Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі
Вінцук Вячорка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2017
Вось як назваць неад’емнага ад школьнага жыцьця акулярыстага пэрсанажа-«батана»? Вось запамінальная песьня Зьмітра Сідаровіча, якую ён разам са школьнікамі і запісаў:
Я маленькі акулярык,
У мяне на носе шнарык.
I, здараецца, з-за гневу
Абзываеце мяне вы!
Але я зусім ня сумны -
Дастаткова я разумны!
I зь сябрамі — я сябрую,
I на вас я не крыўдую.
Акулярык!
Наагул „Школьная нізка“ Сідаровіча — выдатны прыклад жывых, не афіцыёзных песень. Іх бы ставіць на школьныя сьвяты, а не бясконцае даўкае „Учат в школе“. Зьміцер шукаў і знаходзіў і жывыя словы. Праўда, наватвор акулярык ня самы ўдалы: і быццам маленькі акуляр мікраскопа, і адчуваецца калька з расейскага „очкарнка“. Па-беларуску ж, паводле слоўнікаў 1920-х гадоў, „очковая змея“ — акулярніца. Значыць, у пару ёй павінен быць і акулярнік.
I сапраўды, знаходзім акулярніка ў прозе Янкі Брыля, Сакрата Яновіча. Скажуць — на іх уплывала польская мова. Але і ў магілёўскага пісьменьніка Сяргея Украінкі ёсьць акулярнік. Ну і ваш адданы слуга таксама належыць да гэтага племя (фота ў канцы кнігі пацьвярджае).
Шпакі пад партамі
Напэўна, гэтае слова гістарычна новае, як і зьява — дзеці ў акулярах. Але вось звычка сьпісваць такая самая даўняя, як і навучаньне. Зьвернемся да слоўніка беларускае мовы, які ўклаў Іван Насовіч на аснове чутага ад беларускіх сялянаў, шляхты, мяшчанаў, у тым ліку і шкаляроў. У сярэдзіне пазамінулага стагодзьдзя ў беларускіх студыёзусаў быў свой паўнацэнны жаргон, а ў ім важнае слова:
Шпакі, ужываецца ў множным ліку. Слова школьнае. Запазычваньне вучнем працаўу свайго таварыша. Шпакі лавіць — значыць падглядаць у іншага, лепшага вучня і запазычваць. Шпакамі жывець — значыць сам не складае, а запазычвае ў іншых.
Жаргоннае слова даўніх беларускіх шкаляроў шпакі цалкам пасуе да цяперашняй шпаргалкі. Дык хай бы праз 150 гадоў вярнуліся шпакі — ня зьява, яна і так неўміручая, а вобразнае і непазычанае беларускае слова — у школьнастудэнцкі жаргон.
Хаця слова шпаргалка расейская мова запазычыла акурат са старабеларускае. У апошняй было слова шпарТал, і абазначала яно пісульку,
неістотную або часовую — для нататак. Прыклад: Заплацілі... за сто шэсьцьдзесят сьвеч асмаковых лоевых... рахуючыся з шпаркгалаў (1689). Гэтае слова ў сваю чаргу з лацінскага sparganum (a тое з грэцкага onapyavov, што значыць ‘дзіцячая пялюшка’).
А тыя шкаляры мусілі лаціну даўбаць — што адпавядае значэньнем расейскаму „зубрнть“. „Зубрнлка" па-беларуску і ёсьць даўбень або даўбня — „непонятлнвый“, як тлумачыць Насовіч расейскамоўнаму чытачу. Зрэшты, даўбень хаця б даўбе, а ёсьць такія, што нічога ня робяць, і для іх словаў і ў сучаснай беларусай практыцы не бракуе.
Але ў галовах і даўбнёў, і звычайных лайдакоў усё ж заставаліся нейкія лацінскія словы. Вось Насовіч падае слова фарнапікс — жорсткае катаваньне. Задаўяму фарнапіксу. Адкуль такое? Ад лацінскага Inferna ріх — пякельная смала.
Той жа Насовіч запісаў беларускія шкалярскія выразы пра ўсякія хуліганствы. Фінфа — папяровая трубачка, тонкі канец якой устаўляюць у нос соннага чалавека, а шырокі падпальваюць. Жах. У пераносным значэньні фінфа азначае непрыемнасьці.
I гэтыя непрыемнасьці могуць сустрэць пэўнае шкалярова месца:
Сэмпітэрня. От лат. sempitemus — всегдашннй. ...Усыпалі ў сэмпітэрню дзясяткі два, няхай носіць здароў.
