• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нясвіж і Радзівілы  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Нясвіж і Радзівілы

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 240с.
    Мінск 2002
    70.73 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Польскі кароль і вялікі князь Ян Казімір, хросны бацька Міхала, стараўся як мага больш цесна звязаць з сабою нясвіжскага князя, даючы яму розныя даручэнні і шчодра яго ўзнагароджваючы. Кароль рабіў спробу выкарыстаць Міхала як пасрэдніка ў перагаворах з Багуславам Радзівілам, а ў пачатку 1656 года прапанаваў яму суправаджаць пасольства да рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У гэты час Міхал стаў на бок караля і змагаўся ў шматлікіх бітвах са шведамі і казакамі.
    У бітве пад Філіпавым нясвіжскі князь мужна паводзіў сябе ў рукапашным баі і ледзь выратаваўся ад шведскага палону, бо бітва была прайграна. Нягледзячы на вялікія страты, князь Міхал адгукнуўся на просьбу караля і выставіў у літоўскае войска за свой кошт 600 драгунаў і 1200 пяхоты, але кароль вырашыў аддаць іх не літоўскаму войску, а перадаў палкі Радзівіла пад уладу польскай Кароны.
    У сакавіку 1658 года нясвіжскі ардынат быў дружкам на вяселлі Яна Замойскага і Марыі Казіміры дэ Аркіён, будучай праслаўленай польскай каралевы Марысенькі. Там ён пазнаёміўся з маладой удавой Кацярынай з роду Сабескіх і пакахаў яе. 7 ліпеня яны пажаніліся. Пышнае вяселле згулялі ў Львове.
    Увесь 1659 год Міхал Казімір Радзівіл правёў у бітвах за вызваленне радзімы. У канцы гэтага ж года ён паспяшаўся ў Нясвіж, каб умацаваць горад і замак, папоўніць яго зброяй, правіянтам і людзьмі. Сапраўды, на наступны год значныя сілы казакаў падышлі да Нясвіжа. Увесь горад зноў быў зруйнаваны ворагам і ператвораны ў попел.
    У 1662 годзе нясвіжскі ардынат атрымаў булаву гетмана польнага літоўскага, хаця яму не было яшчэ і трыццаці гадоў.
    У 1664 годзе клецкая ардынацыя пасля Станіслава Казіміра Радзівіла згасла і адышла да Нясвіжа. У сваіх уладаннях Міхалу прыйшлося шмат часу прысвяціць гаспадарчым справам.
    Пасля ваенных спусташэнняў Міхал Казімір дамогся ад караля вызвалення Нясвіжа на чатыры гады ад падаткаў і салдацкіх пастояў, а таксама ад каралеўскіх пошлін. Ён не шкадаваў і сваіх асабістых намаганняў для аднаўлення Нясвіжа. 20 студзеня 1673 года князь Міхал выдаў Універсал, дзе заахвочваў людзей сяліцца ў Нясвіжы, гарантуючы новапасяленцам усялякія свабоды на аснове нямецкага права, у тым ліку магчымасць пакінуць горад у любы час.
    Усе гэтыя намаганні сапраўды дапамаглі аднаўленню Нясвіжа, што адзначаў у сваім дзённіку Таннэр Чэх, які праязджаў праз горад разам з царскім пасланнікам князем Міхалам Чартарыйскім. Ён пісаў: «Я бачыў тут прыгожыя муры, умацаванні, якія акружалі горад, вялікі рынак, прыгожыя дамы і замак, абнесены валамі ды равамі і ўмацаваны шматлікімі гарматамі».
    Князь Міхал рабіў значныя ахвяраванні касцёлам і кляштарам. У 1673 годзе ён запісаў 30 000 залатых дукатаў на будаўніцтва касцёла Святога Крыжа, які пачаў узводзіцца за горадам у лесе насупраць касцёла Святога Міхала. Канчаткова гэтае збудаванне было закончана сынам Міхала Каралем Станіславам у 1690 годзе.
    Нясвіжскі князь дамогся вызвалення Нясвіжа ад мыт і пошлін у новага польскага караля і вялікага князя Міхала Карыбута Вішнявецкага. На свае сродкі Радзівіл канчаткова прывёў горад у парадак «для большай бяспекі і славы дзяржавы». У далейшыя гады ўладару Нясвіжа яшчэ лягчэй было дабівацца для свайго горада дабрачынных прывілеяў, бо яго звязвалі з тронам блізкія сваяцкія сувязі праз жонку Кацярыну Радзівіл з роду Сабескіх.
