as К.Я.Шышыгіна-Патоцкая 2-е выданне Мінск «Беларусь» 2002 УДК 947.61(092)+929 Радзівілы ББК 63.3(4Бен) Ш9Р Шышыгіна-Патоцкая К.Я. Ш98 Нясвіж і Радзівілы/К.Я. Шышыгіна-Патоцкая. — Мн.: Беларусь, 2002. — 240 с. ISBN 985-01-0250-0. Былое старажытнае паселішча на беразе ракі Ушы ў пачатку XVI стагоддзя стала галоўнай рэзідэнцыяй слыннай сям'і, цэнтрам культуры Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, другім горадам у дзяржаве пасля Вільні. Гісторыі горада Нясвіжа і легендарнага роду Радзівілаў цесна з’яднаны паміж сабою. Аб гэтым кніга. УДК 947.61(092)+929 Радзівілы ББК 63.3(4Бсн) ISBN 985-01-0250-0 © Шышыгіна-ГІатоцкая К.Я., 2002 © Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларусь», 2002 ПРАДМОВА На Беларусі Нясвіжчына — адна з мясцін, што маюць надзвычай багатую гісторыю. Шмат цікавых, паэтычных паданняў і легендаў нарадзілася тут, у маляўнічым кутку нашай зямлі. Гэтыя своеасаблівыя помнікі даўніны хвалююць нас сваёй сувяззю з мінулым краю, вобразнасцю і непаўторнасцю. Знаёмства з імі пачнём з легенд пра назву самога горада. Існуе некалькі версій яе паходжання. Даўным-даўно, калі ўсе тутэйшыя землі яшчэ былі пакрыты густым непраходным лесам, па рацэ Ушы з поўначы спусціўся ў гэты край нейкі князь з дружынай. Яны ўбачылі тут шмат дзікіх звяроў, якія зусім не баяліся чалавека. Паляванне было вельмі ўдалым. Хутка ўсе лодкі запоўніліся дзічынай. He хапіла месца вялікаму мядзведзю, якога падстрэліў сам князь. Вырашылі прыехаць па яго іншым разам. Праз некалькі дзён князь паслаў сваіх верных слуг па здабычу. Але слугі вярнуліся і далажылі князю, што мядзведзь нясвежы. 3 той пары так і пачалі называць гэтае месца, дзе потым узнікла славянскае паселішча. Вось іншая. На месцы цяперашняга горада была высокая і вельмі крутая гара. Цяжка было ўбачыць што-небудзь з-за яе, «не свндеть» нічога. Аднойчы ў час моцнай паводкі, можа яшчэ сусветнай, гэтую гару размыла на сем узгоркаў і занесла сюды дамы з людзьмі і цэлы карабель. Так з’явіліся пасяленцы на гэтай зямлі, а іх паселішча атрымала імя ад назвы гары. На думку некаторых даследчыкаў Нясвіж узнік на адным з водных гандлёвых шляхоў. Аб гэтым сведчаць шматлікія запруды на рацэ Ушы, ля вытокаў якой раскінуўся горад. Сапраўды, у гэтым месцы сустракаюцца дзве водныя сістэмы — рака Уша ўпадае ў магутны Нёман, які імчыць свае воды ў Балтыйскае мора, а на поўдзень ад горада пачынаецца з невялікага балота рэчка Лань, прыток Прыпяці. Паданне гаворыць, што там, дзе Уша і Лань блізка падыходзілі адна да адной, і ўзнікла паселішча людзей, якія дапамагалі перацягваць ладдзі ў гэтым месцы волакам. Затым яно ператварылася ў астрог і стала цэнтрам невялікага княства. Паселішча было добра ўмацаванае. Гэтаму дапамагалі і вялікія балоты-багны, і шматлікія абаронцы-воі, якіх называлі віжамі. Цяжка было прабрацца варожым воінам праз высокія сцены крэпасці. Кожную раніцу дазорныя на вежах дакладвалі князю аб тым, urro ў горад не прайшлі варожыя лазугчыкі. У самой крэпасці было шмат — «несть чнсла» — віжаў. Ад сугучча гэтых кароткіх слоў «несць віжаў» і сталі называць горад-крэпасць. Аўтар шматлікіх тапанімічных слоўнікаў В. Жучкевіч тлумачыў слова Нясвіж проста, без усялякай таямнічасці. Калісьці густыя зараснікі кустоў каля вады называлі свіддзю. Каля горада-крэпасці такіх кустоў не было. У Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім, у склад якога