальным слоўніку, які русізмаў не цураецца, посах значыць толькі ‘доўгі кій’ (у тым ліку жазло ў сьвятара) і падаецца бяз прыкладаў.
    На Тураўшчыне гэта яшчэ і прылада, якою заганяюць рыбу ў сетку, на Гомелыпчыне посахам завуць наседжанае яйка. Беларускія дыялекты, здаецца, ня ведаюць слова пасашок у значэньні ‘чарка’.
    3 адным выняткам — на крайнім усходзе беларускамоўнага абшару, дзе моцны ўплыў расейскае стыхіі, дасьледнікі запісвалі на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў такое значэньне: Посо-
    шокь — послідняя проіуальная рюмка. Ну, ужь выпій пасашокь,— нйльзя такь іхать (Смаленскі павет. „Смоленскій областной словарь" У. Дабравольскага, 1914 г.).
    Але пазьнейшыя дыялектолягі адзначаюць на той самай Смаленшчыне словы посдх, посошдк у значэньні маленькіх сьвяточных булачак ці піражкоў, а ня чаркі (Словарь смоленскнх говоров: Набережье — Поясннть. Выпуск 8. Смоленск: Смоленскнй государственный педагогнческнй уннверснтет, 1998).
    Што да літаратурнае мовы, то не пакідае сумневаў афіцыйны „Руска-беларускі слоўнік“: расейскі посошок у жартоўным значэньні — па-беларуску там адыходная, выпіць на дарогу адыходную.
    Словы для рытуалу расстаньня (калі разыходзяцца ці разьяжджаюцца) у Беларусі шматстайныя: адыходзіны, адыходак, ад’яжджаньне. Адпаведная чарка можа называцца формулай на адыходак і пад. У Івана Насовіча (жывая народная мова XIX ст.) — на расхожую, на расхажку. Народны тост — Годзе, годзе: трэба выпіць на расходзьдзе! На паўночным усходзе, на Полаччыне і Падняпроўі, скажуць хутчэй на дарожку.
    Дылема „транспартам ці пехатой“ як выбар нацыянальнай ідэнтычнасьці
    Але цікавейшыя вобразныя назвы гэтай самай разьвітальнай. Рыгор Барадулін пра мову сваёй Вушаччыны:
    На адыходзіны капытковую выпіць ня шкодзіць.
    Капытковую да дна!
    Дзядзька Рыгор слова ня выдумаў: у рэгіёне падобныя бытуюць. Кажа дзяўчына, род якой зь Сянна: „Пакуль гэтыя госьці ад’яжджаюць, пакуль пап’юцьусіх гэтых падкапытных..“ (запіс С. Сокалава-Воюша).
    Яшчэ Барадулінаў выраз з Вушаччыны: Адхадную пілі на пужку, каб пуга добра каня падганяла.
    А што наконт аглаблёвайі
    Міхась Скобла ў даўнім тэксьце на тэму ў „Слоўніку СвабодьГ таксама палемізуе з вышэйзгаданай песенькай пра „пасашок-кажушок“ і ў палемічным запале шчодра аддае
    аглаблёвую ўсходнім суседзям. Але ў расейскай мове само слова такое наўрад ці магчымае. Там оглббля заканамерна ўтварае прыметнік оглдбельный, і оглдбелышя бывае толькі крытыка палітычна няправільных пісьменьнікаў і навукоўцаў, але ня чарка.
    А ў нас аглабля — аглаблёвы, заканамерна ўтвораны прыметнік, і аглаблёвую чарку ведаюць амаль па ўсёй краіне. Яе ўпамінаюць пісьменьнікі з розных рэгіёнаў — ад Л. Левановіча з усходніх Касьцюковічаў і А. Бароўскага з паўднёвае Мазыршчыны да Ўладзімера Пецюкевіча з паўночнай Браслаўшчыны, Анатоля Клышкі з На-
    ваградчыны (у яго варыянт аглабельная) і Адама Мальдзіса з паўночна-заходняй Віленшчыны:
    — Час позьні ўжо. Зараз і першыя пеўні засьпяваюць.
    — Ага, дадому пара.
    — Тады па астатняй, па аглаблёвай.
    ...Услед за Дайнаровічамі і Лакуціеўскімі паступова ўсе, нават няцьвёрды ў нагах Сыракомля, выйшлі ў сені. Па старадаўняму звычаю гаспадар вынес туды аглаблёвыя кілішкі.
    (Адам Мальдзіс. Восень пасярод вясны)
    Запомнім: Адам Мальдзіс уклаў Сыракомлеваму шляхоцкаму асяродзьдзю ў вусны аглаблёвую.
