У дзевятым томе працы «Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны», які выдадзены ў Пецярбургу ў 1905 годзе, запісана: «Збераглося, між іншым, паданне, што туг (у Нясвіжы) былі схаваны велізарныя, масіўныя срэбраныя статуі дванаццаці апосталаў, багаты архіў, у якім зберагалася шмат пісьмаў еўрапейскіх манархаў, а таксама важныя дакументы па гісторыі Літвы, Польшчы. Акрамя таго, тут былі дыпломы, прывілеі, граматы, сапраўдны акт уніі і була папы Урбана XII. Куды ўсё гэта падзелася — невядома». Другое пытанне — адкуль трапілі тыя унікальныя рэчы ў скарбніцу? Гісторыкі лічаць, што каштоўная калекцыя «12 апосталаў» магла прыбыць у Нясвіж з Канстанцінопаля ў пачатку XVII стагоддзя. Сярэбраны набор быў падораны Мікалаю Радзівілу Сіротку рымскім папам. Шмат што перадаў у Нясвіж польскі кароль Ян Сабескі, які атрымаў бліскучую перамогу над туркамі пад Венай і захапіў вялікі абоз з каштоўнасцямі. Многія экзатычныя рэчы з гэтай калекцыі выклікалі захапленне ў тых, каму пашанцавала іх бачыць. Выдзяляўся яшчэ стол на 12 асоб дзівоснай работы майстроў эпохі Адраджэння, паходжанне якога невядомае. Ул. Сыракомля жартаваў, што на ім Радзівілы падлічвалі свае мільённыя прыбыткі. Рабаўнікі не аднойчы рабілі спробы захапіць скульптуры апосталаў. Гэта стала прычынай таго, што сапраўдныя статуі былі схаваны ў патаемным месцы, а ў Блакітнай зале замка стаялі па-майстэрску зробленыя копіі з воску, упрыгожаныя фальшывымі каштоўнымі камянямі. Неспрактыкаванаму воку цяжка было адрозніць падробку ад сапраўдных твораў мастацтва. Кажуць, што разам з апосталамі ў зале выставілі і васковыя фігуры тых рабаўнікоў, якія спрабавалі іх украсці. Гэта была першая ў свеце калекцыя васковых фігур і існавала яна намнога раней, чым знакамітая лонданская галерэя. Асаблівай вядомасцю карысталася скарбніца ў другой палове XVIII стагоддзя ў часы Караля Станіслава Радзівіла. У літаратуры сустракаюцца звесткі аб тым, што насуперак катэгарычнай забароне вывозіць статуі з Нясвіжа Караль Станіслаў спрабаваў некаторыя з іх вазіць за сабой па Еўропе і нават іншы раз закладваў святога Луку ці Матвея, калі ў яго было туга з грашыма. Але ён заўсёды выкупаў гэтыя каштоўныя рэчы і ўрэшце рэшт прывёз іх назад у Нясвіж. Пасля смерці Пане Каханку ўся агромністая спадчына перайшла да яго пляменніка Дамініка Радзівіла. Гэты апошні князь нясвіжскай лініі Радзівілаў быў на службе ў рускага імператара, але ў 1812 годзе ў час Айчыннай вайны з французамі ён перайшоў да Напалеона. Узяўшы з сабой 5000 уланаў, ён рушыў на Маскву. Як і Напалеона, яго чакалі бясслаўныя ўцёкі з палаючай сталіцы. Пры маланкавым адступленні Дамінік з часткай людзей заехаў у замак толькі на некалькі гадзін. Ён павінен быў дамовіцца аб тайніку для скарбніцы, сакрэт якога ведалі толькі сам князь і ўпраўляючы. Дамінік вымушаны быў паспешліва ўцякаць у бок Вільні. Астатнія свае багацці, акрамя скарбніцы, ён распарадзіўся грузіць на фурманкі і пасылаць яму наўздагон. Але ўпраўляючы не паспеў выканаць апошняга загаду свайго гаспадара. У Нясвіж уступілі рускія войскі пад кіраўніцтвам адмірала Чычагава. Усё наіружанае на фурманкі пачалі адпраўляць у другі бок. Упраўляючы рызыкнуў толькі патаемна адправіць на кані ганца ў бок Вільні з запіскай, дзе паведамлялася, што скарбніца захавана, як і дамовіліся, а ўсё астатняе вывозіць Чычагаў. Ганца злавілі рускія афіцэры каля Міра і расстралялі за сувязь з ворагам, а запіску прывезлі ў Нясвіж. Тут хугка даведаліся, што яе пісаў упраўляючы. Але той не сказаў, дзе была схавана скарбніца, і быў павешаны ў двары замка. Другі знаўца тайны клада, сам князь, праз некаторы час быў смяртэльна паранены і памёр. 