Але і свае беларускія словы, ня толькі шпакі, у школьнай практыцы могуць набываць жаргоннае значэньне.
Як назваць апошні шэраг сталоў, дзе зьбіраюцца вышэйзгаданыя лайдакі, абібокі, аматары фінфаў і лаўцы пакемонаў? Ну не „камчаткай“ жа ці іншымі магаданскімі паняцьцямі. Дык вось, у нас далёкі край — гэта вырайі У выраі добра, утульна, настаўнікава вока не дастане.
беларуская
нагода
Дзень Волі. Дзень Незалежнасьці.
Як называць галоўнае сьвята
Перачытваю мову дакумэнтаў Рады БНР 1918 году. Імкліва знаходзіліся патрэбныя словы, і калі б гісторыя нашае незалежнае дзяржавы не была перапыненая гвалтам, ужо ў пачатку 1920-х мы б мелі паўнавартасную тэрміналёгію дзяржаўнага жыцьця, прычым не бальшавізаваную.
Вось машынапіснае запрашэньне на гістарычнае паседжаньне:
...ЧАРГОВАЕ ПАСЯДЗЭНЬНЕ РАДЫ АДБУДЗЕЦЦА у нядзелю 24-го сакавіка /марца/ а 5-й гадзіне /па сярэдне-эуроп/ у вечары у домі пад № 43 НА ЗАХАРОУСКАЙ ВУЛІЦЫ. /3-Й ЭТАЖ 1-ГО АД серпуховскай вуліцы пад’езду/.
(...)
старшыня рады [Я. Серада]
пісар [К. Езавітаў]
(Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі / Укл.
Сяргей Шупа. Т. I. Кн. 1. Вільня—Нью-Ёрк— Менск—Прага, 1998. С. 62.)
Яшчэ ня выйшла была друкам „Беларуская граматыка для школ“ Браніслава Тарашкевіча, і айцы БНР пішуць паводле інтуіцыі. На расейскай друкавальнай машынцы няма літары У (як і цяпер яе ня могуць знайсьці на сваіх кампутарах дзяржаўныя чыноўнікі). Часам рука мэханічна дадае ў канцы слова расейскі Б.
Прабіваюцца русізмы (як этаж) і палянізмы (як пасядзэньнё). Яшчэ пішуць Мінск, і вуліца па-расейску — а ёй такое імя расейскія ўлады і далі — Серпуховская. Але Рада завецца Радаю, сакавік сакавіком. Хоць гэтую даўнюю нацыянальную назву на ўсякі выпадак тлумачаць у дужках дыялектным слоўкам марац. I нават гадзіны лічаць паводле сярэднеэўрапейскага часу.
***
Што ж да найважнейшых палітычных тэрмінаў, то айцы БНР ужываюць іх дакладна. Вернемся ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 году.
Пад раніцу 25-га Рада прымае гістарычны дакумэнт — Устаўную Грамату Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якую мы звычайна нумаруем і называем трэцяю. 3-я грамата ўжо „дана ў Менску Беларускім“, і дата пазначаная бяз „марца“ — 25 Сакавіка.
Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай
Рэспублікі, скідаем з роднаго краю апошняе ярмо дзяржаунай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расійскіе цары на наш вольны і нізалежны
край. Ад гэтаго часу Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаецца Нізалежнай і Вольнай Дзяржавай.
Вось жа 25 сакавіка 1918 году ўпершыню ў афіцыйным дакумэнце паўнамоцнага беларускага органу зьяўляецца слова незалежнасьць. Акрэсьліваюцца межы незалежнай дзяржавы ды яе лад.
Дакумэнт таксама прасякнуты ідэяй волі, свабоды: ён гаворыць пра „вольны і нізалежны край“, „правы і вольнасьці грамадзян і народаў Беларусі“. Але грамадзянскія вольнасьці ўжо прадэкляравала папярэдняя, 2-я Устаўная грамата ад 9 сакавіка 1918 году:
5. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвешчаецца вольнасьць слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў; безумоўная вольнасьць сумленьня, незачэпнасьць асобы і памешканьня.
Таму, калі ўжо на тое, Днём Волі можна было б лічыць 9 сакавіка.
Своеасаблівае публічнае табу на слова незалежнасьць да ночы 25 Сакавіка 1918 году нагадвае мне 1980-я гады, калі словы Незалежная Беларусь выклікалі ўтрапеньне сатрапаў і былі жаданаю мараю ў думках маладых адраджэнцаў. Ужываць прыметнік „незалежная“ ў дачыненьні да Беларусі ў савецкі час было забаронена.
