Кацярыну пераканалі, што Радзівіл найлепшая кандыдатура ў гэтым выпадку, бо ён наіўны, непрадбачлівы, не зразумее адразу ўсіх хітрыкаў царскай палітыкі. Караль Станіслаў Радзівіл згадзіўся ўзначаліць Радамскую канфедэрацыю, накіраваную супраць Чартарыйскіх і за тое, каб пазбавіць трону Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Экс-ваявода пакінуў Дрэздэн і праз Гданьск і Кралявец рушыў да Вільні. 3 чэрвеня 1766 года ён ступіў на родную зямлю. Паветра Радзімы ўліло ў яго новыя сілы, ён адчуў сябе зноў першым грамадзянінам Вялікага княс- тва, хаця яму яшчэ не вярнулі ні званняў, ні маёнткаў. На кожным кроку князь сустракаў шчырую сімпатыю да сябе. Стыхійныя бурныя выказванні радасці сведчылі аб вялікім уплыве Радзівіла ў Літве. Ён пісаў: «Быў прыняты з вялікай радасцю. Усе паветы і ваяводствы сустракалі мяне за паўмілі ад месца, была вельмі вялікая колькасць сустракаючых. Люд крычаў «віваты», вечарам была ілюмінацыя». Палітычнае, эканамічнае жыццё ў Літве ажывілася. Рапнін і Кар вымусілі Радзівіла скараціць прывітальныя цырымоніі ў Літве і паспяшацца ў Варшаву, адкуль князь пад экскортам казакаў накіраваўся ў Радам, куды з’язджаліся ваяводскія маршалкі, каб далучыцца да канфедэрацыі. Але Пане Каханку і канфедэратаў подла падманулі і літоўскі магнат хутка зразумеў, іпто ён мае столькі ўлады, колькі яму дае Рапнін. Ён у поўнай ад яго залежнасці. Пасля заканчэння сейма Пане Каханку вярнуўся ў Літву, дзе яму вярнулі Віленскае ваяводства. Ён пачаў рыхтавацца да абароны Нясвіжа, Слуцка і іншых сваіх гарадоў і мястэчак. Дазнаўшыся аб падрыхтоўцы да абароны, царыца рушыла на Нясвіж шмагтысячнае войска. У самім Нясвіжы знайшоўся даносчык Брастоўскі, які падрабязна пісаў Рапніну аб усім, што рабілася ў радзівілаўскай сталіцы. Рапнін зразумеў, што памыліўся ў Радзівіле, што гэты «балван» на справе больш складаны і ад яго патрэбна як мага хутчэй пазбавіцца. Загад аб знішчэнні Караля Станіслава Радзівіла быў адданы генералу Ізмайлаву, армія якога знаходзілася паблізу Нясвіжа. Рускія войскі аблажылі невялічкі горад, занялі бліжэйшыя ваколіцы. Сам князь закрыўся ў замку, нядрэнна падрыхтаваным для барацьбы, і таленавіта кіраваў абаронай. 700 жаўнераў занялі брамы, дзесяткі вялікіх гармат ашчэрыліся на ворага. Але сілы былі няроўныя. Князю нічога іншага не заставалася, як сесці ў сваім кабінеце і пісаць пісьмы Рапніну, просячы яго змілавацца над няшчасным горадам. Ён даў слова ніколі больш не выступаць супраць царыцы, але слова свайго не стрымаў. У чэрвені 1769 года выехаў за мяжу, дзе зноў шукаў паратунку для Бацькаўшчыны, пісаў пісьмы манархам Еўропы, звяртаўся па дапамогу да Порты. А на Літве ў гэты час дзейнічаў малады Сувораў, які руйнаваў гарады і мястэчкі Радзівілаў. Пад Сталовічамі ў 1771 годзе быў разбіты корпус Агінскага. 3 поўначы насоўваліся прускія войскі, якія баяліся спазніцца і даць магчымасць Расіі захапіць усю Рэч Паспалітую. 