Нe сьмяшыце мае прыназоўнікі
Вінцук Вячорка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2017
Ушыркі так сажні чатыры та сырніца мела уверсе, а ўся на стаўбе на вялізным тырчэла, як бусла гняздо. А той стоўб быў стары, хоць дубовы, ужо пахіліўшыся, выгніўшы аж да паловы...
(Пераклад Браніслава Тарашкевіча)
Тая сырніца аказалася баявая, героі паэмы Войскі з Возным у наступных радках абвалілі яе на маскалёў, г. зн. на расейскіх салдатаў.
Слова сырніца мае таксама іншае значэньне: тварог з маслам, падрыхтаваны для доўгага захоўваньня. У народнай малочнай тэрміналёгіі вылучаюць стадыі ператварэньня малака. Перш сьвежае цёплае малако, або сырадой. Потым малако, якое пастаяла, але пакуль ня скісла. Яно так і завецца пастаялка ці пастоялка', далей атрымліваецца ўжо сыракваша, ці кісьляк, ці сырапеня (у розных дыялектах).
„Простоквашйно“— пад гэтым імем расейская карпарацыя прадае беларускае малако. Назва і адсылае да расейскага мультфільму, і прывязаная да малочнага вырабу, які па-беларуску завецца іначай. У маёй сям’і завядзёнка купляць малочнае толькі беларускае, і я абыходзіў гэтае „Простоквашнно“ здалёк, думаючы, што да беларускіх кароваў яно ня мае дачыненьня. Беларускі тавар пад расейскім псэўданімам не ўспрымаецца як беларускі.
беларуская
годнасьць
Як нас заве сьвет — „Беларашэн" ці Belarus(i)an?
I што клеіць на бампэр — „Бай" ці BLR?
Гэта шматбаковая праблема, яна датычыць назвы ня толькі нашай краіны, але і мовы. Напрыклад, як утварыць прыметнік „беларускі“, у тым ліку тэрмін „беларуская мова“, на асноўнай цяпер міжнароднай мове — па-ангельску? Пагатоў па-ангельску часта назвы мовы і жыхароў краіны супадаюць.
Тыя, хто вучыўся ў савецкую пару, вызубрылі прыметнік Byelorussian, вымаўляецца [bjelau'rAjh] (прыблізна „б’елэўрашн“). Ясна, што форма паходзіць ад слова Byelorussia й цалкам сугучная з ангельскаю формаю Russian (,,рашн“) — расейскі. I дагэтуль не адзін перакладнік, навучыўшыся называць нашую краіну адпаведна прынятаму ў 1991 годзе напісаньню — Belarus, тым ня менш прыметнік „беларускі“ ўпарта перакладае як Byelorussian.
Перадача назвы Беларусі ў іншых мовах — асобная гаворка і некалькі асобных праблемаў. У гарачыя месяцы пасьля жніўня 1991 году, калі незалежнасьць Беларусі стала канстытуцыйным законам ды ішла барацьба за яе ўмацаваньне, пытаньні знакаў і знакавых сыстэмаў незалеж-
най дзяржавы не былі на першым месцы і часта вырашаліся без удзелу спэцыялістаў. Ухваліўшы назву дзяржавы Рэспубліка Беларусь, правільна пастанавілі на іншыя мовы яе трансьлітараваць зь беларускае. У гістарычны дзень 19 верасьня разам з законамі пра герб і сьцяг быў прыняты і кароткі, зь пяці пунктаў, закон № 1085-ХІІ „Аб назьве Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (..
Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей называць „Рэспубліка Беларусь“, а ў скарочаных і састаўных назвах — „Беларусь“. Устанавіць, што гэтыя назвы транслітаруюцца на іншыя мовы адпаведна зь беларускім гучаньнем. (...)
Пачалася ведамасная рэалізацыя закону. He ўлічылі (або, хутчэй, ня ведалі), што натуральная трансьлітарацыя для нас — гэта беларуская лацінка (нацыянальны альфабэт на лацінскай аснове), даўно кадыфікаваная ў падручніках, граматыках і выдавецкай практыцы. Беларускай лацінкай назва краіны пішацца Bielarus, адпаведна іншым лацінапісьмовым мовам яе можна было прапанаваць без дыякрытычных знакаў: Bielarus. Але скарысталі расейскую табліцу трансьлітарацыі (тутэйшы „міліцэйскі“ варыянт якой бальшыня грамадзянаў Беларусі бачыць на прыкладзе сваіх імёнаў у пашпартах). Так атрымалася Belarus.