    Суседзі палякі дагэтуль п’юць strzemiennego. Ужывалі падобнае таксама казакі. Але тост гэты ведалі і ў нас. Страмяная — ставячы нагу ў стрэмя. Выраз у нашай традыцыі вядомы акурат ад Уладыслава Сыракомлі („Дарога зь Вільні ў Ашмяну“; відаць, пісьменьнік усё ж разьмяжоўваў страмяную і аглаблёвую залежна ад сытуацыі) ды з шляхоцкіх мэмуараў.
    Як бачым, капыток, пужка, аглабля, стрэмя — усё конна-транспартныя атрыбуты. А суседзі-ўкраінцы разьвітваюцца з госьцем самым відавочным конскім тостам: На коня!
    Таму на расейскіх сайтах жартуюць: і беларусы, і ўкраінцы, і палякі разьяжджаюцца хто на калёсах, хто на кані, а яны самыя пехатой ды з кіёчкам.
    Хаця, відаць, і некаторыя беларусы ня грэбавалі пехатой. I сваё тое эсэ Міхась Скобла назваў „Расхадуха“, і раскошны тост зьвершаваў: Узьніміце чарку-,,расхадуху“ за веліч і сілу беларускага духу. Гэтае ж слова ўжываў Янка Брыль у сваіх абразках: „Упершыню пачуў тут, калі сядзелі за сталом, што апошняя чарка называецца расхадуха“. Ёсьць яно ў згаданага Анатоля Клышкі, у ягоным вольным пераказе нямецкіх народных казак пра недарэкаў-Шыльдбюргераў:
    ...Праўду казаў мой дзед: ня пі, а асабліва першай чаркі.
    Шыльдбюргеры гэтай мудрай парады ня ведалі ... і таму ладна надзюбаліся. Бо была розная чарка — і кругавая, і медавая, і расхадуха, і падскакуха, а пасьля і паваліха, і пакаціха. А як хапілі аглабельную, дык толькі праз гадзіны тры ачомаліся.
    (I не маглі разабраць ногі, бо былі ў аднолькавых штанах, а дапамагчы высьветліць, дзе чыя нага, мог толькі ладны ўдар дубцом па ёй.) Пералік і назвы чарак тут ад А. Клышкі.
    Міхась Скобла абвясьціў расхадуху агульнабеларускім разьвітальным тостам. Праўда, я заўважыў, што ўсе аўтары, якія ўжываюць выраз расхадуха,— з аднаго рэгіёну: Брыль і Клышка з Наваградчыны, Скобла з Зэльвеншчыны. Але хай сабе будзе і такі рэгіянальны ўнёсак у нацыянальную лексычную скарбніцу.
    Анатоль Клышка ў эсэ, прысьвечаным посуду для піцьця, дае яшчэ адзін назоў разьвітальнай чарцы — „на рукавіцы":
    Гэта ўжо напрыканцы бяседы, пасьля чаркіпакатухі або калі п’ецца разьвітальная „на рукавіцьГ або „аглабельная“, усялякі посуд можа страціць выразныя абрысы, і ня толькі кілішак, а нават шклянка можа сысьці за чарку.
    Зычу ўсім чытачам, каб такога зь імі ня здарылася. I закончым здаравейшым разьвітаньнем:
    Бывайце здаровы, жывіце багата.
    Верш Адама Русака, песьня на музыку Ісака Любана. Разьвітаньне зусім традыцыйнае, але была такая эпоха, што ў тэксьце 1936 году поўна вымушаных калгасна-савецкіх рэаліяў, якія новым выканаўцам у межах праекту „Народны альбом“ давялося мяняць: У вашай гасподзе шырокае поле. Бывайце здаровы, жывеце багата.
    Такім чынам:
    1)	беларуская разьвітальная чарка — АДНА.
    2)	вобразная назва на густ, транспарт і настрой: аглаблёвая
    капытковая
    на пўжку
    страмяная (гіст.)