3 поўдня набліжаліся аўстрыякі. Адбыўся першы, яшчэ не поўны падзел Рэчы Паспалітай. Шмат пісьмаў напісаў Караль Станіслаў Радзівіл да манархаў Еўропы. Нарэшце, 22 сакавіка 1774 года ён звярнуўся да Кацярыны II: «Няхай Ваша Светласць зверне ўвагу са свайго высокага трону на няшчаснага, які прыпадае да ног тваіх, каб прасіць справядлівасці і міласэрнасці». Дазвол на вяртанне быў дадзены. Картэж князя праз Баварыю, Маравію, Галіцыю накіраваўся ў Літву. Па дарозе да яго далучаліся яго прыхільнікі, падданыя, сябры. Жыхары Львова гучна віталі князя. У Жолкве князь затрымаўся на працяглы час. Нарэшце войскі Расіі пакінулі Рэч Паспалітую і Нясвіж вызваліўся з няволі. Двойчы за невялікі кавалак часу сталіца Радзівілаў перажыла страшэнныя спусташэнні і рабаўніцтва. Усё, што можна было вынесці, было раскрадзена. Пакоі і залы замка былі разрабаваны дашчэнту. Слугі амаль усе разбегліся. Пане Каханку вярнуўся ў Нясвіж і пачаў цяжкую работу па адраджэнню цудоўнага ў мінулым горада. Ён вырашыў вярнуць былы бляск замку і гораду. Запрацавалі мясцовыя мануфактуры, якія былі перапоўнены заказамі. У сакрэтных тайніках зберагліся каштоўнасці, нават flaparia напоі, якія заўсёды высока цаніліся ў нясвіжскім замку. Пане Каханку адчуваў сябе патрыётам сваёй роднай беларускай зямлі. Ён нярэдка падкрэсліваў прыдворным у замку: «Я люблю Карону, але няма нічога лепшага, як наша Літва (Беларусь)». Радзівілы лічылі сябе ліцвінамі або «ліцвякамі», добра ведалі беларускую мову, ставіліся да яе з павагай, часта ёю карысталіся, і старажытнай, і кніжнай, і гутарковай, на якой размаўлялі сяляне. Польскі кароль Станіслаў Аўгуст, прыехаўшы да Пане Каханку, выступіў з вершаваным тостам на беларускай мове, які пачынаўся так: «Пане гаспадару, кажы віна даці, каб тваёй хаце ліха не знаці». Паміраў Пане Каханку ў Белай. Перад смерцю траціў прытомнасць, трызніў, гаварыў сам з сабою: «Давялося мне нарадзіцца ў цяжкія часы... Сляпым быў, але дарогу шукаў, а людзі казалі, што я гарэза. Вызвалення айчыны страшэнна прагнуў, але хто мог ведаць, у чым яно было? Валадковіч, ці ты на паляванне ў Налібокі сабраўся, ці прыйшоў па мяне? Пачакай, каханы, ужо нядоўга... Пры жыцці прыняў цяжкую кару. Заплаціў за ўсё з лішкам: грашыма, крывёю, слязьмі, выгнаннем, бедамі, пане каханку... Пасля Барскай уволю наглядзеўся, як нас чацвертавалі, і мне гэта не залічыцца?.. У Альбе не ўдалося закончыць будаўніцтва, хугка там усё загіне... Хто ведае, што будзе з самімі Радзівіламі?» Караль Станіслаў Радзівіл памёр 22 лістапада 1790 года. У Белай ён быў падрыхтаваны да жыцця ў вечнасці. Кароль, замежныя паслы і ўсе жыхары Рэчы Паспалітаў прынялі ўдзел у жалобнай імшы, якую адслужылі па ўсёй краіне. Цела князя было забальзаміравана ў Белай і перавезена ў Нясвіж, але не адразу трапіла ў сямейную крыпту з-за палітычных абставін. Толькі праз некаторы час труна з целам князя заняла сваё месца ў Радзівілаўскай пахавальні ў нясвіжскім касцёле. У наш час цёмны вялізны саркафаг, на якім пазначана прозвішча і гады жыцця, стаіць каля вакна, забранага кратамі, праз якія нават з вуліцы можна ўбачыць апошні «пакой» легендарнага магната. Трэба адзначыць, што вобраз Караля Станіслава II Радзівіла ў літаратуры і ў аповядах экскурсаводаў падаецца аднабока, нават скажона, далёкім ад гістарычнай праўды. Інтрыганка «старэйшая сястра» Кацярына II і яе акружэнне «старэйшых братоў» скарысталі сітуацыю і злавілі Пане Каханку ў пастку. Сувораў зрабіўся героем, а сапраўдны патрыёт нашай зямлі на доўгі час схаваны за характарыстыкай блазна, п’яніцы і гультая. ПАЭТ I КАМПАЗІТАР МАЦЕЙ РАДЗІВІЛ (1749—1800) Мацей Радзівіл падкаморы літоўскі, кашталян віленскі быў таленавітым паэтам, кампазітарам і грамадскім дзеячам. Яго бацькамі былі Леон Міхал Радзівіл з шыдлавецкай галіны і Ганна Людвіка з Мыцельскіх. Пасля ранняй смерці Леона Радзівіла Ганна выйшла другі раз замуж за Міхала Казіміра Радзівіла Рыбаньку і пасялілася