• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Да Паповай горкі можна дайсці таксама па беразе сажалкі Дзікай. Адтуль адкрываецца выключна шырокая панарама былых паляўнічых угоддзяў князёў Радзівілаў.
    Калі ад Японскага сада вярнуцца да замка, затым праз мост абысці возера (летам яго можна пераплысці на лодцы) мы трапім у Марысін парк. Яго асаблівасцю з’яўляецца кампаноўка пасадак буйнымі групамі. Найбольш каштоўныя дэкаратыўныя пароды — елка, хвоя, піхта выцеснены менш каштоўнымі: вольхай, ясенем, вярбой. Глеба тут раней была значна забалочана.
    3 найбольш цікавых пейзажных кампазіцый трэба адзначыць Цэнтральную, альбо Крыжовую паляну, крыніцу-вадаспад «Слёзы Марысі», Лебядзіны луг, Круглую сажалку з востравам Кахання. У цэнтры Крыжовай паляны ўзвышаецца гранітны квадратны ля падножжа абеліск, а вакол яго — роўная круглая пляцоўка. Вышыня абеліска — 8 м, шырыня пастамента — 2 м. На граніце надпіс: «Марысін, 1898».
    Да абеліска сыходзяцца тры алеі: дзве з ліпы пушыстай і адна з клёна.
    Усходні ўваход-уезд у Марысін парк захаваўся амаль у сваім першапачатковым выглядзе. Ён аформлены масіўнымі калонамі з жалезнымі варотамі і брамкамі. Каля ўваходу ўзвышаецца вартоўня, пабуцаваная ў гатычным стылі.
    Апошні на нашым шляху — Англійскі парк. Ён і цяпер захоўвае падабенства з англійскім пейзажным паркам. Толькі замест дубоў тут па роўным газоне пасаджаны адзіночныя альбо трайныя экземпляры шыракаконусных хвояў. Адзіночныя дрэвы, рэдка раскінутыя па роўным газоне,— характэрная рыса Англійскага парка. Толькі ўсходняя і паўночная часткі маюць групавыя пасадкі. Дзякуючы дастатковай, а часам залійшяй вілыаці яго газон-луг заўсёды вызначаецца свежасцю, сакавітасцю і аднароднасцю зялёнага покрыва.
    МАСТАЦТВА ПЭНДЗАЯ I РАЗЦА
    Шмат жывапісных палотнаў, фрэсак і скульптур створана за доўгія вякі ў старажытным горадзе.
    Уладзіслаў Сыракомля ў кнізе «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» сцвярджаў, што ў першай палове XVII стагоддзя ў Нясвіжы мог пабываць Рэмбрант. Яго сюды быццам бы запрасілі для таго, каб ён параіў, як лепш арганізаваць нясвіжскую карцінную галерэю. Акрамя таго, у розных крыніцах указваецца, што знакаміты галандзец напісаў у радзівілаўскай рэзідэнцыі некалькі мастацкіх палотнаў. Аднак у каталогах карцін Нясвіжскага замка творы выдатнага мастака не ўпамінаюцца. Магчыма, што знаходжанне Рэмбранта ў Нясвіжы — усяго толькі домысел, адна з прыгожых легенд старажытнага замка.
    3 канца XVIII стагодцзя Нясвіж стаў заштатным горадам. Моцна зруйнаваны ў час напалеонаўскага нашэсця, згубіў сваё былое значэнне як знакаміты цэнтр культуры і мастацтва Беларусі. Некалькі пакаленняў Радзівілаў кіравалі справамі нясвіжскай ардынацыі з Берліна. Разбураўся старажытны замак. Залы і пакоі пышнага раней палаца страцілі першапачатковае прызначэнне. Дайшло да таго, што побач з архівам і бібліятэкай адзін з прадпрымальных дваровых трымаў трусоў. Уладзіслаў Сыракомля, які працаваў тады ў канцылярыі ўпраўляючага нясвіжскім замкам, з болем і абурэннем пісаў аб стане твораў мастацтва, што засталіся тут.
    Заснавальнікам калекцыі лічыцца Мікалай Радзівіл Сіротка. Раней старажытныя партрэты віселі на сценах, упрыгожаных дыванамі і вялізнымі люстрамі. Але ад гэтых упрыгожанняў не засталося і следу. Ацалелыя палотны былі звалены ў зале на трэцім паверсе, як бы ў насмешку пампезна названым карціннай галерэяй. «Cap­ua сціскаецца»,— пісаў паэт. Многія карціны не мелі рам і подпісаў, неахайна віселі на сценах альбо ў беспарадку валяліся на падлозе, чакаючы лепшых часоў. Асобныя з іх знаходзіліся на мяжы гібелі. Праз разбітыя вокны галерэі ўлятаў вецер і свабодна гуляў ла пакоях. Пры кожным яго подыху з палотнаў асыпалася фарба. А гэта ж былі творы, як сцвярджаў Сыракомля, каштоўныя альбо майстэрствам мастака, альбо як помнікі старажытнасці, альбо як партрэты гістарычных асоб. Апошнія, напалову папсаваныя, усё ж знаходзіліся тады ў стане, прыгодным для агляду.
