Януш Уняхоўскі, які добра ведаў па вопісу ўсе каштоўныя рэчы з Нясвіжскага замка, не мог знайсці некаторыя з іх ні ў адным музеі свету. Асабліва яго зацікавіла зброя, што рабіў для Радзівілаў іспанскі майстар эпохі Адраджэння. Збройнік жыў у Таледа і выконваў заказы іспанскіх каралёў. Тварэнні яго рук упрыгожвалі калісьці Рыцарскую залу замка, а потым бясследна зніклі. Калекцыянер вырашыў пашукаць шчасця і накіраваўся ў Нясвіж. Ён спыніўся ў знаёмага небагатага шляхціца, але нічога не сказаў яму пра мэту свайго прыезду. Аднойчы шукальнік зусім выпадкова заўважыў, як шляхціц карміў парасят з нейкай дзіўнай місы. Гэты прадмет адразу ж прыкаваў увагу госця. Гаспадар вельмі здзівіўся, калі пачуў просьбу прадаць яго. Уняхоўскі не памыліўся ў сваім прадчуванні. Калі «місу» адчысцілі ад бруду і чарнаты, убачылі залатыя ўзоры і знак майстра з Таледа. Гэта была «спіна» ад старажытнага панцыра. Яе Уняхоўскі змог абмяняць у кракаўскага калекцыянера Юткевіча на залаты рэквізіт, што калісьці належаў гетману Мазепу. Юткевіч жа прадаў знаходку венскаму калекцыянеру Шварцу, ад таго рэдкая рэч трапіла ў Ныо-Йорк. Каб адшукаць частку панцыра, якой недаставала,— кірасу, у Нясвіж адправіўся авантурыст Вяржбіцкі. Папрасіў Радзівілаў дазволіць яму навесці парадак у іх «арсенале». Ён нават не патрабаваў заплаціць за працу, тлумачыў сваё жаданне толькі вялікай любоўю да старажытных рэчаў. Працаваў пэўны час і сапраўды сабраў з лому некалькі панцыраў. Але тое, што шукаў патаемна, так і не знайшоў. Калі збіраўся ўжо пакінуць замак, адна старая кабета ўспомніла, што ёсць на гаспадарчым двары вялізная яма, дзе калісьці Радзівілы трымалі мядзведзяў. Зараз там многа ўсякага ламачча. Якая ж была радасць шукальніка, калі ў гэтым ламаччы ён знайшоў кірасу. Угаварыў гаспадароў уступіць яму дзіцячую зброю юнага Мікалая Сіроткі са знакам таго ж майстра. Толькі гэтыя нікому, як лічылі дваровыя людзі, не патрэбныя «жалязякі» калекцыянер папрасіў за сваю працу. Хутка цудоўная знаходка была прададзена за акіян за вялікія грошы і трапіла ў адзін з нью-йоркскіх музеяў. Вось такі сумны лёс многіх унікальных рэчаў, назаўсёды згубленых дая Беларусі. А гэта ж частка нашага набытку, бо ў Нясвіжскім замку на працягу некалькіх стагоддзяў збіраліся вялікія гістарычныя і мастацкія каштоўнасці, нажытыя за копіт працы не аднаго пакалення беларусаў. Да такіх каштоўнасцей адносіліся таксама бібліятэка і архіў, дзе захоўваліся амаль усе акты Вялікага княства Літоўскага ад часоў Ягайлы, рэдкія манускрыпты і старадрукі. У багацейшай бібліятэцы, якая разам з архівам знаходзілася над галоўнымі варотамі замка, можно было знайсці мноства гістарычных дакументаў і грамат, у тым ліку пісьмы Пятра I, Людовіка XV, Людовіка XVI, Карла XII, Багдана Хмяльніцкага і інш. А ў Гетманскай зале ўсе здзіўляліся вялікай калекцыі прыгожых слуцкіх паясоў. Падчас падзей Другой сусветнай вайны з замка многае прапала: былі сарваны шаўковыя шпалеры, скураная абіўка мэблі, часткова згублены фамільны фарфор. Сярод каштоўнасцей, што засталіся,— мэбля чырвонага дрэва, старажытныя экіпажы, музычныя інструменты. Пасля вайны была прынята пастанова аб ахове і рамонце палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы, утвораны камітэт па ахове помніка. У яго рабоце ўдзельнічалі мясцовы гісторык прафесар Масоніус і былы архіварыус замка Клейншнеп — вялікія знаўцы старажытнасці. Сёння старажытны палацава-паркавы ансамбль выклікае незабыўнае ўражанне ў наведвальнікаў у