3 таго часу рабіліся шматлікія спробы знайсці скарбніцу, але поспеху яны не мелі. Ахвярай пошукаў у першуіо чаргу стаў цудоўны парк Альба. Ён увесь быў перакапаны. He аднойчы рабілі спробы знайсці скарб немцы — і ў першую, і ў другую сусветныя войны. У 1941—1944 гадах спецыяльная сапёрная рота шукала яго. Шмат каштоўных рэчаў было знойдзена і адпраўлена ў Германію, але галоўнай скарбніцы так і не знайшлі. Трэба яшчэ адзначыць і той факт, што ў Нясвіжы знайшлі некаторую колькасць каштоўн:асцей, якія ўваходзілі ў шырока вядомы спіс награбленай Напалеонам маёмасці. Можа, і астатнюю частку хавае нясвіжская зямля? НОВАЕ Ў ПОШУКАХ РАДЗІВІААЎСКАЙ СКАРБНІЦЫ Спробы знайсці скарбніцу Радзівілаў не спыніліся і ў наш час. З’яўляюцца новыя сведчанні, гіпотэзы, версіі, Згадаем некаторыя з іх. Беларускі навуковец Сяргей Рыбчонак выступіў з артыкулам, дзе падае новыя звесткі пра золата Радзівілаў, лёс якога ахуганы таямніцамі, пра страшнае разрабаванне Нясвіжскага замка ў 1812 годзе, падмацоўваючы факты архіўнымі дакументамі. У 1808 годзе князь Дамінік Радзівіл загадаў правесці рэвізію сваёй скарбніцы. Цікавасць выклікае апісанне цыборыума (месца ў алтары. —Ш.-П.). Срэбныя дзверы да гэтага цыборыума ўпрыгожвалі фігуры пазалочаных апосталаў. Робіцца выснова, што знакамітыя апосталы ў скарбніцы не былі асобнымі скульптурамі, а складаліся ў кампазіцыю на дзвярах. Заслугоўвае ўвагі апісанне скарбніцы ў 1812 годзе. Вось што сведчаць дакументы. Уланскі палкоўнік Кнорынг захапіў замак і пасадзіў упраўляючага Альберта Бургельскага за краты. Праз некалькі дзён у Нясвіж прыехаў генерал-маёр Тучкоў і ўчыніў арыштаванаму допыт. Спачатку яго ўгаворвалі паказаць месца скарбніцы, а потым забілі на яго вачах некалькі служкаў, пагражаючы зрабіць тое ж самае з ім. Бургельскі спалохаўся і паказаў патаемны лёх. Мураваную сцяну разламалі і ўбачылі велізарнае багацце, якое Тучкоў хацеў прысвоіць сабе. Але адмірал Чычагаў даведаўся аб знойдзеных скарбах і загадаў стварыць камісію з вышэйшых афіцэраў. Чычагаў забраў усё, у тым ліку «...серебро н золото в разных особенных штуках». Ён павёз знойдзенае ў Санкт-Пецярбург імператару Аляксандру I. Каштоўнасці займалі некалькі дзесяткаў брычак. 3 снежня 1812 года корпус Тучкова зноў наведаў Нясвіж. Генерал загадаў пасадзіць Бургельскага за краты і не даваць яму есці, пакуль не пакажа іншыя сховішчы. Тучкоў забраў апошняе, што заставалася ў замку. Гэта яму дорага каштавала. За рабаўніцтва замка генерала вызвалілі ад пасады і завялі на яго крымінальную справу. Следства зацягнулася аж да 1826 года, пакуль не вынеслі такое рашэнне: «Генерал-маер Сергей Александровнч Тучков нн в какнх злоупотребленнях нлн покорыствованнях не доказан...» Пад падазрэннем аказаўся і адмірал Чычагаў, які пасля адстаўкі з’ехаў у Францыю і больш ніколі не прыязджаў на Радзіму. * * * Новая гіпотэза ў дачыненні княжацкай скарбніцы з’явілася амаль праз 170 гадоў у 1992 годзе. Робіцца выснова, што яна магла быць схавана ў Мірскім замку, які належаў у той час Радзівілам. У Міры з даўніх часоў існуе народнае паданне аб нібыта схаваных у падвалах незлічоных багаццях. Іх нібыта ахоўвае мярцвяк-прывід, апрануты ў сабалёвуіо даху, пад