Княгіня Радзівіл была глыбокаверуючай, матэрыяльна дапамагала беларускім католікам і духавенству, падтрымала Ф. Абрантовіча, які зрабіў спробу стварыць беларускі калегіум у Рыме, збудавала касцёл у Лондане з умовай, што ім не будуць карыстацца палякі. Яна дапамагла сабраць беларускую бібліятэку пры Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Галоўнай яе справай лічыцца падтрымка беларускай выдавецкай дзейнасці. На грошы Магдалены былі надрукаваны першыя кнігі Максіма Багдановіча і Канстанцыі Буйло, пачалі выходзіць беларускія выданні: «Загляне сонца і ў наша ваконца», «Беларус», газета «Наша ніва», запрацавалі выдавецкія беларускія таварыствы ў Вільні. Пра любоў Магдалены да беларускай мовы захаваліся легенды, якія нараджаліся з дакладных дакументаў. У газеце «Вольная Беларусь» пісалі: «Па загаду вядомай у нашым краі вялікай землеўласніцы княгіні М. Радзівіл, у яе маёнтках вывешаны абвесткі, паводле каторых прапануецца ўсім служачым ужываць беларускую мову заміж польскае і расейскае. Коштам княгіні Радзівіл у ігуменскім павеце адчынены тры беларускія пачатковыя школы, апрач таго чатыры школы намечаны да адкрыцця ў бліжэйшы час. У м. Уздзе ігуменскага павету памянёная землеўласніца адчыняе рамесленае вучылішча для сялянскіх дзяцей». Нярэдка яе імкненне дапамагчы адраджэнню скарыстоўвалася несумленнымі людзьмі. Яны бралі грошы на дабрачынныя мэты, а трацілі іх на іншае. Лічылася нормай ашукаць, зняважыць памешчыка, замаўчаць удзел Магдалены ў фінансавай падтрымцы беларускай справы, што прывяло да занядбання яе імя. Наўрад ці знойдзецца сёння мецэнат, які б так шчодра ахвяраваў на выданне беларускамоўнай літаратуры. Без разліку на падзяку і занясенне яго імя ў скрыжалі гісторыі, без разліку на льготы па падатках. He ўсе ўспрымалі дзейнасць Мікалая і Магдалены адназначна. Але Магдалена не звяртала ўвагі на крытычныя заўвагі ў свой адрас. У 1912 годзе ў «Мінскім рускім слове» княгіня Радзівіл адзначыла: «Лічу сябе беларускай літвінскага паходжання так, як і мой муж, зусім не лічу сябе полькай». За дапамогу інвалідам вайны княгіню ўзнагародзілі Вялікім крыжом Гедыміна ў 1915 годзе. He забылася яна і пра дзяцей-сірот, для якіх адчыняла прытулкі. Пасля абвяшчэння ў сакавіку Беларускай Народнай Рэспублікі Магдалена далучылася да яе прыхільнікаў. Дарэчы, XVI ардынат нясвіжскі Антоні Альбрэхт (Аба) Радзівіл таксама прыняў удзел у стварэнні і дзейнасці БНР. У канцы 1918 года Марыя Магдалена вымушана была пакінуць Беларусь і пераехаць у Варшаву. Польская грамадскасць сустрэла яе нядобразычліва. Лёс кідаў яе па розных краінах, пакуль у 1932 годзе княгіня не пераехала ў Швейцарыю. Там яна ў 1945 годзе памерла і пахавана ў Фрыбургу ў кляштары дамініканак. Муж Мікалай Радзівіл загінуў у пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе. Мікалай і Магдалена Радзівілы ўвайшлі ў гісторыю як актыўныя дзеячы беларускага адраджэння канца XIX — пачатку XX стагоддзя. РАДЗІВІЛЫ XX СТАГОДДЗЯ АНТОНІ АЛЬБРЭХТ РАДЗІВІЛ (1885—1935) АнТОНІ АЛЬБРЭХТ РАДЗІВІЛ па мянушцы Аба, старэйшы сын Юрыя Фрэдэрыка Радзівіла (1860—1914) і Марыі Ружы з Браніцкіх (мянушка Бічэта), XVI ардынат нясвіжскі закончыў пажскі корпус у Пецярбургу. У час першай сусветнай вайны Антоні Альбрэхт на свае сродкі адчыніў шпіталь у Нясвіжскім замку на 100 ложкаў для раненых. Нясвіжскі князь-ардынат падтрымаў БНР і ў 1918 годзе знаходзіўся ў Германіі і Швейцарыі ад рады