Але ў «гарбатым» саркафагу знайшлі не маладзенькую князёўну, а сталую княгіню. Яна мела ўжо дзяцей і ўнукаў. Аб гэтым гавораць вянкі з надпісам «Дарагой бабулі ад дзяцей і ўнукаў», пакладзеныя на металічную дамавіну. ЗАГАДКАВАЯ БОЧАЧКА Наведвальнікам падзямелля ў касцёле абавязкова паказваюць незвычайную бочачку з дрэва, якая размяшчаецца ў металічнай пасудзіне, падобнай на звычайную выварку. У ёй, бочачцы, зберагаюцца астанкі чалавека. Пра гэтую незвычайную дамавіну існуюць шматлікія паданні. Героем аднаго з іх быў князь, які вельмі любіў паляваць, але к старасці страціў магчымасць хадзіць. Яго вазілі ў калясцы. У такім становішчы ён нават спрабаваў выязджаць на паляванне. Шматлікія служкі піалі да князя загадзя падрыхтаванага мядзведзя. Звычайна звер быў стары і ціхі і лёгка даваў сябе забіць нядужаму паляўнічаму, які лічыўся вельмі трапным. Але аднойчы князь толькі параніў звера, які блізка знаходзіўся ля няўдалага стралка. Імгненна ціхі мядзведзь ператварыўся ў раз’юшаную, страшэнную сваёй дзікай сілай істоту. Ён наваліўся на бездапаможнага чалавека і пакуль апамяталіся слугі, заірыз яго. Тое, што засталося ад князя, гаворыць паданне, і было пакладзена ў маленькую бочачку. СЛЁЗЫ МАРЫІ «Марысін, 1898». Гэты надпіс выбіты на іранітным помніку, які знаходзіцца ў Новым парку сярод вельмі забалочанай мясцовасці і адзічэлай расліннасці. Тут калісьці быў невялікі вадаспад пад назвай «Слёзы Марыі», раўчук, што насіў такую ж назву, і вялікі камень з дзіркай пасярэдзіне, які лічыўся «Пярсцёнкам Марыі». Паводле аднаго з паданняў, на гэтым месцы замерзла кпязёўна Марыя, паводле другога — пахавалі тут яе маленькую дачушку Марысю, а сама князёўна была пакладзена ў труну жывой, калі яна знаходзілася ў стане летаргічнага сну, і змешчана ў родавым склепе Радзівілаў. Камісія даследчыкаў, што вывучалі стан радзівілаўскіх мумій у 1953 годзе, знайшла труну, дзе ляжала маладая князёўна ў шлюбным адзенні. Рашэнне вучоных было адназначным: маладая князёўна памерла ад разрыву сэрца ў самой труне, калі спрабавала павярнуцца, а палажылі яе жывой. Вось аб гэтым пахаванні жыве ў народзе драматычная легенда. У сястры аднаго з Радзівілаў была дачка Марыя, дзяцінства якой прайшло ў маёнтку бацькоў паблізу Клецка. Дзяўчынцы дазвалялася свабодна гуляць у парку і ваколіцах, сябраваць з дзецьмі шляхты і дваровымі аднагодкамі. Сярод дворні звяртаў на сябе ўвагу не толькі вонкавай прыгажосцю, але і вялікімі здольнасцямі да мастацтва хлопчык-сірата. Усе яго клікалі прыгажун Ян. Так ён зваўся і пазней. Дачка магугных магнатаў і сын простага селяніна пасябравалі і яшчэ ў дзіцячыя гады далі клятву не разлучацца ніколі ў жыцці. Але абставіны аказаліся суровымі і жорсткімі да юных закаханых. Бацькі Марыі памерлі рана і яе ўзялі на выхаванне ў Нясвіжскі замак. Ніякіх вестак пра хлопчыка яна не атрымоўвала. Жыццё ў замку вельмі адрознівалася ад ранейшага. Тут дзейнічалі няўмольныя законы роду Радзівілаў. Сустракацца з ніжэйшымі па паходжанню забаранялася. Ніякай свабоды цяпер Марыя не мела. Яна зрабілася маўклівай, многа чытала і нікому не давярала сваіх сардэчных таямніц. Марыі ўдалося ўпрасіць князя ўзяць для яе пакаёўку з бацькоўскага маёнтка — колішнюю сяброўку дзяцінства. Ёй Марыя магла расказаць самыя свае патаемныя думкі, папрасіць дапамогі і парады. Уладары замка мелі на мэце ажаніць Марыю і свайго хворага