У 1754 годзе Рыбанька ўзяў шлюб з Ганнай Мыцельскай, якая была ўдавой пасля смерці Леона Міхала Радзівіла. Ганна Людвіка Караліна Кунегунда (1729—1771) нарадзілася ў сям’і познанскага кашталяна Мацея Мыцельскага. Гэты шлюб выклікаў незадавальненне старэйшага сына нясвіжскага князя Караля Станіслава Пане Каханку, але пазней адносіны паміж ім і Ганнай былі добрымі. Калі ў 1764 годзе Пане Каханку выехаў у эміграцыю, Ганна таксама пакінула Нясвіж, каб шукаць дапамогі пасынку сярод каралеўскіх двароў Еўропы. У 1770 годзе княгіня Ганна падпісала завяшчанне, дзе выказала жаданне быць пахаванай у Нясвіжы, а ўсю сваю маёмасць падзяліла паміж дзецьмі з двух шлюбаў. Пане Каханку па яе просьбе быў прызначаны апякуном яе малалетніх дзяцей. Адзін з яе сыноў, Мацей Радзівіл ад першага шлюбу, стаў шырока вядомым таленавітым кампазітарам і паэтам. Князь Міхал Казімір Рыбанька памёр у 1762 годзе і пахаваны ў радзівілаўскай крыпце. ДЗІВОСЫ ПАНЕ КАХАНКУ КАРАЛЬ СТАНІСЛАЎ АНУФРЫ ЯН НЕПАМУЦЭН РАДЗІВІЛ (1734—1790) Г\араль Станіслаў па мянушцы Пане Каханку X ардынат нясвіжскі нарадзіўся 27 лютага ў Нясвіжы разам з братам-блізняткам Янушам, які рана памёр. Яго бацькам быў Міхал Казімір Рыбанька, а маткаю — знакамітая Франціпіка Уршуля з Вішнявецкіх. Адукацыяй і выхаваннем хлопчыка займаліся хатнія настаўнікі і выхавацелі. Яны павінны былі выконваць волю і ўсе жаданні своеасаблівага, нават крыху капрызнага хлопчыка. Разам з сябрамі Валадковічам і Рэйтанам чытаць і пісаць ён вучыўся вельмі цікавым спосабам. Настаўнік, каб навука ішла шпарчэй, ператварыў яе ў прыцягальную забаву. На двары замку ён умацаваў вялікую драўляную дошку з табліцай і размясціў на ёй літары азбукі. Хлопчыкі стралялі з пісталетаў у патрэбную літару і вельмі хугка запаміналі яе. Працяглы час Караль Станіслаў вучыўся ў езуіцкай іпколе, але пасля цяжкай хваробы дактары, а за імі і бацька, забаранілі прымушаць сына да навукі. 3-за хваробы ён не атрымаў сталай адукацыі і гэты недахоп адчуваў усё жыццё, асабліва ў недастатковым валоданні замежнымі мовамі. Караль Станіслаў вельмі рана пачаў удзельнічаць у палітычным і грамадскім жыцці краіны. У шаснаццацігадовым узросце ён быў абраны дэпутатам трыбуналу, а ў семнаццаць меў званне палкоўніка.Трэба адзначыць, што палітычнае жыццё ў той час у Вялікім княстве Літоўскім было вельмі складаным. Дзве магутныя партыі — Чартарыйскіх і Радзівілаў процістаялі друг другу. I тыя, і другія не раз выкарыстоўвалі ганебныя сродкі ў барацьбе паміж сабою. На пасяджэнні трыбуналу ў Вільню альбо ў Мінск малады Радзівіл прыязджаў з вялікай помпай. У экскорце ішло дзвесце драгунаў з надворнай шляхты, янычарская харугва ў сто чалавек, апрача таго, сто чалавек венгерскай трыбунальскай пяхоты. Сустракаць князя на паўмілі ад Мінска выязджала амаль усё мінскае ваяводства. Ен шчодра ўсіх частаваў. Гэта традыцыя была на першым месцы на працягу ўсяго яго жыцця. Калі Пане Каханку споўнілася 19 гадоў, ён узяў шлюб з Марыяй Любамірскай. Вяселле адбывалася з і'рандыёзнымі ўрачыстасцямі, у якіх прымала ўдзел вялікая колькасць прыхільнікаў Радзівілаў з Літвы і Кароны. Тысячы гасцей надоўга запомнілі гэтае вяселле, але жыццё маладой пары не было шчаслівым — сям’я распалася. У 1760 годзе Пане Каханку напаткала яшчэ адно няшчасце: ён страціў найлепшага сябра Міхала Валадковіча, з якім амаль ніколі не разлучаўся. За нязначную правіннасць