Смерць семнаццацігадовай Елізаветы Габсбургскай не перашкодзіла раману, што толькі пачаўся. Адразу ж пасля пахавальных цырымоній пайшлі новыя банкеты, фестывалі, маскарады. Саюз двух маладых людзей зрабіўся больш цесным. Гэтаму спрыяла і тое, што радзівілаўскі замак у Вільні, дзе жыла Барбара, стаяў побач з каралеўскім замкам, у якім жыў яе тытулаваны выбраннік. Закаханыя часта карысталіся блізкім размяшчэннем сваіх будынкаў. Хронікі аб гэтым пішуць так: «А кароль пачаў хадзіць да яе па начах, загадаў зрабіць сабе пераход ад свайго замка да яе двара, а бываў у яе часта і было аб гэтым чуваць па ўсёй польскай і літоўскай зямлі». Гісторыкі XIX стагоддзя ідэалізавалі іх адносіны. Яны пісалі, што Жыгімонт сустракаўся з Барбарай толькі ў квітнеючым садзе ў прысутнасці яе маці і дазваляў сабе толькі шаптаць словы кахання. Паводле меркавання 3. Ку- ховіча, у сапраўднасці было інакш. Хаця маці жыла з дачкою, яна зусім не думала перашкаджаць улюблёным. Наадварот, яна старалася знаходзіцца на адлегласці ад іх, нават спрабавала варажыць і прымяняць прываротнае зелле, каб мацней прывязаць караля да сваёй дачкі. Безумоўна, былі і сустрэчы ў квітнеючым садзе, і пранікнёныя словы, але ўсё гэта з’яўлялася толькі аправай да інтымных сустрэч. 3 бегам часу раман улюблівага караля і «вясёлай удавы» перарос у гарачае, вялізнае, чуллівае каханне, якое давала ім непамернае, незямное шчасце. Хутка яны зразумелі, што створаны адзін для аднаго. Жыгімонт пакінуў былых каханак, а Барбара перастала дарыць погляды іншым мужчынам. Жыгімонт асыпаў каханую вытанчанымі падарункамі. Аднойчы ён прывёз з Захаду невядомых Рэчы Паспалітай птушак-лебедзяў, якіх асабліва любілі рыцары ў сярэдневякоўі. Іх змясцілі на ўзвышшы каля рэчкі Віліі спецыяльна для Барбары. Для яе лепшыя майстры залатых спраў выраблялі найцудоўнейшыя пярсцёнкі, прыдворныя мастакі ўвекавечвалі яе на сваіх палотнах. Жыгімонта цешылі пранікнёныя пісьмы каханай. Восенню 1547 года яна паслала яму пярсцёнак з гадзіннікам і так растлумачыла свой учынак: «Пасылаю Вашай Каралеўскай Мосці, свайму літасціваму пану пярсцёнак у выглядзе гадзінніка, каб В. К. М. заўсёды спяшаўся да сонца на ўсход у Літву. Дай Бог, каб хутчэй паспяшаўся. Пакорна прашу, каб В. К. М., гледзячы на гэтыя дванаццаць стрэлак, хаця б адну сабе выбраў, у час якой успомніў бы мяне, ніжэйшую і пакорную слугу В. К. М., каб збярог у памяці Вашай». Яе пасланні заўсёды падкрэслівалі гарачуіо, адданую, пакорную любоў, і падпісвалася яна часцей за ўсё так: «В. К. М. найвялікшая і вечная рабыня». Hi кароль, ні Барбара спачатку не марылі аб шлюбе. Ён разумеў, што сувязь з каханай, якая не належала ні да аднаго еўрапейскага каралеўскага двара, была «літоўкай» і да таго ж, на думку многіх, мела дрэнную рэпутацыю, выкліча гнеў родзічаў і прыдворных. Жыгімонт успрымаў яе толькі як жанчыну, якой ён патрэбны сам, а не яго тытулы. Барбара ж, заўсёды пакорная, паслухмяная, не ставіла ніякіх умоў. Інтэлігентная ваяводзіна, яна змагла разабрацца, што толькі бязмежная яе падатлівасць з’явілася найлепшым спосабам прывязаць да сябе караля. Канешне, яна магла патаемна марыць і аб замужжы. Трэба адзначыць, што за Барбарай стаяў магутны ў Вялікім княстве Літоўскім род Радзівілаў. Мікалай Чорны (нясвіжскі князь) і Мікалай Руды (знакаміты ваеначальнік) успрымалі адносіны паміж закаханымі інакш, чым іх прыгажуня-сястра. Хутка