Раіса Баравікова ўбачыла ў драме Барбары амаль шэкспіраўскі сюжэт, падараваны гісторыяй. Гераіня апынулася паміж двух агнёў. Браты Барбары Радзівілы Мікалай Руды і Мікалай Чорны бачылі Вялікае княства Літоўскае, сваю Бацькаўшчыну, незалежным ад польскай Кароны і змагаліся за гэтую незалежнасць усімі магчымымі сродкамі. 3 другога боку польская каралева Бона Сфорца з прыдворнымі працівілася змаганню Радзівілаў. На сцэнах вядучых тэатраў Рэспублікі Беларусь з поспехам ідзе спектакль знакамітага беларускага драматурга Аляксея Дударава «Чорная панна Нясвіжа» і карыстаецца заслужаным поспехам. У 2001 годзе ў час правядзення фестывалю камернай музыкі нясвіжскія самадзейныя артысты паставілі п’есу Дударава ў Нясвіжы ў прысутнасці шматлікіх знакамітых гасцей. Трагічны лёс Барбары, жанчыны незвычайнай прыгажосці, яе палкае каханне ўсхвалявалі ўсіх прысутных. Талент А. Дударава і галоўнага рэжысёра В. Мароза паспрыялі поспеху, дапамаглі данесці вобраз Барбары з далёкага мінулага ў сучаснае жыццё і зрабіць яго надзвычай прыцягальным, яркім і таямнічым. ІЛЕГЕНДЫ У15 хвілін а першай гадзіне яна абходзіць пакоі замка... Дуб і сасна Таямніцы нясвіжскіх саркафагаў «Гарбаты» саркафаг Загадкавая бочачка Слёзы Марыі Авэ Марыя Нязнойдзены клад Новае ў пошуках Радзівілаўскай скарбніцьі Камень чараўнік Герб роду Радзівілаў ДУБ I САСНА Увагу ўсіх, хто едзе ў горад па старой дарозе Гарадзея—Нясвіж, прыцягвае незвычайны помнік прыроды: дуб і сасна стаяць абняўшыся, як закаханыя на ўсё жыццё. Вакол помніка — агароджа і надпіс: «Аберагаецца дзяржавай». У нашы дні тут пабудавана арка з заручальнымі пярсцёнкамі. Сюды прыязджаюць маладыя ў дзень рэгістрацыі шлюбу, каб прысягнуць на каханне, і абяцаюць зберагаць адзін аднаго так, як робяць гэта дуб і сасна на працягу стагоддзяў. Шмат легенд звязана з гэтымі дрэвамі. У іх абавязкова прысутнічаюць закаханыя, якіх разлучылі сілаю. Адна з легенд апавядае пра тыя часы, калі ў Нясвіжы быў створаны прыгонны тэатр. Падзеі адбываліся ў другой палове XVIII стагоддзя. У Слуцку таксама існаваў у той час прыгонны тэатр. Браты Міхал і Геранім Радзівілы часта пазычалі адзін аднаму артыстаў. На слуцкай сцэне балет развіваўся значна раней, чым у Нясвіжы, дзе спачатку аддавалі перавагу драматычнаму мастацтву. Калі ў Нясвіжы задумалі паставіць некалькі балетных спектакляў, са Слуцка прывезлі артыстаў-танцораў у абмен на таленавітых нясвіжскіх музыкантаў. Паданне расказвае, што сярод балерын вызначалася талентам і прыгажосцю семнаццацігадовая Гануся. Стройная, з вялікім блакітнымі вачыма, якія ў танцы запальваліся агнём незвычайнага натхнення, яна пакарала сэрцы гледачоў. He маглі застацца раўнадушнымі да вялікага таленту простай дзяўчыны нават князі і іх шматлікія знакамітыя госці. Некаторыя з гасцей спадзяваліся знайсці спагадлівы адказ на свае заляцанні і былі пакрыўджаны, калі артыстка рэзка і рашуча адмаўляла ўсім, нягледзячы на паходжанне і званні. Гэта абражала фанабэрыстых паклоннікаў, якія нават спрабавалі скардзіцца самому князю і патрабавалі адправіць яе на канюшню. Каб пазбегнуць прызнанняў у каханні, зневажальных падарункаў, танцорка вымушана была пасля спектакля хавацца ў патаемных месцах. Часта для гэтай мэты яна выкарыстоўвала старыя дэкарацыі за сцэнай. Нясвіжскі мастак, малады прыгажун Язэп, які не аднойчы рыхтаваў дэкарацыі да спектакляў, ведаў, дзе хавалася дзяўчына. У яго сэрцы агонь кахання гарэў яшчэ з таго моманту, калі ён першы раз убачыў