ворагі Радзівілаў прысудзілі яго да расстрэлу і паспяшаліся выканаць прысуд у адсутнасці Пане Каханку. Малады Радзівіл доўга аплакваў смерць Міхала, а перад смерцю сказаў: «Два сапраўдныя няшчасці меў я ў жыцці: першае — падзел роднага краю, другое — расстрэл Валадковіча». У 1762 годзе ў Вільні раптоўна памёр бацька Караля князь Гетман. Гэтая смерць, як і смерць маці, якая памерла ў 1753 годзе, была вялікай трагедыяй для яшчэ несфармаванага характару маладога Радзівіла. Вестку аб цяжкім стане бацькі ён атрымаў позна. Калі прыехаў у Вільню, то ўжо не пачуў апошніх слоў развітання. бацька быў мёртвы. 3 адчаю, што яго пакінуў самы дарагі чалавек, Пане Каханку моцна напіўся. Маладому нясвіжскаму князю дасталася ў спадчыну вялізная фартуна. На сейме ў Варшаве ў 1762 годзе ў прысутнасці караля ён атрымаў тытул ваяводы віленскага і зрабіўся першым сенатарам Вялікага княства. Гэта была перамога, асабліва, калі ўспомніць, што Чартарыйскія рабілі ўсё, каб пасада дасталася іх сваяку. Канфлікт паміж двума партыямі абвастрыўся. Чартарыйскія вырашылі больш не чакаць і звярнуліся да Кацярыны Вялікай па ваенную дапамогу. Пане Каханку настрайваў сваіх прыхільнікаў супраць Расіі. Руская імператрыца напісала нясвіжскаму князю асабісты ліст, напомніла пра сардэчныя адносіны Міхала Казіміра з рускім прастолам, прасіла прытрымлівацца той жа палітыкі павагі і еднасці. Князь Радзівіл адказаў, што прыкладзе ўсе свае намаганні, каб абраць караля, якога пажадае царыца, калі яна не будзе падтрымліваць Чартарыйскіх. Пакуль Пане Каханку сустракаў новы, 1764 год і бавіў час у балях і вечарынах, партыя Чартарыйскіх набірала моц і стварыла літоўскую канфедэрацыю супраць Радзівілаў і іх прыхільнікаў і выклікала рускія войскі. Кацярына толькі і чакала гэтага сігналу. У Варшаву прыбыў новы прадстаўнік царыцы, а потым пасол Мікалай Рапнін. Ён атрымаў загад прыкласці ўсе намаганні, каб выбраць польскім каралём Станіслава Панятоўскага. Частка рускай арміі разышлася па краіне, каб адсочваць не згодных, другая стаяла ў Варшаве, а вялізныя сілы чакалі на іраніцы. Мікалай Рапнін атрымаў немалыя ірошы на правядзенне выбараў караля ў Рэчы Паспалітай. Ён наняў тысячы шпіёнаў, каб даносілі аб тым, што робіцца вакол партыі князя Радзівіла. 7 мая 1764 года ў Варшаве пачаліся выбары караля. Людзі былі здзіўлены вялікай колькасцю рускіх казакаў на вуліцах, на лесвіцах і пляцоўках будынка, дзе адбываліся выбары. Вайсковыя патрулі рускіх суправаджалі Чартарыйскіх і іх прыхільнікаў на сейм да самай залы. Іх рэзідэнцыі напаміналі ірозныя басціёны. Каб аслабіць партыю Радзівіла, рускае войска прымусіла яго і ягоных прыхільнікаў пакінуць Варшаву. Французскі палітык і гісторык XVIII стагоддзя С. Рулге пісаў, што Пане Каханку ў 1764 годзе дзейнічаў справядліва, абараняў свабоду айчыны, выступаў супраць інтэрвенцыі рускіх вой- скаў. Знаходзячыся ў Бельскім замку, нясвіжскі князь даведаўся, што вялікія сілы рускіх аблажылі Нясвіж, Слуцк і іншыя гарады, якія належалі князю. Ён даў загад сваім падначаленым абараняцца да апошняга, не здаваць на рабаванне гарады і мястэчкі. Пад націскам ворага Караль Станіслаў адступіў на паўднёвыя рубяжы Літвы. Яго рэзідэнцыя ў Белай, якую ён пакінуў у чэрвені, таксама была спустошана. Калі злучаныя сілы рускіх і канфедэратаў пайшлі на Нясвіж і Слуцк, Пане Каханку паспяшаўся туды на дапамогу. Над ракой