яны зразумелі, што пад уздзеяннем плётак і распаўсюджання чутак аб гэтым рамане па ўсёй Еўропе кароль павінен будзе спыніць гэтую любоўную сувязь. Таму, калі аднойчы браты знайшлі караля ў спальні сястры, яны прымусілі яго ажаніцца з ёй. Да таго ж Барбары здалося, што яна чакае дзіця. Надзея мець наследніка падагнала караля, і ён паспяшаўся ажаніцца з Барбарай. Падрыхтаваны на гэты выпадак ксёндз павянчаў іх. ДОЎГАЕ ПРОЦІСТАЯННЕ Калі аб шлюбе стала вядома ў шырокіх колах, паднялася бура. Яе выклікалі не толькі палітычныя матывы. Нелыа было лічыць Барбару ніжэй па паходжанні, чым старая каралева Бона Сфорца. Як вядома, каралеўскія шлюбы ў той час з’яўляліся справай палітычнай. Саюз Жыгімонта і Барбары адбыўся без дазволу бацькоў і не супадаў з дыпламатычнымі плёнамі Жыгімонта I і каралевы Боны, якая нават паіражала атруціць выбранніцу Жыгімонта Аўгуста. I гэта было рэальна, бо разам з каралевай Бонай — італьянкай, у Польшчу прыйшла мода на атруту. Ёй прыпісваюць атручэнне першай жонкі сына Гальшкі (Елізаветы) Габсбургскай. Калі вестка аб шлюбе дайшла да Кракава, стары Жыгімонт выклікаў сына да сябе, а Барбара ў гэты час выехала ў Дубінкі. Гісторыя маўчыць аб падрабязнасцях размовы паміж бацькам і сынам, але пасля сустрэчы кароль выйшаў радасны і аб шлюбе сына больш не загаворваў. Даследчыкі робяць вывад, што сын мог нават падмануць бацьку. Але не так усё проста. I Жыгімонт Стары, і Жыгімонт Аўгуст былі Ягелонамі, у іх жылах цякла кроў вялікага літоўскага князя Ягайлы. Яны адчувалі сваё літоўскае паходжанне, і бацька не мог варожа паставіцца да літвінкі Барбары. Да таго ж у сям’і Радзівілаў было дастаткова высоканароджаных асоб. Родная цётка Барбары была рэгентшай Мазовша. Прамаці Радзівілаў Паята была дачкою Вітаўта — старэйшага брата Гедыміна, заснавальніка дынастыі Ягелонаў. Некаторыя гісторыкі пішуць, што бацька мог так адказаць сыну: «Буду рабіць выгляд, што нічога аб гэтым не ведаю, a пасля маёй смерці ты зробіш што захочаш». Каралева Бона Сфорца залівалася слязамі адчаю, лічачы шлюб сына жыццёвай катастрофай, якая закрэслівала дынастычныя і сямейныя планы. 3 каралеўскай канцылярыі пайшлі пісьмы да першых кіраўнікоў дзяржавы з заклікам не прызнаваць Барбару каралевай. Падкрэслівалася, што шлюб адбыўся патаемна, супроць волі бацькоў і ніхто не павінен даць на яго дазвол. Жыгімонта Старога прымусілі падпісаць ліст да трокскага кашталяна Гераніма Хадкевіча: «Даведаліся мы аб жаніцьбе караля. Ён прынёс ганьбу ўсёй Кароне і Вялікаму княству Літоўскаму. Мы яе не дазвалялі і не дазваляем. А калі вас запросяць на гэтае вяселле, то каб туды не ездзіў. Таму што, калі б туды паехаў, то быў бы і ты прычынай гэтага ўніжэння маладога караля і дзяржавы нашай. Жадаю, каб уважлівым быў у гэтых адносінах, стараўся б адвесці маладога караля ад гэтага шлюбу, які і нам, і яму вялікая ганьба, а дзяржаве немалое гора можа прынесці». Першы сенатар Рэчы Паспалітай кракаўскі і вялікі каронны гетман Ян Тарнаўскі, які пазней на злосць Боне прызнаў Барбару, у першае імгненне пісаў: «Хто гэта параіў каралю — зрабіў зло, таму што гэтая жаніцьба прынізіла караля і ў дзяржаве, і за мяжой. Што да мяне, то вельмі перажываю і супакоіцца не магу». Таксама адрэагавалі ўсе сенатары Кароны і большасць магнатаў Літвы. Але Жыгімонт Аўгуст быў нязломны. Ён не звяртаў увагі ні на просьбы, ні на пагрозы і рыхтаваўся да ўрачыстага прадстаўлення Барбары як сваёй законнай жонкі і польскай каралевы. 