    У паэта выклікала цікавасць палатно з выявай Мікалая Радзівіла Чорнага ў момант надання таму тытула князя. Яго ўвагу прыцягнулі таксама партрэты Ягайлы, Барбары Радзівіл, яе роднага брата Мікалая Рудога і шмат іншых. Сыракомля меў меркаванне, што некаторыя карціны маглі належаць пэндзлю знакамітых мастакоў італьянскай альбо фламандскай школ. Іншыя былі створаны вядомымі мясцовымі майстрамі — Шрэтарам, Вітаноўскім, Юзафам Гескім, як напрыклад, партрэт караля Станіслава Аўгуста, напісаны Гескім, і князя Дамініка Радзівіла работы Дамеля. 3 мастацкага пункту гледжання Сыракомля ў сваёй кнізе найбольш высока ацэньваў выявы кардынала Юрыя Радзівіла, Міхала Казіміра, яго жонкі з дома Сабескіх, партрэты Льва Сапегі, першага міністра
    караля Аўгуста II Якаба Флемінга і інш. 3 гістарычных сюжэтаў адзначаў палатно з адлюстраваннем каранацыі Барбары Радзівіл. Заслугоўвалі ўвагі партрэты Ярэмы Вішнявецкага, Пятра Магілы, гетманаў Паса, Пацея, Казіміра Сапегі, Станіслава Кішкі. Знайшоў Сыракомля і подпіс мастака Яна Шронэра.
    Але большасць твораў, указаных у старых вопісах, на жаль, у галерэі ўжо адсутнічалі. У архіўным пераліку 1779 года Сыракомля налічыў 984 творы на палатне і на дрэве, але да сярэдзіны XIX стагоддзя ад іх не засталося і паловы. (У 1857 годзе адзначалася ўжо толькі 211 найменняў, у вопісе 1928 года — некалькі больш, 256.) Прапаў партрэт Івана Грознага. He было і партрэта селяніна-доўгажыхара з вёскі Чучавічы, які пражыў больш за 140 гадоў.
    Пад першым нумарам у зборы пазначаны партрэт Юрыя Радзівіла (1480^—1541), ваеначальніка, якога за перамогі ў 30 бітвах называлі Пераможцам альбо Геркулесам Літоўскім. Ён быў бацькам Барбары Радзівіл, жонкі польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста. У партрэцё мастак адлюстраваў сваё бачанне мужнага рыцара. Асаблівасцямі пісьма гэты твор нагадвае мастацтва Германіі. Магчыма, ён належыць пэндзлю жывапісца школы сусветна вядомага Лукаса Кранаха Старэйшага. У інвентарных вопісах нясвіжскага замка згадваюцца некаторыя творы самага найбуйнейшага MacTaxa нямецкага Адраджэння. Да 1939 года партрэт знаходзіўся ў нясвіжскай галерэі, сёння — у фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
    Сярод твораў, напісаных у так званым сармацкім стылі, выдзяляецца партрэт Міхаіла Барысавіча, вялікага князя Цвярскога (1453—1505), які ўцёк у Літву ў час асады Цверы маскоўскім войскам. Тут ён парадніўся з родам Радзівілаў, што, здаецца, дапамагло тым атрымаць княжацкі тытул, паколькі цвярскі князь вёў сваё радаслоўе ад легендарных Рурыкавічаў. Спецыялісты лічаць часам стварэння партрэта канец XVI — пачатак XVII стагоддзя. Значыць, ён быў напісаны ўжо пасля смерці цвярскога князя з якога-небудзь прыжыццёвага арыгінала.
    Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вялікая калекцыя твораў жывапісу з нясвіжскага замка трапіла ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзе
    знаходзілася да 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны яна была вывезена гітлераўцамі і толькі пасля заканчэння вайны часткова вярнулася назад.
    Партрэты знаходзіліся ў страшэнным стане: без рам, подпісаў, з абсыпанай фарбай, з мноствам механічных пашкоджанняў, з подпісамі: «Прынц», «Кароль», «Каралевіч».