Беларуская дыяспара ў ангельскамоўным сьвеце ўжывала тагачасны „ААНаўскі“ стандарт, каб іншаземцы дакладна ідэнтыфікавалі назву краіны ды прыметнік ад яе. Скажам, вялікі падручнік беларускае мовы для ангельскамоўных аўтарства Валянтыны Пашкевіч, які выйшаў у 1974-78 г. у Таронта, зваўся яшчэ „Fundamental Byelorussian / Беларуская мова“.
Апошнімі дзесяцігодзьдзямі, аднак, у ангельскамоўнай прасторы адбыўся зрух, напісаньне Belarus стала афіцыйным у міжнародных арганізацыях, і прыметнік Byelorussian прызабыўся. Ад Belarus прыметнік утвараецца дваяка. Можна сустрэць і форму Belarusian [beb'rmsian] („бэлэрўсіэн"), і напісаньне ды адпаведнае вымаўленьне Belarusan [ beb’ru:san] (,,бэлэрўсэн“). Вялікі „Ангельска-беларускі слоўнік“, укладзены Валянтынай Пашкевіч у Канадзе і выдадзены ў Менску, падае абодва прыметнікі, але Belarusian як асноўны, і на вокладцы таксама бачым English-Belarusian Dictionary.
Пасьля аднаўленьня беларускае незалежнасьці перавагу ў ангельскамоўнай практыцы і публікацыях нашае дыяспары меў суфікс -an (Belarusan). Гэтая форма з 1992 па 1995 год была прынятая і ў ААН. Ангельскамоўная навуковая манаграфія доктара Яна Запрудніка „Беларусь на скрыжаваньнях гісторыі“ падае толькі Belarusan. 3 прыметнікам Belarusan афіцыйна зарэгістраваныя беларускія арганізацыі (як BAZA — The Belarusan-American Association, Inc.).
I гэта невыпадкова. Формы на -іап у ангельскай мове сыстэмна ўтвараюцца ў бальшыні сваёй (акрамя даўніх традыцыйных выключэньняў) ад назваў краінаў на -іа: Armenia —► Armenian, Estonia —> Estonian, India —> Indian.
I, такім чынам, Belarusian падказвае неабазнанаму іншаземцу ўяўную, няісную назву краіны — ,,Belarusia“. А ўрэшце вядзе да спакусы сказаць „Белэрушэн“ — і зноў аднаўляюцца асацыяцыі з Расеяй.
Фіналь -an у ангельскай мове далучаецца да асновы назвы краіны ці народу. Часьцей — калі назва заканчваецца на -a: Andorra — Andorran, Moldova — Moldovan-, на іншыя галосныя, якія адсякаюцца: Mexico — Mexican. Але не бракуе і ўтварэньняў ад асноваў на зычны ці паўгалосны, як Tibet — Tibetan, El Salvador — Salvadoran, Martinique — Martinican, Mozambique — Mozambican, Paraguay — Paraguayan, або назваў карэнных народаў і моваў Амэрыкі Aztek — Aztekan, Chinook — Chinookan.
Дзяржаўныя службоўцы Рэспублікі Беларусі выкарыстоўваюць форму Belarusian. Аднак яны, службоўцы, рэдка адстойваюць нават гэтую форму, пачуўшы на розных міжнародных захадах стары прыметнік „Б’елэўрашн“, а нават „Б’елэўраша“ пра краіну.
Адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага сеціва і яго дасьледнік, стваральнік Вікіпэдыі па-беларуску Ўладзімер Каткоўскі (псэўданім Rydel23) у 2002 годзе пісаў:
3 увагі на разбуральную прыроду імпэрскага панаваньня Расеі, якое вымушана была трываць Беларусь, шмат людзей у Беларусі могуць палічыць прыметнік Byelorussian нават абразьлівым. Таму калі вы хочаце ставіцца да беларусаў з павагаю, выкіньце Byelorussian ды іншыя падобныя формы (Belorussian} з вашага слоўніка.
У гэтым сэнсе Belarusian — меншае зло. Але (ІМНО — на маю сьціплую думку) Belarusan — лепш.
Едзе казачнік Бай
Двулітарны скарот назвы дзяржавы BY — у кожным электронным адрасе беларускае зоны, на дзяржаўным нумары кожнага аўтамабіля. A таксама ў скароце для нацыянальнай валюты, на візах, у міжнародных кодах аўтамагістраляў і г.д. Гэта вельмі важны ідэнтыфікатар дзяржавы.
