Перамогшы апазіцыю, Аўгуст пакінуў Петрыкаў, каб сустрэць сваю дарагую і змучаную жонку, якую ён не бачыў ужо цэлы месяц. Сустрэча каралеўскай пары адбылася ў Новым Корчыне, адкуль Жыгімонт прывёз сваю выбранніцу ў Кракаў у Вавельскі замак. Туг, у Вавелі, кароль акружыў Барбару сапраўднай каралеўскай раскошай. Замак расквеціўся пышнымі банкетамі, паляванні адбываліся адно за адным. Жонка караля асляпляла прысутных прыгажосцю і ўборамі. Яе акружаў шматлікі двор. Яна жыла ў пакоях, упрыгожаных бясцэннай nap4010, магла цешыцца рэдкімі вінамі, заморскімі стравамі. Але і сярод гэтага бляску галоўным для ўлюблёнай жанчыны было каханне і пяшчота караля. Багацце і пыха, якімі акружыў Барбару кароль, здзіўлялі не толькі Рэч Паспалітую, але і замежных дыпламатаў. Пасол караля Фердынанда I Ян Ленг даносіў у сакавіку 1549 года, што Жыгімонт Аўгуст у Кракаве «з жонкай сваёй Барбарай праводзіць мядовы месяц. Вялікае здзіўленне, якой цаной і пыхай трымае каралеву. Гавораць, што ў параўнанні з ёю каралева наша Эльжбета, святая ёй памяць, угрыманне мела не лепшае ад служанкі». Паўсюдна гаварылася, быццам Барбара зачаравала караля, наслала на яго нейкую магію. Цяжка было паверыць, што ўсё гэта — вынік аднаго толькі кахання. Па шляхецкіх і магнацкіх дварах не спьдіяліся плёткі і зайздрасць да Барбары. Гісторык Уладзіслаў Канапчынскі пісаў: «Яшчэ цэлы год працягваўся шум вакол Барбары. Дыпламаты адмаўляліся наведваць яе, а на вуліцах народ гнаўся за яе карэтай з крыкамі, што яна чараўніца, злая вядзьмарка. I толькі кароль саладзіў яе жыццё каханнем і ўвагай». Дні і месяцы шчаслівай пары праляцелі хугка, як гадзіны. Нарэшце ў нядзелю 7 снежня 1550 года нязменна закаханы кароль дамогся свайго — урачыстай каранацыі жонкі. У суправаджэнні званоў кракаўскіх касцёлаў, у акружэнні мноства шляхты, князёў, магнатаў гнезненскі архібіскуп увянчаў чало Барбары каронай, якая ўпрыгожвала калісьці каралеву Ядзвігу і каралеву Бону. 3 гэтага часу Барбара зрабілася паўнапраўнай, прызнанай грамадскасцю і касцёлам польскай каралевай і вялікай князёўнай Літоўскай. Перад ёю схілілі свае гордыя галовы першыя вяльможы каралеўства. Але Барбара была ўжо цяжка хворай. У час каранацыі яна журботна прамовіла: «Да другой кароны мяне нябесны кароль кліча. Прасіце, каб гэты зямны скіпетр на пальму нябесную замяніў, а мілага мужа ў адчаі і горы па мне прылашчыў». АПОШНІЯ ДНІ КАРАЛЕВЫ Такім чынам, снежаньскія ўрачыстасці 1550 года сталі заслонай аўтарытэту Барбары, але за імі ўжо грозна выступала яе хвароба і нават прывід смерці. Пачынаючы з каранацыі, дні каралевы былі ўжо злічаны. Змучаная цяжкімі пакутамі, акружаная знахарамі і лекарамі, праводзіла яна апошнія дні ў Вавельскім замку. Горача хацела хоць у апошні раз дыхнуць паветрам любімых лясоў, адкрытай прасторы. Кароль загадаў падрыхтавань карэту, у якой можна было б паставіць ложак хворай і вывезці яе з Кракава. Але такую вялізную карэту не маглі прапусціць ні адны вароты. Тады кароль распарадзіўся разбурыць Фларыянскую браму, праз якую павінна была выязджаць Барбара. Аднак усе прыгатаванні аказаліся непатрэбнымі. Апошнія тыдні свайго жыцця яна праводзіла ў жудасных пакутах, з высокай тэмпературай. Лопаліся нарывы, з якіх выцякала вадкасць з мярзотным пахам. Нават слугі не маглі вытрымаць гэты пах, і толькі адзін Жыгімонт Аўгуст сядзеў днямі і начамі каля ложка жонкі. Такі ж уважлівы і ласкавы, ён быў гатовы аддаць усе скарбы каралеўства за выратаванне яе жыцця. Да канца верыў і спадзяваўся, што Барбара ачуняе. Яму было ўсё роўна, хто выратуе каханую. He аднойчы ён звяртаўся ў Нясвіж