Шчарай ён быў атакаваны рускімі і прыняў бой. Пасля васьмі гадзін няспыннага бою прыйшлося спыніць бітву з-за наступлення ночы. Пазней князь запісаў: «Назаўтра, калі рускае войска адступіла за рэчку і там атрымала падмогу, дарога для мяне да Нясвіжа была перакрыта. Павінен быў падавацца ўглыб краіны і пайшоў на Палессе. Над Прыпяццю зноў прыняў бой, адтуль накіраваўся да Алыкі». Нясвіж і замак не вытрымалі аблогі і апынуліся ў руках ворага. Усе малыя і вялікія гарады і мястэчкі, якія належалі Радзівілам, паліліся і вынішчаліся. Князь Радзівіл бачыў безнадзейнасць свайго становічша і рабіў усё, каб не трапіць у палон. Ён пісаў ваяводзе кіеўскаму Патоцкаму: «За мной палявалі дзве варожыя групоўкі: адна ішла з Літвы, другая, князя Дашкава, накіроўвалася ад Варшавы. Потым, калі наблізілася трэцяя група войска пад кіраўніцтвам Галіцкага, я быў вымушаны, каб выратаваць сваё жыццё і жыцці сваіх прыхільнікаў, перабірацца праз Днестр на турэцкі бок і там звярнуўся да мясцовых уладаў». У Варшаве партыя Чартарыйскіх паспяшала пазбавіць усіх правоў «літоўскага мядзведзя», што і было зроблена 16 жніўня. Князь быў пазбаўлены ўсіх званняў і правоў, а ўсе яго маёнткі канфіскаваны. За мяжой Пане Каханку звяртаўся за дапамогай да еўрапейскіх манархаў, стараўся ўздзейнічаць на іх, каб вызваліць родную айчыну. Няшчасны выгнаннік вельмі часта пісаў сваёй сям’і і блізкім, скардзячыся на свой страшны лёс: «Трагічны і сумны мой лёс, але яшчэ больш трагічны лёс маёй айчыны, дзе глыбока пахавана вольнасць і свабода». У Венгрыі Пане Каханку даведаўся, што яго галоўны саюзнік па апазіцыі Ян Браніцкі схіліў галаву перад каралём і Чартарыйскімі і вярнуўся на радзіму, даўшы слова больш ніколі не займацца палітыкай. Гэтае рашэнне старога гетмана засмуціла і прыгнябіла нясвіжскага князя. У гэтых цяжкіх абставінах толькі родная Літва чакала Радзівіла як свайго караля, не зважаючы на тое, што ён быў пазбаўлены ўсіх тытулаў і званняў. Другая жонка Пане Каханку Тарэза з Ржавускіх не пажадала раздзяліць з князем лёс выгнанніка і адраклася ад яго. Князь пісаў свайму цесцю: «Да тых перажыванняў і клопатаў маіх, найвялікшае адчуваю ўмяртвенне, калі нават уласная жонка, якая абавязана дзяліць шчасце і няшчасце з мужам, адвярнулася і пакінула мяне...» Караль Радзівіл заставаўся вельмі папулярным у Літве і нават у Кароне. Ён не пакідаў думкі вярнуцца ў родны край, але як гэта зрабіць? Некаторыя раілі Пане Каханку звярнуцца да караля Станіслава Аўгуста, які быў абраны на польскі трон 6 верасня 1764 года пры дапамозе імператрыцы Кацярыны. Але як павініцца Радзівілу перад «нейкім Цялём», схіліць «карак перад паручнікам»? Вось каб хто-небудзь працягнуў яму руку, ды каб яшчэ адыграць ролю выратавальніка айчыны! Тут палымянае жыццё Пане Каханку супала з патаемнымі планамі царыцы. Станіслаў Аўгуст разам са сваімі прыхільнікамі падрыхтаваў пакет рэформаў на сейм 1766 года. Яны былі накіраваны на ўзмацненне Рэчы Паспалітай. Расія і Прусія занепакоіліся, але стрымаць гэтую справу не маглі. Вырашылі разыграць карту з Радзівілам, якога лёгка было абвесці ў той складанай палітычнай сітуацыі. Панін пісаў: «Змена абставін і поглядаў, якія суправаджаюць выгнанне гэтай асобы з радзімы можна выкарыстаць на карысць нам, а ўрэшце, трэба напалохаць Чартарыйскіх, а для гэтага звязацца з Радзівілам з дапамогай нашых прыяцеляў і вярнуць яго ў Літву».