любую пару года. Асабліва ён прыгожы летам, калі блакітная роўнядзь азёр, свежая зеляніна дрэў памнажаюць яго Будынкі фарнага касцёда і замкавай вежы прывабнасць. Тварэнне рук беларускага народа, замак у Нясвіжы ўвасабляе ў сабе яго працу і талент, таму мае выключную прыцягальную сілу. У Нясвіжы ёсць шмат іншых помнікаў дойлідства. Амаль да канца XVI стагоддзя ён быў пераважна драўляным. У цэнтры стаялі касцёл і царква. У 1584 годзе, пасля выгнання з горада пратэстантаў, пачалося ўзвядзенне каменнага касцёла і калегіума езуітаў. Былі заснаваны некалькі манастыроў і іншых храмаў. Будынак касцёла, закончаны ў 1593 годзе, не спазнаў вялікіх змен за чатыры стагоддзі свайго існавання. Нясвіжская «фара», ці інакш фарны касцёл,— адзін з лепшых твораў італьянскага дойліда Яна Марыі Бернардоні. Даследчыкі пакуль мала пішуць пра гэтага маўклівага манаха з Кома, аднаго з тых, хто прынёс на паўночныя землі славян магугныя ідэі эпохі Адраджэння. Гэта перад яго творамі ў Кракаве, Калішы, Любліне людзі з усіх куткоў планеты спыняюцца ў захапленні, гатовыя стаць на калені перад цудам чалавечага таленту, перад майстэрствам чалавечых рук. Але менавіта ў Нясвіжы вялікі італьянец пакінуў свае лепшыя творы, сваю «лебядзіную песню». Тут ён і памёр у 1605 годзе. У праекце нясвіжскага храма архітэктар выкарыстаў кампазіцыйную структуру рымскага сабора Іль Джэзу, трохнефавай крыжова-купальнай базілікі. У плане касцёл уяўляе сабою крыж. Цэнтральны высокі неф, ніжэйшыя бакавыя, алтарная апсіда, трансепт, купал, дзве бакавыя каплічкі — вось часткі, з якіх фармуецца прасторавая маса гмаха. Аднак таленавіты мастак адчуў і мясцовую спецыфіку манументальнай архітэктуры. У рымскай царкве галоўны фасад закрывае астатнія часткі будынка, таму ўся ўвага творцаў была накіравана на распрацоўку менавіта яго. А ў Нясвіжы нізкая гарадская забудова і земляны вал давалі магчымасць успрымаць касцёл з усіх бакоў. Ян Марыя Бернардоні не толькі выдзеліў выступаючыя капэлы на бакавых фасадах, але і архітэктурна апрацаваў гэтыя, а таксама задні фасады. Узнёсла і ўрачыста ўзвышаецца будынак, увенчаны высокім купалам са светлавым ліхтаром. Даследчыкі адносяць нясвіжскі касцёл разам з аналагічным у Калішы да першых помнікаў барока на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай. Галоўныя выразныя сродкі гэтага стылю сканцэнтраваны на галоўным фасадзе. Ён мае цэнтральнуіо вось сіметрыі. Вылучаюцца плоскія пілястры, размешчаныя ў два ярусы. Бернардоні змог выказаць манументальнасць і вертыкальнасць аб’ёмаў, якія характэрны менавіта для беларускай архітэктуры. Вядома, што ў XVI стагоддзі цагляныя збудаванні не мелі вонкавай тынкоўкі, за выключэннем ніш. Магчыма, што нясвіжскі касцёл адзін з першых (калі не першы) будынак, фасады якога былі атынкаваны і пабелены. Таксама ўпершыню ў Беларусі тут выкарыстаны статуі святых у нішах фасада. У інтэр’еры храма важную ролю выконвае купал: ён нечакана напаўняе святлом прадаўгаватае паўзмрочнае памяшканне базілікі, як бы ўзнімаючы і пашыраючы прастору. Яго барабан падтрымліваецца сферычнымі распіснымі ветразямі. Межаконні на светлавым барабане таксама распісаны. Жывапіс скрозь пакрывае і сам купал, у скуф’і якога зроблена адтуліна, адкуль льецца ў падкупальную прастору рассеянае мігатлівае святло. Фарбы ад такога асвятлення прыглушаюцца, выявы здаюіша акружанымі паветранай смутой і як бы сыходзяць у бясконцую прастору. Першапачатковы роспіс інтэр’ераў не захаваўся. Пасля пажару, які здарыўся