Міністраў БНР, каб знайсці падтрымку на захадзе сваёй маладой дзяржаве. He раз ён імкнуўся абараніць зброяй у руках сваю Бацькаўшчыну. У 1919 годзе далучыўся да войска, хаця быў цяжка хворы (ездзіў у інваліднай калясцы). У 1926 годзе князь Аба прымаў у Нясвіжы Ю. Пілсудскага, які прыехаў узнагародзіць пасмертна ордэнам свайго былога ад’ютанта Станіслава Радзівіла (1880— 1920). Цырымонія адбылася ў крыпце нясвіжскага касцёла. Князь Аба ажаніўся з Даротай Паркер-Дэсан, з якой меў дачку Альжбету Марыю. Нарадзілася княгіня Бэтка ў 1917 годзе ў Лондане. Яе маці англічанка Паркер разышлася з Радзівілам яшчэ да нараджэння дзіцяці. Дзяцінства і юнацтва князёўна правяла ў Нясвіжы. Госці замка згадвалі шаснаццацігадовую дзяўчыну, якая стаяла за каляскай князя Абы на прыёмах у нясвіжскім замку. Гэта была вельмі прыстойная, стрыманая, маўклівая дзяўчына. У 1935 годзе князь Антоні Альбрэхт памёр і быў пахаваны побач са сваімі продкамі. Па словах сваячкі Ізабэлы Радзівіл, калі яе бацька Караль аднойчы прагульваўся ў нясвіжскім замку па валах, ён раптам убачыў у акне Чорную даму. Яна стукала ў шыбу, каб звярнуць на сябе ўвагу, і паведаміла, што яго старэйшы брат Альбрэхт у гэты момант памірае ў Варшаве. Свайго старэйшага сына Альжбета Марыя назвала імем бацькі. У чэрвені 1993 года ў Нясвіж прыехаў сын Альжбеты Мікалай, які жыве ў Парыжы і мае сыноў Аляксандра і Ксаверыя, дачку Дэльфіну. ЛЕОН УЛАДЗІСЛАЎ, малодшы сын Юрыя Фрэдэрыка Радзівіла і Марыі Ружы з Браніцкіх, апошні афіцыйны XVII ардынат нясвіжскі, афіцэр генеральнага штаба, прымаў удзел у войнах, а ў мірны час у Нясвіжы захапляўся мастацтвам, сам нядрэнна маляваў. Пасля смерці старэйшага брата Альбрэхта атрымаў вялікую спадчыну і тытул ардыната нясвіжскага і клецкага. Леон Радзівіл ажаніўся з баранэсай Волыай СімалінВетберг і меў з ёю двух сыноў: Антонія Юрыя (1912— 1967), нежанатага і Юрыя Мікалая (нар. у 1921 г.), які абраў шлюб з Эліан Чаландон і меў дачку Дзіану Марыю (нар. у 1953 г.). 17 верасня 1939 года ў нясвіжскім замку адзначалі дзень нараджэння дзіцяці, але ўрачыстасці вялікай не было, бо тут хавалася шмат уцекачоў з Польшчы, на якуіо напаў Гітлер. Госці разышліся рана. Князь Леон у сваім пакоі рыхтаваўся да сну. Раптам зазваніў тэлефон. Чалавек назваўся камісарам Сіроткам. Князь палічыў, што нехта ЛЕОН УЛАДЗІСЛАЎ РАДЗІВІЛ (1888—1959) пажартаваў, называючы сябе знакамітым імем у родзе Радзівілаў, і палажыў трубку. Тэлефон зазваніў зноў. Той жа голас папрасіў не кідаць трубку, выслухаць яго, бо ў горадзе і замку ўжо знаходзіцца Чырвоная Армія. Князя з сям’ёй адвезлі ў Маскву. У замку засталася старая княгіня Марыя Ружа Бічэта, якая ўвесь час плакала, бо лічыла, што яе сына і ўнукаў ужо няма на зямлі. Камісар Сіротка пашкадаваў старую хворую жанчыну і даў магчымасць пагаварыць з сынам. Ноччу яна размаўляла з Леонам па телэфоне і даведалася, што ён з сям’ёй у Маскве, яны жывыя і здаровыя, а яго будуць абменьваць на Пальміра Тальяці, які быў вязнем Мусаліні. Жонка Леона Вольга Сімалін наведала Нясвіж у час акупацыі. У замку быў размешчаны шпіталь для нямецкіх лётчыкаў. Яна прыпынілася ў Радзівілмонтах у Клецкім раёне, дзе ноччу яе выкралі партызаны і завезлі ў свой лясны лагер. Дзякуючы камандзіру атрада, які загадаў яе адпусціць, княгіня вярнулася назад у Радзівілмонты. Той нават папрасіў прабачэння за перажытае хваляванне. Пасля вайны Вольга Радзівіл напісала пісьмо гэтаму