    Ян III Сабескі не толькі пацвердзіў Нясвіжу ўсе папярэднія прывілеі і надалей вызваліў яго ад пошлін і мыт, але ў дадатак асобным прывілеем за мужнасць пры адпоры непрыяцеля ўстанавіў для паляпшэння дабрабыту грамадзян чатырохтыднёвы кірмаш, які пачынаўся 25 жніўня.
    Уладзіслаў Сыракомля піша: «Міхал Казімір Радзівіл, чыё жыццё праходзіла то ў клопатах пра дабрабыт ай-
    чыны, то на полі бітвы, то, нарэшце, у навуковых занятках, дзе меў поспех, у апошнія гады жыцця наведваў з дыпламатычнай місіяй замежныя краіны. У 1680 годзе ён быў пасланы да імператара Леапольда выказаць ад імя караля Рэчы Паспалітай суседскую прыязнасць, a таксама да папы Інакенція XI, каб засведчыць яму каралеўскую пакору. Ён з гонарам справіўся з абедзвюма місіямі і дамогся далучэння да ліку святых Яна Кантэма. Міхал Казімір Радзівіл скончыў сваё жыццё ў Балонні, фатальным месцы для яго бацькі і другіх сваякоў».
    Пасля яго смерці памесцямі нясвіжскай ардынацыі дванаццаць гадоў кіравала жонка — Кацярына Радзівіл з Сабескіх, а яе каранаваны брат Ян III быў дбайным апекуном радзівілаўскай ардынацыі.
    У палацы ў Небарове да нашых дзён увагу гледачоў прыцягвае партрэт жанчыны, апранутай у модную сукенку, упрыгожануіо вялікай колькасцю каштоўнасцей, якая ледзь-ледзь усміхаецца. Гэта і ёсць Кацярына Сабеская-Радзівіл, сястра польскага караля Яна III.
    Ёй давялося жыць у час вялікіх перамен, калі жанчыны, схаваныя ў цішы дамоў, пачалі развітвацца з мінулым ідэалам жанчыны. Па прыкладу Боны Сфорцы, Барбары Радзівіл, Ганны Ягелонкі, абедзьвюх жонак Жыгімонта III Вазы, а галоўнае, апошніх дзвюх каралеўфранцужанак, жанчыны Рэчы Паспалітай пачынаюць займацца тымі справамі, якімі раней займаліся толькі мужчыны. Жанчыны былі не толькі майстрамі палітычных інтрыг, якія ўплывалі на каралёў і лёс айчыны, але былі і добрымі мецэнатамі культуры і мастацтва.
    Кацярына Радзівіл не прагнула быць першай у гэтым зменлівым, але даволі цікавым свеце, у якім Сабескія славіліся рыцарскімі звычкамі. У сям’і Тэафілі і Якуба Сабескіх яна была чацвёртым дзіцем.
    Дзяўчынка нарадзілася 7 студзеня 1634 года ў Злочаве. У дзяцінстве, як было прынята ў тыя часы, яна атрымала толькі хатнюю адукацыю. Добра ведала французскую мову, але ўсё ж адукацыі бракавала, што яна адчувала ўсё жыццё. У 1650 годзе ў 16 гадоў панна Сабеская выйшла замуж за князя Уладзіслава Дамініка Астрожскага-Заслаўскага, чалавека адукаванага, але больш вядомага ў свеце сваімі авантурамі і інтрыгамі. Пасля шасці неспакойных гадоў Кацярына засталася ўдавою з дзвума дзецьмі — дачкой Тэафіляй і сынам Аляксан-
    драм. У 1658 годзе княгіня Заслаўская паўторна выйшла замуж за Міхала Казіміра Радзівіла і зрабілася гаспадыняй нясвіжскага замка.
    Пры каралеўскім двары ў акружэнні францужанак, якія бавілі час у раманах, інтрыгах, акружаныя роем паклоннікаў, Кацярына не вызначалася вялікай элегантнасцю. Яе лічылі жанчынай з мужчынскім сэрцам, бо яна пераняла ад бацькоў адвагу і прадпрыймальнасць, не баялася цяжкасцей і шматлікіх перашкод. Фізічна моцная, у старасці даволі поўная, яна ўсюды выклікала да сябе павагу і прызнанне. Уплыў Кацярыны Радзівіл узрос у краіне яшчэ больш, калі яе брат Ян Сабескі быў абраны польскім каралём, на якога яна была вельмі падобная і па знешнасці і па звычках. Акрамя гордай узнёслай постаці нясвіжская княгіня прыцягвала да сябе ўвагу прыроджанай далікатнасцю, дабрынёй, пачуццём меры, а таксама здольнасцю мірыць людзей. Паўсюдна ў Рэчы Паспалітай Кацярына была вядомай як чалавек, які нясе мір. Яна лічылася добрай жонкай і маці, вельмі клапацілася аб выхаванні і кар’еры сваіх дзяцей. Але лёс да яе быў даволі жорсткі. У 1673 годзе яна пахавала старэйшага сына Аляксандра ад першага шлюбу, паміралі і другія дзеці. 3 шасці сыноў выжыў толькі адзін — будучы нясвіжскі ардынат Караль Станіслаў.