Ганусю ў замку. Гануся таксама марыла аб вялікім каханні, якое часта павінна была передаваць у танцы, але ніколі яшчэ не перажывала ў сапраўдным жыцці. Яна даўно звярнула ўвагу на маладога мастака і чакала прызнання толькі ад яго. Язэп жа лічыў сябе недастойным увагі такой таленавітай балерыны. Дзяўчына здавалася яму недасягальнай зоркай, ідэалам. Больш за ўсё ён баяўся словамі прызнання абразіць, напалохаць каханую і страціць яе давер і прыхільнасць. Такое становішча цягнулася амаль два гады. Хугка закончваўся тэрмін дагавору, і Гануся павінна была вярнуцца ў Слуцк. Адчай, які перажываў юнак пры думцы аб расставанні, дапамог яму перамагчы нерашучасць і прызнацца любай у сваім вялікім каханні. Доўгачаканыя словы ўсхваляванага хлопца знайшлі водгук у сэрцы дзяўчыны. Шчаслівыя закаханыя вырашылі звярнуцца да князя Міхала за дазволам на шлюб. Нясвіжскі князь даў згоду на вяселле, але патрэбна было ведаць яшчэ, што скажа слуцкі Радзівіл. Тут трэба зазначыць, што слуцкі князь вызначаўся хваравітай жорсткасцю ў адносінах да прыгонных. Для яго найвялікшай асалодай было слухаць енкі паднявольных, якіх сурова каралі за самую нязначную правіннасць. Здарылася самае страшнае: жорсткі князь у вялікім гневе загадаў закаваць дзяўчыну ў кайданы і даставіць яе назад у Слуцк. Пачуўшы гэта рашэнне, закаханыя вырашылі ўцякаць. Але салдаты злавілі ўцекачоў недалёка ад Нясвіжа. Апошні абдымак іх і роспач былі такімі адчайнымі, што нават сэрцы салдатаў не вытрымалі: яны плакалі разам з тымі, каго павінны былі разлучыць. Закаваную ў кайданы Ганусю павезлі ў Слуцк, а праз некалькі дзён у Нясвіжы даведаліся, што дзяўчына загінула. Ніхто дакладна не мог сказаць, што з ёй здарылася: ці яна сама дабравольна пакінула гэты свет, у якім не магла жыць без каханага, ці загінула ў страшэнных пакутах у змрочным падзямеллі. 3 той пары Язэп у любое надвор’е хадзіў на месца іх апошняга расстання і праводзіў там цэлыя гадзіны. Можа гэта ён пасадзіў і выгадаваў у памяць аб сваім адзіным каханні незвычайныя дрэвы. Фактам з’яўляецца тое, што ён адрокся ад свету, пайшоў у манастыр і ўсё жыццё аддаў мастацтву. Дуб і сасна дажылі да нашых дзён. Расказваюць, што ў час апошняй вайны немцы хацелі вывезці гэты цуд прыроды ў Германію, але не паспелі. Неразлучныя дрэвы неаднойчы прыцягвалі ўвагу мастакоў, паэтаў, музыкантаў. На жаль, сасна ў 1999 годзе загінула. ТАЯМНІЦЫ НЯСВІЖСКІХ САРКАФАГАЎ Вялікую плошчу пад нясвіжскім касцёлам займае царства мёртвых — шматлікія дамавіны з муміямі, якія захаваліся да нашага часу. На працягу некалькіх стагоддзяў тут хавалі гаспадароў Нясвіжскага замка. Першае пахаванне датуецца 1616 годам, апошняе— 1936-м. Саркафагі ўяўляюць сабой дзве труны: металічная ўкладзена ў драўляную. Металічная труна напалову зашклёная. Цяперашнія «насельнікі» дамавін пры жыцці аказвалі ўплыў на лёсы мільёнаў людзей, карысталіся з працы шматлікіх прыгонных, мелі свае сакрэты і загадкавыя асаблівасці, якія яны забралі з сабой у гэтае маўклівае сховішча. Толькі легенды і паданні спрабуюць прыадкрыць іх таямніцы. Пачнём наша апавяданне з гісторыі пра пакой, у якім пахаваны бацькі і дванаццаць малалетніх дзяцей. Маці ўсіх рана памершых дзяцей была Кацярына, жонка Міхала Радзівіла. У легендзе Кацярына Радзівіл падаецца глыбока няшчаснай жанчынай, якая часта хавала сваіх дзяцей, а потым гадамі хадзіла ў жалобе. Пакуты маці былі такія вялікія, што нават ноччу ў час сну яе душа не ведала супакою. Яна пакідала