сына, яе стрыечнага брата. У гэтым выпадку багаты пасаг Марыі далучаўся да багацця нясвіжскіх Радзівілаў. У замку ўжо некалькі гадоў працавалі садоўнікі, майстры паркавай архітэктуры. Замежныя спецыялісты не маглі справіцца з вялікай працай, якую задумалі ўладальнікі. Шукалі здольную мясцовую моладзь. Некаторых хлопцаў пасылалі ў іншыя краіны, каб яны знаёміліся з паркавай культурай еўрапейскіх краін. У лік такіх трапіў і прыгажун Ян. Ен прабыў за мяжой чатыры гады, дасканала вывучыў усе асаблівасці пейзажных паркаў Італіі, Францыі, Германіі, пабываў у Пецярбургу. Здольны юнак шмат чытаў, вывучыўся іграць на скрыпцы. Аднойчы Марыя пачула чароўныя гукі, поўныя пачуцця і гармоніі. Яны даносіліся з паляўнічага доміка, дзе жылі садаводы. Дзяўчына вельмі тонка адчувала музыку і зразумела, што іграў вялікі майстар. На яе запытанне пакаёўка адказала, што іграў Ян, іх добры сябар далёкай пары дзяцінства. Нядаўна ён пасяліўся ў Нясвіжы пасля замежных вандраванняў. Марыя страціла спакой і марыла аб сустрэчы. Каханне яе ўспыхнула з новай сілай. Хутка мары здзейсніліся. Яны сустрэліся ў замкавай бібліятэцы, дзе хлопцу дазволілі браць кнігі па мастацтву. Першы погляд Яна паведаміў князёўне, што ён не забыў іх сустрэч у дзяцінстве і кахае яе так, як і раней. 3 дапамогай вернай пакаёўкі сустрэчы зрабіліся частымі. Маладыя людзі задумалі пажаніцца без дазволу сваякоў. Іх тайна зрабілася вядомай гаспадарам замка, калі ў Марыі павінна было нарадзіцца дзіця і яна рашыла больш не таіцца. Але гэта было б чорнай плямай на ўсім родзе знатных магнатаў. Яны абвясцілі Марыю псіхічна хворай і змясцілі ў адну з вежаў. Там Марыя нарадзіла дзяўчынку, якую назвала Марысяй. Але маці, што яшчэ ляжала ў гарачцы, разлучылі з маленькай дачушкай. Слугам было загадана нікога не пускаць да яе, аберагаць ад усялякіх навін. Некалькі дзён няшчасная нічога не ведала пра лёс Яна і Марысі. Але аднойчы ноччу ў вежу прабралася пакаёўка і паведаміла, што Яна, па чутках, вывезлі ў вёску, дзе забілі, а маленькую Марысю таксама загубілі і пахавалі як няхрышчаную за возерам. Пакаёўка ўзялася правесці Марыю да яе магілкі. Аглушаная горам Марыя ўскочыла з ложка і з распушчанымі валасамі, у белай доўгай кашулі панеслася да возера. Слугі не змаглі яе затрымаць. Як прывід, пранеслася яна па двары і доўгай грэблі і апынулася на месцы, дзе была свежаўскапаная зямля. Пакаёўка пацвердзіла, што іменна тут ляжыць яе дачушка. Бедная маці рвала на сабе валасы, так крычала ад болю і роспачы, што хутка страціла сілы і прытомнасць. Пры двары паведамілі, што яна памерла ў выніку псіхічнага захворвання і як мага хутчэй паклалі яе ў труну. Так трагічна абарвалася жыццё закаханых. Кажуць, што нясвіжскія салаўі пяюць так цудоўна, бо навучыліся калісьці, слухаючы гукі скрыпкі Яна, а слёзы Марыі ператварыліся ў брыльянты расы на пышным дыване травы ў парку. АВЭ МАРЫЯ Нясвіжскі князь Караль Станіслаў быў даволі ўлюбчывы. He адна дзяўчына чула ад яго словы «вялікага кахання». Але вось аднойчы ён сустрэў надзвычай прыгожуіо простую дзяўчыну, якая да таго ж вельмі хораша спявала. Бацька яе быў мастаком пры Нясвіжскім замку. Праз некаторы час князь так моцна пакахаў красуню, што вырашыў лепш адрачыся ад вялікай спадчыны, каб толькі ажаніцца з ёй. Гэта моцна ўстрывожыла княгіню. Яна вырашыла дзейнічаць хітрасцю. Пры нясвіжскім двары выхоўвалася стрыечная