    Асабістыя беды і трагедыі не закрывалі ад яе навакольны свет. Кацярына вельмі цікавілася справамі свайго брата і яго сям’і, заўсёды была пры ім, калі яму было цяжка. Напрыклад, восенню 1671 года, калі Ян моцна захварэў, нясвіжская княгіня прыехала да яго ў Львоў, засталася тут на доўгі час, кінуўшы ўсе астатнія справы. Ян Сабескі часта шукаў уцехі ў сястры, любіў браць яе з сабою на доўгі шпацыр у парку Вілянова пад Варшавай. Удваіх, без сведак, яны абмяркоўвалі шматлікія дзяржаўныя і асабістыя справы. Нават з-пад Вены ў самы гарачы час пісаў ёй лісты, называючы любімейшай сястрой, ёй гаварыў усё, як нікому іншаму, аб сваіх нават інтымных клопатах. Ян III Сабескі нудзіўся, калі яны доўга не бачыліся. Нягледзячы на тое, што Кацярына вельмі любіла брата, але яна старалася менш бываць пры каралеўскім двары, бо пазбягала круціцца ў коле пустых свецкіх дам, якія акружылі польскую каралеву — Марыю Казіміру.
    Нясвіжская княгіня, беручы прыклад з сваёй маці, займалася філантропіяй, дапамагала ўсім, хто меў у гэтым патрэбу. Сваімі рукамі яна стварала прыгожыя вырабы, якія ахвяравала потым убогім. На свае сродкі адкрыла некалькі шпіталяў, спачатку ў Славатычах, а потым у Белай. Пазней пабудавала шпіталь у Міры. Таксама на свае грошы Кацярына назначала пенсіі бедным, клапацілася аб кінутых бацькамі дзецях, выкупала палонных з турэцкай і татарскай няволі. Шмат грошай яна выдаткавала на брацтвы міласэрнасці ў Кракаве і Варшаве, рабіла вялікія ахвяраванні касцёлам, цэрквам, сінагогам.
    Кацярына Радзівіл была глыбокаверуючай, што дапамагло ёй перанесці смерць сваіх дзяцей. Аб ёй часта пісалі, ставячы яе ў прыклад іншым. Яна мела свае «пустынкі», дзе малілася гадзінамі ў адзіноце. Як пішуць яе біёграфы, княгіня прывучыла сваё цела да холаду і бяссонніцы. У яе пакоі нават хавалася курыца, якая яе рана будзіла, бо Кацярына баялася цраспаць гадзіны ранішняй малітвы. Малілася яна ў слязах, сэрцам звяртаючыся да Бога. Па некалькі тыдняў на год закрывалася ў кляштары, а потым пешшу ў простым адзенні абходзіла ўсе касцёлы.
    Пасля смерці мужа Кацярына засталася ў каралеўскім замку ў Варшаве разам з братам. Ян III дапамагаў сястры кіраваць маёнткамі і ўзяў апеку над дзецьмі.
    Сярод свайго акружэння нясвіжская княгіня лічылася «Кацярынай Мудрай». Нават брат-кароль прыслухоўваўся да яе парадаў у найважнейшых дзяржаўных справах.
    У 1672—1673 гадах страшэннае гора напаткала Кацярыну — памерлі чацвёра дзяцей: старэйшы сын Аляксандр Януш ад першага шлюбу і трое маладых Радзівілаў. Гора маці было бязмерным. Выйсце яна шукала ў малітвах і рэлігійнай літаратуры, нават загадала езуітам скласці кніжку малітваў на кожны дзень года, дапаўняючы малітвы апісаннямі жыццяў святых.
    Памерла княгіня Канярына ў Варшаве ў пяць гадзін раніцы 29 верасня 1694 года.
    Пасля яе смерці нясвіжскую ардынацыю атрымаў ў спадчыну яе сын Юры Іосіф — УП ардынат нясвіжскі, які памёр маладым (1668—1689).
    У крыпце пад касцёлам Кацярына пахавана разам з дзецьмі і ўнукамі.