1 красавіка 1548 года памёр Жыгімонт Стары. Малады кароль адразу зрабіўся поўным уладаром вялізнай дзяржавы. Першай яго справай на гэтай ніве стала прадстаўленне Барбары як законнай каралевы краю. Дамогся ён жаданага ў Віленскім замку, дзе адрэкамендаваў Радзе і прыдворным сваю прыгожую і абаяльную жонку. Цяпер каралева-маці Бона Сфорца рабіла ўсё, каб перашкодзіць каранацыі Барбары. Але Жыгімонт Аўгуст не звяртаў увагі і рыхтаваўся ўрачыста сустрэць жонку ў Кароне. Ад таго месца, дзе павінна была спыніцца карэта, да замка паклалі ліенскае сукно, па якому мусіла праі сці Барбара. Світу караля складалі сенатары, біскупы. Да каранацыі Барбару вырашылі змясціць у Радаме, каб уберагчы ад прыдворных плётак і сварак. Непадалёку, у Петрыкаве, адбыўся сейм, дзе шалёная атака на жаніцьбу караля павялічылася. Большасць біскупаў патрабавалі развесціся з Барбарай, што было даволі бессэнсоўным, бо ўсе добра памяталі, як зусім нядаўна папа рымскі адмовіў у разводзе англійскаму каралю Генрыху, што ў выніку з’явілася прычынай адыходу Англіі ад рымскага касцёла. Старая каралева-маці не хацела сустракацца з Барбарай і пакінула Вавель. Сёстры караля заявілі, што ім лепш служыць у шпіталях ці застацца ў манастырах, чым знаходзіцца ў таварыстве Барбары, і паехалі з маткай з Кракава ў Варійаву. На сейме сандамірскі ваявода ўсклікваў: «Лепш бы хацеў бачыць у Кракаве Сулеймана турэцкага, чы.м яе мець каралевай у Польшчы». Іншыя з нянавісцю гаварылі, што з задавальненнем утапілі б Барбару ў Вісле. Галоўным прамоўцай зрабіўся Баратынскі, які сказаў: «Не для сваёй прыемнасці, але для дабра Рэчы Паспалітай жаніцца каралю трэба. He яго вочы, не яго вушы, але вочы і вушы тых, хто пры яго двары знаходзіцца, павінны выбіраць яму жонку... На весь голас гаворым, што пра Барбару нічога не ведаем, што гэты шлюб адбыўся патаемна, без нас». Працягваючы далей, ён абвясціў, што гэтай жаніцьбы не прымае і не хоча нічога пра яе чуць. А закончыў заклікам да караля: «Няхай ведае ўвесь сучасны свет і той у будучым, што кароль польскі Жыгімонт Аўгуст так лічыцца са сваімі падданымі, так паважае і любіць польскую карону, што дзеля яе можа ахвяраваць сваімі пачуццямі, сваімі пацехамі і каханнем, слязьмі сваёй любімай. Гэта будзе вялікая перамога Вашай Каралеўскай Мосці, нават большая, чым заваёва ўсёй Маскоўскай і Татарскай зямлі». Гэты цяжкі для караля час цягнуўся вельмі доўга. He аднойчы прысутныя станавіліся на калені і прасілі караля разлучыцца з Барбарай. Нарэшце кароль не вытрымаў і сказаў, што сваё апошняе слова скажа на настуцны дзень. Але і назаўтра ён не адрокся ад каханай, адказаўшы: «Тое, што зрабілася, не пераробіш. Вы павінны прасіць не аб тым, каб пакінуў жонку, а каб збярог яе для сваіх падданых. Ажаніўпіыся, ад жонкі ўжо не адступлюся, пакуль мяне Бог на гэтым свеце беражэ. Наймілей для мяне ёсць мая вера і сумленне, яны мне даражэй, чым усе на свеце каралеўствы». Насуперак сенату і духавенству кароль нават усклікнуў, што лепш адрачэцца ад польскай кароны. Даведаўшыся аб гэтым, гетман Тарноўскі і канцлер Маціеўскі з’явіліся да яго ноччу і, стоячы на каленях, прасілі не аддаваць дзяржаву насіллю і хаосу. Пасля гэтых падзей адносіны да Барбары рэзка змяніліся. Яе ўчарашнія ворагі спяшаліся рабіць ёй візіты, а адзін з іх — прымас Польшчы нават каранаваў Барбару.