камандзіру ў Брэст, дзе той пасяліўся, і падзякавала яго за сваё збавенне. КАРАЛЬ МІКАЛАЙ (1886—1968), сярэдні сын Юрыя Фрэдэрыка Радзівіла і Марыі Ружы з Браніцкіх атрымаў адукацыю ў Ягелонскім універсітэце, дасканала вывучыў земляробства. У 1914 годзе ён служыў у войску, спачатку ў расейскім, а потым у польскім. Пасля смерці Станіслава Радзівіла (1880—1920) атрымаў давыд-гарадоцкую ардынацыю і заняўся сельскай гаспадаркай, разводзіў ласёў у лясах, пародзістых сабак і коней. Караль Мікалай актыўна змагаўся супраць фашызму. Яго жонка Ізабэла з Радзівілаў (1888—1968) была сястрой міласэрнасці. Пасля вайны яны пасяліліся ў Паўднёвай Афрыцы. Іх адзіная дачка Ізабэла (1914—1996) выйшла замуж за Эдмунда Радзівіла (1906—1971), сына Януша, ардыната алыкскага. ЯНУШ ФРАНЦІШАК РАДЗІВІЛ атрымаў адукацыю ў Германіі. Яму дасталася алыкская ардынацыя, дзе князь вёў гаспадарку, упарадкаваў зямельную рэформу. Януш рана пачаў займацца палітыкай і паказаў сябе таленавітым дыпламатам, не аднойчы выбіраўся на сеймы, быў актыўным сенатарам. Князь Януш выступаў супраць праследавання меншасцяў і за іх нацыянальныя правы ў дзяржаве, змагаўся за вызваленне палітычных вязняў у Картуз-Бярозе, выступаў за свабоду друку. У 1920 годзе Януш Радзівіл бараніў Варшаву. У 1926 годзе ён узначаліў партыю кансерватараў. У палітыцы лічыўся чалавекам кампрамісу, лаяльнасці і памяркоўнасці. Пасля смерці Ю. Пілсудскага кансерватары перайшлі да апазіцыі польскаму ўраду. Шлюб князя Януша з Ганнай Любамірскай быў надзвычай шчаслівы. Яны мелі двух сыноў Эдмунда і Станіслава і дачку Крысціну. У час вайны Януш Радзівіл разам з сям’ёй і сваякамі двойчы трапляў на Лубянку. 31 кастрычніка 1993 года ў газеце «Йзвестня» быў надрукаваны невялікі артыкул пад назвай «Польсклй князь должен был помочь Берлл отдать ГДР Западу», у якім, паводле газеты «Жыце Варшавы» паведамлялася, што Лаўрэнці Берыя меў намер пасля смерці Сталіна прадаць ГДР заходнім дзяржавам за 10 мільярдаў долараў. Пасрэднікамі ў гэтай далікатнай і адказнай справе меліся ЯНУШ ФРАНЦІШАК РАДЗІВІЛ (1880—1967) быць дзве постаці: Януш Радзівіл і Вольга Чэхава, нямецкая актрыса рускага паходжання. Якую ролю яму падрыхтаваў у гэтай куплі-продажы злавесны Берыя сам князь так ніколі і не даведаўся. На святкаванні 400-годдзя Нясвіжскага касцёла ў жніўні 1993 года прысутнічалі варшаўскія Радзівілы: княгіня Ізабэла, дачка Крысціна ды іхнія дзеці і ўнукі. Аднак, калі ў першы ж дзень, усхваляваная Ізабэла з дачкою хацелі пабачыць замак, месца, дзе нарадзіўся яе бацька, князь Караль, і дзе яна правяла дзяцінства, вартаўнік не пусціў іх нават на двор. Княгіня Ізабэла прывезла ў Нясвіж свае ўзнагароды, якія атрымала за заслугі ў змаганні з фашызмам. Няпроста, нават трагічна склаўся яе лёс і лёс яе родных у сярэдзіне дваццатага стагоддзя. Даведацца пра перажытае дапамагае кніжка «Арыстакратыя», дзе яна гаворыць: «Цяпер я ўдава Эдмунда Радзівіла, які быў старэйшым сынам Януша Радзівіла, XII ардыната алык- скага, гаспадара Небароўскага замка, пазней пасла і сенатара Рэчы Паспалітай». У пачатку першай сусветнай вайны Караль Радзівіл, бацька Ізабэлы, быў мабілізаваны і служыў у рускім войску, а маці працавала ў шпіталі хірургічнай сястрой. «Мае бацькі,— успамінала Ізабэла,— атрымалі давыд-гарадоцкую ардынацыю пасля гібелі ў 1920 годзе Станіслава Радзівіла (1880—1920), сына Марыі дэ Кастэлян, першага ардыната давыд-гарадоцкага».