да Мікалая Чорнага, каб той прыслаў вядомых знахарак, якія могуць зняць нагавор з Барбары. Лекаркі з Нясвіжчыны дапамагалі, але ненадоўга. Жыгімонту, які перамог апазіцыю, змусіў прымаса ўскласці карону на чало Барбары, было вельмі цяжка ўсведамляць, што ён такі ж безабаронны ад хваробы і смерці, як і яго падданыя. Hi чым не магло дапамагчы нават усё золата каралеўства. Апоўдні 8 мая 1551 года смерць наведала пышны пакой Вавельскага замка. Каралева навекі закрыла свае цудоўныя вочы. Hi адзін паэт, ні адзін пісьменнік ці гісторык не маглі апісаць гора і пакуты караля. Адчай і смяротны боль ахапілі Жыгімонта пасля смерці Барбары. Яму хапіла волі толькі на тое, каб прыгатаваць ёй пышнае пахаванне. У развітальным пакоі быў пастаўлены катафалк, на якім супакоілася цела нябожчыцы. Кожны дзень тут спраўлялі літургію, маліліся, кожны дзень кароль праводзіў доўгія гадзіны каля каханай жонкі, цалуіочы яе ў слязах. Так працягвалася два тыдні, пасля чаго Жыгімонт даў згоду давесці пахаванне да канца. Радзівілы пажадалі, каб Барбару паклалі побач з іншымі каралевамі ў Вавельскім саборы. Кароль выканаў жаданне жонкі, якая калісьці сказала, што не хоча быць пахаванай у Кракаве, дзе яе сустрэлі такія перажыванні, і прасіла перавезці яе цела ў любімы горад свайго дзяцінства і юнацтва — Вільню. Радзівілам кароль адказаў: «Там, дзе жывой выказалі такую няўдзячнасць, не прыстала пакідаць і мёртвую сярод такіх людзей». ЖААОБНЫ КАРТЭЖ 25 мая 1551 года з Кракава ў Вільню накіравалася пахавальная працэсія. Гэта было незвычайнае шэсце. Шматкіламетровая дарога вяла каралеву да месца вечнага спакою. Змешчануіо на спецыяльным катафалку труну з целам Барбары цягнулі коні чорнай масці. Калі яны трацілі сілы, замест іх куплялі новых любым коштам. За труною ехаў на кані апранугы ва ўсё чорнае зламаны няшчасцем кароль. У кожным горадзе ці маленькай вёсачцы ён сходзіў з каня і ішоў пешшу. Ішоў па пыльных вуліцах сваіх мястэчак, па балотах свайго краю. Ён суправаджаў цела Барбары не як горды ўладар, а як просты пакутнік, якога напаткала гора. Загадваў спыняцца ў тых месцах, дзе быў раней такім шчаслівым разам з ёю. Як бы ён хацеў апынуцца туг з жывой жонкай, убачыць яе ласкавую ўсмешку, узрадзіць незабыўныя для сябе хвіліны! Нарэшце картэж дабраўся да Вільні. 24 чэрвеня ў прысутнасці духавенства, саноўнікаў і вялізнага натоўпу гаражан Жыгімонт і Радзівілы пахавалі польскуіо каралеву. Яе труну змясцілі спачатку ў капліцы Святога Казіміра ў Віленскім саборы. Супакоілася каралева ў горадзе, у якім палюбіла Жыгімонта, з якім была неразрыўна звязана ўсё сваё кароткае жыццё. Кароль застаўся адзін. Душэўшы боль не пакідаў яго да канца жыцця, нягледзячы на тое, што прыдворныя заўсёды былі гатовы падшукаць яму жанчын. Памяць і жальба суправаджалі Жыгімонта кожны дзень. Яго мучыла думка, што Барбара пайшла з гэтага свету так заўчасна, так коратка цешылася сваім шчасцем. У адным з пісем праз некалькі гадоў пасля смерці жонкі ён пісаў: «То сапраўды, што кароткага шчасця дачакалася, жадалі б мы больш доўгага». Кароль зберагаў партрэты, розныя рэчы каханай. Праз 20 гадоў пасля смерці Барбары напісаў загад аб надмагільным помніку, дзе гаварылася, што астанкі Барбары павінны быць перанесены ў касцёл Святой Ганны — там ён прасіў пахаваць і сябе, калі сустрэне смерць на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. АБРАЗ МАТКІ БОСКАЙ АСТРАБРАМСКАЙ Пасля смерці каханай жонкі Жыгімонт Аўгуст вырашыў увекавечыць яе памяць у якім-небудзь вялікім творы мастацтва, напрыклад жывапісу. I гэта яму ўдалося. Цудоўны, знакаміты, услаўлены Адамам