ўваходзіла сучасная Беларусь, было шмат багатых родаў. Але цяжка знайсці больш магугных і заможных, чым Радзівілы. Род Радзівілаў лічыўся самым высакародным сярод еўрапейскай арыстакратыі. На працягу стагоддзяў з роду Радзівілаў выйшлі больш сарака сенатараў, канцлераў, ваяводаў, кашталянаў, маршалкаў і г. д. Разгалінаваная сям’я знаходзілася ў сваяцкіх адносінах з каралеўскімі дамамі Еўропы (дванаццаць шлюбаў). Некаранаванымі каралямі Вялікага княства называлі прадстаўнікоў гэтага ўплывовага роду, які даў дзесяткі выдатных дзяржаўных дзеячаў Бацькаўшчыны, сапраўдных рыцараў незалежнасці. Нясвіж лічыўся галоўнай рэзідэнцыяй Радзівілаў, «сталіцай» магутных магнатаў. У нясвіжскім замку знаходзілася найбагацейшая ў свеце бібліятэка з вялізным архівам, які зберагаў так званую Літоўскую метрыку, карцінная галерэя з тысячамі твораў мастацтва. У Нясвіжы дзейнічалі друкарні, прыдворны тэатр, шматлікія аркестры, капэлы, ствараліся оперы і балеты, збіраліся калекцыі зброі, манет, працавалі шматлікія мануфактуры. Славуты гісторык Адам Кіркор пісаў: «Нясвіж сваім багаццем, бляскам, непаўторнасцю, назапашанай разнастайнасцю выбітных твораў навукі і мастацтва не толькі быў першым у цэлай Літоўскай Русі, але пераўзыходзіў у многім ціматлікія другарадныя сталіцы... He разгулам, дзівацтвамі ды ўсялякімі празмернасцямі барскага жыцця..— але сваім эстэтычным бокам, сваімі рэдкімі зборамі, кабінетамі, бібліятэкамі, архівам, карціннай галерэяй, тэатрам, урэшце рэшт самім жыццём, у якім паміж розных барскіх задумак было шмат вытанчанасці, гуманнасці, вышэйшых поглядаў і памкненняў, нарэшце нават самаадданасці». Да нашых дзён зберагліся ў Нясвіжы цудоўныя ўзоры дойлідства: палацава-паркавы ансамбль, фарны касцёл, жаночы кляштар, Ратуша, Слуцкія вароты, «Домік на рынку», гандлёвыя рады і інш. Уражваюць агромністыя падзямеллі ў некалькі паверхаў, патаемныя сховішчы, падземныя хады. Пад касцёлам збераглася фамільная крыпта Радзівілаў. Апошняе перазахаванне туг адбылося 8 чэрвеня 2000 г. Поспехаў табе, любы горад, у трэцім тысячагоддзі. AVE, НЯСВІЖ! О родны Нясвіж, Ганаруся табою, Мой горад стары такі малады С.Новік-Пяюн Повязь часоў Музыка ў камені У засені старых паркаў Мастацгва пэндзля і разца Паўстае са старонак Скарбы кніжных і архіўных сховішчаў Мелыіамена і нясвіжскае «До» ПОВЯЗЬ ЧАСОЎ Нясвіж размешчаны на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці ў вытокаў рэчкі Ушы на галоўным еўрапейскім водападзеле. Як праходзіла засяленне Нясвіжчыны старажытнымі славянамі, пакуль што невядома. Знойдзеныя славянскія помнікі датуюцца X стагоддзем. 3 горадам Нясвіжам звязана надзвычайна важная старонка ў гісторыі Беларусі. У даследаванні далёкага мінулага Нясвяжчыны археалогія зрабіла толькі першыя крокі і галоўныя адкрыцці яшчэ наперадзе. Першае ўпамінанне Нясвіжа ў летапісах адносіцца да 1223 года. 3 захаду на Русь насоўваліся нямецкія і шведскія феадалы, а з усходу — мангола-татарскія захопнікі. Палавецкі хан Кацян прасіў у кіеўскага князя і іншых рускіх князёў дапамогі. Ён казаў так: «Нашу зямлю сёння забралі татары, а вашу возьмуць заўтра, абараніце нас. Калі не дапаможаце, то мы будзем перабіты сягоння, а вы заўтра». Кіеўскі князь склікаў блізкіх і далёкіх суседзяў-князёў на раду. Прывёў сюды сваю дружыну і Юрый Нясвіжскі. Вырашылі ісці паходам на ворага. Татараў трэба было сустрэць у стэпе за Дняпром на палавецкай