    У 1968 годзе пачалася планамерная рэстаўрацыя ўсіх нясвіжскіх партрэтаў. Да гэтай складанай справы далучыліся лепшыя спецыялісты. Маскоўскую групу Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі кансервацыі і рэстаўрацыі ўзначаліў А. Зайцаў. Калектыў вопытных мастакоў вярнуў да жыцця вялікую колькасць партрэтаў.
    Большасць твораў прыйшлося пасля неабходнай падрыхтоўкі дубліраваць на новае палатно. Рабілася гэта так. Асцярожна замацоўвалі ўсе элементы карціны. Прапітвалі іх растворам асятровага клею з мёдам. Праз кожныя тры дні прапітка вадкім клеем паўтаралася. Пасля прыступалі да больш глыбокага замацавання фарбавага слоя, грунту і асновы. Сантыметр за сантыметрам — так вяртаўся першапачатковы выгляд нясвіжскім рарытэтам.
    У 1982 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь была адкрыта першая выстаўка рэстаўрыраваных твораў пад назвай «Партрэты з Нясвіжа і Гродна», якая выклікала вялікую цікавасць.
    Сярод партрэтаў, створаных заходнееўрапейскімі майстрамі і мясцовымі жывапісцамі ў стылі барока альбо пад яго ўплывам — выява дзвюх жонак Януша Радзівіла: Кацярыны Патоцкай і дачкі малдаўскага князя Васілія Лупу — Марыі, з якой князь ажаніўся пасля смерці першай жонкі. Партрэт належаў пэндзлю віленскага мастака Іагана Шрэтара, добра знаёмага з жывапісам фламандскіх майстроў. Дарэчы, перад аўтарам стаяла складаная задача — размясціць дзве фігуры так, каб ні адна з іх не дамініравала. I вось якое ён знайшоў выйсце: паставіў Марыю на пярэдні план, але ў адзенні цёмных колераў, а Кацярыну — на другі, але ў яркачырвонай сукенцы.
    Асаблівае месца ў калекцыі займаюць карціны, якія па манеры пісьма рэзка адрозніваюцца ад твораў заход-
    Партрэт Кацярыны Патоцкай і Марыі Лупу (мастак Іаган Шрэтар)
    нееўрапейскага мастацтва і з’яўляюцца самастойным, беларускім накіраваннем у жывапісе. Сюды ў першую чаргу трэба аднесці партрэты мінскіх старостаў Андрэя і Ігнація Завішаў невядомага аўтара. У партрэце Ігнація адчуваецца любаванне мастака мадэллю. Перадаюцца круглыя абрысы твару, мяккасць погляду, стройнасць фігуры.
    У Нясвіжскім замку працавалі мастакі розных нацыянальнасцей. Даследчык Э. Раставецкі называе сярод іх Яна Марціна Войта, Юзафа Пешку, Людвіга Фурмана. У архіўных дакументах сустракаюцца прозвішчы Мікалая Струмецкага, Антонія Сушчэўскага, Стэфана Цыбульскага, Іагана Дзітца, Яна Дамеля, Херлічка і інш. Усе звесткі ўлічваліся пры вызначэнні аўтарства карцін у час іх рэстаўрацыі. Але яшчэ не ўсе імёны жывапісцаў, што пісалі карціны для нясвіжскай галерэі, вядомы.
    Мноіія таленавітыя мастакі, гравёры, народныя ўмельцы, якія жылі ў Нясвіжы і яго ваколіцах і стваралі тут цудоўныя творы, вартыя таго, каб пра іх расказаць больш падрабязна.
    Першым у гэтай плеядзе майстроў трэба назваць выдатнага мастака і гравёра XVI — пачатку XVII стагоддзя Тамаша Макоўскага, аўтара шматлікіх выдатных работ. Звестак аб яго жыцці захавалася надзвычай мала.
    Нарадзіўся ў 1562 годзе (па іншых звестках — у 1575-м). Высокаадукаваны для свайго часу чалавек, ён займаў сціплуіо пасаду каморніка пры двары Радзівілаў. У пачатку XVII стагоддзя Макоўскі некаторы час узначальваў друкарню ў Нясвіжы. Гравюры, выкананыя ім у пачатку XVII стагоддзя, дапамагаюць нам уявіць горад таго часу. Нясвіж намаляваны ў форме, блізкай да квадрата. У цэнтры, на плошчы — велічная ратуша з гандлёвымі радамі. На першым плане добра відаць замак з вежамі, высокімі валамі. Сярод невысокіх мяшчанскіх дамоў вылучаюцца манастыры і касцёлы. акружаныя глухімі сценамі і абарончымі збудаваннямі.