Міцкевічам абраз Маткі Боскай Астрабрамскай у Вільні быў намаляваны з партрэта Барбары Радзівіл. На падабенства легендарнай віленскай Мадонны і Барбары звярталі ўвагу ўсе, хто вывучаў гэтае пытанне. Прафесар Віленскага універсітэта Юліуш Клос: «Абраз гэты неабходна аднесці да італьянскай школы другой паловы XVI стагоддзя. Быў ён выкананы ў Вільні, магчыма, адным з прыдворных Mac- такоў Аўгуста. Кідаецца ў вочы падабенства абраза Маткі Боскай і Барбары Радзівіл, калі бачым яе на асабістых партрэтах. Гэта дае падставы сцвярджаць, што, калі пачалі ідэалізаваць вобраз Барбары, улічылі жаданне і Сігізмунда Аўгуста. Без сумнення, абраз пісалі на мясцовай мадэлі». Ксёндз Пётр Снядзеўскі адзначыў: «Тып Мадонны Астрабрамскай з’яўляецца вельмі падобным на партрэты каралевы Барбары. Той жа нос, той жа падбародак і вусны, тыя ж вочы і бровы, тая і будова цела». Вакол падабенства Барбары і Мадонны Астрабрамскай вялося шмат дыскусій. Віленская Мадонна не мае дзіцяці на руках, што ўскосна таксама паказвае на Барбару, якая памерла беспатомнай. Другім важным доказам з’яўляюцца тонкія, прыгожыя, цудоўныя далоні Мадонны. Іменна Барбара Радзівіл славілася прыгожымі рукамі. Безумоўна, мастак стварыў цудоўны, адзін з найлепшых ва ўсёй Рэчы Паспалітай, поўны вытанчанай прыгажосці і пэўнай слодычы абраз Мадонны, які адлюстраваў знешнасць Барбары Радзівіл. Гэты абраз стаў пасмяротным помнікам Барбары. Спачатку абраз Мадонны быў прызначаны касцёлу Святой Ганны. Але пасля смерці Жыгімонта Аўгуста яго сястра Ганна Ягелонка выказалася супраць. Абраз Маткі Боскай змясцілі ў адносна невялікую капліцу. БАРБАРА ГІЖАНКА Згодна з легендай, душу Барбары Радзівіл выклікаў па просьбе Жыгімонта Аўгуста нейкі алхімік па мянушцы Твардоўскі. Цяжка сказаць, ці існавала такая гістарычная асоба, але ў бібліятэцы Ягелонаў у Кракаве паказваюць кнігі, якія належалі Твардоўскаму, а на іх ёсць адбітак рукі д’ябла. Гаварылі, што ён прадаў душу д’яблу з умовай, што той забярэ яе пасля смерці, але толькі тады, калі Твардоўскі будзе ў Рыме. Хаця гэты пан не быў у Рыме, смерць напаткала яго ў карчме пад такой назвай. Аб гэтай легендзе пісаў паэт Адам Міцкевіч. Паданне сцвярджае, што Твардоўскі ў час варажбы ўбачыў нейкую жанчыну, вельмі падобную на Барбару, і прадказаў, што кароль сустрэнецца з ёю. Гэта была Барбара Гіжанка, кракаўская мяшчанка, знешне вельмі падобная на Барбару Радзівіл, да таго ж яна насіла імя бессмяротнай каханай караля. У апошнія гады жыцця Жыгімонт Аўгуст амаль адышоў ад дзяржаўных спраў. Удзел у прыняцці Люблінскай уніі 1569 года быў адзіным важным дзяржаўным актам апошняга з Ягелонаў. Ён меў тры захапленні ў жыцці: коні, каштоўнасці і жанчыны. Сярод шматлікіх адзюльтэраў — сувязь з Барбарай Гіжанкай, намнога маладзейшай за караля (нарадзілася ў 1550 годзе), была ў той час самай сур’ёзнай і значнай. Яе бацька, мешчанін, лічыўся спрактыкаваным купцом. Барбара атрымала нядрэннае выхаванне. Яна рана пачала жыць пачуццямі, і пасля нейкага бурнага рамана яе змясцілі на выхаванне ў манастыр, адкуль адразу трапіла ў каралеўскія пакоі. Гаварылі, што Гіжанка сустракалася з каралём яшчэ задоўга да манастыра. Вялізную ролю ў гэтым каханні адыгралі яе прыгажосць і падабенства на Барбару Радзівіл. Кожны дзень яе суправаджалі ў спальню караля. Хутка яна трапіла і ў сэрца Жыгімонта Аўгуста. У замку адначасова з ёй прысугнічалі і іншыя каханкі, але Гіжанка не патрабавала, каб быць адзінай у гэтай ролі. Яна верыла ў свае здольнасці заўладаць каралём, бо з усіх вылучалася найбольшай прыгажосцю, інтэлігентнасцю, хітрасцю і кемлівасцю.