зямлі. Дружына Мсціслава Галіцкага першай перайшла раку, сустрэлася з мангола-татарамі і разбіла іх перадавы атрад. Рашучы бой пачаўся 31 мая ля ракі Калкі. Вялікай трагедыяй для рускіх дружын закончылася гэтая бітва. Мужна змагаліся воіны, але сіл не хапала. Ворагі акружылі іх лагер і прапанавалі здацца ў палон. У ліку князёў, якія не здаліся, а са зброяй у руках прарываліся да Дняпра, быў і нясвіжскі князь Юрый. Усе яны загінулі разам з дружыннікамі. Тыя ж, хто трапіў у палон, паміралі ў вялікіх пакутах. Пераможцы піравалі седзячы на дош- ках, пад якімі ляжалі няшчасныя. Доўга навокал разносіліся енкі і храбусценне касцей. Паданне расказвае, што з усіх ваяроў нясвіжскай дружыны на радзіму вярнуўся толькі адзін. Як і многія яго таварышы, ён упаў на полі бітвы з глыбокімі ранамі і страціў прытомнасць. Ворагі палічылі яго мёртвым. Ноччу паранены, ачуняўшы, пачуў ціхі стогн недалёка ад сябе. Гэта быў яго князь. Пазнаўшы свайго дружынніка, паміраючы князь папрасіў яго расказаць на радзіме, як па-геройску загінулі ўсе нясвіжцы, не здаліся ў палон. Малады дружыннік даў слова выканаць просьбу. Праз некалькі хвілін князь памёр на руках свайго вернага воіна. Доўгім і цяжкім быў шлях дадому. Шмат дзён і месяцаў дабіраўся дружыннік да вытокаў Ушы. У Нясвіжы яго, як і ўсіх астатніх воінаў, даўно аплакалі родныя. I вось ён, абяссілены,— каля сцен роднага горада. Расказаў пра гібель усіх дружыннікаў і князя, перадаў яго апошнія словы і сканаў. Існуюць звесткі, што Нясвіж яшчэ да XIII стагоддзя быў умацаваннем крывічоў і сталіцай княжацкага ўдзела, знаходзячыся ў залежнасці ад княстваў — то Валынскага, то Кіеўскага, то Полацкага. Пасля смерці князя Юрыя Нясвіж яшчэ доўга быў цэнтрам княства. Вядомы нясвіжскія князі Рыгор і Іван, што ўпамінаюцца пад 1388 годам. Але яны, паводле сцвярджэння У. Сыракомлі, ужо залежалі ад Дзмітрыя Карыбута, князя ноўгарад-северскага. Каля 1430 года Нясвіжам валодаў нехта Федзька. У 1492 годзе горад перайшоў ва ўладанне да знакамітага роду Кішкаў, адна з прадстаўніц якога — Ганна ў 1513 годзе выйшла замуж за Яна Радзівіла па мянушцы Барадаты і прынесла Нясвіж у пасаг роду Радзівілаў. У XVI стагоддзі ў Еўропе ў выніку рэфармацыйнага руху стала вядома шмат выдатных мысліцеляў. У Вялікім княстве Літоўскім на арэне проціборства паміж праваслаўем і каталіцызмам склаліся спрыяльныя ўмовы для прапаганды наватарскіх ідэй, і Нясвіж стаў адным з галоўных цэнтраў Рэфармацыі ў Беларусі, дзе разгарнулася барацьба супраць акаталічвання як сродка заняволення беларускіх зямель палякамі. Імёны прагрэсіўных дзеячаў XVI стагоддзя, што жылі ў Нясвіжы, набылі шырокую вядомасць. Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Саламон Рысінскі, Даніла Набароўскі і іншыя пісьменнікі, паэты, філосафы адыгралі значную ролю ў развіцці беларускай культуры. Каля 1560 года ў Нясвіжы была заснавана друкарня, дзе выдаваліся творы Сымона Буднага, іншых філосафаў. Друкаром быў Д. Лянчыцкі. Мікалаю Радзівілу Чорнаму падпарадкоўваліся друкарні ў Нясвіжы і Брэсце. Па багацці і ўплыву нясвіжскі магнат быў другім чалавекам у дзяржаве пасля вялікага князя. Прыняўшы ў 1550-я гады вучэнне Кальвіна, ён распаўсюджваў яго на беларускіх землях усімі магчымымі сродкамі. Нясвіж, па сутнасці, стаў цэнтрам новай плыні ў Вялікім княстве. Але раптоўная смерць Мікалая Чорнага ў 1565 годзе перашкодзіла здзяйсненню задуманага.