ў Нясвіжы разам з дзецьмі ад першага шлюбу. Маленькім хлопчыкам Мацей трапіў у вельмі спрыяльныя ўмовы для развіцця свайго музычнага і паэтычнага таленту, бо Нясвіж у той час лічыўся цэнтрам музычнага мастацтва ў Еўропе. Яго настаўнікамі былі таленавітыя музыканты і спевакі. У канцы 60-х гадоў малады магнат па традыцыі таго часу накіраваўся ў падарожжа па Еўропе, каб удаска- наліць сваё музычнае майстэрства, набыць новыя веды ва універсітэтах Германіі, Італіі, Францыі. Ён наведаў Дрэздэн, Гданьск, Карлавы Вары, Прагу, дзе пазнаёміўся з апошнімі дасягненнямі ў музычным мастацтве. У канцы 70-х гадоў вярнуўся ў Нясвіж і жыў побач са зводным братам Каралем Станіславам Радзівілам. У гэты час у Нясвіжы расквітнела дзейнасць оперна-балетнага тэатра, дзе працавалі еўрапейскія славутасці, напрыклад, італьянскі спявак, дырыжор і кампазітар Д. Альберціні, чэшскі арганіст, кампазітар і піяніст Я. Дусік. На нясвіжскай сцэне ставіліся лепшыя творы Д. Чымарозы, Д. Сарці, I. Голанда і іншых. Далёка за межамі Нясвіжа разнеслася слава прыдворнага радзівілаўскага балета, якім кіраваў у гэты час беларускі балетмайстар А. Лойка. На высокім узроўні працавала нясвіжская капэла, якая выконвала творы I. Гайдна, Я. Стаміца і іншых. Пад уплывам музычнага асяроддзя Мацей Радзівіл уключыўся ў актыўнае жыццё тэатра. Ён пачаў пісаць уласныя мастацкія творы. Да прыезду польскага караля Станіслава Аўгуста была падрыхтавана аперэта «Агатка», словы да якой напісаў Мацей Радзівіл. У 1786 годзе ён стварыў оперу «Войт Альбянскага паселішча», напісаўшы словы і музыку. У першых пастаноўках спектакля нават выконваў галоўную ролю. Ім былі створаны паланэзы-карціны, паланэзыбалады, якія папярэднічалі аднатыпным творам В. Казлоўскага, М. Агінскага, Ф. Шапэна. Разам з аркестравымі паланэзамі Мацей напісаў і некалькі фартэпіянных. У 1790 годзе будучы прызначаны апекуном малалетняга Дамініка Радзівіла ён застаецца ў Нясвіжы, дзе сустракае паўстанне Касцюшкі. Перад гэтым ім было горача падтрымана Канстытуцыя ад 3 мая. На свае грошы Мацей Радзівіл узброіў некалькі атрадаў. Сваім сялянам, якія вырашылі прыняць удзел у ваенных дзеях, дараваў вольную. Мацей Радзівіл і сам быў у радах змагароў за незалежнасць і свабоду айчыны. Царскія ўлады праследавалі яго, адабралі права апекі над малалетнім князем Дамінікам. Апошнія гады ён правёў галоўным чынам у Паланечцы, якая ў гэты час зрабілася цэнтрам культуры і мастацтва краю. У 1787 годзе ажаніўся з маладзенькай Эльжбетай Хадкевіч і меў з ёй сына Канстанціна і дачку Антаніну. АДВАЖНЫ РАМАНТЫК ДАМІНІК ГЕРАНІМ РАДЗІВІЛ (1786—1813) /^ямінік Геранім Радзівіл XI ардынат нясвіжскі, палкоўнік войска княства Варшаўскага і гвардыі Напалеона, атрымаў агромністую спадчыну Пане Каханку ў дзіцячым узросце. Ён нарадзіўся ў год смерці свайго бацькі, які быў сынам гетмана Казіміра Рыбанькі ад другога шлюбу з Ганнай Мыцельскай. Сямейны саюз Гераніма Вінцэнта Радзівіла (1759—1786) быў неіпчаслівым. Ён сустрэў сваю будучую жонку ў эміграцыі, дзе жыў разам з братам. Пане Каханку вазіў малалетняга брата па ўсіх нямецкіх княжацкіх дварах. Ім наладжвалі гучныя прыёмы, урачыстасці, балы, паляванні. Пры двары князёў Турн-Таксіс, якія належалі да новай нямецкай арыстакратыі, Гераніма сустракалі асабліва сардэчна. У іх была прыгожая дачка Соф’я, якой у той час споўнілася 17 гадоў. Геранім Радзівіл быў на год маладзейшы. Маладыя людзі закахаліся адзін у аднаго.