Але чаму ён такі своеасаблівы для Беларусі? Літары ¥ няма ў яе назьве лацінкаю ці трансьлітарацыяй. Бо скарот паходзіць ад тае самае назвы яшчэ савецкіх часоў — Byelorussia.
Двулітарныя абрэвіятуры назваў дзяржаваў рэглямэнтуюцца стандартам Міжнароднай арганізацыі стандартызацыі ISO 3166-1 alpha-2. Ужываюцца ў валютных, банкаўскіх, страхавых, транспартных кодах, у бібліятэчных базах, у дамэнах. Стандарт, скаардынаваны з тэрміналёгіяй
ААН, быў прыняты ў 1974 годзе, калі незалежнай Беларусі не было, а была савецкая імпэрыя. Аднак Беларуская ССР фармальна была чальцом-заснавальнікам ААН, а значыць, мела права на стандартнае скарачэньне, і так з ,,BYelorussia“ атрымалася BY.
У 1991 годзе, калі мы аднавілі статус сапраўды незалежнай дзяржавы, былі свабодныя два больш адпаведныя скароты — BL і ВА. Але тады ў дзяржаўных структураў не дайшлі да гэтага рукі, і мы засталіся зь непрыкаянай літарай і малапазнавальным кодам. А вакантныя спалучэньні забралі: ВА ў 1992 годзе Босьнія, BL у 2007 годзе Сэн-Бартэльмі (француская тэрыторыя). Іншыя прыдатныя нам спалучэньні належаць: BE — Бэльгіі, ВІ — Бурундзі, BR — Бразыліі, BS — Багамам, BU — Бірме (якая цяпер М’янма, але скарот зарэзэрваваны за ёю на пераходны пэрыяд з 1989-га ажно на 50 гадоў).
Ёсьць і трохлітарныя коды дзяржаваў (стандарт ISO 3166-1 alpha-З). Ужываюцца ў машыначытальных частках пашпартоў, а таксама ў практыцы Міжнароднага алімпійскага камітэту, ФІФА. Беларусь мае ў гэтай сыстэме больш адэкватны і пазнавальны код BLR.
Скароты рэгістрацыі аўтамабіляў рэгулююцца іншым міжнародным актам. Многія зь іх паўтараюць стандартныя двулітарныя ISO-3166, але ёсьць і трохлітарныя, і старыя традыцыйныя адналітарныя. Дык вось у гэтай сыстэме скарот BLR пакуль што вольны.
Ці абароніць Belarus Сьвятлана Алексіевіч?
He Vitryssland, не WeiBrussland, не Valko-Venaja, а Беларусь на ўсіх мовах сьвету
Разважаючы пра назвы беларускае мовы па-ангельску (гл. папярэдні тэкст), я быў паабяцаў зьвярнуцца да тэмы імя нашай краіны ў іншых мовах сьвету.
I вось нагода: 8 кастрычніка 2015 году слова „Беларусь“ на розных мовах адным зь першых загучала у выпусках навінаў. Прафэсар Сара Даніюс, Неадменны сакратар Швэдзкай акадэміі, абвяшчае рашэньне апошняй:
„...Nobelpriset і litteratur ar 2015 tilldelas den vitryska forfattaren Svetlana Aleksijevitj“.
Пачуўшы ў жывой трансьляцыі слова „вітрюска“, я ведаў, чыё імя прагучыць усьлед і што сёлетні літаратурны Нобэль — у Беларусі. Але і пераканаўся, што дагэтуль у Швэцыі як афіцыйныя ўжываюцца назва краіны Vitryssland і прыметнік vitrysk(-a). I гэтыя словы зноў пачулі мільёны швэдаў. (Тая абвестка прагучала і па-ангельску, з састарэлым прыметнікам Belorussian — „Бэлэўрашн“, які стасуецца і рыфмуецца з „рашн“ і які таксама пачулі мільёны людзей ува ўсім сьвеце).
Па-швэдзку Ryssland — Расея. Вось жа Vitryssland — гэта „Белая Расея“, нават ня „Белая
Русь", бо гістарычная Русь па-швэдзку Rus або на лацінскі лад Rutenien.
Ужо нямала гадоў швэдзкія грамадзяне родам зь Беларусі (пісьменьнік і журналіст Дзьмітры Плакс, гісторык Андрэй Катлярчук), швэдзкія інтэлектуалы і палітыкі ладзяць кампанію за ўжываньне слова Belarus і прыметніка belarusisk. I за паступовую адмову ад Vitryssland, бо „ў сьвядомасьці людзей гэта нешта на поўначы Расеі, пакрытае сьнегам“,— тлумачыў журналісту tut.by Дзьмітры Плакс.