якой знаходзіўся стальны панцыр. Мяркуіоць, што ў марозным лістападзе 1812 года адбыўся запланаваны выбух, каб схаваць пад руінамі ўваход у падзямелле. Час і падзеі апошняй вайны яшчэ больш разбурылі замак. На працяху некалькіх дзесяткаў гадоў у Нясвіжы працавалі аматары-скарбашукальнікі. Яны вялі раскопкі каля Міхальскай гары, патаемна працавалі ў крыпце бенедыкцінскага кляштара, у падзямеллях замка. У жніўні 2001 года ў газеце «Свабодные новостн» з’явілася інтэрв’ю журналіста Алега Карповіча з чарговым скарбашукальнікам. Герой рэпартажу A.-1. Канойка распрацаваў свой метад, які дапаможа, на яго думку, у пошуках скарбаў Радзівілаў. 3 дапамогай біалакацыйнага метада ён раіць шукаць золата ў адгалінаванні падземнага хода каля Нёмана. У час работы A. I. Канойка знайшоў частку хода даўжынёй у сто метраў, дзе і вырашыў шукаць скарб. 3 ім была і патрэбная тэхніка. Пачалі бурэнне ва ўказаным месцы. На глыбіні 16 м бур спыніўся і зламаўся. Работы прыпынілі. He абмінула таямніцу радзівілаўскіх скарбаў і газета «Звязда». У кастрычніку 2001 года тут быў надрукаваны артыкул Уладзіміра Ксенза «Беларускі трохвугольнік. Залаты?» Аўтар у свой час быў старшым афіцэрам спецслужбаў і павінен быў апекаваць і ахоўваць сям’ю вядомага пісьменніка Валянціна Пікуля. У гэтай сям’і захоўваўся агромністы архіў, дзе было шмат матэрыялаў пра род Радзівілаў. Аднойчы пісьменнік паведаміў чэкісту, што яго мясцовасць «тоіць у глыбіні стагоддзяў тайну» і назваў тое месца паміж гарадамі Радунь—Ліда— Іўе. У гэтым трохвугольніку было калісьці схавана, па словах Пікуля, татарскае золата. Гэта было ў час княжання Міндоўга, потым Вітаўта. Пікуль сцвярджаў, што татары часта вярталіся на гэтае месца, але золата не знайшлі. А знайшоў яго Міхал Казімір Радзівіл. Дзякуіочы гэтаму золату ён пасля страшэннай Паўночнай вайны (1700—1725) занава адбудаваў Нясвіж. Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, выконваючы запавет продкаў, выліў 12 залатых апосталаў і ўпрыгожыў іх каштоўнымі камянямі. У 1792 годзе ў час штурму Нясвіжскага замка рускімі войскамі радзівілаўская скарбніца была надзейна схавана. Уладзімір Ксенз заканчвае артыкул так: «Думаю, што цяпер, калі прыадкрыта завеса гісторыі пра залаты «Беларускі трохвугольнік», чытачы будуць больш уважліва прыглядацца да нашай мясцовасці, можа, некаму і наканавана стаць другім — пасля Радзівілаў». Пошукі агромністых багаццяў Радзівілаў працягваюцца? КАМЕНЬ-ЧАРАЎНІК 3 даўніх часоў на беразе рэчкі Ушы ляжыць магугны камень-валун. Ён быў сведкам мноства падзей, ведаў безліч цікавых гісторый і паданняў. У пачатку XX стагоддзя стары князь-ардынат Нясвіжскага замка Антоній Радзівіл выкарыстаў яго для помніка сваёй каханай жонцы Марыі. Калі работу закончылі, князь сказаў: — Цяпер усе мае жаданні, усе мае мары ў гэтым жыцці спраўдзіліся. Было гэта ў 1903 годзе, а праз год у 1904 годзе князь Радзівіл памёр. 3 той пары стары замшэлы валун называюць каменем-чараўніком. Кажуць, што калі яго абняць, прылашчыць і прашаптаць патаемнае жаданне, то яно абавязкова будзе выканана. Камень-чараўнік стагоддзямі прыглядаецца да наваколля, уважліва слухае легенды Нясвіжскага замка. Асабліва яго хвалюе легенда пра Барбару Радзівіл. Як і самі Радзівілы, ён лічыць самотны прывід прыгажуні Барбары Белай Дамай, бо яна заўсёды перад жывымі з’яўляецца ў белым убранні і нікому не робіць зла. Чорная дама таксама жыве ў Нясвіжы, лічыць камень-чараўнік.