Хаця „сувэрэнная“ — калі ласка. Парадаксальна. Паводле БелЭН, сувэрэнітэт — незалежнасьць і паўнаўладзьдзе суб’екту дзяржаўнапалітычных і праўных дачыненьняў у прыняцьці рашэньняў у межах сваёй кампэтэнцыі й выкананьні паўнамоцтваў улады. Слова ж незалежны, паводле слоўнікаў, азначае ‘самастойны, які не залежыць ад каго-н., чаго-н., свабодны’. Інакш кажучы, у неспэцыяльных тэкстах гэта часьцей за ўсё сынонімы.
Але вось у Канстытуцыі БССР 1978 году ёсьць „глава 7“ пад назваю
Беларуская ССР — саюзная рэспубліка ў складзе СССР. I ў ёй
Артыкул 68. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка — суверэнная савецкая сацыялістычная дзяржава.
А каб не было сумневаў у такім „сувэрэнітэце“, ніжэй ясна тлумачыцца:
Артыкул 75. Суверэнныя правы Беларускай ССРу адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР ахоўваюцца Саюзам ССР.
Слова „незалежнасьць“ у той Канстытуцыі няма. „Паўнапраўным і незалежным членам сусветнага супольніцтва“ БССР нарэшце асьцярожна названая толькі ў „Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце“ ад 27 ліпеня 1990 году (толькі адзін раз).
Лексычны казус „сувэрэнітэт vs незалежнасьць“ адлюстраваўся ў двух этапах юрыдычнага афармленьня новай беларускай дзяржаўнасьці. Згаданая Дэклярацыя абвяшчала „поўны
дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі“. Але дзяржаўную незалежнасьць сьцьвярджалі ўжо дакумэнты, ухваленыя падчас рэвалюцыйных падзеяў жніўня і пазьнейшых месяцаў 1991 году.
***
А як называлі айцы-заснавальнікі БНР гадавіны 25 Сакавіка? У 1921 годзе, ужо, на жаль, на эміграцыі Беларускі ўрад ушанаваў 25 Сакавіка як сьвята і надаў яму імя. „Дэклярацыя Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі з прычыны трэцьцяй гадаўшчыны абвешчаньня дзяржаўнай незалежнасьці БеларусР пачынаецца словамі:
Дзень 25 сакавіка — нацыяналыше сьвята Беларусі.
Тры гады таму... Беларуская Дзяржаўная Pada ... абвесьціла наш край Дзяржавай вольнай і ад нікога незалежнай.
(...) ...Моцна трымае Рэвалюцыйны Беларускі Урад у сваіх руках сьцяг незалежнасьці і непадзельнасьці роднага краю.
(Архівы БНР. Т. I. Кн. 2. С. 1059)
Дакумэнт ковенскі; тэкст, хутчэй за ўсё, аўтарства Вацлава Ластоўскага.
У іншым дакумэнце тых дзён — „Адозва Рады БНР і Рады Міністраў БНР да беларускага й жыдоўскага народаў' ад 25 сакавіка 1921 году — знаходзім і назву сьвята, і яго спокліч:
...вялікі гістарычны дзень 25 сакавіка 1918 году — Дзень апавешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі
Слава Беларускай Народнай Рэспубліцы! Ніхай жыве Беларуская Незалежнасьць!
(Тамсама. С. 1057-1058)
Такім чынам, першая афіцыйная назва сьвята — Дзень апавешчаньня/абвешчаньня (дзяржаўнай) Незалежнасьці Беларусі.
Вядома, што тады, што цяпер незалежнасьць беларускае нацыі немагчымая без свабоды й дэмакратыі. Толькі свабодны народ, а не тыран ці сатрап, абароніць незалежнасьць краіны. Але правільна і адваротнае: безь незалежнасьці ня будзе нам волі.
Да 1990 году 25 Сакавіка звалася толькі Днём Незалежнасьці. А Дзень Волі — гэта пазьнейшая, вобразная назва: спэцыяльны выпуск газэты „Свабода“ з такою „шапкаю“ ўпершыню заклікаў менчукоў на сьвяточную дэманстрацыю.
***
Новая назва пашырылася, зьявіліся новыя, часта гераічныя, вобразы і легенды Дзён Волі найноўшага часу, у тым ліку і сёлетняга. Некаторыя нават не падазраюць пра пачатнае імя сьвята. На жаль, у сытуацыі татальнага замоўчваньня і скажэньня нашай гісторыі дзяржаваю назва Дзень Волі не падказвае людзям, што ж адбылося эпахальнага ў гэты дзень. Нават незалежныя журналісты пішуць пра 25 Сакавіка: „99 лет назад была провозглашена Белорусская Народная