ў сярэдзіне XVII стагоддзя, касцёл рэстаўрыраваў О. Крыгер. Фрэскі, што дайшлі да нашых дзён, напісаў нясвіжскі мастак Ксаверы Дамінік Гескі ў 1751—1753 гадах. Відаць, прымаў удзел у гэтым і яго сын Юзаф Ксаверы. У 1900 годзе, калі быў створаны камітэт па капітальным рамонце касцёла, іх творы крыху абнавілі. Роспіс храма ўяўляе сабой позняе барока, хаця страснасць гэтага стылю і прыглушаецца ўплывам класіцызму з яго строгімі лініямі. Трэба адзначыць вялікае палатно, тэмай якога з’яўляецца «Тайная вячэра», дзе Хрыстос адкрыў апосталам тайну сваёй ахвяры. Карціна размешчана ў галоўным алтары касцёла і займае ўсю ўсходнюю сцяну прэсбітэрыя. Кампазіцыя яе выцягнута па вертыкалі. У цэнтры відзен круілы стол, накрыты светла-зялёным абрусам. Злева на пярэднім плане сядзіць Юда, які трымае мяшэчак з [рашыма. Цудоўнае палатно напісана ў барвовых танах. У пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя карціна галоўнага алтара была рэстаўрыравана на грошы, сабраныя прыхаджанамі храма. У выніку напружанай працы спецыялістаў «Тайная вячэра» зноў заззяла нязгаснымі фарбамі і захапляе шматлікіх паклоннікаў мастацтва. Некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванне, што нясвіжскія мастакі бацька і сын Гескія ў XVIII стагоддзі толькі рэстаўрыравалі карціну, а створана яна была яшчэ ў XVI стагоддзі. У роспісе касцёла пададзены такія сцэны і вобразы, як «Бічаванне Хрыста», «Аўраам вядзе Ісаака на ахвяру», «Раство Хрыстова», «Пакланенне кантынентаў», «Сон Іллі», «Сустрэча Саламона з царыцай Саўскай» і інш. На скляпенні прэсбітэрыя, куды, прыглушаіочы фарбы, льецца свет праз купал і барабан, намаляваны алегарычны вобраз каталіцкай царквы ў выглядзе маладой прыгожай жанчыны ў блакітна-сінім адзенні з папскай тыярай на галаве і келіхам у паднятай руцэ. Каля яе персаніфікаваныя выявы іншых веравызнанняў — паўсагнутыя і з закрытымі тварамі постаці, апранутыя ў грубую вопратку. Каля самага ўвахода намаляваны святыя, якія іграюць на музычных інструментах. Пад хорамі — «Давід-псалмапевец», у першай каморы паўночнага нефа — «Святая Цэцылія іграе на аргане», а паўднёвага — «Святы воін з трубою». Роспіс нясвіжскага храма разлічаны на адукаванага гледача. Напрыклад, калоны, якія «падаюць», і анёлы, што іх падтрымліваюць, сімвалізуюць вераадступніцтва Радзівілаў і вяртанне ў каталіцызм. Гэта алегорыя сведчыць, што касцёл будавалі спецыяльна ддя езуітаў паводле іх патрабаванняў. Галоўнай задачай ордэна было любымі сродкамі перашкодзіць падзенню рымска-каталіцкай царквы, якая захісталася пад ударамі Рэфармацыі. Айцыезуіты параўноўвалі сябе з анёламі, што падтрымліваюць калоны будынка хрысціянскай веры. У хроніцы нясвіжскага калегіума сказана, што ў 1750 годзе Міхал Радзівіл Рыбанька загадаў абнавіць храм і ўвесь інтэр’ер распісаць, «упрыгожыць фарбамі старанна». 3 ліста да князя архітэктара Казіміра Ждановіча даведваемся аб цяжкасцях, з якімі ён сутыкнуўся падчас правядзення мастацка-будаўнічых работ у касцёле: «Фарбаў з Круляўца не можам дачакацца, вестак ніякіх не маем, мастакі чакаюць і час мінае. Якія фарбы здолелі дастаць тут, дык тымі мастакі і пачалі работы ў купале касцёла». Паводле дакументаў архіва Нясвіжскай ардынацыі, вядома, што мастак Ксаверы Дамінік Гескі, якому «за пісьмо жывапіснае ў касцёле айцоў езуітаў нясвіжскіх фарным абяцана аднаразовая ірашовая ўзнагарода ў дзве тысячы злотых», атрымаў толькі тысячу. В. Таўрагшскі называе яго аўтарам карціны «Тайная вячэра» галоўнага алтара.