    на рукавіцы (узімку)
    3)	простая назва: — расхадуха, адыходная, на
    адыходак, на дарожку, на расходзьдзе
    Паказьнік
    разгледжаных беларускіх словаў, формаў і выразаў
    A
    абапал 217
    абдзірала 251
    абібок 248, 249, 258
    Авен (у задыяку) 140 аглабельная 287-289 аглаблёвая, аглаблёвы 283, 286, 287, 289
    аглабля'286 ад’яжджаньне 285
    Адамовіч 120
    адвокасі166
    адпорная старана 203
    адпыліць 183 адпыльвач 183, 184 адхадная 286 адыходак 285, 289 адыходзіны 285, 286 адыходная 285, 289 ажаніцца з 219 айцец народаў 150 акторка 158 акулярнік 255, 256 акулярніца 255 акулярык 255
    Акцябарскі 99, 100, 107
    Акцябарская (воласьць) 100
    Алень (у задыяку) 138 альтанка 231
    Андрэевая 121
    Антось (пашпартнае імя) 117
    Antos, Antos 117 апівоха 108 апруда 250 аптэкарка 161
    арандарка 158 арганізатарка 160
    Арол (геральдычны) 184, 185, 235, 237-239
    арыштант 209
    Асмалоўка 114 аставайцеся здаровы 273 Астахновіч 128
    Асташоў сын 130 асьвяціць, асьвячаць 269 асьвячоны 269 атландзер 250 аторва 251
    Аўдзюня 121 аўтарка 160 ацесьліўка 251
    Б
    баба (кулінарн.) 269 бабка 159
    бабка (кулінарн.) 269 бабуля 64
    Багдановіч 121, 122
    Бай, „Бай“ 70, 74
    Бальтазараў банкет 230, 233, 234
    банкет 232, 233
    Баран (у задыяку) 137, 138, 140
    Баранавічы 106
    Баранкевіч 128
    Баранкі106 бардахлыст 708 Барткевіч 120 баўтрук 250 бацінька 145
    бацічка 145
    бацькі144
    бацька, Бацька 142-146, 148150, 217
    бацькаўшчына, Бацькаўшчына 144, 145
    бацюхна 63, 145
    бацюхны 144
    бацюшка 145, 146
    Белакрывія 83
    Белая Расея 81, 83, 87
    Белая Русь 77, 85
    Белдзяржстрах 195
    Берасьце 97
    Bielarus 71
    біндзюгайла 250
    Блізьняты (у задыяку) 138
    блында 250
    Божая Дарога (астронім) 137, 140
    будзь 272
    будзь здаровы/-ая 272
    булка 267, 269
    бывай(це) 152, 272, 273
    бывай(це) здаровы 272, 289
    Бык (у задыяку) 137, 138, 140 быць (у пасэсіўным знач.) гл.
    ёсьць
    бэйбас 251
    бэнэфіцыя 196
    бэнэфіцыяр 196
    бяседа 231, 283
    бяседачка 231
    бяседнікі 230
    В
    Вадалей (у задыяку) 140
    Вадаліў (у задыяку) 137, 138, 140
    валяваха 251 валяч 248-250
    вантух 250
    Ваньковічаў лес 98 варажбітка 158 варожка 158 Васілёва дачка 131 Васілі 139
    Вашаць 132 ваяводзіная 159
    Ваяр (у задыяку) 138 ваяўнік 209 велікодны 267, 269
    Верхні горад 114
    Верхнядзьвінск 110
    Верхнядзьвінскі (р-н) 110 ветах 139 ветурач 240
    Вечарніца 135, 140
    Вільня (Vilnia, Vilno) 66 ворапень 250
    Воўчая зорка 133, 135, 140
    вужыны кароль 187
    Вусовіч 117, 118, 131, 132
    Vusovic, Vusovic 117 выгаданабытчык 196 выгульваць, выгуляць 166, 170
    выпівака 108
    выпускніца 158
    вырай 258
    Вэнус 135
    Вэнэра 133-135, 140
    вядоўца 166
    Вялікадне, Вялічка 267
    Вялікая Мядзьведзіца 139, 140
    Вялікдзень 178, 267, 269
    Вялікі Воз 133, 139, 140 вясельле на пажарышчы 230, 233, 234
    вятох 139
    Вячорка (астронім) 135, 140
    г,г
    да пабачэньня (да пабачаньня)
    гадуйся 270, 271
    270
    гарадавы 207
    да раніцы 270
    гарлач 64
    да спатканьня 270
    гарлачыкі 65
    да сустрэчы 270
    Гародзей 66
    да сьвіданьня 274
    Гарынь 186, 187
    да сьвістаньня 274
    Гарынскі 186, 187
    да сьняданьня 274
    Гедымінавічы 120
    даба (доба) 169
    гетманавая 159
    дабранач 267, 274, 276
    Гінак 121
    дабрыдзень 267, 276
    гладкае дарожкі 275
    даганяючы не пацалуесься
    гладыш, гладышка 65
    164
    Глебка 120
    дакторка гл. доктарка
    глечык 64
    даляр 177, 178, 180
    Гніда 121
    Данькевіч 121
    годзе 243, 244, 285
    дарма 247
    Горадня 97
    дармавое 248