цела і ляцела да падзямелля, дзе былі пахаваны дзеці. Праз вузенькія краты душа дабіралася да маленькіх дамавін і туг ператваралася ў саву. Па чарзе птушка жудасна галасіла над кожнай дамавінай. У тых, хто выпадкова аказваўся непадалёку ад касцёла і чуў гэтыя крыкі, валасы ўставалі дыбам на галаве, а іншыя нават трацілі прытомнасць. У некаторых творах літаратуры гэтае хвалюючае паданне мае працяг. Адна з дачок Кацярыны Радзівіл — Караліна дажыла да шаснаішаці гадоў і рыхтавалася выходзіць замуж за каханага хлопца. Маці лічыла, што яна ўжо перайшла тую мяжу, якая пагражала яе жыццю, але на ўсякі выпадак Караліну перавезлі ў іншы замак. Там, спадзявалася жанчына, злы лёс абміне любімую дачку. Кожную раніцу прыгожая Караліна пачынала з прымеркі шлюбных убораў. Дастаўлялі ёй лепшыя сукенкі з Варшавы, Парыжа, Берліна. Мясцовыя майстрыхі шылі і вышывалі цудоўныя аздобы да вяселля. Пасля прымерак маладая ў белым пеньюары з распушчанымі валасамі любіла чытаць, седзячы за сталом у сваім пакоі, праз высокія вокны якога ўліваліся яркія промні сонца. Аднойчы Кацярына зайшла да дачкі ў такі час і паклікала. Караліна маўчала. Яе галава ляжала на стале на разгорнутай кнізе. Здавалася, што дзяўчына задрамала ад цеплыні сонечных промняў. Маці падышла да стала і ўзяла яе за руку. Рука была, як у нежывой. На крык Кацярыны збегліся слугі, перанеслі Караліну на ложак, але прывесці ў прытомнасць ужо не змаглі. Няўмольны лёс забраў у маці і гэту дачку. Роспач і гора няшчаснай былі няўцешныя. Яна загадала выліць з воску фігуру дачкі ва ўвесь рост і пасадзіць за стол так, як тая сядзела ў апошнюю раніцу свайго кароткага жыцця. Валасы былі натуральныя, доўгія, хвалістыя, колеру золата. На руках сапраўдныя дарагія пярсцёнкі, якія ўпрыгожвалі пальцы Караліны ў той трагічны момант. Падабенства было такім вялікім, што, здавалася, вось зараз дзяўчына прыпадніме галаву ад кнігі, засмяецца пунсовымі вуснамі і кінецца ў абдымкі маці. У пакоі на ложку, дыванах, на падлозе ляжалі параскіданыя шлюбныя ўборы, цудоўныя светлыя сукенкі, вэлюм, а на ўсім гэтым харастве ляжала празрыстае чорнае пакрывала. Кажуць, што Кацярына да апошняга свайго дня ўжо ніколі не смяялася, часта прыходзіла ў пакой дачкі, малілася, размаўляла з ёю, плакала. Сяброўкі Караліны павыходзілі замуж і забыліся пра яе, усцешыўся з другой закаханы жаніх, і толькі сэрца маці помніла дачку, крывавыя раны не загойваў нават час. Кацярына не пазбавілася жальбы да самага свайго скону. Перад смерцю яна аддала загад зрабіць васковую фігуру сябе самой на каленях перад ложкам дачкі. Ніхто не меў права заходзіць у жудасныя пакоі пасля смерці маці. Людзі ў замку баяліся нават наблізіцца да гэтага месца. «ГАРБАТЫ» САРКАФАГ Шмат гісторый звязана з гэтай дамавінаю. У ёй, гаворыцца ў паданнях, пахавана князёўна, якая пакахала простага хлопца і загінула праз гэта. Дзяўчына ўцякла з балю, калі яе збіраліся заручыць з замежным прынцам. Каханы павінен быў чакаць яе з адзеннем і возам, каб разам уцячы з замка. Але пра змову даведаліся. Хлопца злавілі і пасадзілі ў вежу. Князёўна, не ведаючы яшчэ аб гэтым, у балёвым уборы выбегла на люты мароз і ў лёгкіх туфліках па снезе пабегла на дамоўленае месца сустрэчы. Чакаючы на лютым марозе на патаемнай лаўцы, яна замерзла і так скарчанела, што яе не маглі палажыць у звычайную труну і вымушаны былі пахаваць у сядзячым становішчы. Беларускі паэт Юрась Свірка па матывах гэтай гісторыі напісаў верш «Паданне».