сястра князя, вельмі багатая і высокага звання. Аднойчы, калі ўсе нясвіжскія магнаты гасцявалі ў Вільні, маці папрасіла сына і выхаванку апрануцца па-святочнаму і прыбыць у касцёл на нейкія ўрачыстасці. Так здаралася часта, і асаблівай увагі на запрашэнне малады Радзівіл не звярнуў. Ён выканаў просьбу і прыбыў у вызначаны час у касцёл. Людзей там было мала, гарэлі не ўсе свечкі. Пакуль ён зразумеў, што апынуўся на сваім уласным вяселлі, то маці ўжо паспела злучыць руку сына з рукой сваёй выхаванкі. Даведаўшыся пра такое каварства, падманутая дзяўчына пайшла ў манастыр. Цудоўны голас так прыцягваў усе сэрцы, што манашку нават лічылі святой, калі яна спявала. Каму давялося хоць раз пачуць гэты спеў, адчуць у ім роспач і сум, ужо ніколі не маглі забыць яго. Анёл апусціўся з неба і ўсяліўся ў душу прыгажуні. Трагічны лёс маладой манашкі і надзіва вялікія здольнасці да спеваў нарадзілі легенду, што менавіта для яе быў напісаны музычны твор «Авэ Марыя». Але, безумоўна, толькі не Шубертам, як мяркуюць некаторыя, а якім-небудзь іншым кампазітарам, бо да гэтай тэмы звярталіся многія музыканты. НЯЗНОЙДЗЕНЫ КААД Велізарныя багацці былі сабраны ў нясвіжскім замку. Асабліва вялікія памеры набылі яны ў канцы XVIII стагоддзя. Па словах У. Сыракомлі, сяляне плацілі за ўсё: за карыстанне зямлёй, за лес, за пчол, за рыб, a магчыма «і за само паветра». Нясвіжскія магнаты маглі дазволіць сабе жыць у раскошы, валодаць выдатнымі творамі мастацтва, утрымліваць пышныя дварцовыя капэлы і тэатры, здзіўляць свет эксцэнтрычнымі выхадкамі. Самай папулярнай легендай, якую расказваюць гасцям старажытнага Нясвіжа, з’яўляецца паданне аб велізарным кладзе, які налічваў 60 пудоў каштоўнасцей. Гэта была родавая скарбніца, якая папаўнялася на працягу многіх стагоддзяў. Уладальнікі не мелі права нічога з яе ні прадаць, ні аддаць у пасаг, ні вывезці з тэрыторыі Нясвіжа. Нават у грозныя гады ваенных нашэсцяў, вялікіх пажараў і нягод каштоўнасці павінны былі заставацца ў якімнебудзь тайніку, пра які ведаў толькі сам князь і яго давераны слуга. Гэтыя патаемныя сховішчы маглі размяшчацца ў адным з падземных хадоў — пра іх так многа гавораць у Нясвіжы. Кажуць, што пераходы ад замка і касцёла ішлі ў бок Міхальскай гары, дзе калісьці ўзвышаліся касцёл святога Міхала і манастыр, да старажытнага парка Альба. Многія цікавяцца, што ўваходзіла ў гэту велізарную скарбніцу. Ці былі каштоўнасці на самой справе? Хто іх бачыў? Ёсць шмат пісьмовых сведчанняў аб існаванні незлічоных багаццяў нясвіжскіх Радзівілаў. Расійскі пасол князь М. В. Рапнін, які быў у складзе світы караля Станіслава Аўгуста, апошняга манарха Рэчы Паспалітай, пісаў у данясенні імператрыцы Кацярыне II: «Кароль заехаў да К. С. Радзівіла ў Нясвіж. Пасля бліскучага феерверку і абеду на 300 асоб кароль спусціўся ў падзямелле замка і ўбачыў залатыя зліткі, укладзеныя да самай столі. Золата было на сотні пудоў, мноства залатых рэчаў ды 12 апосталаў з гэтага металу і срэбра, усыпаныя каштоўнымі камянямі». 3 захапленнем пісаў аб скарбах Радзівілаў і міністр замежных спраў Расійскай імперыі А. Чартарыскі: «Багаты замак у Нясвіжы. У 18 залах адных толькі ўпрыгожанняў сабралася на 5 альбо 10 мільёнаў дукатаў. Каштоўныя калекцыі зброі, карцін, кніг, брыльянтаў. Але няма нічога даражэйшага, чым калекцыя «12 апосталаў», 5 з іх чыстага золата і ўсыпаныя каштоўнымі камянямі».